Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Ты сапраўды памятаеш, ці я табе гэта расказваў?
— Я памятаю ўсё з таго самага часу, як мы ўпершыню разам пайшлі ў мора.
Стары чалавек зірнуў на яго абпаленымі сонцам, поўнымі даверу і любасці вачыма.
— Калі б ты быў маім, хлопчык, я ўзяў бы цябе ў мора, рызыкнуў бы, — сказаў ён. — Але ты — бацькаў і матчын сын, і ты на шчаслівай лодцы.
— Ці магу я налавіць табе сардзін? I я ведаю, дзе можна дастаць чатыры прынады.
— У мяне яшчэ сённяшнія засталіся. Я паклаў іх у скрынку з соллю.
— Дазволь мне дадаць чатыры свежыя.
— Адну, — сказаў стары чалавек. Вера і надзея ніколі не пакідала яго. Але цяпер як быццам ветрык атуліў іх сваім павевам.
— Дзве, — сказаў хлопчык.
— Дзве дык дзве, — пагадзіўся стары чалавек. — Ты іх не свіснуў?
— Бывала і такое, — сказаў хлопчык. — Але гэтыя купіў.
— Дзякуй, — сказаў стары чалавек. Ен быў занадта просты, каб дзівіцца: калі да яго прыйшла пакора? Але ён ведаў, што яна прыйшла, і ведаў, што ў ёй няма ганьбы і яна не прычыніла аніякай страты праўдзівай гордасці.
— 3 гэткай плынню заўтра маецца быць неблагі дзень, — сказаў ён.
— Куды ты рушыш лавіць? — спытаўся хлопчык.
— Як найдалей, а вярнуся, калі пераменіцца вецер. Хачу выйсці давідна.
— Я пастараюся зрабіць так, каб мой рыбак таксама лавіў далёка, — сказаў хлопчык. — Калі ты зачэпіш на кручок нешта сапраўды буйнае, мы зможам прыйсці табе на дапамогу.
— Ен не любіць працаваць занадта далёка.
— He любіць, — згадзіўся хлопчык. — Але я ўбачу гэткае, чаго ён не можа ўбачыць: да прыкладу, птушку, што лётае над вадой, каб падабрацца да рыбіны, і выпраўлю яго ў пагоню за дэльфінам.
— Ен так кепска бачыць?
— Амаль сляпы.
— Дзіўна, — заўважыў стары чалавек. — Ен ніколі не лавіў чарапах, а якраз гэта псуе вочы.
— Але ж ты не год, не два лавіў чарапах каля Маскітавага берага1, але зрок у цябе добры.
— Я — дзіўны стары чалавек.
— Але ці дастаткова ў цябе цяпер сілы, каб справіцца з сапраўды буйнай рыбай?
— Думаю, што так. I, апроч таго, ёсць розныя хітрыкі.
— Давай занясем прычындалле дадому, — сказаў хлопчык. — Тады я вазьму сетку і пайду па сардзіны.
Яны сабралі ледзь не ўсе снасці. Стары чалавек нёс мачту на сваім плячы, а хлопчык нёс драўляную скрынку з туга скручанымі карычневымі шнурамі, бусак і гарпун са стралой. Скрынка з прынадамі заставалася пад кармой лодкі разам з дубінкай, якую ўжывалі, каб аглушыць рыбу калі тую падцягвалі сеткай да борта.
Ніхто не краў у старога чалавека, але не шкодзіла забраць ветразь і цяжкія шнуры дадому, бо ад расы яны маглі адсырэць, і хоць стары чалавек пэўна ведаў, што ніхто з тутэйшых людзей не паквапіцца на яго маёмасць, бусак і гарпун былі б непатрэбнай спакусай у лодцы.
Яны разам узняліся па дарозе да халупы старога чалавека і ўвайшлі ў яе праз адчыненыя дзверы. Стары чалавек прыставіў мачту разам з абкручаным вакол яе ветразем да сцяны, хлопчык паклаў скрынку ды іншае начынне ля яе. Мачта была ў даўжыню амаль гэткая, як адзін пакой халупы. У халупе, зробленай з моцных прылісткаў каралеўскай пальмы, што завуцца guano, меліся: ложак, стол, адно крэсла і на земляной падлозе месца для гатавання на драўнінным вугалі. На карычневых сценах з разгладжаных лістоў трывалага валакністага guano, якія перакрывалі адзін аднаго, вісела каляровая карцінка з Найсвяцейшым Сэрцам Гасподнім ды яшчэ адна з Кабрэнскай Маці Божай. Яны засталіся
1 Вузкая паласа зямлі на ўсходзе Нікарагуа.
ад ягонай жонкі. Раней тут на сцяне была і падмаляваная жончына фатаграфія, але надта журботна яму рабілася, калі ён глядзеў на яе, і тая зараз ляжала на паліцы пад ягонай чыстай кашуляй.
— Што ты маеш есці? — спытаўся хлопчык.
— Гаршчок жоўтага рысу з рыбай. He хочаш трохі?
— He. Я буду есці дома. Зрабіць табе агонь?
— He. Я зраблю пазней. Альбо буду есці рыс халодны.
— Ці магу я ўзяць сетку?
— Ага.
У халупе не было жаданай сеткі, і хлопчык памятаў, калі яны прадалі яе. Але яны гулялі ў гэіую байку штодня. He было ані гаршка з жоўтым рысам і рыбай, і хлопчык гэта ведаў таксама.
— Восемдзесят пяць — шчаслівая лічба, — сказаў стары чалавек. — Што ты скажаш, калі рыбіна, якую я прынясу, разабраная заважыць тысячу фунтаў?
— Я вазьму сетку і пайду лавіць сардзіны. Ты будзеш сядзець на парозе на сонцы?
— Але. У мяне ёсць учарашняя газета, і я прачытаю пра бейсбол.
Хлопчык не ведаў, ці не выдумка і ўчарашняя газета, але стары чалавек выцягнуў яе з-пад ложка.
— Перыка даў мне ў bodega1, — растлумачыў ён.
— Я прыйду, калі налаўлю сардзін. Пакладу твае і мае разам у лёд, і мы падзелім іх раніцай. Калі я вярнуся, ты раскажаш мне пра бейсбол.
— «Янкі» не могуць прайграць.
— Але мяне непакояць «Індзейцы» з Кліўленда.
— Вер у «Янкі», сынок. Хай перад вачыма ў цябе стаіць вялікі Дзі Маджыа.
— Мяне непакояць як дэтройцкія «Тыгры», гэтак і кліўлендскія «Індзейцы».
— Сцеражыся, бо ты хутка пачнеш баяцца нават «Чырвонаскурых» з Цынцынаці і «Белых шкарпэтак» з Чыкага.
— Разбярэшся з гэтым і раскажаш мне, калі я вярнуся.
— Як ты думаеш, ці не купіць нам латарэю з апошняй лічбай восемдзесят пяць? Заўтра ж восемдзесят пяты дзень года.
— Мы можам гэта зрабіць, — сказаў хлопчык. — А як наконт васьмідзесяці сямі, памятаеш свой найболыпы рэкорд?
— Двойчы такое не здараецца. А ты здолееш знайсці білет з лічбай восемдзесят пяць?
1 Карчма (з іспанскай мовы).
— Я магу заказаць адзін.
— Адзін білет. Два даляры з паловай. У каго мы можам іх пазычыць?
— Гэта проста. Я заўсёды магу пазычыць два даляры з паловай.
— Мяркую, што я таксама. Але стараюся не пазычаць. Спачатку пазычаеш. Потым жабруеш.
— He мерзні, старэча, — сказаў хлопчык. — He забывайся, што цяпер верасень.
— Месяц, калі ідзе буйная рыба, — сказаў стары чалавек. — Любы можа быць рыбаком у траўні.
— Пайду па сардзіны, — сказаў хлопчык.
Калі ён вярнуўся, стары чалавек спаў у крэсле, а сонца заходзіла. Хлопчык зняў старую салдацкую коўдру з ложка і агарнуў ёю спінку крэсла і плечы старога. Гэта былі дзіўныя плечы, усё яшчэ магутныя, хоць і вельмі старыя, і шыя таксама была моцная, і маршчыны на ёй не гэтак кідаліся ў вочы, калі чалавек спаў, нахіліўшы наперад галаву. Яго кашуля была латана-пералатана гэтулькі разоў, што сталася падобная на ветразь, і кожная латка выцвіла на сонцы па-свойму. Усё ж ён быў вельмі стары, і ягоны твар, з заплюшчанымі вачыма, здаваўся нежывы. Газета ляжала на каленях, цяжар яго рукі трымаў яе, не даючы падхапіць вечароваму ветру. Ён быў босы.
Хлопчык пакінуў яго тут, і, калі вярнуўся, стары чалавек паранейшаму спаў.
— Прачніся, старэча, — сказаў хлопчык і паклаў руку яму на калена.
Стары чалавек расплюшчыў вочы, нейкі момант як бы вяртаючыся аднекуль здалёку. Нарэшце ўсміхнуўся.
— Што ты прынёс? — спытаўся ён.
— Вячэру, — адказаў хлопчык. — Будзем зараз вячэраць.
— Я не надта галодны.
— Трэба пад’есці. Ты не можаш лавіць рыбу не еўшы.
— Здаралася і гэткае, — сказаў стары чалавек, потым устаў, згарнуў газету, стаў складваць коўдру.
— Акрыйся коўдрай, — сказаў хлопчык. — Ты не будзеш лавіць рыбу галодны, пакуль я жыву на свеце.
— Тады жыві доўга і шануйся, — сказаў стары чалавек. — Што мы будзем есці?
— Чорны боб і рыс, печаныя бананы і трохі тушанага мяса.
Хлопчык прынёс ежу з «Тэрасы» ў металічнай пасудзіне, што складалася з двух судкоў. Два прыборы — нажы, відэльцы і лыжкі — ляжалі ў кішэні, кожны загорнуты ў папяровую сурвэтку.
— Хто табе гэта даў?
— Марцін. Карчмар.
— Я мушу падзякаваць яму.
— Я ўжо яму падзякаваў, — сказаў хлопчык. — Табе няма патрэбы дзякаваць.
— Я дам яму мяса з ніжняй часткі вялікай рыбіны, — сказаў стары чалавек. — Ён дапамагаў нам больш як адзін раз?
— Думаю, так.
— Дык я павінен даць яму штосьці болей, як мяса з ніжняй часткі рыбіны. Ён вельмі чула ставіцца да нас.
— Ен прыслаў піва. Табе і мне.
— Мне болып падабаецца піва ў бляшанках.
— Ведаю, але гэтае ў пляшках. Піва «Hatueu», пляшкі я занясу назад.
— Дзякуй табе за клопат, — сказаў стары чалавек. — Ці не пара нам есці?
— Я ж цябе запрашаў, — мякка сказаў хлопчык. — He хацеў адчыняць судкі, пакуль ты не быў гатовы.
— Зараз я гатовы, — сказаў стары чалавек. — Мне трэба было толькі памыцца.
«Дзе ж ты мыўся? — падумаў хлопчык. — Вада ў вёсцы за дзве вуліцы ўніз па дарозе. Я павінен нанасіць сюды вады, і мыла трэба яму даць, і добры ручнік. Як можна быць такім бяздумным? Я павінен прыдбаць яму іншую капіулю і світку на зіму, ды нейкія чаравікі, ды іншую коўдру».
— Твая мясная страва цудоўная, — сказаў стары чалавек.
— Раскажы мне пра бейсбол, — папрасіў яго хлопчык.
— У «Амерыканскай лізе» перамагаюць «Янкі», як я і казаў, — усцешана сказаў стары чалавек.
— Сёння яны прайгралі, — сказаў хлопчык.
— Гэта нічога не значыць, вялікі Дзі Маджыа зноў у форме.
— Ён толькі адзін з гульцоў у камандзе.
— Вядома. Але ад яго ўсё залежыць. У іншай лізе — паміж Бруклінам і Філадэльфіяй — я паставіў бы на Бруклін. Тут у мяне ў думках Дзік Сіслер і тыя яго магутныя ўдары ў старым парку.
— Ніколі не было нічога падобнага на тое. Я ніколі не бачыў, каб мяч ляцеў так далёка.
— Памятаеш, як ён прыходзіў на «Тэрасу»? Я хацеў узяць яго ў рыбу, ды не адважваўся запрасіць. Тады я папрасіў, каб ты гэта зрабіў, але і ў цябе не хапіла духу.
— Я ведаю, што гэта была вялікая памылка. Ён мог пайсці з намі ў мора, і мы ўспаміналі б пра гэта ўсё жыццё.
— Я хацеў бы ўзяць у рыбу вялікага Дзі Маджыа, — сказаў стары чалавек. — Рыбакоў сын, кажуць. Магчыма, ён бьгў гэткі ж бядняк, як і мы, і яго не пакрыўдзіла б маё запрашэнне.
— Бацька вялікага Сіслера ніколі не быў бедны і ў маім веку гуляў у салідных лігах.
— Я ў тваім веку быў перад мачтай1 на караблі з чатырохкутнымі ветразямі, які ішоў у Афрыку, і ўвечары бачыў на ўзмор’і львоў.
— Я ведаю. Ты расказваў мне.
— Пра што нам лепш пагаварыць: пра Афрыку ці бейсбол?
— Пра бейсбол, я думаю, — сказаў хлопчык. — Раскажы мне пра вялікага Джона Дж. Мак Гро. — Ён вымавіў Хота2 замест Дж.
— Ен таксама часам завітваў на «Тэрасу» ў былыя дні. Але ён быў грубы і жорсткі, і не даць рады, калі выпіваў. У ягоных думках былі на роўных бейсбол і коні. Прынамсі, ён увесь час насіў спіс коней у кішэні і часта называў іхнія мянушкі па тэлефоне.