Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
«Але ў мяне, — думаў ён, — усё дакладна. Проста мне больш не шанцуе. Але хто ведае? Мажліва, сёння. Кожны дзень — новы дзень. Шанцаванне гэта няблага. Але дакладнасць не пашкодзіць. Калі завітае ўдача, ты будзеш гатовы яе сустрэць».
Мінула дзве гадзіны, сонца ўзнялося вышэй і не біла па вачах гэтак моцна, калі ён глядзеў на ўсход. У полі яго зроку засталіся толькі тры лодкі, і здавалася, што яны вельмі нізкія і паблізу берага.
«Усё жыццё маім вачам бывала кепска ад ранняга сонца, — падумаў ён. — Але яны, як і раней, добрыя. Увечары я магу пазіраць на сонца проста, і ў вачах не робіцца цёмна. Сонца ўвечары мацнейшае, але ўранні глядзець на яго балюча». Якраз тады ён убачыў фрэгата1 з яго доўгімі чорнымі крыламі, той кружыў у небе наперадзе яго.
Раптам птах зрэзаў наўскасяк уніз, выпрастаўшы ззаду крылы, а потым закружыў зноў.
— На нешта ён натрапіў, — вымавіў услых стары чалавек. — He проста шукае.
Павольна і мерна ён павеславаў туды, дзе птушка кружыла. Ён не спяшаўся, і яго шнуры былі гэткія ж прамыя, як напачатку. Праўда, цяпер ён трохі болып дапамагаў плыні вёсламі, і хоць рыбачыў гэткім жа дакладным чынам, але хутчэй, як раней, бо імкнуўся выкарыстаць птушку.
Птах узняўся ў неба вышэй і закружыў зноўку, пры гэтым крылле яго было нерухомае. Раптам ён даў нырца ў ваду, і стары чалавек убачыў, як з вады рванула лятучая рыба і адчайна памкнула над паверхняй мора.
— Дэльфін2 — вымавіў услых стары чалавек. — Буйны дэльфін.
1	Марская птушка.
2	Стары чалавек называе дэльфінам адну з некалькіх акіянічных рыб, адметных пералівістасцю афарбоўкі, з востраканцовымі плаўнікамі.
Ён паклаў вёслы ў лодку і дастаў маленькі шнур, што ляжаў на носе лодкі. Той быў з драцяным павадком, на канцы якога меўся невялікі кручок, на які ён насадзіў адну з сардзін. Стары чалавек апусціў шнур за борт, а пасля злучыў яго з кармой, прымацаваўшы да ніта1 з колцам. Тады ён прыладзіў прынаду да другога шнура і пакінуў яго, скручаным у маток, у цяні на носе лодкі. Ён зноў узяўся веславаць, назіраючы пры гэтым за даўгакрылым чорным птахам, што віснуў над вадой, палюючы на рыбу.
Ен бачыў, як птушка абмакнулася ў ваду зноў, адкінуўшы крылы назад, каб нырнуць, а пасля заматляла імі шалёна, але марна, пераследуючы лятучую рыбу. Стары чалавек не мог не заўважыць пэўнай пакутасці марской паверхні, гэта буйныя дэльфіны ўзнімалі ваду, гонячыся за рыбай. Дэльфіны ўзрэзвалі ваду пад чарадой лятучых рыб і, рухаючыся хутка, не змусілі б чакаць сябе, калі б тыя апусціліся ў ваду. «Гэта вялікая чарада дэльфінаў, — падумаў ён. — Яны раскіданы адзін ад аднаго, і таму ў лятучых рыбаў мала шанцаў. А ў птушкі іх няма ўвогуле. Лятучыя рыбы занадта буйныя ды шпаркія для іх».
Ён назіраў за тым, як лятучыя рыбы зноў і зноў выстрэльвалі з вады і як бясплённа высільвалася птушка. «Гэтая чарада дэльфінаў для мяне страчана, — падумаў ён. — Занадта хутка і далёка шыбуюць яны. Але, мажліва, я падбяру якога блудніка, а можа, мая вялікая рыба недзе паблізу іх. Дзесьці ж павінна быць мая вялікая рыба».
Воблакі над зямлёю паўсталі як горы, бераг здаваўся ўсяго толькі доўгай зялёнай лініяй з шэра-сінімі ўзгоркамі за ёю. Вада ў моры сталася цёмна-сіняя, амаль фіялетавая. Зірнуўшы ў яе, ён убачыў чырвонае сяйво планктону ў цёмных глыбінях і нязвыклае дзіўнае святло сонца. Ён назіраў, каб яго шнуры, знікаючы з поля зроку, ішлі ў ваду роўна, і цешыўся, што бачыў процьму планктону, бо гэта азначала рыбу. Дзіўнае святло ў вадзе зараз, калі сонца было вышэй, абяцала добрае надвор’е, як і форма воблакаў там, над зямлёю. Але птах зараз амаль не паказваўся, і на паверхні вады нічога не віднелася, апроч некалькіх лапін жоўтых, выцвілых на сонцы саргасавых водарасцей і фіялетававясёлкавага застыгла-дрыгністага пузыра — «партугальскага вайсковага карабля»2, што плаваў каля самай лодкі.
Ён перавярнуўся на бок, потым выпрастаўся. Ён плаваў весела, усё адно як бурбалка, са сваімі доўгімі смяртэльна-фіялетавымі валокнамі, што добры ярд3 цягнуліся за ім у вадзе.
1 Металічны стрыжань.
2 Адна з сіфанафор (род фізалія).
3 Адзін ярд — 0,914 м.
—	Agua mala1, — вымавіў стары чалавек. — Ты, сука.
Злёгку вяслуючы, ён глянуў у ваду і ўбачыў драбнюткіх рыбак, бадай, гэткай жа афарбоўкі, як і іплейфы-валокны, яны сноўдалі паміж тымі, ахінутыя невялікім ценем, што кідала бурбалка, плывучы ўслед за плынню. Яны мелі імунітэт да ейнага яду. Але ў людзей яго не было, і калі хоць трохі слізкіх фіялетавых валокнаў чаплялася і прыставала да шнура, пакуль стары чалавек важдаўся з рыбінай, на ягоных руках з’явіліся шрамы і раскеліны2, усё роўна як ён апёкся лісцем ядавітага плюшча або ядавітага дуба3.
Але ейная атрута дзеіла імгненна-хутка, нібы сцебануўшы бізуном.
Вясёлкавыя бурбалкі былі прыгожыя. Але яны сама падманлівая рэч у моры, і стары чалавек любіў глядзець, як вялікія марскія чарапахі спажываюць іх. Угледзеўтпы свае ахвяры, чарапахі падбіраліся да іх спераду потым заплюшчвалі вочы гэтак, што і яны цалкам хаваліся пад панцыр, ды ўміналі тыя валокны і ўсё астатняе. Стары чалавек ахвотна пазіраў, як чарапахі елі іх, і яшчэ ён любіў хадзіць па ўзбярэжжы пасля піторму і чуць, як тыя з трэскам пукаюцца, калі ён ступае на іх сваімі цвёрдымі грубымі пятамі.
Ён любіў зялёных чарапах і ястрабіныя дзюбы4 за іх элегантнасць і спрыт, і за тое, што яны былі вельмі каштоўныя, а з лагоднай пагардай ставіўся да вялізных тупых калодагаловых9 у жоўтых латах, з іхнімі дзівацкімі любошчамі, шчасліва задаволеных, калі яны, заплюшчыўшы вочы, цярэбяць «партугальскія караблі».
Чарапахі не выклікалі ў яго містычных пачуццяў, хоць ён ні адзін год выходзіў у мора з рыбацкім гуртом лавіць іх. Ен шкадаваў іх усіх, нават гіганцкіх, падобных на велізарныя куфры чарапах6, гэткіх доўгіх, як ягоная лодка, а вагою — з тону.
Большасць людзей як бы пабойваюцца чарапах, бо чарапашае сэрца гадзінамі б’ецца пасля таго, як яе парэжуць на кавалкі ды разбяруць. Але стары чалавек думаў: у мяне гэткае ж сэрца, ногі і рукі мае таксама падобныя на іхнія. Ён еў чарапашыя белыя яйкі, каб набрацца моцы. Ён еў іх увесь травень, каб быць дужым у верасні і кастрычніку ды агораць сапраўды вялікую рыбу.
Ён таксама зачэрпваў штодня кубак акулавага тлушчу з вялікай жалезнай бочкі ў халупе, дзе шмат якія рыбакі хавалі снасці. Бочка стаяла тут для ўсіх жадаючых. Большасць рыбакоў не пераносілі смаку тлушчу. Але наўрад ці той быў горшы за ўспорванне
1 Злая вада (з іспанскай мовы) — народная назва сіфанафоры.
2 Раскеліна — рана, язва.
3 Ліянападобны сумах ядавіты і кусцісты сумах ядавіты.
4 Від чарапах.
5 Карэтавыя чарапахі (з атрада марскіх).
6 Луты, скурыстыя чарапахі.
на додніцы, калі яны ўставалі, і, апроч таго, тлушч быў вельмі добрым ад прастуд і грыпаў і надта карысны для зроку.
Ён зірнуў угару і ўбачыў, што птах кругляе зноў.
—	Ен знайшоў рыбу, — услых вымавіў стары чалавек. Ніводная лятучая рыба не разрэзала паверхні вады, і не разбягаліся ва ўсе бакі дробныя, якраз для прынады, рыбкі. Але пакуль стары чалавек назіраў невялікі тунец узняўся ў паветра, перавярнуўся і ўпаў галавой уніз у ваду. Тунец, бліснуўшы срэбрам на сонцы, упаў у мора, але за ім узняўся яшчэ адзін, і яшчэ, і яны мільгалі скрозь, узбоўтваючы ваду і доўгімі скачкамі пераследуючы дробную рыбу. Яны кружылі над ёю і гналі яе.
«Калі б яны не шыбалі гэтак хутка, я іх не ўпусціў бы», — думаў стары чалавек, назіраючы, як чарада запеньвае ваду, а птушка падае каменем уніз, акунаючыся і хапаючы дробную рыбу, што выплыла ў паніцы на паверхню.
—	Птах — добры памочнік, — сказаў стары чалавек. Якраз тады шнур, што быў злучаны пятлёю з колцам ніта ў карме, напяўся пад яго нагой, якою ён прыціскаў пятлю, ён выпусціў вёслы і, моцна ўзяўшыся за шнур і адчуўшы вагу невялікага тунца, што тузаўся ды торгаўся, стаў выбіраць той у лодку. Рыба торгалася з усё большай зацятасцю, калі ён выцягваў шнур, і стары чалавек мог бачыць у вадзе блакітную спіну тунца і золата бакоў, перш як ён рыўком падцягнуў яго да борта і шпурнуў у лодку. Тунец ляжаў на карме на сонцы, тугі ды ашчадна зграбны, як адлітая куля, вырачыўшы вялікія неразумныя вочы, выбіваючы з сябе жыццё хуткімі дрыготкімі ўдарамі аб лодку акуратнага гожага хваста-бліскаўкі. Стукнуўшы яго па галаве палкай, каб не мучыўся, стары чалавек нагою пхнуў тунца, што ўсё яшчэ ўздрыгваў, у цень пад карму.
—	Альбакор1, — услых вымавіў ён. — 3 яго будзе цудоўная прынада. Ен заважыць дзесяць фунтаў.
Стары чалавек не памятаў, калі ўпершыню пачаў думаць уголас, як быў сам-насам з сабою. Ен спяваў на адзіноце, а часам напяваў уночы, у самоце несучы вахту на смэках2 або на «чарапашых лодках».
Відаць, ён пачаў размаўляць услых адзін, калі хлопчык пайшоў ад яго. Але дакладна ён не памятаў. Ловячы рыбу разам, яны перамаўляліся з хлопчыкам звычайна толькі наконт сама неабходнага. Гутарылі ж яны ўночы альбо калі дрэннае надвор’е затрымлівала
1 Даўгапёры тунец.
2 Смж — невялікае аднамачтавае рыбалоўнае судна, звычайна шлюп або тэндар.
іх на беразе. Уважалася за вартасць не размаўляць у моры без патрэбы, і стары чалавек заўжды лічыў якраз так і шанаваў гэты закон. Але зараз ён выказваў свае думкі ўголас шмат разоў, бо не было побач ніводнае жывое душы, каб яны маглі каго раздражняць.
— Калі б хто пачуў, як я вось так гучна размаўляю, залічыў бы мяне ў вар’яты, — вымавіў ён услых. — Але ж я не вар’ят, і таму гэта мяне зусім не турбуе. I, апрача таго, багацейшыя маюць радыёпрыёмнікі, якія гутараць з імі ў іхніх лодках і расказваюць ім пра бейсбол.
«Цяпер не час займаць галаву бейсболам, — падумаў ён. — Цяпер трэба рупіцца пра адну-адзіную рэч. Тую, дзеля якой я нарадзіўся. Магчыма, акурат паблізу гэтай чарады ёсць вялікая рыбіна. Я падабраў усяго толькі блудніка, што адбіўся ад альбакораў, якія тут кормяцца. Але яны, жывячыся, рухаюцца далёка і хутка. Усё, што паказваецца сёння на паверхні, шыбуе вельмі хутка і на паўночны ўсход. Можа, зараз гэткая пара дня? А магчыма, гэта нейкая прыкмета, звязаная з надвор’ем, якой я не ведаю?»
Ён не мог цяпер бачыць зеляніны берага, адно толькі вяршыні блакітных узгоркаў, што выглядалі цяпер белымі, як быццам былі пакрытыя снегам, ды аблокі, нібы высокія снежныя горы над імі. Мора было вельмі цёмнае, і сонечнае праменне праламлялася ў вадзе, як у прызме. Мірыяды плямак планктону былі раптоўна знішчаны высокім сонцам, і толькі вялізныя глыбокія прызмы ў сіняй вадзе бачыў стары чалавек, пільнуючы шнуры, што беззаганна роўна ішлі ў ваду глыбінёю ў мілю.