Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Неяк пасля паўдня шнур пачаў узнімацца зноў. Аднак рыба ўсяго толькі паднялася трохі вышэй. Сонца ўгравала левую руку і плячо старога чалавека, ды ягоную спіну, і, такім чынам, ён зразумеў, што рыба павярнула на паўночны ўсход.
Зараз, калі ён ужо бачыў яго, ён мог уявіць сабе, як марлін плавае ў вадзе з распасцёртымі, нібы крылы, фіялетавымі груднымі плаўнікамі, кроячы цемру прамым вялізным хвастом. «Цікава, што ён бачыць на такой глыбіні, — падумаў стары чалавек. — Ягонае вока з кулак, у каня яно куды меншае, але той здатны бачыць у цемры. Некалі я зусім няблага бачыў у цемры, не ў поўнай, вядома. He нашмат горш за ката».
Сонечная цяпло і тое, што стары чалавек варушыў і варушыў пальцамі, знялі здранцвеласць з левай рукі поўнасцю, і ён пачаў перакладваць на яе ўсё больш работы ды пацепваць мускуламі спіны, каб трошкі перасунуць балючы шнур.
— Калі ты не стамілася, рыба, — сказаў ён уголас, — дык ты вельмі дзіўная.
Ён чуўся зняможаным і ведаў, што неўзабаве прыйдзе ноч, і стараўся думаць пра іншыя рэчы. Ен думаў пра Вялікія Лігі (для яго яны былі Oran Ligas), памятаючы, што «Янкі» з Нью-Ерка гулялі з дэтройцкімі «Тыграмі».
«Другі дзень мінае, як я не ведаю вынікаў juegos1, — падумаў ён. — Але я не павінен губляць веры, і я мушу быць вартым вялікага Дзі Маджыа, які ўсё робіць дасканала, перасільваючы нават боль ад пятачнай шпоры. Што гэта за штука: пятачная шпора? — спытаўся ён у самога сябе.
У нас яе ніколі не бывае. Няўжо ад яе гэтак жа балюча, як ад шпоры байцовага пеўня ў пяту? Наўрад ці я здолеў бы вытрываць гэта або страту вока ці абодвух вачэй ды працягваць змагацца, як тыя байцовыя пеўні. Чалавек не роўня найлепшым птахам і звярам. Усё ж я ахвотней быў бы той істотай, што цяпер там, пада мною, у цемрадзі мора».
— Пакуль не завіталі акулы, — сказаў ён услых. — Завітаюць акулы — Божа, ратуй яго і мяне.
«Як табе здаецца, ці вартаваў бы гэтую рыбіну вялікі Дзі Маджыа так доўга, як вартавацьму я? — задаў ён сабе пытанне. — Я перакананы, што ён быў бы тут яшчэ лепшы за мяне, бо малады і дужы. Ягоны бацька таксама быў рыбак. Дык ці надта балюча яму ад той пятачнай шпоры?»
— He ведаю, — уголас вымавіў ён. — Пятачнай шпоры ў мяне ніколі не было.
Калі сонца зайшло, стары чалавек прыгадаў, каб надаць сабе ўпэўненасці, як некалі ў таверне ў Касабланцы ён дужаўся, чыя рука мацнейшая, з вялізным неграм са Сьенфуэгаса, які быў наймацнейшым хлопцам ва ўсім порце. Яны правялі адзін дзень і адну
1 Спартыўныя гульні (з іспанскай мовы).
ноч, упіраючы локці ў накрэсленую крэйдай на стале рысу, з выпрастанымі перадплеччамі, намёртва счапіўшы рукі. Кожны намагаўся пакласці руку другога на стол. Багата хто біўся аб заклад, людзі заходзілі і пакідалі пакой, асветлены газніцамі, а ён глядзеў на неграву ручышчу, на ягонуіо кісць і ў твар яму. Яны змянялі рэферы кожныя чатыры гадзіны пасля першых васьмі, каб суддзі маглі паспаць. Кроў выступіла з-пад ягоных пазногцяў і негравых, і яны пазіралі адзін аднаму ў вочы і на рукі, і на перадплеччы, і спрачальнікі прыходзілі і выходзілі з пакоя, a то ўсаджваліся на высокія крэслы, што стаялі каля сцяны, ды назіралі. Лямпы кідалі цені на драўляныя, афарбаваныя яскравым блакітам сцены. Неграў цень быў велізарны, і ён поўз па сцяне, калі вецер раскалыхваў лямпы.
Розніца паміж грашыма, што ставілі на кон, і сумай, якую атрымаў бы пераможца ў закладзе, усю ноч мянялася ў той ці іншы бок, і гледачы напампоўвалі негра ромам і запальвалі яму цыгарэты. Урэшце негр, на добрым падпітку, ажно лез са скуры і аднаго разу змусіў руку старога чалавека, які тады не быў стары, а быў Сант’ягам ЕІ Сатреоп^, амаль на тры цалі страціць раўнавагу.
Але стары чалавек патрапіў выпрастаць руку, і тая зноў была ўпоравень з супернікавай. Ен быў упэўнены зараз, што адужаў гэтага цудоўнага хлопца і сапраўднага атлета. I на світанні, калі спрачальнікі прасілі абвясціць, што двубой скончыўся нічыёй, і рэферы адмоўна круціў галавой, ён, рашуча намогшыся, стаў хіліць неграву руку ніжэй і ніжэй, пакуль тая не легла на стальніцу. Матч распачаўся ў нядзелю раніцой і скончыўся раніцой у панядзелак. Багата хто з тых, што біліся аб заклад, прасілі абвясціць нічыю, бо яны мусілі ісці — у порт грузіць мяшкі з цукрам або на працу ў Гаванскую Вугальную Кампанію. Каб не гэта, кожнаму рупіла б дачакацца фініша. Але ж ён фінішаваў, і раней, як хто-кольвек павінен быў ісці на работу.
Яго доўга ўсе звалі Чэмпіёнам, а ўвесну быў матч у адказ. Але няшмат грошай ставілася на кон, і ён лёгка выйграў матч, бо падарваў у негра са Сьенфуэгаса веру ва ўласныя сілы ў першым паядынку. Пасля ён правёў яшчэ пару матчаў, а потым — ніводнага. Ён вырашыў, што здольны адужаць любога, калі моцна захоча, але гэта шкодна для ягонай правай рукі, якою ён ловіць рыбу. Ён правёў колькі пробных матчаў, дужаючыся левай. Аднак левая рука заўсёды была здрадніцкаю і ніколі не выконвала ягоных загадаў, і таму ён не даваў ёй веры.
' Чэмпіён (з іспанскай мовы).
«Сонца добра выпаліць ейную хваробу, — падумаў ён. — Яна не павінна больш дранцвець, хіба што ўначы будзе занадта холадна, Хацеў бы я ведаць, што прынясе гэтая ноч».
Самалёт праляцеў над галавой на сваім шляху ў Майамі, і ён бачыў, як ягоны цень спудзіў чароды лятучых рыб і тыя шуганулі ўгору.
— Калі гэтулькі лятучай рыбы, дык тут павінен быць дэльфін, — сказаў ён і налёг на шнур, каб уведаць, ці нельга трохі падцягнуць рыбіну. Але не, ад напятага — глядзі, каб не парваўся, — шнура ажно адскоквалі кроплі. Лодка паволі кіравала наперад, і ён назіраў за самалётам, пакуль той не знік з поля зроку.
«Відочна, у самалёце дужа нязвыкла, — падумаў стары чалавек. — Цікава, як выглядае мора з такое высі? Яны павінны добра бачыць рыбу, калі лётаюць не занадта высока. Я хацеў бы лётаць вельмі павольна на вышыні двухсот сажняў і выглядаць рыбу згары. Калі я хадзіў у мора лавіць чарапах, то забіраўся на салінг на вяршыню мачты і нават з той вышыні бачыў нямала. Дэльфіны адтуль зелянейшыя, і ты можаш бачыць іхнія палосы і фіялетавыя плямы, і можаш бачыць увесь касяк, як яны плаваюць. Чаму гэта так, што ўсе борздыя рыбы з цёмных глыбіняў маюць фіялетавыя спіны і, зазвычай, фіялетавыя палосы або плямы? Дэльфін толькі здаецца зялёным, а ў сапраўднасці ён залацісты. Але калі ён прыходзіць карміцца, добра прагаладаўшыся, фіялетавыя палосы паказваюцца ў яго на баках, як у марліна. Ці гэта ад злосці, ці ад болыпай хуткасці яны выступаюць?»
Якраз перад тым, як сталася цёмна, а стары чалавек мінаў вялізную выспу саргасавых водарасцей, што ўздымаліся і калыхаліся ў светлым моры, як быццам акіян мілаваўся з некім пад жоўтаю коўдраю, невялічкі шнур ухапіў дэльфін. Ен убачыў яго, калі той скочыў у паветра, сапраўды залаты ў апошнім праменні сонца, выгінаючыся і шалёна матляючы плаўнікамі ў паветры. Дэльфін скочыў яшчэ раз, дэманструючы акрабатыку страху і стары чалавек прабраўся назад на карму і, скурчыўшыся, трымаючы вялікі шнур ўсёю праваю рукою, цягнуў дэльфіна леваю, наступаючы на штораз даўжэйшы шнур голаю леваю нагою. Калі рыба была ля самай кармы, вар’юючы, кідаючыся з боку ў бок, стары чалавек перагнуўся цераз карму, уцягнуў яе, зіхотка-залатую, з фіялетавымі плямамі, у лодку. Ейныя сківіцы сутаргава працавалі, яна кусала і кусала кручок, малоцячы дно чоўна доўгім пляскатым целам, хвастом і галавою, пакуль ён не агрэў яе па зіхатлівай залатой галаве і пакуль яна не ўздрыгнула і не супакоілася.
Стары чалавек зняў з кручка рыбу, насадзіў на яго другую сардзіну і закінуў шнур. Пасля ён паволі стаў прабірацца назад
на hoc. Ён памыў левую руку і выцер яе аб нагавіцы. Пасля пераклаў цяжкі шнур з правай рукі ў левую і памыў правую руку ў вадзе, назіраючы, як сонца апускалася ў акіян і з якім нахілам цягнуўся вялікі шнур.
— Ен плыве, як плыў, — сказаў стары чалавек. Але паназіраўшы, як вада абцякае руку, заўважыў: рух лодкі стаў куды больш павольны.
— Я звяжу два вёслы разам, упоперак кармы, і гэта замарудзіць вандроўку ўночы, — сказаў ён. — I яму, і мне пара адпачыць.
«Разумней будзе растрыбушыць дэльфіна трошкі пазней, каб зберагчы кроў у мясе, — падумаў ён. — Зраблю гэта пазней і тады ж звяжу вёслы, для тармажэння. Няхай марлін цешыцца спакоем, не варта яго асабліва турбаваць на заходзе. Заход сонца — цяжкая часінадля рыб».
Ен высушыў руку, трымаючы яе ў паветры, пасля ўхапіў ёю шнур і, расслабіўшыся як мог, даў падцягнуць сябе наперад да борта, гэтак, што на саму лодку прыпадала цяпер напругі не менш, калі не болей, як на яго.
«Я вучуся, як спраўляцца з такім клопатам, — падумаў ён. — Прынамсі, з гэтай часткай работы. I не забудзься яшчэ, што ён не еў з таго часу, як узяў прынаду, і што ён вялізны і яму трэба шмат ежы. А я з’еў цэлага баніта. Заўтра прымуся за дэльфіна. Ен зваў яго dorado. Мажліва, пакаштую ўжо тады, калі буду чысціць. Яго куды цяжэй есці, як баніта. Але ж лёгкага нічога няма».
— Як пачуваешся, рыба? — спытаўся ён уголас. — Я добра пачуваюся, і мая левая рука паздаравела, і я маю запас ежы на ноч і на дзень. Так што цягні лодку, рыба.
Ён не чуўся напраўду добра, боль ад шнура. які ўядаўся ў спіну, ужо быў не проста боль — ён перайшоў у тупую ламоту, якой ён пабойваўся. «Але са мной здараліся горшыя рэчы, — думаў ён. — Мая рука толькі трошкі парэзаная, а другая ўжо не здранцвелая. Ногі мае ў парадку. Апроч таго, цяпер у мяне ёсць перавага: я маю правізію».
Ужо сцямнела — у верасні па заходзе сонца цямнее хутка. Ён ляжаў, прыхінуўшыся да шэрых абшарпаных дошак лодкі, адпачываючы ад усёй сваёй стомы. Загарэліся першыя зоркі. Яму была невядома назва зоркі
Рыгель, але ён бачыў яе і ведаў, што неўзабаве выйдуць і астатнія, і ён будзе з усімі сваімі далёкімі сябрамі.
— Марлін — таксама мой сябра, — сказаў ён услых. — Гэткага я ніколі не бачыў і не чуў, што ёсць такі. Але я павінен забіць яго. Добра яшчэ, што нам не трэба спрабаваць забіць зоры.
«Уяві, што было б, калі б чалавек штодня спрабаваў уходаць месяц, — падумаў ён. — Месяц жа не стаіць на месцы. А можаш
сабе ўявіць, як чалавек штодня палюе на сонца? Мы нарадзіліся шчаслівыя», — прыйшоў ён да высновы.
Потым яму стала шкада вялізную рыбіну, якая не мела чаго есці. Але яго рашучы намер даканаць марліна ніяк не паслабеў ад таго шкадавання. «Як багата людзей накорміць ён, — разважаў стары чалавек. — Але ці вартыя яны есці яго? Ну, безумоўна, не. Няма анікога, хто быў бы варты спажыць яго, гэтак ён сябе паводзіць, з такім пачуццём годнасці».