Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
калі б гэта быў сон. «Я не магу ўтрымаць яе ад нападу на мяне, але, мажліва, здолею яе ўлавіць. Dentuso1, — сказаў ён у думках. — Трасца тваёй матары».
Акула імкліва падплыла да кармы, і калі яна ўхапілася за рыбіну, стары чалавек убачыў ейны разяўлены рот і дзіўныя вочы, убачыў, як тая рынулася наперад, і пачуў як ейныя зубы са шчоўканнем секанулі мяса якраз ля хваста. Акулава галава была над паверхняй мора, і спіна ейная паказвалася з вады, і стары чалавек мог чуць, як акула з трэскам ірвала скуру і мяса марліна, і ён убіў ёй гарпун у галаву, у месцы, дзе лінія паміж вачыма перасякаецца з лініяй, што пачынаецца ад носа. Але такіх ліній у яе не мелася. Была толькі цяжкая завостраная блакітная галава ды вялікія вочы, ды выпнутыя сківіцы, якія глыталі, шчоўкаючы, усё, што хапалі. Але тут быў мозг, і стары чалавек ударыў па ім. Ен нанёс удар сваімі вільготнаскрываўленымі рукамі, загнаўшы добры гарпун што было змогі. Загнаў яго без надзеі, але з рашучасцю і шчырай злазычнасцю2.
Акула перакруцілася, і стары чалавек убачыў, што ейнае вока нежывое. Потым яна перакруцілася яшчэ раз, загортваючы сябе ў дзве вяровачныя пятлі. Стары чалавек ведаў, што акула мёртвая, але тая не жадала з гэтым пагадзіцца. Пасля, лежачы на спіне, лупячы хвастом і шчоўкаючы сківіцамі, акула плужыла ваду, як гэта робіць быстраходная маторная лодка. Вада сталася белая там, дзе яна біла па ёй хвастом, і тры чвэрці тулава выступалі над вадой, ажно вяроўка напнулася, задрыжала і лопнула. Кароткі прамежак часу акула спакойна ляжала на паверхні, a стары чалавек глядзеў на яе. Пасля яна вельмі паволі стала апускацца ўніз...
—	Яна забрала фунтаў сорак, — вымавіў стары чалавек. — I яшчэ яна ўзяла мой гарпун і ўсю вяроўку, — падумаў ён, — і цяпер мая рыба крывавіць зноў, так што трэба чакаць другіх акул.
Ен не меў ахвоты больш глядзець на рыбіну пасля таго, як яе знявечыла акула. Калі тая ўхапілася за марліна, яму здалося, што напалі на яго.
«Але я забіў акулу, што кінулася на маю рыбіну, — падумаў ён. — I гэта быў сама вялікі зубач, якога я калі бачыў. Бог сведка, што я іх бачыў даволі. Гэта было занадта добра, каб не скончыцца, — падумаў ён. — Я хацеў бы зараз, каб гэта быў сон, і каб я ніколі не злавіў сваю рыбіну ды ляжаў сабе адзін у ложку на газетах».
—	Але чалавек не створаны для паразы, — сказаў ён. — Чалавек можа быць знішчаны, але не пераможаны. I ўсё ж я шкадую, што
1 Зубач (з іспанскай мовы) — від акулы.
2 Злазычнасць— злосць, нянавісць.
забіў рыбіну, — падумаў ён. — Благі час надыходзіць, а я не маю нават гарпуна. Dentuso жорсткі, спрытны, дужы і разумны. Аднак я быў разумнейшы за яго. Можа, і не. Магчыма, я быў проста лепей узброены. He затлумлівай галаву думкамі, старэча, — сказаў ён уголас, — Плыві гэтым жа курсам, і хай усё будзе такое, якое будзе.
«Але я мушу думаць, — запярэчыў ён. — Бо гэта адзінае, што я сабе пакінуў. Ды яшчэ бейсбол. Цікава, што сказаў бы вялікі Дзі Маджыа пра тое, як я гваздануў акулу па мазгах? He такі ўжо гэта быў волатаўскі ўчынак, — падумаў ён. — Любы мужчына змог бы такое зрабіць. Як ты лічыш, ці рукі мае былі гэткай жа вялікай перашкодай, як пятачныя шпоры? He магу ведаць. 3 маёй пятой ніколі нічога не здаралася благога, хіба што аднаго разу яе ўджаліў скатджала1, калі я наступіў на яго падчас плавання, спараліжаваў мне нагу ўнізе, прымусіў папакутаваць».
— Думай пра што-небудзь весялейшае, старэча, — сказаў ён. — Зараз ты кожную хвіліну ўсё бліжэй да дому. Цяпер табе лягчэй плысці, бо ты страціў сорак фунтаў.
Ён добра ведаў, што, хутчэй за ўсё, адбудзецца, калі ён апынеццаўсярэдзіне плыні. Але не было жаданага выйсця.
— Адну рэч зрабіць можна, — сказаў ён уголас. — Прывязаць нож да дзяржальна вясла.
Ен так і зрабіў, трымаючы руку на румпелі, наступіўшы на шкот нагой.
— Ну вось, — сказаў ён. — Вядома, я стары. Але я не бяззбройны.
Дзьмуў свежы вецер, і ён плыў удала. Стары чалавек назіраў толькі за пярэдняй часткай рыбіны, і трохі надзеі да яго вярнулася.
«Неразумна не спадзявацца, — падумаў ён. — Апроч таго, я перакананы, што гэта грэх. He разважай пра грахі, — папракнуў ён сябе. — Зараз даволі турбацыі і без грахоў. Ды я ў іх і не разбіраюся.
He разбіраюся і не ўпэўнены, што веру ў гэта. Магчыма, грэх быў забіваць рыбіну. Мяркую, так, хоць зрабіў я гэта, каб выжыць самому і накарміць багата людзей. Але што тады не грэх? He думай пра грэх. Запозна, і ёсць людзі, якім плоцяць за тое. Няхай яны маракуюць. Ты нарадзіўся мараком, як рыба нарадзілася рыбай. Сан Педра2 быў рыбак, бацька вялікага Дзі Маджыа таксама».
Але стары чалавек любіў думаць пра ўсё, што падсоўвала яму жыццё, і паколькі тут не было чаго чытаць і ён не меў радыёпрыёмніка, стары чалавек думаў багата ды ўсё разважаў пра грэх.
1 Скат-дазіяціс (рыба).
2 Святы Пётр (з іспанскай мовы).
«Ты забіў марліна не толькі дзеля таго, каб жыць і прадаць яго як харч, зрабіў ён выснову, забіць яго штурхала цябе і твая гордасць, і тое, што ты рыбак. Ты любіў яго, калі той быў жывы, і любіў яго пасля. Калі ты яго любіш, то гэта не грэх — забіць яго. А мо яшчэ большы?»
— Занадта шмат думаеш, — сказаў ён услых. — Але ты з ахвотай уходаў dentuso, — загадаў ён. — Той таксама корміцца жывой рыбай, як і ты. Ен не з тых, што жывяцца падлінай, і гэта не проста нейкая бадзяганенажэра. Зубач — прыгожы, шляхетны і анічога не баіцца. Я забіў, баронячыся, — сказаў стары чалавек уголас, — і зрабіў гэта як след.
«Апроч таго, — падумаў ён, — на свеце кожная істота нейкім чынам забівае іншую. Я жыву, бо лаўлю рыбу, але рыбацтва гэтаксама і знішчае мяне. Ты жывеш, бо хлопчык цябе ўтрымлівае, — падумаў ён. — He трэба аж так сябе аіпукваць».
В^АВ Стары чалавек перагнуўся цераз борт і з лёгкасцю /WrWhS адарваў ад рыбіны (там, дзе хапанула акула) кавалак мяса. Пажаваўшы, ён адзначыў ягоную высокую якасць і добры смак. Цвёрдае, сакавітае, не жылаватае і не чырвонае ў дадатак. Такое мяса, ведаў ён, найдаражэйшае на рынку. Але мясны пах разыходзіўся ў вадзе, і не было як даць рады, і стары чалавек разумеў, што надыходзіць надта кепскі час.
Вецер дзьмуў устойліва роўна, толькі трохі адступіў на паўночны ўсход, і стары чалавек ведаў: гэта азначала, што вецер не аслабне.
Стары чалавек паглядзеў наперад, але не змог убачыць жаданых ветразей, ані корпуса карабля, ані дыму з судна. Адно лятучыя рыбы выляталі з мора каля носа ягонай лодкі і вярталіся справа і злева назад у мора, ды жаўцелі лапіны Затоцкіх водарасцей. Ен не бачыў нават птушкі.
Стары чалавек плыў дзве гадзіны, спачываючы на карме, a часам жуючы кавалачак мяса марліна, імкнучыся адпачыць ды захаваць моц, калі заўважыў першую з дзвюх акул.
— Аў, — сказаў ён уголас. Гэтае слова нельга перакласці і, магчыма, яно ўсяго толькі міжвольны выгук, як у чалавека, калі цвік прабівае яму руку і ўваходзіць у дрэва. — Galanos1, — вымавіў ён.
Зараз ён угледзеў другі плаўнік, што ўзнімаўся за першым, і пазнаў: тупаносыя акулы. Але, іхнія карычневыя трохкутныя плаўнікі ды імклівыя рухі хвастом. Яны чулі пах і, узбуджаныя,
1 Акулы, што нападаюць і на чалавека.
ашалелыя ад голаду і прагнасці, то гублялі яго, то зноў знаходзілі. Але набліжаліся няўхільна.
Стары чалавек трывала замацаваў шкот і заклініў стырно. Пасля ўзняў вясло з прывязаным да яго нажом. Стары чалавек падымаў вясло, дужа асцярожна трымаючы яго, бо рукам было балюча. Ён сашчапіў і расшчапіў на ім рукі, каб трохі размяць іх. Потым моцна сашчапіў іх, каб яны змірыліся з болем і не здрыгануліся, ды назіраў, як падыходзяць акулы. Ён мог бачыць іхнія шырокія, трохі сплюшчаныя тупаносыя галовы і таксама шырокія грудныя плаўнікі з белымі кончыкамі. Гэта былі агідныя акулы, смярдзючыя, ахвотніцы да падлы і шчырыя забойцы, здатныя, калі галодныя, кусануць вясло або і стырно лодкі. Гэта былі акулы, што перакусваюць лапы і плаўнікі чарапахам, калі тыя спяць на паверхні, а галодныя нападаюць у вадзе на чалавека, нават калі ён анічуць не пахне рыбінай крывёй ці рыбінай сліззю.
—■ Аў, — вымавіў стары чалавек. — Galanos. Падыходзьце бліжэй, galanos.
Яны падышлі. Але не гэтак, як падыходзіла акула мака. Адна павярнулася і знікла з поля зроку, нырнуўшы пад човен, і стары чалавек адчуў, як той дрыжыць, калі акула пачала тузаць і шкуматаць рыбіну. Другая сачыла за старым чалавекам жоўтымі шчылінамі вачэй, а пасля шпарка падплыла, ашчэрыўшы паўкруг пашчы, каб хапануць там, дзе ад рыбіны ўжо быў адкушаны кавалак. Была выразна відаць лінія, што бегла ад макаўкі галавы на спіну, лінія, дзе злучаліся галаўны мозг і спінны, і стары чалавек усадзіў нож на вясле ў гэтае злучэнне. Выцягнуў і загнаў той зноў, у жоўтыя кашэчыя вочы акулы. Акула адхінулася ад рыбіны і слізганула ўніз, у апошнія свае хвілі глытаючы тое, што ўхапіла.
Човен дрыжаў, як і раней, другая акула пад ім распраўлялася з рыбінай. Стары чалавек адпусціў шкот, каб човен павярнуў бокам і акула апынулася навідавоку. Калі стары чалавек убачыў акулу, ён перагнуўся цераз борт і садануў у яе нож. Ён зачапіў ім толькі мяса, скура ў акулы была гэткая цвёрдая, што ён ледзь уткнуў нож. Ад гэтага ўдару ў яго забалелі не толькі рукі, а і плячо. Але акулу цягнула ўгору, яна борзда вытыркнула з мора галаву, і стары чалавек урэзаў нажом акурат у сярэдзіну пляскатай макаўкі галавы, калі акулін нос, высунуўшыся з вады, торкнуўся ў рыбіну. Стары чалавек выцягнуў лязо і ўбіў яго ў акулу дакладна ў гэтае месца зноў. Тая па-ранейшаму вісела на рыбіне, сцяўшы сківіцы, і тады стары чалавек усадзіў нож у акулава левае вока. Акула вісела тамсама.
— He? — сказаў стары чалавек і загнаў нож паміж хрыбеткамі і мозгам. Ен пацэліў лёгка і ўдала, і адчуў, што расцяў храсток. Стары чалавек, перавярнуўшы вясло, засунуў лапатку паміж сківіцамі акулы, каб адкрыць ёй пашчу. Ён крутануў вяслом і, калі акула адклеілася ад рыбіны, сказаў:
— Ідзі, galano. Правальвайся на глыбіню ў цэлую мілю. Ідзі ў адведкі да свае сяброўкі, а мо гэта твая матка?
Стары чалавек выцер лязо нажа і паклаў вясло. Пасля ён знайшоў канец шкота і, калі ветразь напоўніўся ветрам, павёў човен ранейшым курсам.
— Яны ўхапілі не менш за чвэрць, прытым самага найлепшага мяса, — сказаў стары чалавек. — Лепш бы гэта быў сон, і я ніколі не зачапіў яго на кручок. Мне вельмі шкада, рыба. Усё сапсавалася.