Скарбы сусветнай літаратуры
Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
«Я не дужа разумею гэтыя рэчы, — падумаў ён. — Але добра, што нам не трэба намагацца забіць сонца або месяц, або зоркі. Досыць таго, што мы жывімся морам і вымаем дух з нашых праўдзівых сяброў.
А цяпер, — падумаў стары чалавек, — трэба вырашыць з тармажэннем. Яно мае свае хібы і свае вартасціЯ магу згубіць гэтулькі шнура, што згублю і марліна, калі той рване ад мяне, а тормаз — звязаныя адно з другім вёслы — будзе на месцы, і лодка згубіць усю сваю лёгкасць. Вядома, ейная лёгкасць доўжыць нашыя супольныя пакуты, але яна ж — зарука маёй бяспекі, бо ён здатны на вялізную хуткасць, якою яшчэ ніколі не карыстаўся. Што б там ні было, я павінен растрыбушыць дэльфіна, каб не сапсаваўся, і трохі з’есці, каб захаваць сілу.
Зараз я адпачну яшчэ гадзінку, пагляджу, ці гэткі ж ён моцны, што быў, і ці гэтак жа, як раней, плыве, а потым падамся на карму са сваім рупескам і цвёрда наважу, што рабіць. Тым часам я магу назіраць, як ён трымаецца і ці нямашака з ім якіх змен. Вёслы — добрая прыдумка, але зараз гуляць трэба з аглядкай! Гэта яшчэ рыба хоць куды, і я заўважыў, што кручок быў у куце рота, і рот быў шчыльна закрыты. Такой бяды той кручок. Голад — вось што яму дапякае, і тое, што супроць яго якаясьці незразумелая яму сіла. Спачывай зараз, старэча, а ён хай сабе працуе, пакуль твой чарод не прыйдзе».
Ен адпачываў, як яму здалося, гадзіны дзве. Месяц узышоў на небе позна, толькі па ім ён мог вызначыць час. Дый ці адпачываў ён папраўдзе? Стары чалавек, як і раней, нёс на сваіх плячах няспынную цягу рыбы, але ён паклаў левую руку на планшыр лодкі і ўсё больш давяраўся лодцы самой, ейнаму супраціву рыбіне. «Як было б проста і добра, калі б я мог напяць шнур моцна, — падумаў ён. — Але калі марлін раптоўна толькі падасца ўбок, то парве яго. Я павінен змякчаць напругу шнура сваім целам і ў любы час быць гатовы адпусціць той абедзвюма рукамі».
— Але ты яшчэ не спаў, старэча, — сказаў ён уголас. — Гэта ж палова дня і ноч, і другі дзень, а ты яшчэ не спаў. Ты павінен
вынайсці спосаб, як трохі паспаць, калі ён спакойна плыве. He сплючы, у галаве возьме і памутнее.
«Але галава ў мяне ясная, — падумаў ён. — Дужа ясная. Я такі ж ясны, як зоркі, а мы — радня1. I ўсё ж я павінен паспаць. Зоркі спяць, і месяц, і сонца спіць, і нават акіян спіць часам, у пэўныя дні, калі плынь замірае, калі ягоная паверхня гладзюсенькая.
Але не забудзься пра сон, — падумаў ён. — Трэба сябе змусіць, а пасля прыдумай штосьці простае і пэўнае наконт шнуроў. Ідзі назад і прыгатуй дэльфіна. Гэта занадта небяспечна: прыстасоўваць вёслы для тармажэння, калі ты павінен спаць».
— Я мог бы абысціся без сну, — сказаў ён сабе. — Але гэта было б задужа небяспечна.
Ен стаў прабірацца назад на карму, намагаючыся не таргануць шнуром, які трымаў марлін. «Мажліва, яго самога зморвае сон, — падумаў стары чалавек. Але я не хачу, каб ён адпачываў. Ен павінен цягнуць, пакуль не зойдзецца».
Зноў апынуўшыся на карме, стары чалавек павярнуўся гэтак, што адна яго левая рука вытрымлівала цяпер тое, што раней плечы, і правай рукой дастаў нож з похвы. Зоры зараз свяцілі зырка, ён выразна бачыў дэльфіна і ўсадзіў лязо нажа ў ягоную галаву, а пасля выцягнуў дэльфіна з-пад кармы. Прыціснуўшы адной нагой рыбу, не марудзячы, ён разрэзаў яе ад задняга праходу аж да кончыка ніжняй сківіцы. Потым адклаў нож і трыбушыў рыбу правай рукой, дачыста выбіраючы вантробы і вырываючы шчэлепы. Ен адчуў, што трымае ў руках цяжкі і слізкі страўнік, і расцяў яго. Унутры былі дзве лятучыя рыбы, свежыя і цвёрдыя. Ен паклаў іх побач, а вантробы ды шчэлепы кінуў за карму. Яны патаналі, пакідаючы ў вадзе святлісты след. Рыба была халодная, струплявата-шэра-белая ў зорным святле, і стары чалавек аблупіў адзін бок, прытрымліваючы правай нагой яе галаву. Пасля перавярнуў рыбу і зняў скуру з другога боку ды адрэзаў мяса з абодвух: ад галавы ажно да хваста.
Ен кінуў шкілет за борт і паглядзеў, ці хоць трохі не закруціцца вада. Але ўбачыў толькі святло, запаленае яго павольным апусканнем. Тады ён павярнуўся і ўладкаваў дзвюх лятучых рыб усярэдзіне двух рыбных філе, а пасля, паклаўшы нож назад у похву, памалу дабіраўся назад на нос. Яго спіна была сагнутая ад цяжару шнура ўпоперак яе, а ў правай руцэ ён нёс рыбу.
Там, на носе, ён расклаў на дне лодкі два рыбных філе і no634 — лятучых рыб. Тады перасунуў шнур на плячах на новае
1 Літаральна — браты.
месца і зноўку трымаў левай рукой, упіраючыся ў планшыр. Пасля ён перагнуўся цераз борт і памыў лятучую рыбу ў вадзе, назіраючы, з якой хуткасцю вада абцякае руку. Ягоная рука свяцілася, ён жа чысціў рыбу. Струмень быў не гэткі моцны, і калі ён выціраў рабро далоні аб дошкі, часцінкі фосфару павольна гілылі да кармы.
— Ён стомлены або адпачывае, — сказаў стары чалавек. — А зараз я мушу спажыць пасілак з гэтага дэльфіна, перадыхнуць і трошкі паспаць.
ГІад зорамі ўсё болып і больш халоднай ночы стары чалавек з’еў палавінку рыбнага філе і лятучую рыбу (папярэдне ён растрыбушыў яе і адрэзаў ёй галаву).
— Якая выдатная ежа — вараны або смажаны дэльфін, — сказаў ён. — I які ён агідны сыры. Я ніколі болей не выйду ў лодцы, не ўзяўшы лаймаў або солі.
«Калі б у мяне былі мазгі, я ўвесь дзень плюхаў бы ваду на нос чаўна, і, высыхаючы, яна б ператварылася ў соль, — падумаў ён. — Але ж я зачапіў на кручок дэльфіна амаль на заходзе сонца. 1 ўсё ж слабавата рыхтаваўся. Аднак я грунтоўна ўсё перажаваў, і на ваніты не цягне».
Неба зацягвалася хмарамі, што плылі на ўсход, і адна за адной зоркі, якія ён ведаў, знікалі. Здавалася, што ён завітае ў вялізны каньён хмар. Вецер сціх.
— Тут будзе кепскае надвор’е праз тры ці чатыры дні, — сказаў ён. — Але не сёння ўночы і не заўтра. Шыкуйся зараз да свайго сну, старэча, пакуль рыба паводзіць сябе спакойна.
Учэпіста трымаючы шнур у правай руцэ, стары чалавек прыціснуў яе клубом, налёгшы ўсёй сваёй вагой на борт носа. Пасля ён спусціў шнур на плячах трохі ніжэй і ўхапіўся за яго левай рукой.
«Мая правая рука можа трымаць яго датуль, пакуль ён прыціснуты, — падумаў стары чалавек. — Калі шнур аслабне ў сне, левая абудзіць мяне, як той пачне выпаўзаць. Цяжкавата будзе правай руцэ. Але ён звычны да пакаранняў1. Нават калі я пасплю хвілін дваццаць або паўгадзіны, будзе няблага».
Так ён ляжаў, заціскаючы сабою, усім целам сваім шнур, перакладаючы ўсю сваю вагу на правую руку, і ўрэшце заснуў.
Стары чалавек сніў не ільвоў, а вялізны касяк марскіх свіней, што расцягнуўся на восем ці дзесяць міляў, і гэта было ў час іхняга спароўвання, і яны скакалі высока ў паветра ды вярталіся ў тую ж яму, якую яны, скачучы, утваралі ў вадзе.
1 Стары чалавек, персаніфікуючы і сваю правую руку, ужывае ў стасунку да яе мужчынскі род.
Потым яму снілася, што ён у вёсцы на сваім ложку, і што дзьме «паўночнік»1, яму дужа сцюдзёна, а левая рука здранцвела, бо галава ягоная спачывае на ёй замест падушкі.
Пасля гэтага прысніўся яму доўгі жоўты бераг, і ён убачыў, як шарай гадзінай першы леў ступіў на бераг, а пасля прыйшлі другія львы, і ён, успёршы падбародак на борт, на носе карабля, што стаяў на якары пад павевам берагавога брызу, чакаў з’яўлення новых львоў і быў шчаслівы.
Месяц ужо даўно ўзышоў, але стары чалавек спаў, і рыба рупна цягнула лодку, і тая кіравалася ў тунэль, ВйЙст збудаваны з хмар.
Ён прачнуўся ад удару ў твар кулаком уласнай правай рукі. Апякаючы яе, шнур ірваўся ўніз, у мора. Стары чалавек зусім не чуў левай рукі і як толькі мог тармазіў правай, але шнур з імклівасцю раскручваўся. Урэшце левая рука намацала шнур, і ён прыціснуўся да яго спінай, хоць шнур апальваў яе і руку, што прыняла на сябе ўсю напругу, і балюча рэзаў яе. Ён азірнуўся на запасныя маткі: яны падавалі шнур са спорнасцю канвеера. Якраз тады рыба скочыла з вады, як быццам выбухнула ў акіяне, а пасля цяжка ўпала. Потым яна скакала зноў і зноў але лодка ішла хутка, хоць шнур усё размотваўся, і стары чалавек напінаў яго аж да небяспечнай напругі, напінаў яшчэ і яшчэ раз. Урэшце яго шпурнула на нос лодкі, тыцнула тварам у адрэзаны кавалак дэльфіна, і ён не мог паварушыцца.
«Вось што мы атрымалі, — падумаў ён. — Прымайма падарунак. Але змусь яго заплаціць за гульні са шнурам, — падумаў ён. — Змусь яго заплаціць за гэта».
Ён не мог бачыць рыбіных скачкоў, адно чуў, як нібыта разломваўся акіян, ды цяжкі ўсплёск, калі марлін рухнуў. Шнур з ягонай хуткасцю моцна раніў рукі, але стары чалавек загадзя ведаў, што гэтак будзе, і звыкла намагаўся, каб той не чапляў найбольш далікатных частак рукі, не саслізнуў у далонь ды не разануў па пальцах. «Калі б хлопчык быў тут, ён змачыў бы маткі шнура, — падумаў стары чалавек. — Але, калі б хлопчык быў тут. Калі б хлопчык быў тут...»
Шнур усё знікаў і знікаў у вадзе, але зараз рух гэты павольнеў і стары чалавек прымушаў рыбіну здабываць кажнюткую цалю шнура. Вось ён узняў галаву на дне лодкі, пакінуўшы там кавалак рыбы, расплюшчаны ягонай шчакой. Пасля ён укленчыў, а тады паволі ўстаў на ногі. Ён адпускаў шнур, але з кожным разам усё болып непаспешліва. Ён адсунуўся назад, туды, дзе намацваў на-
1 Моцны паўночны вецер.
гою маткі шнура, якіх не мог бачыць у цемры. Тут яшчэ было процьма шнура, і на марлінаву долю выпадала валачыць увесь прыпас у вадзе.
«Так, — падумаў ён. — I, апрача таго, марлін скочыў больш за тузін разоў і напоўніў мяшкі ўздоўж свайго хрыбта паветрам і цяпер не можа падацца паміраць глыбока на дно, адкуль я не здолеў бы яго выцягнуць. Неўзабаве ён пачне кругляць, і вось тады я павінен як след націснуць на яго. Цікава, што яго так раптоўна спудзіла? Мажліва, голад напоўніў адчаем або штосьці напалохала ўночы? Можа, ён раптам адчуў страх. Але ж гэткая спакойная дужая рыбіна, і такая, здавалася, бясстрашная і ўпэўненая. Дзіўна».
— Лепей сам будзь бясстрашны і ўпэўнены ў сабе, старэча, — сказаў ён. — Ты трымаеш яго ізноў, ды не можаш ані трохі падцягнуць шнур. Але неўзабаве ён павінен закругляць.
Трымаючы шнур левай рукой і плячыма, стары чалавек нахіліўся і чарпануў вады правай рукой, каб змыць рэшткі рыбінага мяса са свайго твару.
Ен непакоіўся, каб яно не пацягнула яго на ваніты, і ён не падупаў на сіле. Абмыўшы твар, стары чалавек памыў правую руку ў вадзе за бортам і не выцягваў яе пэўны час з салёнай вады, назіраючы за з’яўленнем першага святла, за якім — усход сонца. «Ен кіруецца амаль на ўсход, — падумаў стары чалавек. — Значыцца, ён замарыўся і даверыўся плыні. Неўзабаве ён абавязкова закругляе. Тады і распачнецца праўдзівая нашая праца».