Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
вошта ж табе?..» Я нават абурыўся на пачутае! Як нікому не патрэбна? А мне? А таму, каго абабралі? Гэтае абурэнне надало сілы, і праз сотню метраў злачынцу я дагнаў, збіў з ног і доўга ляжаў, закруціўшы ягоную руку за спіну, чакаючы падмогі. Машыны не было, відаць, не чулі маёй рацыі. Seasay аборкай, якую заўсёды маю на гэткі выпадак, наручнікі ёсць не ў кожнага міліцыянера — не хапае.
Бабулька як у ваду глядзела, бо першае, што ў аддзеле спытаў дзяжурны, гэта пра пацярпелага. Толькі цяпер я заўважыў, што чарнявага з потным тварам побач няма. Затрыманы, відаць, хлопец біты, адразу ўцяміў, што да чаго, і запатрабаваў пракурора, крычаў, што спалохаўся міліцыянера, таму і пабег, а больш нічога не ведае і ведаць не жадае. Але толькі ён зірнуў мне ў вочы, адразу сцішыўся, здалося, зрабіўся меншы ростам. «Я — бульдозер... Я — бульдозер...» Паспешліва паўтараў я ў думках, але боль усё ж такі мімаходзь прайшоўся па мне, я добра памятаю яго шапаценне ў валасах. А рэкецір мяне зразумеў, нават не патрабаваў, каб вінаваціўся перад ім, праўда, да самага выхаду з памяшкання падазрона азіраўся ў мой бок. Цікава, пра што ён у той момант думаў? Але навошта мне ягоныя думкі? Навошта, калі і мае нікому не патрэбныя. А я сам са сваёй хворай галавой ці патрэбны каму?
А што было ўчора? Ага, дэсантнікі... Яны святкавалі сваё свята і на добрым падпітку ламануліся ў рэстаран, а месцаў, як заўсёды, не было. Я стаяў паміж імі і адміністрацыяй, стаяў мёртва, не пасунуць. Адзін маладзенькі, зусім хлапчук, лаяўся на мяне, нёс розны бруд, што не пераказаць. Я змаўчаў. Тады ён ірвануў на грудзях цяльняшку. Велізарны барвовы пісяг ад жывата да левага пляча змяёй варушыўся на целе былога дэсантніка. Але і пісяг мяне не скрануў з месца — ад дзвярэй ні на крок. I зноў пасыпалася на мяне: «...мент, дзе ты быў, калі я за цябе ваяваў у Афгане? Я хачу памянуць сяброў, што засталіся ТАМ!» Нарэшце не вытрымліваю і таксама крычу (у думках, інакш не маю права), што ў мяне пад формай гэткі ж цельнік, прапахлы салдацкім потам, што ён таксама высушаны на пякучым афганскім сон-
цы, толькі крышачку раней, чым твой, хлопча... А вось чаму мы, салдацік, былі там? А потым яшчэ зона? Мо адна з тых бабулек, што пралазілі пад дротам,— твая родная? Чаму не было каму пахаваць яе, і нябожчыца цэлы тыдзень праляжала ў сваёй хаце, аб’едзеная здзічэлымі катамі і пацукамі? Хто і табе ўбіў у галаву, што я вінаваты ва ўсіх бедах? I хлопец раптам спыніўся, ён нешта адчуў, мо боль, які ў гэты момант на дыбачках падкрадваўся да мяне? «Я — бульдозер... Я — бульдозер...» Позна. Па-здрадніцку задрыжэлі ногі, захісталіся перад вачыма твары, ператвараючыся ў адну плоскую масу. Я адчуў, а мо толькі здалося, як хлопец паклаў руку на плячо і сарамліва, прыкрываючы знявечанае пісягом цела, прагаварыў: «Прабач, зямляк, трымайся...» Я ўстаяў, не заваліўся, падтрымалі дэсантнікі, і праз якую хвіліну ўсё было ціха, дапамога не спатрэбілася.
Сёння здарылася надзвычайнае. Прыйшоў з работы і не паспеў пераапрануцца, як меншы сын падхапіў фуражку.
— Тата, я хачу быць, як ты! — ускрыкнуў ён і аж засвяціўся ад радасці.
Нечаканая сынава радасць выбіла з каляіны, ніколі не думаў, што ён таксама можа надзець форму. Аказалася, што не хачу, каб мой сын быў, як я. He хачу свой боль перадаваць у спадчыну. Хай ён будзе толькі мой і больш нічый, хай на мне і скончыцца.
«Я — бульдозер... Я — бульдозер». He спрацоўвае! Усё!
Ляжу з заплюшчанымі вачыма і чакаю, чую, што боль недзе зусім блізенька, ён цікуе за мной, выбірае месца, каб спрытней ухапіць. Але боль нешта падазрае, відаць, адчуў пастку, не хоча быць злоўлены назаўсёды. А я задаволены, упершыню за апошнія гады не адчуваю боязі, а, наадварот, наўмысна чакаю сустрэчы, хачу схапіць яго і больш ніколі не выпусціць... Ніколі!
ПАСТКА
Пайшлі ўжо трэція суткі з таго моманту, як ласіха блукала па лесе ў пошуках свайго дзіцяці, раз-пораз падыходзячы да злашчаснай паляны, дзе апошні раз бачыла малога. Яна тужліва, працяжна клікала ласяня, камянела, прыслухоўваючыся да кожнага шораху, раздзімаючы ноздры, уцягвала паветра, абнюхвала зямлю, перабягала на крокаў сорак—пяцьдзесят, і зноў жаллівае ў сваёй бездапаможнасці мэканне рэхам неслася над сцішаным лесам. Усе гэтыя дні яна нічога не скубла, і толькі чыстая сцюдзёная вада з крыніцы на нейкі момант прыцішала нясцерпны боль у грудзях, вяртала былую разважлівасць.
У той дзень, пасля невялікага сляпога дажджу, яны ішлі сюды, каб напіцца вады. Ласянё непаслухмяна адбягалася многа далей, чым дазваляла маці, не прыслухоўвалася да лесу, паводзіла сябе так, быццам ніякай небяспекі не існавала. Яно гарэзліва гойсала сярод непралазнага хмызняку ці раптам таілася за якім магутным дрэвам. Ласіха хвалявалася, шукала свавольніка і, знайшоўшы, незадаволена штурхала пысай. Пасля пакарання малы пакрыўджана схіляў долу галаву і нейкі час плёўся ўслед за маці. Але хутка выпадалі з памяці матчыны штурхалі. Усё вакол было цікавае, невядомае, яно прыцягвала, вабіла, і ласянё, нязграбна выкідваючы заднія ногі, зноў імчалася за прыгожым матыльком альбо даганяла птушку, якая, здавалася, прымала ягоную гульню, а на самай справе адводзіла небяспеку ад свайго гнязда. A тут раптам перад вачыма цэлая паляна... Ласянё не пайшло за маці, якая мелася абысці небяспечнае месца, а на злом галавы кінулася ў сонечныя промні, што пераліваліся ўсімі 236
колерамі вясёлкі, ззялі, іскрыліся ў празрыстым паветры, гралі чырвонымі, блакітнымі, ружовымі кветкамі. He паспела яно дабегчы і да сярэдзіны паляны, як нешта нябачнае раптам балюча разарвала грудзі, загуло ў вушах, перахапіла дыханне, у вачах закруціліся і невядома куды пачалі знікаць лес, блакітнае неба, паляна, якая чамусьці зрабілася барвянай. Захацелася схавацца за маці, але яе побач не было. Ногі больш не трымалі, і, падаючы, малы раптам адчуў, што здарылася нешта страшнае.
А да яго падыходзіла нябачаная дагэтуль істота. Шукаючы паратунку ад бяды, якая навалілася гэтак нечакана, ласяня пацягнулася пысай да невядомага. I той, відаць, зразумеў, бо спыніўся, прыставіў да пляча чорную палку, прыплюснуў адно вока, раптам тузануўся і...
Нешта балючае сцебанула ласяняці па вачах, і ўсё знікла...
Менавіта гэты стрэл і спыніў ласіху, якая пасля першага як мага хутчэй панеслася ў лясны гушчар. Яна раптам адчула, што малога побач няма, і, не зважаючы на небяспеку, павярнула назад да паляны, але яго і там не было. Ласіха ішла па следзе амаль да таго месца, дзе ласяня зрабіла апошнія крокі, пакуль не натрапіла на страляную гільзу. Учуўшы яе непрыемны, прагорклы пах, ласіха незадаволена заматляла галавой, саступіла і больш сюды не падыходзіла. Таму і не заўважыла барвяных плям крыві, якія скрозь былі на зямлі. Потым яна знайшла і чалавечыя сляды, і след, пакінуты машынай, але ласяняці нідзе не было. Яна ўжо зразумела, што здарылася непапраўнае, найгоршае, але сэрца не прымала гэтага, яно штурхала на пошукі. I ласіха шукала малога па ўсіх лясных закутках. А сёння вырашыла пакінуць лес, знайсці машыну, на якой прыехаў чалавек і, па ўсім відаць, забраў з сабой ласяня.
Праз колькі гадзін, на світанку, зацокалі магутныя капыты па заасфальтаваным тратуары. Горад спаў, мноства ліхтароў, вялізныя гмахі шэрых дамоў палохалі і дзівілі. Ласіха прабегла кіламетр-другі па пустых вуліцах і спынілася. Яна больш не чула таго прыкрага паху, якім кіравалася дагэтуль,
усе пахі пераблыталіся, непрыемна казыталі ў ноздрах. Лясная жыхарка разгубілася, не ведаючы, куды бегчы далей, дзе шукаць сваё дзіця, і наогул, як самой выбрацца з гэтага незразумелага каменнага меха-пасткі. Раптам парыў свежага ветрыку прынёс да болю знаёмы, родны пах сасонніку. Ласіха пераступіла з нагі на нагу і дробна зацокала ў той бок, адкуль навейвала лесам, домам. Сапраўды, праз некалькі хвілін гмахі неяк разам разышліся, і перад вачыма зялёнай сцяной паўстала звыклае лясное жытло. Яна ўпершыню за апошнія дні ўзрадавалася і порстка патрухала ў сасоннік. Але радасць была паспешлівай: гэта быў не лес, праз рэдкі сасоннік таксама пралягалі шматлікія бетанаваныя сцяжынкі і ўздоўж іх дзе-нідзе матляліся рыпучыя ліхтары. Там-сям, прыткнуўшыся да пакручастых ствалоў дрэў, стаялі невялікія будынкі, ад якіх патыхала нечым бражным, перакіслым, скрозь валяліся пратухлыя рыбіны галовы. Але ўсё ж тут было нашмат лепей, вальней, чым сярод каменных гмахаў, і гэта супакойвала. Ласіха раптам адчула, што вельмі стамілася: усё ж трэція суткі на нагах. Пры іншых абставінах яна ні ў якім разе не спынілася б на адпачынак у гэткім ненадзейным месцы, але цяпер яе хістала ад стомы, ногі паздрадніцку дрыжэлі. Агледзеўшы ціхі закутак сярод невысокага, але шчыльнага кустоўя, яна ўляглася на рздкую пажухлую траву і адразу забылася ў трапяткім, пужлівым сне.
I зноў перад вачыма ласяня... Вось яно імчыць за прыгожым матыльком, падскоквае, сілячыся дакрануцца да яго, але той быццам чакае гэтага і раптоўна ўзлятае... Вось малы спрабуе на смак лісце шыпшыны і, укалоўшы пысу, кідаецца прэч, шукаючы паратунку ў маці. Бачыць ласіха ў сне і яго апошнія крокі да квяцістай паляны...
Неяк нечакана да чуйнага слыху данесліся віскат і грукатанне, няспынны гоман, зусім побач пачуліся галасы людзей. Раней ласіцы даводзілася бачыць чалавека, а вось ягонага голасу ніколі не чула, і гэта яшчэ больш палохала. Яна ўсхапілася на доўгія ногі, пудліва азірнулася. Нізкія кўсты не маглі схаваць магутнай постаці, і ласіху адразу заўважылі, з розных бакоў пачуліся крыкі. Гэта бы сцебанула, надало
рашучасці. Яна з месца прыгожым скачком перамахнула цераз кусты і, крыху адкінуўшы галаву, на ўсю моц кінулася ад людзей. Але амаль адразу наткнулася на гурт хлапчукоў, якія загалёкалі, засвісталі, кінуліся да ласіхі напярэймы. Узняўшыся на дыбкі, яна крутнулася, і ўжо праз нейкую хвіліну «пагоня» засталася далёка ззаду. Недзе ў глыбіні душы зацеплілася надзея, што яна вырвецца з гэтай пасткі, бо крыкі і свіст аддаляліся, наперадзе толькі дрэвы, і пачуццё вольнасці рабілася з кожным скачком мацнейшым. Ласіха амаль супакоілася, як нечакана выбегла проста на вуліцу. Гэта збіла з панталыку, бо ў тым лесе, дзе жыла, усё было інакш, там непралазны гушчар паволі саступае бярэзніку, потым кустоўе і толькі тады — чыстае поле. А тут ні з таго ні з сяго лес скончыўся, і яна апынулася сярод дыму, машын, дамоў, якія паспела зненавідзець, сярод людзей. Ласіха стала як укопаная і агледзелася. Яе таксама заўважылі, і адразу загулі, засігналілі машыны... Адна... другая... трэцяя... дзесятая... Яна замітусілася, кінулася ўправа, улева, ваўчком крутнулася на адным месцы. Вочы зрабіліся нейкія здзічэлыя, поўныя жаху. Істоту перапаўняў гэты ашаламляльны роў машын, нясцерпным болем ірвалася з грудзей сэрца. Наваколле раптам захісталася, замільгацелі перад вачыма чырвоныя агеньчыкі. З’явілася жаданне вярнуцца назад у сосоннік, але з целам нешта здарылася — яно не слухалася. Ласіха павалілася на пярэднія ногі і балюча тыцнулася пысаю ў каменную зямлю, але болю не адчула. Здавалася, што гэтыя сігналы запаланілі, ёй хацелася хутчэй уцячы, пазбавіцца ад жудаснага наслання. Яна паволі ўзнялася і зноў упала. Потым апошнімі намаганнямі ўсё ж стала на ногі, памалу павярнулася і пасунулася ў гэты незразумелы, варожы сасоннік. Ласіха з цяжкасцю перасоўвала ногі, а самой здавалася, што яна, як калісьці, поўная моцьі, імчыць разам з маленькім сярод знаёмага бярэзніку, па родным полі, якое раптам пачало распаўзацца ў розныя бакі барвянымі крывянымі плямамі...