Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 592с.
Мінск 1976
133.77 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ШТРЭЙКБРЭХЕР, СТАЧКА-ЛОМ.
Штрэйкбрэхеры з га-рачкі кінуліся з каламі на за-бастоўшчыкаў, але тут атрыма-лі такі адпор, што, паўгінаўшы галовы, пачалі ўцякаць, хто ку-ды. П. П е с т р а к.
Але рабочыя, а іх было не-калькі тысяч, дружна пра-ганялі стачкаломаў. М. Л ы н ь к о ў.
ШТЫК, ШТЫХ; БАГНЕТ (абл.).
I паўдзённае сонца іграе на гвардзейскім салдацкім ш т ы-к у. A. А с т р э й к а.
Спатыкалі ш т ы х а м і ня-званых гасцей, засталося няма-ла тут іхніх касцей. У. Д у-б о ў к а.
За ім [панам маёрам] увесь шырокі дол захламіўся на-шчэнт — дзе карабінка, дзе арол, дзе скрыўлены багнет. П. Б р о ў к а.
ШУГАЦЬ, ШЫБАЦЬ.
Ля палатак шугае вясёлы касцёр... К. Б у й л о.
У неба ш ы б а е агонь. Я. Пушча
ШУКАННЕ, ПОШУК, ПО-ШУКІ Іорганамі ўлады: РОС-ШУК, ВОБЫСК.
Якраз з куфра і пачалося шуканне ў хаце. 3. Б я д у-л я.
Кажа хго пра сына, хто пра зяця і куды на no ш у к вы-слаць ліст. A. А с т р э й к а.
Некалькі груп для no ш у-каў грузу, які скіне самалёт, дзяжурылі там і тут па попла-ве і ў навакольных узлесках. I. М е л е ж.
Ну, я не думаю, каб Лелякоў ці яго ад’ютант капітан Віт так шырока абвясцілі пра р о с-ш у к. А. Я к і м о в і ч.
Пачаліся вобыскі на кватэрах і арышты, М. X в е-д а р о в і ч.
ШУМ, ПОШУМ, ШОЛАМ; ГАМАНА (разм.); ГАЛАС (абл.); ГОМАН (перан.).
Толькі вецер даносіць шум недалёкага хвойніку. I. Ш а-м я к і н.
Родная пушча сустрэла іх п о ш у м а м нетраў. A. К у-л я ш о ў.
He спяваюць птушкі, сціхнуў лесу йі о л а м. Я. К о л а с.
Ва ўсім вагоне гамана: людзі смяюцца, радуюцца, як бы ў іх няма ніякага клопату. Р. Сабаленка.
474
Цітку не было чаго рабіць, як падняць га л а с: — Людзі, ратуйце, забіваюць мяне! М. Л о б а н.
За акном не змаўкаў роўны, прыглушаны г о м а н горада. П. Г а л а в а ч.
ШУМАВІННЕ, ПЕНА; ШУМ, ШУМА (разм.).
To надзея нікне, кане, як на хвалях шумавінн е...
С. Д з я р г а й.
Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з ва-рыва пену і слухала іх ці-хую размову. I. Ш а м я к і н.
Пакуль сырадой дзюрчыць у даёнку і ўздымаецца белым, салодкім ш у м а м, пузаты пан стаіць за ларогам... Я. Б р ы л ь.
Сама стала ў дзвярах і адпі-ла [малака]: цёплага, няцэджа-нага, з ш у м аю. М. Л у ж а-н і н.
ШЧАБЯТАЦЬ, СВЕРГА-ТАЦЬ, ЦІЎКАЦЬ, ЦІЛІКАЦЬ, ЦІЛІУКАЦЬ, ЦВЫРКАЦЬ, СПЯВАЦЬ; ПЯЯЦЬ (разм.).
Шчабяталі птушкі, была вясна. Я. С к р ы г а н.
Ужо птушка свяргоча, ўжо лісцік шапоча, цябе шнур чакае даўно. Я. К у п а л а.
Скрозь адчыненае акно ды-хаў цёплы вясновы ветрык, і верабейка ці ў ка ў на страсе. М. Г а р э ц к і.
Птушачкі цілікаюц ь!
I. М е л е ж.
Паблізу зацята ціліўка-ю ц ь вераб’і: мабыць, накіну-ліся на проса. I. Навумен-к а.
На розныя галасы недзе ў лістоце цвыркаюць птуш-кі. Я. С к р ы г а н.
Над полем, у недасяжным блакіце пябёсаў жаўранкі с п я-валі свае чароўныя вясновыя
песні. А. Ч а р н ы ш э в і ч.
Птушкі вяснянку п я ю ц ь на світанку ў сасонніку, як на гармоніку, А. Александро-в і ч.
ШЧАСЛІВЕЦ, УДАЧНІК.
Яны лічылі сябе ш ч а с л і ў-цамі, што пазбавіліся фашы-сцкага палону. I, Гурскі.
Сярод іх былі і ў д а ч н і к і, якія сталі багатымі людзьмі. М. Л ы н ь к о ў.
ШЧАСЛІВЫ, ШЧАСНЫ, АШЧАСЛІУЛЕНЫ, ПАМЫС-НЫ; СВЕТЛЫ, БЯЗВОБЛАЧ-НЫ (перан.).
Ш ч а с л і в ы, хто жыве пад зорамі Радзімы дарагое!.. П. Панчанка.
Зычылі маладым доўгага і шчаснага жыцця. Ц. Г а р т-н ы.
Ганна ж не магла вішнёвых воч сваіх адарваць ад люстра, ашчасліўленая, замілава-ная: ці яна гэта, такая незнаё-мая, такая паглядная... I. М е-л е ж.
Ну, вып’ем за памыснае заўтра... П. П е с т р а к.
Я веру: прыйдзе с в е т л ы час, час незабыўнай нашаіі стрэчы. А. 3 в о н а к.
Радуйся, жыві, ды спявай бязвоблачныя песні, пес-ні аб героях і любві. М. К а л а-ч ы н с к і.
ШЧАСЦЕ, ДОЛЯ, ДАБРО, ДОБРАЕ, ПАМЫСНАСЦЬ, ФАРТУНА.
Хіба ж ёсць у свеце ш ча-с ц е лепшае, як пад небам бацькаўшчыны жыць? В. В і т-к а.
Бог шчырых любіць, але д о-л і не дае. П р ы к а з к а.
I госці свой банкет канча-юць, адны другім д аб р а жа-даюць... Я. К о л а с.
Відаць, і сама не ведала і не спадзявалася на д о б р а е, бо амаль усю дарогу плакала. А. Кулакоўскі.
Памыснасць лепш ад багацця. Пр ы к а з к а.
О, дзе ты, добрая ф а рт у-н а?.. А. Б а ч ы л а.
ШЧЫЛІНА, ПАЗ, РЭЗ, ПРОРАЗЬ, РАСКОЛІНА, ТРЭ-ШЧЫНА; ШПАРА (абл.); ЗА-ЗОР (спец.).
Я падпоўз да варот і пагля-дзеў праз ш ч ы л і н у. К. К р а-п і в а.
У п а з а х, замест моху, пля-цёнкі стружак. Я. Б р ы л ь.
У іх руках піла звінела, зда-ецца, не датыкалася зубамі да дрэва, а р э з імкліва паглыб-ляўся. П. П е с т р а к.
Піла заставалася ў цеснай проразі... А. Кулакоў-с к і.
Дзяўчаты выдзёўбвалі стары тынк з расколін і замаз-валі іх глінай. В. В і т к а.
На атынкованых сценах доў-гія трэшчыны. Я. Б р ы л ь.
Як прусакі ў tunapax, пя-чурах, схаваўся ксёндз і поп-капрал. Я. К о л а с.
Алёша адрэгуляваў з а з о-р ы паміж планкамі секцый падбарабання і бічамі бараба-на... I. Ш а м я к і н.
ШЧЫЛЬНА, УШЧЫЛЬ-НУЮ, ШЧЫТНА, УСУТЫЧ, упрытык, упрыцірку, НАГЛУХА, ГЕРМЕТЫЧНА; ШЧЫГУЛЬНА (абл.).
Зачыняйце шчыльна ха-ту, каб не дзьмулі халады... Я. К о л а с.
Наліўка павёў гасцей у парк, які ўшчыльную прымыкаў да будынка праўлення. I. Н а-в у м е н к а.
Закрыты маскаю сталёвай твар, і грудзі шчытна за-крывае сталь... А. 3 а р ы ц к і.
Глеба ўзрыхлена ўсюды ад-нолькава, у с у т ы ч да тэле-графных слупоў... М. Л у ж а-н і н.
Моцныя дубовыя дошкі, без адзінай шчылінкі, збітыя ўпрытык, апаясвалі сядзібу хутара. М. Лупсякоў.
Ен скіраваў машыну ўбок і ўпрыцірку праехаў каля падводы. I. Г у р с к і.
Генерал Зімерынг сустрэў яго па-свойму, стоячы сярод доўгага пакоя з н а г л у х a зачыненымі вокнамі. A. A cine н к а.
Механік герметычна за-чыніў дзверы, уключыў рухавік, і «пад’ём» на вышыню пачаўся. A. А л е ш к а.
Жоўтая шарсцяная сукенка, пашытая па модзе, ш ч ы г у л ь-н а аблягала яе цела... Б. С а-ч а н к а.
ШЧЫПАЦЬ; ШЧЫКАЦЬ (разм.).
Маўчаць, толькі дзяўчатам падмігваюць і ш ч ы п а ю ц ь, як дзе каторая падвернецца... П. П е с т р а к.
Зосітэ ўвесь час не давала спакою свайму каханаму: то закідала якімі-небудзь запы-таннямі, тэ нават гулліва шч ы ка л а яго за бакі. П. Б р о ў к а.
ШЧЫРА, ДУШЭУНА, ЗА-ДУШЭУНА, САРДЭЧНА, ЧЫ-СТАСАРДЭЧНА, АДКРЫТА, НАЧЫСТАТУ, НАЧЫСТУЮ, НАПРАМКІ □ ПА ШЧЫРА-СЦІ, АД ДУШЫ, 3 ДУШОЙ, УСЕЙ ДУШОЙ, ЯК НА ДУ-ХУ, АД СЭРЦА, УСІМ СЭР-
476
ЦАМ, У ВОЧЫ, БЕЗ УТОЙ-ВАННЯ, ПАЛАЖЫУШЫ РУ-КУ НА СЭРЦА.
Мы ш ч ы р а размаўлялі пра жыццё, пра справы ў іх За-рэччы, як самыя найлепшыя сябры. A. А с і п е н к а.
За гэтыя часы ён д у шэ ў-на зблізіўся з бацькам... К. Ч о р н ы,
I Вольга пачала гаварыць — проста, спакойна, задушэў-на. П. П е с т р а к.
Страчала сардэчна свай-го трактарыста калгаснае наша сяло. А. Б я л е в і ч.
Прызнайся чыстасардэч-н а ва ўсім, пакайся — і бог даруе табе, як дараваў Хрыстос блудніцы, якую хацелі пабіць каменнямі... К. К р а п і в а.
Вы не хочаце гаварыць праў-ды. А па сутнасці, чаму нам не пагаварыць а д к р ы т а? А. Ч а р н ы ш э в і ч.
Але не ўзяў Міканор чаркі, адбылася размова н а ч ы с т а-т у: і чаму парабка трымае пад выглядам сваяка, і чаму зямлю ўтаіў, і чаму едакоў прыпісаў. Р. Ш к р а б а.
А ўвогуле, лепш было б, ка-лі б набрацца смеласці і рас-казаць пра ўсё ёй н а ч ы с т у ю. Р. Н я х а й.
Што дзе не так — кажу н а-п р а м кі: вучыся, слухай... В. Б ы к а ў.
Людзей тут блізка няма, то ніхто нам не перашкодзіць па-гаварыць па йічырасці. М. Л о б а н.
А д д у ш ы кожны паціскаў руку Паддубнаму на развітан-не. П. П е с т р а к.
Народ беларускі працуе з д у шо й, умее трымаць сваё слова, А. Б я л е в і ч.
Яна ў с ё й д у шо й аддала-ся гэтай сваёй новай рабоце і не адчувала стомы. У. Ш а х а-в е ц.
Як на духу, не ўтаіў ні-
чога, усё, як было, слова ў сло-ва. Б. С а ч а н к а.
Мы вас вітаем, слаўны юбі-ляр, і новых поспехаў а д с э р-ц а зычым. А. 3 а р ы ц к і.
Паверыў усім с э р ц а м, і калі памыліўся і загіну ад гэ-тага, то не шкадую свайго жыцця. А. Кулакоўскі.
Мы з табою сваякі, швагры, а я табе скажу ў в о ч ы, ты заціскайла, ты панок... К. Ч о р-н ы.
Хочаш, я табе пра сваё жыц-цё раскажу? А пасля ты мне пра сваё раскажаш. Без утойвання. А. Асіпенка.
Дзесявь разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё, і магу сказаць, палажыўшы р у к у н a с э рц а, ні ў чым не вінаваты. К. К р а п і в а.
ШЫБА; БАЛОНКА (абл.).
Да чорнай ш ыб ы прыкіпе-ла зорка, а мне не спіцца, і на сэрцы горка. П. Панчанка.
Раптам стук у акно. Да б а-лонкГ прыліпла кудлатая га-лава Гуціна... С. Кухараў.
ШЫНА, ПАКРЫШКА.
Падышоў, памераў па сваім росце вышыню кола, на ш ы н е якога выступалі моцныя касыя рубцы. I. М е л е ж.
Акінуў вокам груз і дзелаві-та кашкануў ботам правую зад-нюю пакрышку. ЯБ р ы л ь.
ШЫНКАР, КАРЧМАР О’Л-
А гарэлка рэчкай льецца, бе-гае ш ын к а р... Я. К у п а л а.
Карчмар паспяваў толькі запісвань, хто колькі бярэ «на павер». ЯБ р ы л ь.
ШЫЦЦЕ, ШЫТВО.
Мама, схіліўшыся над ш ы ц-ц ё м, не заўважыла, як Косцік злез з канапы і далучыўся да гульні. П. П е с т р а к.
477
Найчасцей шпулькі траплялі да мяне пасля нядзелі, калі маці бралася за ш ы т в о... М. Л у ж а н і н.
ШЭРСЦЬ, ПОУСЦЬ, ПІЛЬСЦЬ Іцвёрдая: ШЧА-ЦІННЕ, ШЧАНІНА /авечая: ВОУНА Іцвёрдая: ШЧЭЦЬ (разм.) /авечая: РУНО (кніжн. паэт.).
Масці ён [звер] быў шэрай, шэ р с ць меў кудлатую і доў-гую. ЯК о л а с.
Мірон учапіўся за поўсць нейкага звера. Я М а ў р.
Панок убачыў, як блішчыць на спіне ў Танінай кабылы мок-рая пільсць. I. П т а ш н і-к а ў.
А пакуль што ён жыў з таго, што рабіў шчоткі са свінога шчаціння, вязаў венікі... А. Я к і м о в і ч.
Ен шчацінай зарос, як вяпрук, чорнаіі кроўю і тлу-шчам прапах. П. П а н ч а н к а.
На лаве стаяць тры прасні-цы. Дзве з кудзеляю, а адна з в о ў н а ю. К. Ч о р н ы.
Сям-там на задворках палае агнём салома, а вецер разно-сіць гарэлы пах свіной ш ч э-ц і. Я. К о л а с.
Пяём мы аб ветры крылатым, аб тым, што мінула даўно, аб тым, як плылі арганаўты шу-каць залатое р у но. М. Т а н к.
ШЭРЫ. ШЫЗЫ, СІВЫ, ПАПЯЛЯСТЫ, МЫШАСТЫ, БУРЫ /з бляскам: СТАЛЕВЫ (перан.).
Спяваў у арэшніку шэ р ы салоўка. 3. Б я д у л я.
Над балотамі навісаў ш ы-зы туман. П. Г а л а в а ч.