• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

    Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 592с.
    Мінск 1976

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    3	граблямі, рыдлёўкамі, м а т ы к а м і падыходзяць дзяўчаты — агародная зарачанская брыгада. A. А с і п е н к а.
    Капаніцаю трактара не спалохаеш. П р ы к а з к а.
    У	некаторых прыкладах даюцца тлумачэнні ад складалыііка, яны ўзяты ў квадратныя дужкі:
    Між імі [пракосамі] тырчаў зблэчаны сівец і дзяцельні-ц a. 1. Пташнікаў.
    Дзеясловы ў Слоўпіку змешчаны пераважна ў адным трыванні, у якім найбольш выразна і яскрава выяўлена значэнне і ў якім яны ўтвараюць больш сінонімаў. Калі ж дзеясловы і ў незакончаным і ў закончаным трываннях маюпь розныя формы, прыводзяцца абодва варыянты:
    БІЦЬ, СЦЕБАЦЬ, ЛУПЦАВАЦЬ, ПЕРЫЦЬ...
    ВЫЦЯЦЬ, УДАРЫЦЬ, ХВАСЯНУЦЬ, ЗАЕХАЦЬ, З’ЕХАЦЬ...
    У канцы кнігі змешчаны Індэкс. Гэта алфавітны пералік усіх слоў, што ўваходзяць у сінанімічныя рады. Даміпанта стаіць у радку адна і пачынаецца з вялікай літары. Недамінанта пачынаецца з малой літары, з правага боку ў яе ў тым жа радку (або ў яго пераносе) па-сля працяжніка ідзе дамінанта, з вялікай літары:
    Бацькаўшчына
    радзіма — Бацькаўшчыпа
    Калі адно слова ўваходзіць у два ці больш сінанімічных радоў, то ў Індэксе гэта паказана:
    разабраць — Абмеркаваць, Зразумець
    з’ехаць — Выцяць, Спаўзці, Схуднець
    Індэкс служыць для таго, каб чытач як мага лягчэй і хутчэй знайшоў патрэбнае яму слова і яго сінонімы (блізказначныя словы і выразы).
    СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
    абл. — абласпое слова адз. — адзіночпы лік БелСЭ — Беларуская савецкая энцыклапедыя вайск. — вайсковы тэрмін выс. — высокі стыль гіст. — гістарычпы тэрмін груб. — грубае слова дзіц. — дзіцячая лексіка зб. — зборнае
    «Звязда» — газета «Звязда» зняваж. — зняважлівае слова
    іран. — іранічны сэнс кніжн. — кніжнае слова мн. — множны лік памянш. — памяншальнае
    памянш.-ласк. — памяншаль-на-ласкальнае паэт. — паэтычнае
    перан. — пераноснае значэнне
    разм. — размоўнае
    спец. — спецыяльны тэрмін
    уст. — устарэлае царк. — царкоўнае
    A
    АБ, ПРА, АДНОСНА, НА-КОНТ, ДА, НАД, ПА □ НА ТЭМУ.
    А б красуні сінявокай сніў і марыў і ўздыхаў. ЯК о л а с.
    11 ра сонечны родны наш край вясёлая песня, звіні! М. М а ш а р а.
    Гаспадарку трэба нала-джваць. I мы табе дапаможам. А д н о с н а лесу Буткевіч на-піша ў лясніцтва. А. Ч а рн ы-ш э в і ч.
    Прагна слухала ўся гэтая бедната такую гаворку, асаблі-ва н ако нт зямлі. Я. М а ў р.
    А што д а панінага мужа, то тут дарэмна ваша злосць. Я. К о л а с .
    Як дамагчыся выканання нормы? Had гэтым я задумаў-ся сур’ёзна. X. Ш ы н к л е р.
    Цэнтральнаму партызанскаму штабу патрэбны былі некато-рыя дакладныя звесткі п а бая-вой дзейнасці злучэння... М. Л ы н ь к о ў.
    Болей на гэтую тэму мы не будзем гутарыць. А. Ч а р-н ы ш э в і ч.
    АБАВЯЗАК, АДКАЗНАСЦЬ, ПАВІННАСЦЬ, ЗАДАЧА; НА-ГРУЗКА (разм.); ПРЫЗНА-ЧЭННЕ, МІСІЯ (выс.) □ СПРАВА ГОНАРУ.
    Цяпер ён упэўніўся, што ні-хто не адступіў адсюль, і ўсе памерлі, да канца выканаўшы свой салдацкі абавязак. В. Б ы к а ў.
    I ён адчуваў, як вырас-ла пачуццё адказнасці. ІЛ. Л ы н ь к о ў.
    Тут не ласка, a п а в lunacy ь: грошы табою зароб-лены, і я мушу табе іх аддаць. Ц. Г а р т н ы.
    Задача чалавека — аблег-чыць рост патрэбнай расліне, каб яна больш прынесла яму карысці. П. П е с т р а к.
    Усё гэта было ўпершыню ў жыцці і занадта вялікай н а-грузкай лягло на душу. К. Ч о р н ы.
    Лабановіч, спрачаючыся са сваім сябра.м настаўнікам Тур-севічам аб прызначэнні людзей на зямлі, раскрывае сябе як чалавек, які «моцна зросся з зямлёю і жыццём»... У. Ю р э в і ч.
    Ен верыў у існаванне су-светнай справядлівасці і лічыў сваёю м і с і я й расказаць свету аб народнай крыўдзе... У. К а-л е с н і к.
    Праца ў нашай краіне стала с п р а в а й г о н a р у. КК р а-п і в а.
    АБАВЯЗКОВА, БЕЗУМОУ-НА, НЕМІНУЧА, НЕПАЗБЕЖ-НА, НЯУХІЛЬНА, НЯУ-МОЛЬНА, НЕАДМЕННА; КА-НЕЧНЕ, КОНЧА (разм.) □ ЛЮБОЙ ЦАНОЙ, ЯКОЮБ HI БЫЛО ЦАНОЙ, ЛЮБЫ-МІ СІЛАМІ, ЧАГО Б III КАШТАВАЛА, У ШТО Б ТАМ III СТАЛА, У ШТО Б TA HI
    9
    СТАЛА, ЯК ПІЦЬ ДАЦЬ, НАПРАМІЛЫ БОГ, КРОУ 3 НОСА, ДА ЗАРЭЗУ, ХОЦЬ-НЕ-ХОЦЬ.
    Калі дзе хто заўважынь гэ-тага бандзюка, то даць сігнал абавязкова. В. Быкаў.
    Яна ў лагеры, і ёй б е з-умоўна пагражае небяспе-ка... Б. М. і к у л і ч.
    Страшна гэтага новага па-вароту ў жыцці, бо ён н е м і-н у ч а павінен пайсці па даро-зе, дзе так многа небяспекі, дзе на кожным кроку цябе мо-жа чакаць ліхая прыгода. ЯК о л а с.
    Восень? Яна ж непазбеж-н а, рана ці позна, а прыйдзе... X. Ш ы н к л е р.
    Назначаны для ўцёкаў дзепь поўз да яго павольна, але няўхільна. Я. Б р ы л ь.
    Быццам нейкае бяльмо гэтым людзям засланіла вочы, і яны страцілі здольнасць бачыць тое, што няўмольна набліжа-ецца. М. Т а н к.
    Заб’юць, неадменна за-б’юць. У. К а р а т к е в і ч.
    Яны няхай сабе, а мы сабе, не канешне галетніка ўспа-магаць сваім уласным ды род-ным. К. Ч о р н ы.
    Ці гэта мая натура такая, што к о н ч а мне трэба бадзяц-ца тут... КЧ о р н ы.
    А мы павінны новую атаку адбіць, хлапцы, любой ц а-но й адбіць... A 3 а р ы ц к і.
    Туды, на той бок пералезці, пра ўсё даведацца на месцы! Я к о ю б ні б ыл о цано ю! Я. К о л а с.
    Гітлераўцы любымі с і л а-м і намагаліся сарваць пера-праву... I. Ш а м я к і іі.
    Камісара трэба вызваліць, ча г о б гэта н і ка шт ав а-л a. А. К у л а к о ў с к і.
    Цяпер ужо ў шт о б т а м н і ст а л a, а трэба было ўтры-мацца на дасягнутай вышыні,
    каб пасля стушць далей. М. Л у п с я к о ў.
    Смачны хацеў у што б та н і с т а л а папасці сваёй гу-таркай у тон настроям дырэк-тара і пасля зноў звярнуцца да гутаркі пра сьіна. П. Г а л а-в а ч.
    Вясна, як піць даць, стане на дварэ, мо ўжо жава-ранкі заўтра запяюць... Цёт-к а.
    I калі ён н a п р а м і л ы б о г прасіў яе аднойчы даць яму трыццаць долараў, каб аддань картачны доўг прыянелям, яна проста паслала падалей і яго і прыяцеляў. М. Л ы н ь к о ў.
    Калі я пад гэтай паперай падпішуся, дык кроў з но-са, а павінен дамагчыся таго, што тут напісана. A. A cine н к а.
    Пяць бочак цэменту. Трэба да з а р э з у. К. Крапіва.
    X о ц ь-н е-х о ц ь, — прый-шлося гуляць вяселле. А. Які-м о в і ч.
    АБАЖУР; КАПТУР (разм.).
    На стале гарэла лямпа пад светлым аб а ж у р а м... ЯК о-л а с.
    У пакоі, дзе калісьці жыў Лясніцкі, гарэла прытульная — з блакітным каптуром — лямпа... М. 3 а р э ц к і.
    АБАПАЛ, НААБАПАЛ, ПА-АБАПАЛ, ПА АБОДВА БАКІ, ПА АДЗІН I ПА ДРУГІ БОК, ПА БАКАХ, 3 ДВУХ БАКОУ, 3 АБОДВУХ БАКОУ.
    А б a п а л дарогі — канавы. 3. Б я д у л я.
    Старасвецкімі дрэвамі пааб-ростаў наабапал шлях. Я. С к р ы г а н.
    Паабапал гасцінца, вуз-кага, заросшага зялёнай мяк-каю мураўкай, ляжала не-агляднае поле залацістага жы-та. Ц. Г а р т н ы.
    10
    П a a б o д e a б а кі ад шляху цягнуцца вузкія... па-лоскі. П. Г а л а в а ч.
    П a а дз ін і п а д ру г і б о к вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуў-шы свае крыллі. ЯК о л а с.
    П а б а ка х палі ляжалі, па-падаліся гаі... ЯК о л а с.
    Каб ён [шлях] прыгожым быў, мы з д в у х б а ко ў аб-саджваем яго радамі ліп. М. А ў р а м ч ы к.
    Забодвух б а к о ў даро-гі сівы лес. 3. Б я д у л я.
    АБАПЕРЦІСЯ, УСПЕРЦІ-СЯ, НАЛЕГЧЫ, УЗЛЕГЧЫ, АБЛАКАЦІЦЦА, УЗЛАКА-ЦІЦЦА.
    Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. А. Кулакоўскі.
    ён доўга сядзеў, у с п ё р шы-с я локцямі на стол... К.Ч о р-н ы.
    Убок адсунуўшы яешню, на стол цясней налёг Лявон. С. Г аўрусёў.
    Ганна Сцяпанаўна хвілінку памаўчала, потым паправіла на галаве хустку і ўзлегла лок-ц е м на столік. A. К у л а к о ў-с к і.
    Я а б л а к а ц і ў с я на ка-мень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. I. Ш а м я-к і н.
    Нагнуліся над возам, узла-к а ц і л і с я на мяшкі і завялі гутарку. А. Пальчэўскі.
    АБАРАНІЦЬ, АДСТАЯЦЬ, АДВАЯВАЦЬ, УСТУПІЦЦА, ЗАСТУПІЦЦА, АГАРАДЗІЦЬ.
    Ад кулі абароніць дол, свая трава, свой куст і пень. A. А с т р э й к а.
    Мы а д с т а і м, зямля святая, цябе ад гора і бяды... A. А с т-р э й к а.
    У адным месцы пажар пад-ступаў к старому бору. Людзі кінуліся туды і дружнаю рабо-
    таю адваявалі бор... Я. Ко-л а с.
    Сваё ж дзіця, уступіцца трэба. A. А с і п е н к а.
    Ігнасю стала зусім брыдка: дзяўчынка так рашуча і шчы-ра заступілася за яго. А. Ч а р н ы ш э в і ч.
    Ты — эгаіст... Ты толькі ду-маў, каб самому чыстаму быць, каб агарадзіць сябе... М. 3 а р э ц к і.
    АБВАДНЕННЕ, АРАШЭН-НЕ.
    Сістэмы абваднення па-вялічваюць агульную ваданос-насць вадаёмаў, падводзячы ваду з суседніх рачных басей-наў... Б е л С Э.
    Ніл мае велізарнае значэнне для арашэння палёў, як крыніца водазабеспячэння, як транспартны шлях і для раз-віцця гідраэнергетыкі. Б е л С Э.
    АБВІНАВАЧВАЦЬ, ВІНА-ВАЦІЦЬ, ВІНІЦЬ, СКЛА-ДАЦЬ, СКЛАДАЦЬ ВІНУ, УСКЛАДАЦЬ ВІНУ, ПРЫ-ПІСВАЦЬ ВІНУ, КІВАЦЬ, ЗАКІДАЦЬ, НАПАДАЦЬ, ВЯРНУЦЬ, ЗВАРОЧВАЦЬ, ВАЛІЦЬ, УЗВАЛЬВАЦЬ □ УЗВАЛЬВАЦЬ ВІНУ, ВАЛІЦЬ ШЫШКІ, ВЕШАЦЬ САБАК.
    Васілёву сям’ю а б в і н а-вачваліў тым, што яна дае прытулак чужым людзям. Р. Н я х а й.
    Ен паехаў, кінуў мяне адну, кажа, не вінават ён. Я яго і не в і н а в а ц і л a... КЧ о р-н ы.
    Луцэя колькі разоў запэўня-ла мужа, што яна не злуе на яго і не в ін іц ь яго за ўдзел у забастоўцы. Ц. Г а р т н ы.
    Зараз яны ўсе складаюць на фюрэра: «Я быў салдат і мусіў выконваць загады». М. Л у ж а н і н.
    Бо забілі яго свае генералы,
    11
    а на Саветы ўсю в і н у с к л а-д а ю ц ь. М. Л у ж а н і н.
    Алесь падзячан добрай ма-ме, бо маці ў тон яму трапляе і на катоў в і н у ў с к л а д а е... Я. К о л а с.
    Вынаходзілі розныя абвіна-вачанні іх [буптаўшчыкоў-дэ-макратаў], прыпісвалі ім в ін у ў сухавеях, у градабіцці, у няўродах і інш. Ц. Г а р т н ы.
    Вы, дзядзька Кузьма, дагас-падарыліся да таго, што каня няма як запрэгчы. А таксама на людзей к і в а е ц е. A. A cine н к а.
    Ен не вінават у тым, што вы яму з а к і д а л і. П. П е с т-р а к.
    —• Добры чалавек Язэп, — сказала яна. — Дарэмна ты на яго нападаеш. У. Шаха-в е ц.
    Завішнюку цяпер здалося, што Акцызнік в е р н е на Мі-хала і на «сваіх прамгасаў-цаў»... I. Пташнікаў.
    — Дошкі былі сыраватыя,— апраўдваўся Стасік. — Нечага на дошкі зварочваць. Р. Н я х а й.
    А ўсе в ал яць на Арцёма: «Не ўсе дома, не ўсе дома!» Я. К у п а л а.
    Што на мяне аднаго ўсё ўзвальваеш? К. Ч о р н ы.
    Хтосьці спераду яго скар-дзіўся на абмылковасць раз-лікаў у рускага камандавання к калядам апынуцца ў Берліне. Жаночы голас узвальваў 0 ін у за гэта на Балгарыю ды Італію. Ц. Г а р т н ы.