• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

    Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 592с.
    Мінск 1976
    133.77 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Учора Атлантычны грымотаў нарабіў, са злосцю фанатыч-най у і л ю м і н а т а р біў. П. П а н ч а н к а.
    АКОРАНЫ, ГОЛЫ.
    Крыштальнымі кроплямі цёп-лай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бяр-венне. М. М а ш а р а.
    Бярвенні голыя упокат на жоўтым беразе ляглі. А. П ы-с і н.
    АКОРД, СУГУЧНАСЦЬ, СУ-ГАЛОССЕ.
    Праходзіць па бруку маё па-каленне. А ко р д ы баяна плы-вуць па каменнях. A. А л е к-сандровіч.
    Недзе ў сярэдзіне хутароў, на полі, чутна песня, а можа простая сугучнасць нераз-борлівых слоў. В. К а в а л ь.
    Мяккія, ласкавыя гукі строй-ным сугалоссем паліліся па пакоі, напаўняючы яго пры-емным звонам і навяваючы якіясь добрыя, ціхія чары. Я. К о л а с.
    АКРУЖЫЦЬ, АБКРУ-ЖЫЦЬ, АБСТУПІЦЬ, АБ-СТАЦЬ, АБСЕСЦІ, АБЛЕГЧЫ; АБНЯЦЬ, АЧАПІЦЬ, АБЛА-ЖЫЦЬ, АКУЧЫЦЬ (разм.); БЛАКІРАВАЦЬ (кніжн.) □ УЗЯЦЬ У КЛЕШЧЫ.
    Тры дывізіі эсэс а к р у ж ы-л і цёмны лес. A. А с т р э й к а.
    11 чэрвеня 1942 года вёску абкружылі нямецкія салда-ты. М. Л у ж а н і н.
    Хлопцы дзеда а б с т у п і л і, запрасілі на абед. A. А с т р э й-к а.
    Абсталі нас цесна жанчы-ны, мужчыны... П. П е с т р а к.
    Яго ж уміг з усіх бакоў а б-села стража, бы ў папасе ча-роды чорныя гракоў. Я. К о-л а с.
    Абышла арда і Тураў, а б-лягла яго навокал. У. Д у-б о ў к а.
    Распяў белы шацёр, паставіў часавых, абняў увесь горад пушкамі... К а з к а.
    He паспела яна ўвайсці ў вёску, як туды наляцелі фашы-сты. Яны ачапілі вёску і па-чалі пекага шукаць... Р. С а б а-л е н к а.
    Наваліліся плоймай на нас, а б л а ж ы л і наўкол фашысты. С. Д з я р г а й.
    Сям’я дружна акучыла міску з квасам. КК р а п і в а.
    Гэта было ў тую ноч, калі наш партызанскі край б л а-
    36
    к і р а в а л і фашысты-немцы, і партызаны вялі з імі непадалё-ку ад вёскі няроўны бой. Е. Л о с ь.
    Вораг ірвецца да Масквы, накоплівае вялікія сілы, хоча ў з я ц ь яе ў к л е ш ч ы. Р. Н я-х а й.
    АКТЫВІЗАВАЦЦА, АЖЫ-ВІЦЦА □ ЗАБІЦЬ КРЫНІ-ЦАЙ, ПАДНЯЦЬ ГАЛАВУ.
    Нешта занадта ўжо а к т ы-візаваліся цёмныя элемен-ты ў нашым горадзе. A. A cine н к а.
    Работа гуртка адразу а ж ы-в іл а с я, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. I. Ш а м я-к і н.
    3 аб і л а к р ын і ц а й куль-турнае жыццё — пачалі ства-рацца навучальныя ўстановы, тэатры, газеты, часолісы, твор-чыя арганізацыі. Р. Ш к р а-б а.
    Як прыйшлі былі палякі, Скуратовіч падняў гала-в у. І\. Ч о р н ы.
    АКУЛЯРЬІ Іпрымацоўваюц-ца да носа: ПЕНСНЭ.
    У мужчыны сівая, каротка астрыжаная барада, падстры-жаныя вусы, шырокі ўнізе твар, на вачах акуляры. КЧ о р н ы.
    Прафесар любіць парадак, ён нервуецца. Пенснэ спа-дае ў яго з носа некалькі ра-зоў. К. Ч о р н ы.
    АКУРАК, НЕДАКУРАК; БЫЧОК (разм.).
    Блукаюць цені па сцяне, ля-жаць ак у р кі ад цыгарак. A. А с т р э й к а.
    Тамаш выдзьмуў спрытна з папяросніка недакурак. К. Ч о р н ы.
    Лёня кінуў так і не даку-раны бычок, растаптаў яго... Я. Б р ы л ь.
    АЛАДКА, БЛІН, БЛІНЕЦ /тонкі: ЫАЛІСНІК /з грэцкай мукі: ГРАЧАНІК /з дранае бульбы: ДРАНІК.
    3 аладкі дзядзька рабіў трубку, каб лепш здаволіць сваю губку і больш зачэрпаць верашчакі. ЯКолас.
    Расце стопка б ліно ў на бе-лым абрусе... 3. Б я д у л я.
    Марта паспяшыла папоўніць закуску смятанаю з б л ін ца-мі. Ц. Г а р т н ы.
    А тут што ні падавала гас-падыня — дык, як кажуць, пальцы хацелася аблізаць: і маласольныя гурочкі, і памідо-ры ў смятане, і смажаныя акунькі, і яешня нейкая асаблі-вая, і н а л і с н і к і ў масле, і яшчэ шмат розных страў. I. Ш а м я к і н.
    Ай, які спакуслівы пах ад гэтых грачанік.аў! А. Я к і-м о в і ч.
    Чуваць, Каця трэ бульбу на д р а н і к і. М. Л о б а н.
    АЛЕГАРЫЧНЫ, ПЕРА-НОСНЫ, ІНШАСКАЗАЛЬ-НЫ.
    Вобраз буры ў тыя часы быў алегарычным вобразам, сінонімам народнай рэвалюцыі. М. К л і м к о в і ч.
    Разыходзяцца іхнія дарогі ў розныя бакі — і ў простым і ў п. е р а н о с н ы м сэнсе. Я. К о-л а с.
    Байка Крылова ўзнялася па тую класічную вышыню, што як бы вычарпала і н ш а с к а-зальную мажлівасць гра-дыцыйных баечных герояў. A. К л ы ш к а.
    АЛІВА, МАСЛІНА.
    Вакол дамоў вузлаватыя ствалы а л і ў. В. В о л ь с к і.
    На Апшэроне вырошчваюнь шафран, м а с л і н ы і розныя кветкі. Б е л С Э.
    37
    АЛФАВІТ, АЗБУКА /азбука Морзе: МАРЗЯНКА (разм.).
    Створаны ў пятроўскую эпо-ху на базе кірыліны рускі грамадзянскі шрыфг з’явіўся асновай для алфавітаў многіх народаў СССР, у тым ліку і беларускага. Б е л С Э.
    У шафе запаслівага Паўла Данілавіча знайшлася разраз-ная азбука, па якой вучыў-ся і я сам. А. Я к і м о в і ч.
    Зося ўпершыню ў жыцні па-шкадавала, што не ведае м а р-зянкі. В. Хомчанка.
    АЛЬГІІНІСТ, СКАЛАЛАЗ.
    3 венграмі мы пазнаёміліся ў незвычайных абставінах, да-лёка ад сяліб — у гарах — яны былі ў касцюмах аль-піністаў, з рукзакамі. I. Мел еж.
    Ты сказала: — Пойдзем ра-зам на гару з табой вунь тую! — He бываў я скала-л а з а м, але, можа, паспрабую. С. Ш у ш к е в і ч.
    АМЕРЫКАНЕЦ /жыхар 3111А: ЯНКІ (зняваж.).
    To нехта пусціў пагалоску, што прыйдуць а м е р ы к а н ц ы і зноў будзе вайна. П. П е с т-р а к.
    Пра свой вадаспад не хлу-сілі канадцы, і янкі пра свой не манілі зусім. П. ГІ а н ч а н-к а.
    АМЕЦІ; АЦІРА (абл.).
    Сцяпан Калачык закончыў пасад і пераграбаў а ,м е ц і. А. Ч а р н ьі ш э s і ч.
    А ля балот радасць кароўя— таўкачыкі — хапіць тое каліва ў зуб пасля трушанкі зімняй ды а ц і р ы. М. Л ы н ь к о ў.
    АН ГЛIЧAНIН, БРЫТA Н ЕЦ, БРЫТ; СЫН АЛЬБІЕНА (выс.).
    Кожны народ мае свой го-нар. Англічанін перад усім светам горда зазначае: я — а н г л і ч а н і н! Я. К о-л а с.
    I вось — за стэрлінгі наш край [Шатландыю] б р ыт а н-ц ы адкупілі. Р. Б ё р н с, пе-ракл. Я. С е м я ж о н а.
    Праклён я шлю вам, ганд-ляры, што прадалі нас б р ы-т а м! Р. Б ё р н с, перакл. Я. С е м я ж о н а.
    У красавіку, калі ў лагер прыгналі чалавек з трыццаць англійскіх маракоў, узягых пад Нарвікам, палякі сустрэлі іх вельмі радасна. С ы н ы А л ь-біёна трымаліся з ворагам горда. Я. Б р ы л ь.
    АНУЧА, СЦІРКА; ШМА-ТА, ШМОТКА, АШМОЦІНА (разм.).
    Яго загадзя яшчэ злавілі, звязалі, заткнулі а н у ч а іо горла, каб аж енку не падаў. к. Ч о р н ы.
    Выгкаўшы, бяліла, але так— на с ц і р к і... Я. К у п а л а.
    Правая шчака была перавя-зана нейкаю ш м а т а й — Юрка заканспіраваўся пад хво-рага. У. К а л е с н і к.
    Ен спакойна закруціў у шмотку няшчасную фатагра-фію. М. 3 а р э ц к і.
    Каб трохі збіць гарачку ў Куксёнка, я прыкладаў мокрую а ш мо цін у да ілба, і тады паранены не так стагнаў. Р. С а б а л е н к а.
    АПАРАЖНІЦЬ; СПАРАЖ-НІЦЬ, АСУШЫЦЬ (разм.).
    Даўно a п a р а ж н і л і бу-тэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. I. П т а ш н і к а ў.
    Пакуль ён вячэраў, торбу яго спаражнілі. А. Чар-н ы ш э в і ч.
    Піялу з зялёным чаем а с у-ш ы... Р. Барадулін.
    38
    АПЛАДЗІРАВАЦЬ; ПЛЯС-КАЦЬ, ПЛЯСКАЦЬ У ДАЛО-НІ (разм.) □ БІЦЬ У ЛАДКІ.
    Нашы хлопцы і дзяўчаты пасля дырэктаравага даклада гэтак апладзіравалі, што, мусіць, аж далоні ў іх свярбелі. Р. Сабаленка.
    I калі ён скончыў прамову, яму дружна і доўга п л я с к а-л і. ЯК о л а с.
    Доўга пляскалі ў д а л о-н і; крычалі: — Няхай жыве мір і дружба! Р. С а б а-л е н к а.
    Яго праводзілі авацыяй. Б іл і ў л а д к і, крычалі, на-гамі стукалі... М. 3 а р э н к і.
    АПЛАДЫСМЕНТЫ, ВО-ПЛЕСКІ (мн.); АВАЦЫЯ (адз.).
    Новага старшыню павінша-валі апладысментамі, і па гэтым сход закончыўся. У. Ш а х а в е ц.
    Гучныя воплескі не да-юнь прамоўцу скончыць. КЧ о р н ы.
    Яго праводзілі а в а ц ы я й. Білі ў ладкі, крычалі... М. 3 а-р э ц к і.
    АПОРА; АПІРЫШЧА (разм.у, СТОЙКА (спец.).
    Яны чапляліся за кожную ламачыну, за леташні чарот-нік, каб толькі знайсці сабе a no р у. ЯМ а ў р.
    Ен абапіраецца на дзяржак рыдлёўкі, нібыта баіцца, што не зможа стаяць без гэтага а п і р ыш ч а: шэрыя вочы гля-дзяць на мяне весела і зада-волена. A. С а в і ц к і.
    Столь над нізкім вугальным забоем падпірае стойка не адна. М. А ў р а м ч ы к.
    АПОШНІ, АСТАТНІ, КАН-ЧАТКОВЫ, КАНЦАВЫ, ХВА-СТАВЫ; РЭШНІ (абл.); ФІ-НАЛЬНЫ (кніжн.); РАЗВІ-ТАЛЬНЫ (выс.).
    А п о шн я я ў папа жонка. П р ы к а з к а.
    А старанны будзеш, да наву-кі здатны — я прадам кароўку і кажух а с т а т н і. ЯК о-л а с.
    Адно разумеў Юткевіч добра: прысуд будзе канчатковы, і жах апаноўваў яго, пот, буйны халодны пот выступіў на целе. Б. М і к у л і ч.
    Аб усім гэтым думаў і ўспа-мінаў Чыжык, стоячы к а н ц а-вым у шарэнзе. М. Лупся-к о ў.
    Сяргей з кандуктарам ехалі ў тамбуры хваставога ва-гона, які асабліва кідала ў ба-кі. I. Г у р с к і.
    Лепей гнеў першы, як р э ш-н і. П р ы к а з к а.
    У ф і н а л ь н ых спаборніц-твах удзельнічала дваццаць хлопчыкаў ва ўзросце да пят-наццаці год. У. Шыці к.
    Трывожныя, развіталь-ныя гудкі давалі паравозы, адзін за адным паволі адыхо-дзячы за мост. Р. Н я х а й.
    АПРАУДАЦЦА, АБАРА-НІЦЦА /на словах: АДГАВА-РЫЦЦА.
    Людзі бачылі, як хлопец нёс. Чым апраўдаешся пасля? А. Пальчэўскі.
    А ці сказаў ты слова, каб абараніцца. К. Ч о р н ы.
    Гэта адзін прочырк, за які Бадзюлю галаву мыліць не бу-дуць, а д г а в о р ы ц ц а: ён не вінаваты, што ля вёскі сухое поле — стэп. I. П т а ш н і к а ў.
    АПРАЦАВАЦЬ, АБРАБІЦЬ; УРАБІЦЬ (разм.).
    Нашай школе сем гектараў зямлі выдзеліў калгас. Самі а п р а ц у е м, усё пасеем, па-садзім. А. Ч а р н ы ш э в і ч.
    Антось даведаўся, што матку надзялілі панскай зямлёй, a абрабіць яе яна не можа. А. Ч а р н ы ш э в і ч.
    39
    На дзвюх дзесяцінах я раз-ганюся? Або я маю чым іх у р аб іць? КЧ о р н ы.
    АПРАЧА, АПРОЧ, АКРА-МЯ; АКРЫМ, КРОМ (абл.) □ ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ, HE ЛІЧАЧЫ, КАЛІ HE ЛІЧЫЦЬ.
    Папрадаваў усё, апрача хаты. М. Г а р э ц к і.
    А п р о ч сілы, мне нічога бацька не пакінуў... Я. Ко-л а с.
    За сталом, акрамя іх, ся-дзела яшчэ жанчына год пад сорак... У. К a р а т к е в і ч.
    Нікога ён, акрым сябе, не любіць. У. К а р а т к е в і ч.
    Кром нас ніхто тут не на-чуе, — каб не набраціся бяды? Я. К У п а л а.
    Усе жанчыны Парэчча, за выключэннем тых, што працавалі на фермах, выйшлі ў поле. Т. X а д к е в і ч.
    На яго асабістым рахунку, н е лічачы тых, з аўтамата-мі, маецца дзевяць цікавых за-трыманняў. Я. Б р ы л ь.
    Аж пасля відаць — стаяць каровы! I нешта штук з пят-наццаць. Гэта калі не л і-чыць дзвюх кароў Банадысё-вых і Зялёна-Каменскіх. К. Ч о р н ы.
    АПУСКАЦЦА, ЗНІЖАЦЦА, СПАДАЦЬ, САДЗІЦЦА, ПРА-ВАЛЬВАЦЦА.
    Сопца апускалася за далёкі лес, што чарнеў за Дзві-ной на самым даляглядзе. A. А с і п е н к а.