Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 592с.
Мінск 1976
133.77 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
М.К.КЛЫШКА
СЛОЎНІК
СІНОНІМАЎ
х
СЛОЎ
М. К. КЛЫШКА
СЛОЎНІК
СІНОНІМАЎ
і БЛІЗКАЗНАЧНЫХ
СЛОЎ
ВЫДАВЕЦТВА «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА» МІНСК 1976
Клышка М. К.
КП Слоўнік сінонімаў і блізказпачных слоў. Мінск, «Вышэйш. школа», 1976.
с. 592.
«Слоўнік сінонімаў 1 блізхазначных слоў» беларускай мовы — пер-шае ў рэспубліцы выданне такога роду. Тут собрана больш за 11 тысяч слоў, як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыял спецыфічных пластаў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злу-чэнні) беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, твораў фальклору, перыядычных і навукова-даведачных выданняў.
Слоўнік ставіць сваей мэтай задаволіць запатрабаванні моўнай практыкі: кола чытачоў, якія добра валодаюць беларускай мовай. Разам з тым ён з’явіцца каштоўным дапаможнікам для тых, хто мае намер вывучыць беларускую мову, авалодаць яе багаццем.
70105—059
М304(05)—76
147—76
4С(Бел)
(g) Выдавецтва «Вышэйшая школа», 1976.
Маме Алесі
і тату Кастусю прысвячаю
АД СКЛАДАЛЬНІКА
Праца над гэтым слоўнікам пачалася, відаць, з таго моманту, ка-лі геніяльны мастак слова, выдатнейшы знаўца скарбаў роднае мовы Якуб Колас здзівіў мяне адным сказам са свайго апавядання «Не-даступны»: «Прабегшы некалькі хат, Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у надворак ІОркі Труса, з надворка заламаў у вулачку і пасучыў проста да кало-дзежа». Дык вось, аказваецца, як вобразна, цікава, неаднастайна можна расказаць пра адну і тую самую з’яву, калі маеш багаты за-пас слоў, якія блізкія значэннем, якія абмалёўваюць, перадаюць і выяўляюць адценні прыкмет і асаблівасцей тых самых прадметаў або з’яў, іх нюансы. I першыя памочнікі тут — сінонімы або словы бліз-казначныя. Так, выдзеленыя ў Коласавым сказе курсівам дзеясловы перадаюць рух, перадаюць дынамічна, эмацыянальна-экспрэсіўна, так, што і сказу, прозе надаюць адпаведны рытм, адпаведнае гучанне, ін-танацыю і адначасова ствараюць зрокавы малюнак, малюнак імклі-вага бегу чалавека не па прамой, роўнай лініі, а збочваючы, забя-гаючы, заварочваючы, заломваючы і г. д.
Багацце сінонімаў у мове — паказчык яе развітасці, выразнас-ці, здольнасці перадаваць найтанчэйшыя рухі думкі, выяўляць самыя складаныя адценні паняццяў, характарыстык, фарбаў і іх паўтонаў пры апісаннях рэчаў, прадметаў, раскрыцці разнастайных з’яў рэча-існасці, перажыванняў чалавека.
Пытанням сінаніміі айчынная і замежная мовазнаўчая навука ад-дала і аддае нямала ўвагі. У больш і менш грунтоўных даследаван-нях выказана нямала цікавых назіранняў. I хоць спрэчкі вакол азна-чэння сінонімаў вядуцца вельмі даўно, вучоныя не могуць наконт іх прыйсці да адзінай думкі.
Здаецца, што тут складанага? Яшчэ на школьнай лаве мы да-ведаліся: сінонімы — гэта словы з аднолькавым ці з блізкім значэн-нем, але з розным гучаннем. Але калі знаёмішся з бяздонным, бяс-крайнім слоўным акіянам, пераконваешся, што і двух слоў, якія поўнасцю супадалі б значэннем, знайсці не так ужо лёгка, а нават, сцвярджаюць некаторыя даследчыкі, і немагчыма.
3 вялікімі цяжкасцямі сустракаюцца тыя, хто складае сінаніміч-ныя слоўнікі. Імкнучыся трымацца вузканавуковых крытэрыяў пры ацэнцы слоў, а таксама бачыць у слоўніку (а гэта, можа, і галоўнае) і практычны дапаможнік для вялікай у наш савецкі час аўдыторыі знаўцаў і аматараў мовы — пісьменнікаў, перакладчыкаў, працаўні-коў друку, цэлай арміі студэнтаў і навучэнцаў, вельмі нялёгка да-магчыся, каб такая праца задаволіла розныя вымаганні. Тое ж да-тычыцца і кнігі, якую прапаноўвае чытачам аўтар гэтых радкоў.
3
«Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» складаўся пераважна як слоўнік мовы сучаснай, мовы літаратурнай. У ім каля 1900 сінані-мічных радоў з больш як 11 тысячамі слоў і выразаў. У Слоўнік уключана найчасцей ужывальная лексіка мастацкай літаратуры. Як ілюстрацыйны матэрыял выкарыстаны творы прыкладна 150 бела-рускіх пісьменнікаў — празаікаў, паэтаў, драматургаў, напісаныя за апошняе стагоддзе, гэта значыць за час, што фарміруецца сучасная беларуская мова. Нечуваны рост навукі і культуры на Беларусі, як і ва ўсіх братніх рэспубліках Савецкага Саюза, не мог не адбіцца дабратвор.на на папаўненні і якасным узбагачэнні слоўнікавага скла-ду беларускай мовы. Вось чаму лексіка навуковай літаратуры, пе-рыядычнага друку заняла ў Слоўніку не апошняе месца. Разам з тым ужыты, праўда, у абмежаванай колькасці, абласныя словы, якія, на думку складальніка, маюць тэндэнцыю быць агульнаўжывальнымі. Есць пэўная колькасць добра вядомых устарэлых слоў. У кнігу ўвай-шло нямала фразеалагізмаў, найбольш з фальклору, бо яны, як мне здаецца, самыя эмацыяльна-экспрэсіўныя з усіх моўных сродкаў.
Матэрыялы да Слоўніка ўжо друкаваліся ў часопісе «Полымя» і ў асноўным атрымалі прыхільную ацэнку ў рэспубліканскім і са-юзным друку. Працуючы над кнігай, складальнік значна расшырыў слоўнік, улічыў шмат якія заўвагі і пажаданні рэцэнзентаў, сістэма-тызаваў матэрыял, удасканаліў структуру і змест даведніка.
Найпершая мэта Слоўніка — быць практычным дапаможнікам. Таму няхай чытача не дзівіць, што ў яго ўвайшлі дапаможныя час-ціны мовы — прыназоўнікі, злучнікі, чаго няма ў падобных працах па іншых мовах.
Аўтары некаторых слоўнікаў запэўніваюць, што не прызнаюць сі-нанімічнасці слоў, звязаных адно з адным адносінамі «род — від», але на практыцы не заўсёды трымаюцца гэтага прынцыпу. Гэта да-тычыцца і мяне. Калі чытач, а тым больш строгі вучоны і папракне аўтара гэтых радкоў у непаслядоўнасці сінаніміі тыпу «род — від», агаворваюся: я называю гэтыя словы блізказначнымі, бо яны вельмі і вельмі патрэбны пры карыстанні дапаможнікам.
Салідным навуковым грунтам, на які апіраўся складальнік, былі такія фундаментальныя лексікаграфічныя працы, як «Словарь бело-русского наречня» (1870) I. Насовіча, «Русско-белорусскнй словарь» (1953) пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі, «Беларуска-рускі слоўнік» (1962) пад рэдакцыяй К. Крапівы, які найпаўней з усіх выданняў, што выходзілі дасюль, ахоплівае лексічнае багацце нашай мовы, бо ўключае каля 90 000 слоў сучаснай беларускай літа-ратурнай мовы, а таксама значную колькасць фразеалагізмаў, сло-вазлучэнняў, прыказак і прымавак. Надзвычай карыснымі дапамож-нікамі былі таксама «Руска-беларускі слоўнік» (Смаленск, 1918, 2-е выд. Вільня, 1920) М. і Г. Гарэцкіх, «Беларуска-расійскі слоўнічак» (Мінск, 3-е выд., 1925) М. Гарэцкага, «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (Мінск, 2-е выд., 1926) М, Гарэцкага і М. Байкова, «Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны» (Мінск, 1970) I. Бялькевіча, «Ві-цебскі краёвы слоўнік» (Віцебск, 1927) М. Каспяровіча, «Краёвы слоўнік Чэрвеншчьшы» (Мінск, 1929) М. Шатэрніка, «Дыялектны слоўнік» (Мінск, вып. 1—3, 1959—1970) і «Беларуская фразеалогія» (Мінск, 1968) Ф, Янкоўскага, «Народная сінаніміка» (Мінск, 1969), «1 коціцца і валіцца» (Мінск, 1972), «1 сячэ і паліць» (Мінск, 1974) Г. Юрчанкі, «Народная лексіка і словаўтварэнне» (Мінск, 1972) П. Сцяцко, «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» (Мінск, 1972)
4
Е. Мяцельскай і Я. Камароўскага. Улічана і практыка складапня «Словаря сннопнмов русского языка» (М., 1968) 3. Александравай, акадэмічнага двухтомнага «Словаря спноппмов русского языка» (М,— Л„ 1970—1971).
У працы над кнігай шмат каштоўных парад мне далі члены-карэс-пандэнты Акадэміі навук БССР М. В. Бірыла і М. Р. Суднік, канды-даты філалагічных навук A. А. Каўрус. М. ГІ. Лобан, К. У. Скурат, супрацоўнікі Іпстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР. Ад душы ім дзякую.
Гэтая кніга — першая спроба слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў беларускай мовы і, вядома, не пазбаўлена недахопаў, недагля-даў. Хачу папрасіць чытачоў дасылаць свае заўвагі і прапановы, каб складальнік меў магчымасць выкарыстаць іх у сваёй далейшай працы.	*
ЯК КАРЫСТАЦЦА СЛОЎНІКАМ
Сінанімічны рад складаецца з паасобных слоў і фразеалагічных выразаў, набраных светлым шрыфтам з вялікіх літар. Асноўнае, за-галоўнае слова (дамінанта) ідзе першым. Сінанімічныя рады разме-шчаны ў алфавітным парадку паводле пачатковых літар дамінантаў:
АБ, АБАВЯЗАК, АБАВЯЗКОВА, АБАЖУР, АБАПАЛ, АБА-ПЕРЦІСЯ...
Пасля дамінанты ідуць стылістычна нейтральныя сінонімы і блізказначныя словы і аддзяляюцца ад яе і адно ад аднаго коскаю.
Далей пералічваюцца сінонімы і блізказначныя словы, што на-лежаць да размоўнай мовы, кніжныя, пасля ўстарэлыя, народнапа-этычныя і словы, якія ўжываюцца жартоўна, іранічна і, нарэшце, у пераносным сэнсе. Кожнае ці некалькі гакіх слоў аддзяляюцца адно ад аднаго кропкаю з коскай.
Кароткія паметы, якія характарызуюць сінонімы і блізказначныя словы паводле іх прыналежнасці да пэўнага стылю мовы ці экспрэ-сіўна-эмацыянальнай афарбоўкі, падаюцца пасля сіноніма ці групы аднатыпных слоў у круглых дужках курсівам: (разм.); (уст.); (абл.); (перан.) і г. д.
Косая рыска / (касяк) выдзяляе з раду адзін ці некалькі сіно-німаў (блізказначных слоў), што ўтвараюць унутры раду адасобле-ныя групы, якія адрозніваюцца ад іншых сінонімаў якімі-небудзь асаблівасцямі ўжывання ў мове. Пасля знака / курсівам даецца сціслае тлумачэнне, у якім фармулююцца асаблівасці дадзенага сі-ноніма ці групы сінонімаў (блізказначных слоў) у параўнанні з да-мінантай і іншымі членамі раду, напрыклад:
КАПЛЯ, КРОПЛЯ; КАПКА, КРАГІКА (разм.) /дажджу. ДА-ЖДЖЫНКА Ірасы: РАСІНДА Ітлушчу на вадзе: СКАЛКА; БІСЕ-РЫНА, ГРАДЗІНА (перан.).
Складальнік імкнуўся даваць паметы вельмі коратка, бо, як бы там ні было, дэталёвае тлумачэнне — справа спецыяльных, тлума-чальных слоўнікаў.
Пасля знака □ (квадраціка) прыводзяцца фразеалагічныя спалу-чэнні:
КЛЕНЧЫЦЬ □ КІДАЦЦА НА КАЛЕНІ.
КРЫУДЗІЦЦА, КРЫУДАВАЦЬ, АБРАЖАЦЦА... □ МЕЦЬ КРЫУДУ, БЫЦЬ У КРЫУДЗЕ, НАСІЦЬ КРЫУДУ.
Бывае, што шматзначнае слова ў некалькіх сваіх значэннях з’яў-ляецца дамінантай. Тады кожнае з іх даецца з асобным радам, a перад дамінантаю ставіцца лічба:
1.	ГАЛІНА, СУК, ЛАПА.
2.	ГАЛІНА, УЧАСТАК, НІВА.
6
Усе сінонімы і блізказначпыя словы і выразы, пералічаныя ў ра дзе, суправаджаюцца ілюстраныйным матэрыялам. Гэта цытаты з літаратурііых твораў беларускіх пісьменнікаў, з фальклору, артыкулаў перыядычнага друку. Сінонімы (блізказначныя словы) у цытатах набраны курсівам у разрадку, а прозвішча аўтара ці іншая кры-ніца — асноўным шрыфтам у разрадку. Напрыклад, у радзе з да-мінантай МАТЫКА прыклады, што ілюструюць рад, маюць выгляд: