Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
Словл _ АБ РОДПАН ПРЫРОЛЗЕ
СЛОВЛ _ АБ РОДНАН ПРЫРОДЗЕ
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
СКЛАДАЛЫІІК С. М. ГРЛБЧЫКАЎ
Выданне трэцяе, перапрацаванае
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1989
ББК 84 Бел 7 С 48
Рэцэнзент член СП СССР Д. А. БЯСПАЛЫ
Прочнтать эту кннгу — все равно, что совершнть ннтересное путешествне, н не одно, а целых четыре: весеннее, летнее, осеннее, зямнее, ете блнже познакомнться с прекраснымн уголкамн белорусского края, его разнообразной прнродой. В кннге собраны лучшне образцы пейзажных зарнсовок нз пронзведеннй белорусскнх пнсателей н поэтов. 2е нзданяе вышло в 1968 г. Адресуется учашнмся среднего н старшего школьного возраста.
Слова аб роднай прыродзе: Пісьменнікі і паэты С 48 Беларусі аб прыродзе/Склад. С. М. Грабчыкаў.— 3е выд., перапрац.— Мн.: Нар. асвета, 1989.— 272 с.: іл.
ISBN 5341003683.
Слово о родной прнроде: Пмсателн п поэты Белорусснн о прнроде.
Прачытаць гэту кнігу — усё роўна, што зрабіць цікавае падарожжа, і не адно, а цэлых чатыры: вясенняе, летняе, асенняе, зімняе, яшчэ бліжэй пазнаёміцца з цудоўнымі куткамі беларускага краю, яго разнастайнай прыродай. У кнізе сабраны лепшыя ўзоры пейзажных замалёвак з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. 2е выданне выйшла ў 1968 г. Адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
4803120205—066
С 127—89 ББК 84 Бел 7
МЗОЗ(ОЗ)—89
© Выдавецтва «Народная асвета», ISBN 5341003683 перапрацавапае, 1989.
ПРАДМОВА
Беларусь багата не проста прыгожымі, а вельмі прыгожымі, чароўнымі мясцінамі. Хоць гэта адвечная прыгажосць роднай прыроды ўжо апета многімі нашымі паэтамі і пісьменнікамі, але ёй і зараз з выключнай цеплынёю прысвячаюцца задушэўныя старонкі кніг, і ў будучым яркія пейзажныя карцінкі застануцца неад’емнай, арганічнай часткай лепшых твораў.
Мастацкае апісанне роднай прыроды займае вельмі значнае месца ў творах народных паэтаў Беларусі — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Асабліва многа цудоўных пейзажных замалёвак у Коласа. Ен глыбока разумеў прыроду, быў выключна праніклівым і назіральным, заўважаў тое, што для іншых заставалася непрыкметным, а потым з вялікай цеплынёй і задушэўнасцю, любоўю і захапленнем, з надзвычайным майстэрствам перадаваў усё гэта ў сваіх творах. Вось чаму, калі мы любуемся, напрыклад, усходам сонца, нам мімаволі прыходзіць на памяць:
На усходзе неба грае Пераліўным блескам, Сыпле золата над гаем I над пералескам.
А ўбачыўшы дубвелікан, мы абавязкова прыгадаем:
Сілачом стаіць Дуб разложысты, I здалёк відаць Пышны верх яго.
А ўнізе пад ім Нёман коціцца, Срэбрамстужкаю Павіваецца.
Пад восень жа, на скошаным лузе, апусцелых палях ці ў прыціхшым лесе, нам прыпомніцца:
3
Замірае лета, Заціхаюць далі, Cipau.ee рэчка, Халадзеюць хвалі.
Якуб Колас вельмі любіў лес. Аб лесе ў розныя поры года ён напісаў шмат пранікнёных, незабыўных радкоў.
Чытаючы гэту кнігу, мы то пераносімся на квітнеючы краскамі луг, то на гарачы пясчаны бераг ласкавай ракі з празрыстымі гаманлівымі хвалямі, бачым, быццам увачавідкі, як яны коцяццаплывуць, зіхацяцьпераліваюцца на сонцы; нібы чуем іх аднатонныя на першы погляд, але ў той жа час і адметныя чымсьці няўлоўным адзін ад другога ўсплёскі.
А вось і лес з яго сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну верхавін, з трымценнем нагрэтага паветра на палянах; летні лес, напоўнены птушынымі спевамі, звонамгудам камароў, цвырканнем конікаў, пасвяточнаму стракатымі матылькамі, працавітымі мурашкамі, пчолкамі, якія лётаюць, поўзаюць, скачуць, сядзяцьварушацца ўсюды, куды ні глянь, на зялёным аксамітным дыване.
У параўнанні з усёй гэтаю драбязой яшчэ больш велічнай і магутнай выглядае на паляке выносная векавая сасна з непаўторнай своеасаблівай кронаю, яна стройнаястройная і такая прыгожая, што проста просіцца на палатно мастаку.
Гэта карціна змяняецца новай. Цудоўны сонечны дзень. Горача. Цішыня. На высокім блакітным небе, быццам падвешаны на нябачнай нітачцы, жаваранак, а вышэй стаіць на адным месцы лёгкае белае воблачка. Ласкавы ветрык ледзь кранаегладзіць жытнёвае мора, і бягуцьпераліваюцца яго залацістыя хвалі.
Тут ужо іншая замалёўка. Летняя сонечная раніца. Сонца пады.маецца вышэй і вышэй, пачынае прыпарваць. На небе паяўляюцца воблачкі. Неўзабаве яно ўсё зацягваецца хмарамі. Набліжаецца навальніца... Маланкі разпораз паласуюць цёмнае неба, несканчона грукочуць грамавыя раскаты, усё навокал грыміцьгудзе. Лье дождж...
He менш цудоўнага, захапляюча прыгожага і ў замалёўках іншых пораў года. Возьмем некалькі зімніх карцінак. Вядома, кожны з паэтаў адну і тую ж з’яву апісвае пасвойму, паказвае штосьці такое, пра што яшчэ не сказалі іншыя, падае пановаму.
Прыпомнім пачатак знаёмага ўсім з дзіцячых гадоў верша Янкі Купалы «Зімовая ноч»:
Каля зоркі зорка
Ўніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць.
4
Як проста сказаў паэт, але разам з тым і як вобразна! Толькі чатыры кароценькія радкі, але такая яркая замалёўка зімняй ночы, што яна ўзнікае перад нашымі вачыма, як быццам мы толькі што паглядзелі на мастацкую карціну і зрокавая памяць захавала яе вобраз у нашай свядомасці.
Паўлюк Трус пачынае паэму «Дзесяты падмурак» такім яркім малюнкам зімы, поўным глыбокага і асабліва прачудага пяшчотнага лірызму:
Падаюць сняжынкі — дыяментыросы, Падаюць бялюткі за маім акном... Расчасалі вішні шоўкавыя косы I ўранілі долу снегавы вянок.
А як цудоўна простымі, звычайнымі словамі стварае Янка Купала чароўную замалёўку ціхага дня ў лесе зімой:
I лягла ж цішына
У бары за гарой,— Каб дравінка адна Хоць кіўнула сабой.
Снег пушаны залёг На галінах сасон, I чарнобель, і мох Атуліў сабой ён.
Пачынаеш чытаць і мімаволі сам пранікаешся гэтай урачыстай цішынёй лесу, як быццам увачавідкі бачыш нахіленыя пад цяжарам снегу сасновыя галіны, голыя сучкі дуба ці бярозы, гэтыя маленькія «дравінкі», якія застылі ў вялікай задуме і стаяць, не варухнуцца. Нават і чытаеш паціху, нібы асцерагаючыся парушыць гэты глыбокі сонспакой — зімні адпачынак прыроды.
Зусім іншая карціна ў Максіма Багдановіча. Тут, наадварот, усё ў нястрыманым парыве, руху, імкненні. Чытаеш і нібы чуеш зімнія песнізавыванні злоснага ветру, грукат, гром, звон дахаў:
У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе.
5
Удала знойдзеныя паэтам гукапераймальныя словы надаюць прыведзеным радкам выключную мастацкую сілу і вобразнасць.
Такія ж яркія, высокамастацкія замалёўкі вясны і восені. Кожная пара года поўна свайго хараства, пасвойму прыгожая і непаўторная.
Побач з названымі класікамі беларускай літаратуры даніну любві да роднай прыроды аддалі таксама многія нашы паэты і празаікі старэйшага, сярэдняга і малодшага пакаленняў. Імёны іх даволі шырока прадстаўлены ў гэтым зборніку.
* * *
Апошні час у беларускай паэзіі і прозе пачынаюць гучаць ноткі заклапочанасці і трывогі за будучае нашай прыроды. I для гэтага нямала падстаў.
Бурны тэхнічны прагрэс паляпшае ўмовы жыцця, аблягчае цяжкую працу чалавека і ў той жа час адмоўна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Усім вядома, што паветра, вада, зямля — аснова ўсяго жывога на нашай планеце. Бсз паветра чалавек не можа пражыць і пяці мінут. Для нармальнай жыццядзейнасці людзей неабходна чыстае, насычанае кіслародам паветра. Яно ж усё больш забруджваецца прамысловымі прадпрыемствамі, выхлапнымі газамі. I кіслароду становіцца ўсё менш і менш... Асабліва забруджана паветра буйных гарадоў і прамысловых цэнтраў. У такіх гарадах рэспублікі, як Наваполацк, Магілёў, Гродна, праблема чыстага паветра — адна з найбольш вострых.
Без вады таксама немагчыма ніякае жыццё. Аднак нашы рэкі і азёры забруджваюцца, атручваюцца рознымі адходамі і ядахімікатамі, зусім перасыхаюць малыя рачулкі, якія дватры дзесяцігоддзі назад былі чыстымі і рыбнымі. Значыць, і вады становіцца ўсё менш і менш...
Нават такой жамчужыне сярод шматлікіх беларускіх азёр, як возера Нарач, і той пагражае забруджванне. Ужо і цяпер вада ў возеры не такой на дзіва зайздроснай чысціні і празрыстасці, якой яна зусім яшчэ нядаўна ўсіх здзіўляла і захапляла.
Нарэшце, зямля, якую народ нездарма называе карміцелькай. Звычайна мы ўспрымаем яе, як штосьці натуральнае, вельмі прывычнае, будзённае, нават празаічнае, не заўважаючы матэрыяльнай каштоўнасці. А ёй цаны няма: яна корміць і поіць усё жывое на планеце. Калі знішчаецца верхні яе пласт, урадлівая глеба, яго ўжо нельга аднавіць, стварыць нанава, як, скажам, завод, фабрыку . д. Таму зямлю нашу трэба берагчы асабліва.
На вялікі жаль, даводзіцца сустракацца і з безадказнымі адносінамі да зямлі, асабліва на месцы розных распрацовак, на будаўніцтве буйных аб’ектаў. Там знішчаецца ўсё начыстую: урадлівая
6
глеба, расліннасць, нават жывёлыіы свет. Паднятыя з глыбінь і перапрацаваныя выкапнёвыя пароды, так званыя адходы вытворчасці, іншы раз становяцца на паветры не толькі шкоднымі, але і атрутнымі для ўсяго жывога. Квітнеючыя навакольныя мясціны літаралыіа на вачах ператвараюцца ў безжыццёвыя пустыні. Нешта падобнае назіраецца апошнія гады ў рэгіёне вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» (г. Салігорск), што не можа не выклікаць ужо ўсеагульнай заклапочанасці і трывогі.
Сама прырода не можа выстаяць перад нястрымным наступам магутнай сучаснай тэхнікі, не можа захавацца ў натуральным, здаровым стане. Ей неабходна неадкладная дапамога, разумна мэтанакіраваная дзейнасць чалавека па яе ахове. Усе прыродныя багацці, атрыманыя намі ў спадчыну, мы абавязаны пакінуць сваім нашчадкам: ім таксама трэба будзе жыць, патрэбна будзе паветра, вада, зямля і ўсё тое жыццёва неабходнае, што яны давалі спрадвеку і пакуль яшчэ даюць чалавецтву. Каб захаваць цудоўную і непаўторную прыроду нашай Радзімы для будучых пакаленняў, усе мы павінны вельмі беражліва, пагаспадарску і з выключнай адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага.
* * *
Кніга «Слова аб роднай прыродзе» прынясе, як нам здаецца, нямала прыемных хвілін чытачу, дапаможа іншы раз убачыць прыроду з таго боку, на які ён не звяртаў увагі, глыбей адчуць яе чароўную прыгажосць і непаўторнае хараство.
Магчыма, гэта хараство і прыгажосць прыроды навядуць кагонікаго на думку, што ўсё навакольнае можна зрабіць прыгажэйшым, або прымусяць зад