Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
ыя і важныя буслы з незвычайнаю сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў на старых хвоях і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха. Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопы
49
там жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў, бо дуб — мудрае дрэва, і не паддаецца ён на зман няпэўнай упачатку вясны.
ЮРАСЬ СВІРКА
А ЎСЁ Ж ВІНАВАТЫ I Я
А ўсё ж вінаваты і я:
Суладдзе ў прыродзе парушана. Паменшала птушак сям’я, I рыба бяздумна патручана.
Няма чым віну апраўдаць, Сумленне маё зацярушана: Баяўся адкрыта крычаць, А толькі даводзіў нязмушана.
I я вінаваты у тым:
Без толку балотца асушана.
Напэўна, і ў слове маім Трывога гучала прыглушана,
Што сосны трывожна шумяць, Што ў лузе без кнігавак ціха, Патрэбна было закрычаць, А я, нібы птушачка, ціўкаў.
ТАРАС ХАДКЕВІЧ
КРАСАВІЦКІМ ВЕЧАРАМ
(Урывак з апавядання «Неспакой»)
Як слаўна красавіцкім вечарам стаяць на развілку палявых дарог і любавацца з узгорка неабдымным прасторам! Шырокі закат накладвае пурпуровыя фарбы на край лесу, што цямпее на небасхіле. Палі распасціраюцца чарнеючымі прастакутнікамі раллі, бледнажоўтымі плямамі ржышча, ужо зелянеючымі прасцягамі азіміны, і няма, здаецца, ім ні канца ні краю...
Звіняць ручайкі ў вячэрняй цішыні. Кажуць, гэта вясна бразгае срэбранымі ключамі, адмыкаючы дзве
50
ры цёплым вятрам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня і нясуць з сабой неўгамонную веснавую сілу. Скараецца перад ёю зіма, адступае ў невядомыя паўночныя далі, а наўздагон ёй імчыцца вясёлая пераклічка прыляцеўшых птушак, пяшчотны звон ручайкоў і шэлест маладой зелені, што шчацініцца на сонечных мясцінах.
Прасякнутае цеплынёй і пахамі адталай зямлі паветра крыштальна чыстае, і далягляд вырысоўваецца выразна і акрэслена.
ЯКУБ КОЛЛС
ВЕСНАВАЯ НОЧ
(Урывак з апавядання «Нёманаў дар»)
Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе, а зза лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата акропленая расою. У сяле чулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку; тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскаквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за луганом. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна кракталі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні, што чапала душу ціхім смуткам і так сугалосна злівалася з маладою задумаю веснавой ночы. Сяло заціхала; зрэдку па вуліцы брыла адзінокая фігура селяніна, што дзесь запазніўся. Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі на прызбах песні.
АНАТОЛЬ АСТРЭЙКА
НАД РАКОЙ
Ледзь варушыцца лісце ракіт, I суцішана Нёман плюскоча. Выйшаў месяц на ясны блакіт Прагуляцца па чэрвеньскай ночы.
51
I спынілі гамонку лясы Пад празрыстбш святлом месяцовым, I аселі крупінкі расы На кустах і на травах мядовых.
Беразняк сніць над рэчкаю сны, Пахіліўшы купчастае вецце.
Хто не любіць красуні вясны, Калі месяц так хораша свеціць!
Вось і месяц між хмар патануў, I ў суцёмках вада не ільсніцца. Я вітаю жыццё, і вясну, I зару, што на ўсходзе ірдзіцца.
ЮРАСЬ СВІРКА
У БЛАКІЦЕ ЖАЎРУК
Прылятае ён першым 3 далёкага выраю. Але людзі гавораць, Што гэта не так: Ен у норцы зімуе, Што крот яму вырые.
I жыве у крата, Як вясёлы дружбак.
He прасохне зямля, Толькі зверху распарыцца.
У кустах і лагчынах Залежыцца снег.
А жаўрук, як распяты, Вісіць над папарамі,— Толькі што перадаў Сваю песню вясне.
У блакіце жаўрук, I трымціць ён там гузічкам. Ен не бачыць
Hi ўзмежкаў, ні крушань сівых. Мне здаецца, Што ён разаб’ецца на друзачкі, Застанецца глухою Блакітная высь...
52
Абарвалася песня, Бы сонцам падпалена, I не хоча ў высокім блакіце звінець... Ен за новаю песняй
Ляціць на праталіны, Бо не можа без песні Да сонца ляцець.
ІВАН МЕЛЕЖ
БЕЛЫЯ ВІШНІ I ЯБЛЫНІ
Шчодра цвіў гэтай вясною сад. Спачатку вішні і грушы, потым — яблыні. Была пара, калі ўсе дрэвы стаялі, як белыя, ружаватыя воблакі. Млелі пяшчотныя, цудоўныя пахі,— пахі гэтыя поўнілі сад, вуліцу; уся зямля, здавалася, была поўная квецені, пахаў.
Сад звінеў пчоламі; звон быў як бы песняй цвіцення, было падобна, быццам гэта дзівоснае цвіценне звінела, спявала, славіла. Было падобна, вясна не магла задаволіцца толькі красой колеру, нават хараством пахаў,— не магла не звінець, не спяваць.
Спявалі дрэвы і — няхай ціхім, але неадольным спевам — адгукалася сэрца. Было ў той нядумнай, бесклапотнай радасці нешта на дзіва юначае, даверлівае і абнадзейлівае. Спадзявалася ў нешта вельмі харошае.
Потым бела было на зямлі. Спачатку пад вішнямі, пад грушамі, потым — пад яблынямі. Спачатку было бела, потым — руда, іржава, потым нічога не было; краса квецені жыла ўспамінам, шкадаваннем, што ўсё хутка мінулася.
Тады на змену той красе прыйшла новая: стрыманая, сталая, як бы цвярозая. Завязаліся, дзень ада дня раслі, наліваліся вішні, грушы, яблыкі... He было ўжо бесклапотнасці, але была надзея, таксама цвярозая, пэўная...
Тады ж пад вішнямі, пад грушамі, пад яблынямі — як пад хвоямі — зямлю пярэсціў недарэчы, сухі осып. Асыпалася завязь, якая цвіла кветкамі; дзень ада дня ўсё больш і больш усцілала зямлю пад дрэвамі. Нібы ігліца пад хвояй...
Асабліва багата было яе пад вішнямі і грушамі; цвіла хораша, цешыла надзеямі. I вось — асыпалася, зморшчаная, скручаная.
Колькі апала яе — няспраўджаных надзей!
53
АНАТОЛЬ АСТРЭЙКА
КАЛГАСНЫ САД
Яшчэ ён голы, непрыветны, Галінкі шэпчуцца не ў лад, Але штодня пад цёплым ветрам Калгасны ажывае сад.
I кожнай вольнаю хвілінай
У садзе працу я вяду, Саджаю дзічкі каля тыну, Хаджу на рэчку па ваду.
Няма раўні маім ранетам, Па дрэўцу іх садзіў штогод.
Яны ў сярэдзіне ўжо лета Салодкія, нібыта мёд.
Або антоны наліўныя — Для вока радасць і краса! Празрыстыя, нібы шкляныя, Яны на яблынях вісяць.
3 вярбы пушынкі паляцелі. Заслала свой абрус трава, I сад наш закрасуе беллю Праз тыдзень, можа, ці праз два
Калі ўсё ажыве, задыша,— Дзівуйся, радуйся на свет, На белы цвет ігруш і вішань I яблыняў барвовы цвет.
3 вачэй схаваюцца шпакоўні, I салавей праславіць сад.
Як срэбра, заблішчыць чароўна На першых лісціках раса.
I на бярозах завушніцы Гушкацца будуць, як у сне, Каткі з таполь на дол каціцца, Калі іх вецярок кране.
Як я чакаў вясны прыходу, Як я вясне і сонцу рад!
На шчасце мне, на ўзнагароду Красуй, расці, калгасны сад.
54
ІВАН МЕЛЕЖ
МОЖА — ПРАБ’ЕЦЦА
У лясным зацішку, у ценю між сосен, уразіў кволы парастак. Чатыры адмыслова выразаныя пляскатыя лісты, падобныя на прапелер. Сцяблінка — тонкая, кволая, танчэй за жытнюю — аж дзівішся, як яна трымае такія шырокія лісты!
3 захапленнем падумалася, што з такіх вырастаюць волатыдубы. 3 такога пачынаецца цар лесу! Пройдзе час і — уздымецца, узнясецца над зямлёй, над дрэвамі, магутна раскіне вузлаватае, нібы ўсё ў мускулах, галлё...
За захапленнем прыйшоў абачлівы одум: не, мусіць, на гэты раз цуда не будзе: пэўна, не будзе з гэтага парастка волатадуба. Вельмі ж моцна ўраслі ў зямлю, спляліся карэннем, галлём сосны. Дружныя, дужыя, акружылі з усіх бакоў, захапілі зямлю, засланілі неба. He дадуць разрасціся, не пусцяць...
He хочацца верыць у такое. Бярэ нязгода, упартасць: а можа — праб’ецца, узнясецца? Усё ж ён не проста парастак, ён — зерне волата.
ЯЗЭП ПУШЧА
САЛАВЕЙ
He спяваў ён ясным зорам За далёкім сінім морам.
He спяваў на скалах голых, Сумаваў па родных долах.
Салавей, пясняр крылаты, Прыляцеў вясной дахаты.
Пад лістком расінку соку Выпіў чыстага, як вока.
Пакланіўся зорцы ў пояс I папробаваў свой голас.
Над крыніцаю, у вербах, Ліўся пошчак чыстым срэбрам.
55
РЫГОР БАРАДУЛІН
* * *
Як захлынуўся ад радасці жаўранак, Славячы сонца вясновага дня,
Як па куп’і на балотных выжарынах Мякка хрумсціць пад нагою сушняк;
Як панад ярам пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць, Як адвячоркам над соннымі водамі Каня ніяк не дапросіцца піць,—
Тры гады я не чуў.
Як засінелася возера чыстае, Бо маладая красуня вясна, Каб падсініць хмар касынкі пушыстыя, Сінькі ў ваду сыпанула спаўна;
Як палахлівым дзіцём устрывожаным Хмель каля вольхі абвіўся вакол, Як у бары, бы маленькія вожыкі, Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол,—
Тры гады я не бачыў.
Як пад бруістаю шустраю рэчкаю Пахнуць лілеі, аер, і чарот, I першацвет далікатны парэчкавы, I чарназём той, што вывернуў крот,— Тры гады не ўдыхаў.
Зноўку ступаю знаёмымі сцежкамі, Тымі, што крочыў на золку заўжды. Кветкі мне ўслед пазіраюць з усмешкамі, 3 тымі ж, з якімі глядзелі тады...
I крапіва маладая стрыкаецца, Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін.
Ем я капусту трыгубую зайцаву, Гладжу змарожаны ліст журавін.
Ясны блакіт вам, прасторы зялёныя,
Хай жа над вамі з зары да зары Радасна жаўранкі звоняць натхнёныя, Сонца гарыць!
56
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
* * *
Ужо даўно абрус зімовы Сатлеў пад цёмнай яліной.
А лес маўчыць — яму, без мовы, Як называць вясну вясной?
Ды вось, як першае прызнанне Вясны маўклівым гушчаром, Залётнай госці прывітанне Завітвае ў дрымотны дом.
Гучней, гучней, пад небам сінім, Пры заклапочанай вадзе, Ажыўшым ясеням, асінам Яно бясконцы лік вядзе.
Прыціхла непралазь лясная, Як быццам чуе ўпершыню Той гук, што пушчу вымярае У шырыню і даўжыню.
Свет абуджае кукаванне, На поўнач гонячы зіму.