• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    ў вас пабачыў, бярозы старыя, Ваша утульнасць ізноў мяне крые...
    ЯНКА СКРЫГАН
    ЗНАЁМЫЯ МЯСЦІНЫ
    (Урывак з апавядання «Зноў па дарозе»)
    Есць нешта прыемнае, калі пазнаеш забытыя мясціны. Мінаюцца сялібы, палеткі, лясы. Прыглядаешся наўкруга, перабіраючы памяць. Хочацца штонебудзь прыпомніць, пазнаць, паглядзець, як яно павыростала. Глядзіш і не ведаеш — ці то памяць падводзіць, ці то так багата чаго пайначала. Перад табою праходзіць даўнейшчына. Вот цягнецца Кацярынінская шаша Масква — Варшава, выезджаным каменнем бялеючы да гарызонта. Некалі ляжала яна праз лясы, як праз тунелі. Пасля, у вайну, лясы пачалі высякаць. Бежанцы, уцякаючы з радзімы, наабапал яе пакідалі могілкі,
    64
    ставячы на іх белыя бярозавыя крыжы. Hi лясоў, ні крыжоў цяпер няма. Сямтам, праязджаючы вёрсты, пападаюцца старасвецкія раскарачыстыя, з дупламі ды з падсмаленымі бакамі кляны ды дубы, пасаджаныя яшчэ ў Кацярыніну бытнасць. Вунь там, каля рэчкі, таксама быў некалі лес. Далёка цягнулася паўз яго балота, заросшае лазою. Тады на ўзгорку стаяла адна сіратлівая палясоўшчыкава хатка, і мне, памятаю, заўсёды здавалася, што яму аднаму тут, мабыць, страшна жыць. Я гляджу цяпер, як гэтае выцерабленае балота лягло далёка роўным галам сенажаці. Я нават шукаю старое палясоўшчыкавае хаткі і думаю, што яе, мабыць, перанеслі вунь у тое сяло, што разраслося за рэчкаю. А вунь там, памятаю, стаяла капліца, а гэта тудэю пайшла селавая дарога, і толькі збоку валяецца некалькі вятрамі павысушваных камянёў. А от зноў сяло, новае, яшчэ нават з непаканчанымі будынкамі. Валяюцца шулы, пад сцены зложаны жэрдкі, На прыгуменнях яшчэ нават не пазгладжвалася куп’ё. I от так от кругом — нават цяжка пазнаць. Незнаёмыя ландшафты з палеткамі, з сёламі, з пералескамі. У памяці няма іх. Як бы нехта аднойчы ўзяў ды як на карце і пераставіў. I яшчэ нават не скончыў гэтае свае перастаноўкі, бо кругом пааставаліся сляды непрыбраных бярвенняў, недакончаных стрэх, лініі новых дарог ды дзялянак.
    КАСТУСЬ КІРЭЕНКА
    ЗЯЛЁНАЕ РЭХА
    (Урывак з паэмы)
    Там, дзе сосны гурбою Заглядаюцца ў высі, Дзе чароты сцяною Над вадою ўзняліся,
    Дзе арэшнік развесіў Гронкі вочакарэхаў,— Заблудзілася ў лесе Зялёнае рэха.
    3—1420
    65
    Хто яго тут пакінуў, Гэта рэха жывое? Можа статак ласіны, Ідучы з вадапою?
    Можа птахі лясныя, Як вілі сабе гнёзды? Можа пілы стальныя У дзень ясны марозны?
    Ці з калгасных прастораў Прыляцеўшая песня?
    Ці той вецер, што зоры Калыхаў напрадвесні?
    He маўчыць, не сціхае, Супакою не мае, Ходзіць рэха, блукае, Выйсця з лесу шукае.
    Пойдзе рэха направа — He прабіцца праз травы. Пойдзе рэха налева — Хвошч ды волатыдрэвы.
    Пойдзе прама — таксама Там дубы, там крушыны. He, напэўна, і прама He пракласці сцяжыны...
    ЯКУБ КОЛАС
    МАЛЕНЬКАЯ ХВОЙКА
    (Урывак з апавядання «Сірата Юрка»)
    Вясною, як зачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тоненькая, чырванаватая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыцця. Беднае зернетка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўсякую надзею ўбачыць калінебудзь белы свет: так было цёмна яму ў зямлі пад снегам, так холадна і маркотна. I ўсё ж такі дачакалася. I цікавая з яго вырасла травінка. Танюсенькая ножка, а на ёй угары, на два пальцы ад зямлі, выплелася з яшчэ болей тоненькіх, зялёных нітачак
    66
    травінак прыгожая каробачка; на самым версе гэтай каробачкі сядзела цёмная шапачка. I ні адна матка не маг.іа так прыгожа ўбраць сваё дзіця, як убрала сонейка гэтую травінку. Маладая раслінка стаяла пры лесе ў полі. Стары лес закрываў яе ад паўіючных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая нязначная, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся ёю, нягледзячы на тое, што гэтае маленькае стварэнне выяўляла сабою асобны кут жыцця, разумна і замыславата зроблены. Па самай зямлі, праўда, поўзалі яшчэ меншыя мурашачкі, але яны былі надта заняты сваёю працаю, і ім не было калі думаць, разважаць, даходзіць канцоў і пачаткаў. Яны клапаціліся, бегалі, як перакупшчыкігандляры на кірмашы, паварушваючы сваімі вусамі, і бралі ад жыцця тое, што можна ўзяць. Апроч таго, яны і па натуры сваёй былі мурашкіпрактыкі. Дык ніхто, кажу, не заўважаў маладой травінкі. Па праўдзе сказаць, з першага погляду трудна было пазнаць, што гэта за штука, і толькі прывычнае вока магло пазнаць, што гэтая раслінка стане з часамі дрэвам, тым заўсёды зялёным дрэвам, што завецца хвояю.
    Як яна сюды папала?
    На гэтае пытанне можа адказаць адзін толькі вецер. Але вецер ужо ўсім вядомы непаседа, і ў яго так многа работы, што трудна ўтрымаць у памяці такую рэч, як занесенае па дарозе і кінутае нейкае насенне. А вясна тым часам рабіла сваё. Маленькая хвойка не ведала, на што пазіраць, каго слухаць, чым цешыцца, а ёй хацелася паслухаць, і аб чым шумеў лес, і што гаварыла між сабою трава, і чаго так радасна трашчалі на ўсе лады палявыя конікі. Сярод гэтай супольнай песні вясне і жыццю адзін голас найбольш крануў сэрца маладой хвойкі. Якая прыгожая песня лілася ў небе!..
    Дзылін! Дзылін! Дзылін!
    Млею, млею, млею!
    Вясна! Вясна! Вясна! Ідзі, малы! Ідзі, стары! Віншуй вясну! Віншуй вясну!
    Усе гэтыя гукі ішлі з глыбіні праўдзівай душы. I столькі ў іх было ласкі, просьбы, радасці і нейкай патайной жальбы, што кожны іх слухаў, слухаў толькі іх. Другая частка песні была спакайнейшая, але самы спеў яшчэ мацней хапаў за сэрца. Аб чым спяваў жа
    67
    варанак, снуючыся высока ў паветры над лесам? Маладая хвойка была ўся захоплена гэтай песняй. Ей хацелася ўбачыць самога песняра. Яна падымала сваю галоўку так, што шапачка яе скінулася і зялёныя іголачкі разышліся, пачалі раскрывацца, як бы смяяліся, пачуўшы такую прыгожую песню. Прыбегшы зза ўзгорка, ціхі веснавы ветрык не мог утрымацца, каб не пацалаваць маладую хвойку. А яна ад радасці задрыжала ўся...
    I што ёсць на свеце мілей за цябе, пара маладога жыцця, калі душа яшчэ нявінная і чыстая, як ранішняя майская роска?
    Так зачынала жыццё маладая хвойка, так сустракала яна кожную новую яго з’яву. А кожны дзень, кожны момант непрыметна аддалялі яе галоўку ад зямлі і адкрывалі ёй новыя і новыя з’явы і малюнкі навакольнага свету.
    ...А тут добра!.. На што ні зірні... Вось праляцеў беленькі матылёк, як чыстая сняжынка, блішчучы на сонцы сваімі крыльцамі; а вось снуюць малюсенечкія матылёчкі, чырвоненькія, сіненькія, жоўценькія, усё роўна, як збіраюцца на баль — так прыгожа ўсе ўбраны! Палявыя конікі трашчалі, як бы ігралі ім, самі мігацелі ў паветры, высака падскокваючы, і чырванелі сваімі крыллямі. А ў лесе, выбраўшы высокую старую хвою, сядзеў дзесь недалёка дрозд і спяваў...
    ПЯТРУСЬ БРОЎКА
    ВЯСНОВАЯ КНІГА
    Вясна ў ядвабах, аксамітах Прыйшла на пушчы і палі, Зімы даношаную світу Зняла з набраклае зямлі.
    Прыйшла — і рэчка заспявала, Успыхнуў, быццам свечка, куст... Усё, як ёсць, пафарбавала Пад свой зялёнасіні густ.
    Нібы хто жаўрука шархоткі ГІрыбіў да небапалатна, На дрэвах пчол руплівых сходкі Гудуць ад золку да цямна.
    68
    Пакінуўшы далёкі вырай, Вярнуўся ўвесь птушыны рой, I бусел, як ТУ104, Прымчаў аднойчы раніцой.
    Працуючы ўвесь дзень з ахвотай, Свой дом узвёў без малатка. Забарабаніў белым шротам У гляк бяоозавік з латка...
    Блішчаць пад сонцам баразёнкі, А цішу трактар скалануў, Як быццам першыя старонкі Вясновай кнігі адгарнуў.
    ІВАН ПТАШНІКАЎ
    СНЕГ У МАІ
    (Урывак з рамана «Алімпіяда»)
    Сёлетні май быў халодны. У канцы красавіка на збуялую раннюю зелень пайшлі спачатку доўгія золкія дажджы, як увосень; захлюпала на полі ралля. Пасля, тыдні праз два, апагодзілася, завярнула вецер з поўначы, дыхнула сіверам, густым, калючым; па небе пагналa нізкія рудыя рваныя хмары — ударыў зазімак. Чырвоная нітачка на градусніку пад падстрэшкам апусцілася ніжэй за нуль. Начы са дзве ці са тры ў лагчынах ля грэблі і ў аселіцах ля ракі ляжаў іней, на двары ля хлява ўзялася грудай растоптаная гразь. Пахаваліся шпакі, не адзываліся жаваранкі — не чуваць было нават у палудзень. He зляталі з гнязда бацяны — сядзелі згорбіўшыся; аціхлі на двары вераб’і, пахаваліся пад падстрэшкі, натапырыліся, як зімой; збіваліся ў кучу ля хлява куры, дзе цяплей, хавалі пад крылле дзюбы — стаялі на адной назе.
    Пасля пайшлі крупы, пасыпаліся з цёмных тулягоў, як з рэшата; раставалі на страсе ад скупога сонца, капаючы з доўгіх ценькіх чысценькіх ледзяшоў халоднымі слязьмі; на двары, пазмятаныя ветрам у ямкі, ляжалі цэлы дзень да вечара.
    Мерзлі раннія матылькі і пчолы. Асыпаўся ў садах белы цвет — адмёрз.
    69
    Дваццатага мая пацяплела. Вецер, змяніўшыся ноччу, падзьмуў з захаду, з другога канца вёскі, несучы на двор дым з коміна аж да Вайдаў; зашумеў нагнуты тофель ля вуліцы, трапечучы лісцем; заслала неба нізкімі хмарамі, і пайшоў снег. Густы, мокры, ад яго адвыклі пасля зімы вочы і аж балелі. Снег ішоў з раніцы да палудня, касы, з ветрам, здавалася, мяльцешыцца ўвесь белы свет; наліпаў на стрэхі, на жэрдзе на платах, на паркан, на вочап, на асвер, на зялёнае голле на тофелі і на яблыню ў гародзе пад раку. Палуднем вецер аціх, і снег паваліў стаймя — падаў па лапцю, здавалася, аж шапацеў, кружачыся ўгары і выбіраючы, дзе легчы...
    Забялела нанава зямля; усюды стала светла і ядрана — не зірнеш, запахла свежа лесам і балотам, як зімой; сціхла радыё — абарваліся недзе правады; на ферме ў кароўніках зарыкалі прыгнаныя з поля галодныя каровы, білі рагамі ў сцены — трэба было думаць, чым накарміць.
    Адвіхнула на тофелі сук, і ён глуха стукнуўся аб лаўку на вуліцы — яго адразу прысыпала снегам; паперагіналася цераз частакол зялёнае голле бэзу — аж да зямлі.
    Увесь свет быў белы аж да начы. Пасля ўсю ноч цадзіў па шыбах дождж, калючы, востры; сек па сцяне, як голым венікам,— ад яго не было чуваць у хаце ходзікаў. Капала са стрэх вада, стукаючы пад акном аб нешта бляшанае, нудна, са звонам, не даючы заснуць.
    Да раніцы снег растаў. Упаўдні аблешчылася неба, зірнула вострае гарачае сонца, заблішчалі мокрыя зялёныя аселіцы і ручаі на вуліцы, якія беглі з фермы, як вясной, размываючы пясчаную дарогу.
    Папалудні хмары сплылі, не