Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
праліўся — лужын Шмат блішчыць усюды, а ў вадзе Сонца промні зыркія варушыць, Ніткі залацістыя прадзе.
Ў сетцы дрэў ідзе птушыны мітынг — У азоне спеў ярчэй грыміць.
А зямля абмытая дыміцца, Дыхаючы поўнымі грудзьмі.
Насустрэчу ёй выходзяць людзі: — Сейбітаў, радзімая, прымай! — Я па ўсіх прыкметах бачу — будзе Сёлета багаты ураджай.
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
КРАСАВІК
Полем, лесам, пералескамі, Па зямлі, вясной абуджанай, Красавік ідзе з пралескамі Па праталінах і лужынах.
Раўчукі гудуць напорыста, Распусцілі вербы голейка, На галінцы ціхім посвістам Шпак вітае рана сонейка.
За дарогай, за прысадамі Млын грукоча гуламгоманам, Там жаўрук дадолу падае У быльнёг сухі, паломаны.
Дзе сасна расце высокая Панад рэчкай гаманліваю, Бусел радуе нас клёкатам, Прыляцеўшы з далечвыраю.
I дарогамі і трактамі, Наўздагонкі нібы гоняцца, Плуг бяжыць за гонкім трактарам, Ажно поле гулам поўніцца.
42
Полем, лесам, пералескамі, Па зямлі, вясной абуджанай, Красавік ідзе з пралескамі Па праталінах і лужынах.
ЯКУБ КОЛАС
НАД НЁМАНАМ
(Урывак з трылогіі «На ростанях»)
Адзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, адхопліваючы дугаватыя лукі і павялічваючы свае травяністыя прасторы. I ўдоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам, сітняком, чаротамі і мяккімі ніцымі лозамі, дзе хаваліся розныя лугавыя птушкі. Срэбнаю стужкаю вывіваўся Нёман, то падыходзячы пад самы лес, падразаючы карэнне дрэвам, то бегучы сярэдзінаю лугу, то падступаючы да поля, апяразваючы бліскучым жывым паскам яго пясчаныя схілы. Сямтам па лугавых грудах раскідаліся бародкікудзеркі астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушыны, а самая понізь засцілалася мяккаю лугавою канапелькаю, што зацвітае летам такімі прыгожымі сіненькімі кветачкамі...
Эх, як прывольны прасторы наднямонскіх лугоў! Часамі над прасторамі зялёнага мора, як вартаўнікі, узнімаліся пышныя постаці адзінокіх дрэў, пераважна дубоў, параскіданых дзенідзе сярод лугу, а месцамі і цэлыя дубовыя гаі. Многа тут для іх прастору і сонца. Есць дзе разгарнуцца іх магутным карэнням, камлям і галінам.
Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвінахвоя, што стаяла зусім адна на высокім грудзе непадалёку ад Нёмана. Тоўсты, гладкі, бы вытачаны, камель з карою накшталт адмысловай чарапіцы высока ўзнімаў верхавіну, заламаўшы яе набок пад простым вуглом; на гэтым заломе змайстраваў сабе бусел даўгавечнае гняздо. Ад усяе адзінокае хвоі, ад гэтай пахіленай у бок лесу верхавіны павявала нейкім смуткам, як бы ўзлажыла яна цяжар на свае плечы і схіліла пад ім галаву.
У лузе было пуста і бязлюдна. Адны толькі драчы не ведалі супачынку і не шкадавалі горла. Адзін перад
43
другім, схаваўшыся ў траве, дзерлі яны свае аднагучныя скрыпучыя песні, як бы ўвесь сэнс іх жыцця складаўся з таго, каб перакрычаць адзін другога.
— Драчдрач! Драчдрач! — і так без канца, і так без адпачынку.
Пачынала развідняцца.
Прыбярэжныя кусты ўсё больш і больш вырысоўваліся, выплывалі з ранічнага змроку, святлелі, развясельваліся, і шырэй разгортваліся прыгожыя краявіды, поўныя радаснага спакою і маўклівага задумення.
Дарога павярнула ўлева, пайшла грудамі, шчыльней тулячыся да Нёмана, дзе ён апісваў вельмі зграбную луку, падыходзячы да лесу. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя, з асмаленымі жараламі дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часамі гэтыя гнёзды, заціснутыя ў развіліны стромкіх аголеных шпянёў, высока ўзнятых над зялёнаю каронаю дуба, што пачынаў сохнуць зверху, здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дубамі, бо самыя шпяні скрадваліся адлегласцю і губляліся ў празрыстых хвалях паветра.
He даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы роўнаю, бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны, перамешаныя са старым лесам. Тамсям з зялёнага мора маладога хвойніку высока ўзнімаліся парасоныверхавіны хвойстарадрэвін, што як бы аглядалі зялёныя прасторы свае маладое змены, цешачыся яе размахам і сакавітаю жыццёвасцю. I гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў, разгортваючы сваё цёмназялёнае крыло і ахватваючы пясчанае поле, дзе раскінуліся маўклівыя пагоркі. А над усім над гэтым ляжала цішыня і спакой раніцы...
...Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ен першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы яснасінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агор
44
нутай затоенарадаснаю задумлёнасцю. Здавалася, усё навокала занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. I ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічнасвоеасабліва ў песні ляснога жаваранка, што яна даходзіла да самых глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы.
Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая чоткая, такая выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастакмузыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент.
АЛЕСЬ ГУРЛО
НЁМАН
Працягнуўся доўгай стужкай Між раўніны і лугоў, Завярнуўся завітушкай, Абышоў абшар лясоў.
Хвалі цэдзіць скрозь балота,
I люстраная вада
Абмывае пыл з чароту, Што паслаўся, як нуда.
Бераг вышай — зноў нізіны;
Справа вольха кіне цень, Злева лозы ці асіны;
3 неба сонца шле прамень.
Месяц бледны, вочы зораў — Ўсё любуецца табой;
Ты ж нясешся па прасторы
I завеш усё з сабой.
Гоніць сон тваё журчанне;
Сэрца б’ецца весялей...
Адвячоркам, на світанні Табе ўторыць салавей...
45
ПІМЕН ПАНЧАНКА
вясною
Жылы дрэў напоўніліся сокам, Ручаі імкнуцца да ракі.
Неба стала чыстым і высокім, I пяюць вясёлыя шпакі.
Ўсё вясна старанна падлічыла, Сонцам абагрэла кожны кут, Паляўнічым прынясла дзічыны, Рыбакам расчысціла раку.
Рыбы абудзіліся з застою, А ваўкі халодныя насы Узнялі на сонейка густое I спрабуюць ціха галасы.
На паляне ў светлым пералеску Расцвілі налітыя расой Сінія падснежныя пралескі Пад аховай урачыстых хвой.
Я пакінуў хату, кінуў вершы, Блукаю па лесе, як дзівак.
Мяне кліча ў госці друг мой лепшы — Шэры дрозд, цудоўнейшы спявак.
Пах смалісты п’ю і не нап’юся, I пад гром птушыных галасоў Да бярозы белай прыхінуся,— Буду прагна піць салодкі сок.
I тады нальецца цела сілай, Гэтай сілы радасць зберагу, Каб яна мяне перанасіла Праз бяду і ворагаў касіла I знішчала чорную тугу.
46
АЛЯКСЕЙ РУСЕЦКІ
У ЗОНЕ ЦІШЫНІ
Трава блішчыць на ўзлессі росамі, Між дрэў мільгаюць матылі;
Напэўна, цішыня з бярозамі Яшчэ не знікла на зямлі.
Навокал дзіўная акустыка:
Чуваць асы далёкі звон;
Няўжо з транзістара зпад кусціка He гаркне раптам стадыён?
Няўжо цяперашнія коннікі He прагарцуюць міма ў лес — Матацыклісты, матарольнікі, Рассыпаўшы смуродны трэск?
He ўспомніцца тут грукат, вуліца... Сюды дарогу выбраў сам, У лес, які маўкліва журыцца, Ужо ўваходжу, як у храм.
Mary дзень выхадзіць і выстаяць Пад шатамі асін, бяроз, Дзе задуменнасць урачыстая Находзіць на мяне з нябёс.
Я загараюся, прасвечаны, Як крона клёна, іх святлом, I думкапарастак ляпеча мне Сваё найлепшае лістком.
МІХАСЬ КАЛАЧЫНСКІ
ЕСЦЬ ТАКАЯ РАКА...
Дняпро ляціць у белы свет, Дунай грыміць між гор, А хіба знае хто як след
Між рэк Раку Бабёр?
47
Яна на карты не кладзе Чысцюткі свой блакіт.
У геаграфіях нідзе Няма такой ракі.
А я, прызнаюся, узрос Над гэтаю ракой.
Дамы, што копы ў сенакос, Стаяць уздоўж над ёй.
Тут вее водарам сасны: Бары з усіх бакоў.
Тут абамшэлыя млыны Страсаюць пыл вякоў.
Шум лесапілень ад ракі Ляціць на дзесяць міль. Вядуць ураніцы гудкі Сваю лясную быль.
Спіць чапля.
На адной назе
Стаіць сабе ў траве.
А жораў шэры ў сіняве Курлыканне нясе.
He варушыся, чапля, ў сне. Ляці, мой журавель.
Курлыч, але не кліч мяне
Да іншых рэк, зямель.
Я зведаў іх.
Вайсковы шлях
Вадзіў мяне туды, Дзе дрэмлюць горы Верташдаг Каля шкляной вады.
Вадзіў у Венскі лес вясной, У часе навальніц.
Вадзіў праз несціханы бой Да бадэнскіх крыніц.
Ды я не піў струменяў іх, He браў з лясоў галін I здымкаў гарадоў чужых Сабе на успамін.
48
Спяваў мне Штрауса не раз Вандроўнік без нагі, А я тужыў, бо згадваў вас, Радзімы берагі,
Бо сніў красу сваіх палёў, Строй баравы лясоў, Што казачна Бабёр аплёў Блакітнай паласой.
I хоць на карты не кладзе Ен чысты свой блакіт,— Паверце, лепшае нідзе Няма, чым ён, ракі.
Прашу, таварышы, ка мне У ціхі дом, у бор, Дзе кажа людзям і вясне Пра шчасце сказ Бабёр.
ЯКУБ КОЛАС
АБУДЖЭННЕ ПРЫРОДЫ
(Урывак з трылогіі «На ростанях»)
Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Сяляне з сохамі, з каробкамі і мяшкамі з аўсом выязджалі на поле. Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі. У занішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Гэта буханне на далёкай адлегласці будзіла лясы, прыдаючы агульнаму настрою Палесся асаблівыя тоны. Стал