Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
I, парушаючы маўчанне, Я адгукаюся яму.
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
РАЗБУДЗІЛІСЯ ПРАСТОРЫ
Дрэмлюць сінія прасторы, Мрояць радасныя сны. Ціхі ранак зноў нам дорыць Ласку сонечнай вясны.
Праз пустыні, акіяны Чуем поціск братніх рук. Белым квеценем прыбрана Дарагая Беларусь.
57
Адгукнуліся музыкі
Звонам труб і звонам струн, Хай плыве у свет вялікі Голас наш — жыцця вястун.
Разбудзіліся прасторы, Гасне ціш і гаснуць сны. Светлы дзень няспынна дорыць Ласку сонечнай вясны.
ІВАН ПТАШНІКАЎ
КРАСАВІК—МЕСЯЦ ПАХУ
(Урывак з рамана «Чакай у далёкіх Грынях»)
Зямля ажыла, угрэлася, набухла, як цеста на дражджах; здаецца, падышла на полі ўзмешаная з восені ралля: нахіні долу вуха — чуваць, як пыхкае, ходзіць хмель... Яму цесна ў зямлі, ён ірве на волю.
Зямля пахне хмелем.
Лес апяклі суровыя, калючыя ад гарачага сонца вятры; асушылі яго ад слізкай смугі, атрэслі адмерзлае за маразы шылле; загулялізагулі па чорствых верхавінах, бы гэта пабегла па смалістым сухаверсе траскучае полымя.
Лес загарэў пад вясновым сонцам, пабурэў ад ветру.
Лес пахне воскам.
Высахлі, высыпаліся верасы — адны дудкі. Але гарыць сямтам маленькае вочка ад леташняй асенняй верасовай кветкі, ірдзіцца барвінкайкропелькай. Крані нагой сухую галінку — вочка пырсне на жоўтачырвоны падапрэлы пад снегам бруснічнік, пакоціцца з лістка на лісток і стухне недзе ў счарнелым імху.
Угрэтыя верасы пахнуць чаем.
Тырчаць сіўцы скрозь на ўздарожжы, высокія, густыя, зялёныя ад зямлі, бы і маразоў не было ўвосень. Пасека аж белая ад іх,— нібы гэта не сіўцы, а ржышча выгарала, адлежалася пад сонцам, вымакла, як каноплі ў вадзе, а цяпер зноў узнялося шчоткай.
Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, як бы і не мерла, a толькі змяніла свой колер за зіму. Здаецца, хай пойдзе суткі цёплы дождж — папараць зазелянее, пусціцца ў рост і дагоніць малады сасняк.
58
Папараць жоўтая, буланая, а месцам чырвоная, як агонь. А можа, гэта лісіцы туляцца ля ялінак, натапырыўшы хвасты? Сухая папараць шорсткая пасля зімы. Ашмаргні галінку — абрэжашся.
Ад сухой папараці патыхае сухім дрэвам.
На ўздарожжы адны лужыны. Пад ялінамі, што звесілі каструбаватыя лапкі долу,— яміны, поўныя вады. Вада жоўтая, яна настоена на баравых імхах, яловых шышках, ацярушаных багунах, верасах і на кіслыхкіслых зпад снегу журавінах. Яна поіць засмяглыя ў сіверы і цяпер прагныя да жыцця старадаўнія яліны і сосны...
У гушчары, у ямінахлужынах кісне снег, вада пеніцца, як саладуха, па ёй плаваюць кавалкі льду, што праснакі.
Пахне цёплым бярозавым сокам і свежай рошчынай...
...Узбоч дарогі старыя партызанскія акопы мінулай вайны. На дне ў іх чорная вада; з накопаўбруствераў спаўзае, цярушыцца пясок, булькае ў вадзе каменьчыкаміжарствой,— ён сохне на сонцы.
Акопы параслі маладым бярэзнікам, высокім, гонкім, разгатым. Тут зацішна, на сонцы аж горача, і на галінках выскачылі, наклюнуліся пупышкі, павыступалі кроплі вадысоку. Бярэзнік угрэўся, спацеў, пахне распаранымі бярозавымі венікамі, што ў лазні...
...На сухіх сіўцах і верасах, на высокай лясной жоўтай мятліцы пад сонцам дзінькаюць мухі, трымціць павуціна. 3 чыстага неба сыплецца сухі звон жаўранкаў. Стогнуць за лесам Доўгія балоты — там аселі журавы.
Заходзяцца ў лесе, аж разрываюцца дразды і берасцянкі. Вылазяць на сонца пчолы.
УЛАДЗІМІР ДАМАШЭВІЧ
ДРЭВЫ ЯШЧЭ HE РАСПУСЦІЛІСЯ
(Урывак з аповесці «Між двух агнёў»)
Дол быў усланы рудым лісцем, сухой рыжай папараццю, доўгаю, пераблытанаю, як іржавы дрот, травою, друзам збуцвелых галінак. 3пад гэтай перапрэлай за многія гады коўдры сямтам праглядваў бледны, як
59
вымачаны, мох, крывыя сцяблінкі ягадніку. Вострымі зялёнымі шпількамі тырчала маладая травічка.
Дрэвы яшчэ не распусціліся, былі бруднашэрыя і рэзка вырысоўваліся на фоне густой зеляніны маладога ельніку. Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над ім бзынкалі першыя смелыя чмялі. На арэшніку можна было заўважыць ыа пупышках далікатныя ружовенькія вусікі цвету. Каткі — распушаныя, толькі дакраніся да іх — асыпаліся на зямлю, сеючы ледзь прыкметны пылок. 3 пупышкаў на бярозе восьвось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але бяроза нешта марудзіла — мо чакала, пакуль пройдуць вясеннія, такія непатрэбныя, але немінучыя халады. Можа, гэтую асцярожнасць яна пераняла ў дуба, бо той усё ніяк не асмельваўся скінуць сваё старое пажоўклае ўбранне, усё чакаў, пакуль добра ўгрэе сонца і адыдзе ад холаду карэнне.
Дуб не спяшаўся, бо па небе яшчэ снавалі, як нявылінялыя пасля зімы каровы на пашы, непрыветлівыя кудлатыя хмары. 3 іх на дол, ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок. I тады яшчэ больш цягнула холадам ад сырых лагчын, ад зацененых густымі елкамі, яшчэ з астаткамі наздраватага лядку, упадзін, хоць на дварэ быў ужо канец красавіка.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
* * *
Панад белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых,— Ен дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх.
I ліецца хваляй песня,— Ціхі, ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне?
60
Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць?
He паняць таго ніколі, He разведаць, не спазнаць: He даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН
ДРЭВЫ
Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою I раптоўна прыціх у трывожным спакоі.
Задрыжалі тады, застагналі асіны, Нібы літасці ў хмарнага неба прасілі,
Трапяткімі лістамі хацелі акрыцца, Каб не бачыць, як далеч спаўе бліскавіца.
Каранасты дубок быў зусім адзінокі, Моўчкі слухаў ён буры далёкія крокі.
Як салдат перад штурмам чакае ракеты, Ен маланкі чакаў, каб падужацца з ветрам...
ТАРАС ХАДКЕВІЧ
ПА ДАРОЗЕ ДА ДЗВІНЫ
(Урывак з рамана «Песня Дзвіны»)
Прамінулі сядзібу. Паўз дарогу пайшлі кусты алешніку і лазняку, за імі паўставаў пералесак. Ен быў невялікі і не густы. Кашлатыя сосны і стройныя бярозы стаялі паасобнымі купкамі. Прагалы між імі густа зараслі маладняком. Зараснікі поўніліся птушынымі галасамі, ажно гулі ад іх. Найбольш стараліся салаўі — іншы з іх высвістваў, шчоўкаў, заліваўся трэлямі пры самай дарозе. Здавалася, што птушачка вось тут, на галінцы алешыны, ды так блізка — варта саскочыць з калёс, працягнуць руку, і яна ў тваёй жмені...
61
Пералесак скончыўся, і вакол раскінуўся бязмежны прастор. Палеткі з цёмназялёнымі лапінамі азіміны, з чорнымі палоскамі раллі, з аксамітнымі дзірванамі і лугавінамі то ўздымаліся хвалямі, то спаўзалі ў лагчыны. Віліся нізінамі зарослыя лазнякамі ручаі. Балаціны з люстэркамі вады ў трысці і асацэ стагналі ад жабечай рознагалосіцы...
Над усім гэтым высіўся неабдымны блакітнасіні купал неба з рэдкімі аблачынкамі і ласкавым яркім сонцам. Сонца не шкадавала святла і цеплыні.
Дзвіна павінна была быць недзе непадалёк, з правага боку. Яе засланялі пагоркі, але пойма ўгадвалася ў вільготных, прасякнутых пахамі лугавых траў і красак, павевах ветру. Часам зза пагоркаў выторкваліся купчастыя вяршаліны дубоў. Удалечыні ж паката падымаліся схілы новых пагоркаў з кучаравымі зараснікамі ці асобнымі купкамі дрэў на ўзлобках...
Дарогу абступіў чысты бор з меднастволымі гонкімі соснамі. Каля падножжа іх слаўся ссівелы мох, месцамі кусціліся ягаднікі, цямнелі ядлоўцавыя кусты. Паветра было густа настоена на хвоі... Потым бор змяніўся мяшаным лесам. Лісцевае вецце і хвойныя лапы іншы раз спляталіся над дарогай, і сонечнае святло цадзілася праз зялёную страху, як праз сіта. Калёсы падскоквалі і грукацелі на пераплеценым у пяску карэнні дрэў.
Праз колькі часу лес расступіўся, і тады зноў адкрыўся прастор. Але то былі не палеткі, а раскошныя зялёныя паплавы, на якіх, у аддаленні адзін ад аднаго, стаялі волатыдубы, падставіўшы шчодраму сонцу галовывяршаліны і раскінуўшы магутныя рукігаліны.
За дубамі святлела рака — шырокае серабрыстаблакітнае люстранае палатно, расцягнутае хто ведае ў якую далечыню. Была яна ў гэты час спакойная і велічная, ні адна зморшчынка не пярэсціла яе чало. Водная роўнядзь як бы застыла, разамлелая ў сонечным праменні, і лёгкія аблачынкі ў небе, і само неба адбіваліся ў ёй, і дзенідзе на плыні ўспыхвалі і гаслі залацістыя бліскаўкі — рассыпаныя па вадзе косы сонца. Палоска лазнякоў пры беразе месцамі разрывалася, агаляючы светлажоўтыя пясчаныя выспыводмелі, што далёка пранікалі ў блакіт вады. Супрацьлеглы бераг быў вышэйшы, хвалісты, пагоркі падступалі да ракі, то паката спускаючыся зялёнымі адхонамі, то навісаючы над ёй жаўтлявымі стромымі кручамі.
62
ЯКУБ КОЛАС
ЛЮБЛЮ Я ЛЕС, АДВЕЧНЫ БОР...
(Урывак з паэмы «Суд у лесе»)
Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі, Дзе рассцілаюць елі лапкі I востры верх мкнуць у прасгор.
Заўсёды ў лесе добра мне:
У ім так ціха, урачыста, Калі прытоіцца ўсё чыста, I ветрык нават не дыхне.
I дубкрапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні, А сосны сочаць і струменяць Густы, духмяны пах смалы.
Замлее лес — такая ціш,
I толькі пчолы струнным звонам Гудуць працягла роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш.
А як прыгожы ў час вясны Бярозак першыя уборы, Калі яны па касагорах У сонцы мараць свае сны!
Мне не забыць і тых часін, Калі шумяць трывожна дрэвы, А ў кожным дрэве свае спевы, А ў хоры іх акорд адзін.
Сваю красу нясуць імхі, Дзе многа рознай дробнай твары, Дзе мурашы пасуць атары Зялёнай тлі, як пастухі.
Хіба ж не міл і час такі На схіле лецейка, пад восень, Калі на верасах між сосен Пачнуць расці баравікі?
63
УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА
ЗНОЎ ВАС ПАБАЧЫЎ...
Зноў вас пабачыў, бярозы старыя, Ваша утульнасць ізноў мяне крые.
Ціха гамоніць і вецце, і лісце, Як гаманіла калісьці, калісьці...
Вашы вяршыні кранаў я рукою, Ў вашых шатрах я шукаў супакою.
Нас над зямлёй вы ўзнасілі высока, Нас напрадвесні паілі вы сокам,
Каб шанавалі ад шчырага сэрца Тую зямлю, ад якой ён бярэцца.
Гэту пашану ніколі не траціў, А узмацняў яе шчыраю працай.
Зн