Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
адсоўваўся як мага далей ад платоў і прызбаў. Удзень капала са стрэх, паветра вільгатнела, святлела, прасторнела ў небе. Hi з таго ні з сяго сярод белага дня галасіста спявалі пеўні, і на пачарнелых сметніках жвава капашыліся вераб’і. Зіма, праўда, не хацела здавацца, храбрылася. На ноч уедліва браўся яршысты марозік, сушыў, сцягваў тонкім празрыстым лядком лужы, ранкам церусіў дробны, як манка, сняжок. Але саўладаць з цяплом ужо не магла старая, і ледзь паказвалася сонца, ад злосці і бяссілля плакала шчодрымі слёзнымі капяжамі. А потым неяк у адзін дзень снег набрак вадою і шухнуў у раўчукі. Усюды загаманілі, забулькалі ручаі і ў шматгалосым, імклівым шуме і звоне паняслі вясну некуды далсй.
ЯКУБ КОЛАС
ПАЧАТАК ВЯСНЫ
(Урывак з трылогіі «На ростанях»)
Здавалася, што засмучэнне, тая паласа тугі, што ўсю зіму не схадзілі з твару гэтага глухога кутка Палесся, цяпер прайшлі, бо штось новае і радаснае пачынала вызначацца і ў агульным выглядзе пустэляў балот, і гэтага панурага лесу, і асобных хвой і дубоў, што высока падымалі ўгару свае кучаравыя галовы або адзінока стаялі па краях лесу.
Вясна была ранняя, як і звычайна на Палессі. У лясах на ўгрэвах снег злазіў борзда, і вызваленая зпад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтаваташэрымі плямкамі, ужо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ужо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаў
18
шай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай.
А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Засыпаныя снегам шпалы, старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў, гнілыя галіны — усё выглядала зпад снегу і ўсё, здавалася, радавалася, што не апошні раз бачыла сонца. А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусімтакі весела. I было штось незвычайна прыемнае ў гэтых першых светлабліскучых іскрынках абуджэння жыцця, у гэтым зямлістым паху прэлых леташніх лісцяў, дзенідзе шарэўшых на зямлі. I зусім іншыя струны душы закраналіся гэтым кволым патыханнем вясны, і іншыя парыванні разам з абуджэннем прыроды калыхалі душу ціхаю, няяснаю песняю ці даўно чутаю казкаю, поўнаю хараства чараў, і кудысь цягнулі і клікалі. Куды? Можа да таго невядомага, заўсёды павабнага, нерасчытанага і неадгаданага, закрытага заслонаю ружовых мараў, што ніколі не зліваецца з тваімі жаданнямі? А можа гэты смутак аб чымсьці такім, міма чаго прайшоў ты няўважна і страціў навекі? Ці гэта — адбітак вечнага нездавалення чалавека, якое выдзяляе яго з кругу жывёлін і вядзе па дарозе шукання і ўтварэння лепшых стасункаў жыцця і яго хараства? Ці гэта — імкненне рассунуць граніцы свайго кругагляду, каб пазнаць непазнанае, уведаць нязведанае? Але вечныя загадкі жыцця і вечныя нашы імкненні іх адгадаць, бо формы жыцця абмежаваны, само ж жыццё не мае граніц.
ЯНКА КУПАЛА
ВЯСНА
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна.
Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя, Сёння усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
19
Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, Свішча салоўка і дзяцел клюе.
Поле травіцаю сочнай адзелася, Выйшла скацінка і дружна скубе, Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе.
ЯКУБ КОЛАС
НАБЛІЖЭННЕ ВЯСНЫ
(Урывак з аповесці «Дрыгва»)
Неспадзяваны мароз, раптоўна наваліўшыся на Палессе пасля некалькіх ціхіх і мяккіх дзён на сходзе зімы, пратрымаўся нядоўга. Надвор’е змянілася адразу. Паветра стала цёплым і лагодным, а над далечамі балот і палёў звісла сінечасмуга — адзнака цяпла і адлігі. Асеў глыбокі снег па лясах і балотах. Жычліва калыхнуў паўднёвы вецер настыўшыя галіны, атрос засеўшыя на іх белыя снежныя покрывы, з песняю на веснавы лад прайшоўся над акачанелымі хмызнякамі і весцю аб вясне шаргануўся па саламяных стрэхах сялянскіх хат. Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы, радасна адгукнуліся густым шумам на павевы цёплага ветру. Заплакала зіма пад капяжамі мільёнамі слёз.
Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх, трывожным шэптам парушаючы цішыню, а на вуліцах і дарогах пачалі выступаць жаўтаватамутныя лужыны, і рушылі ў свае дарогі першыя веснавыя ручайкіперавальчыкі. Гімнамі вясне зазвінелі звонкія песні жаваранкаў... У тысячах з’яў заўважалася набліжэнне вясны, вясны ранняй і дружнай.
Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы, шырокія, як сама воля, і няясныя, як засмужаныя іх далечы; рух, якому падпарадкуюцца людзі і жывая прырода.
20
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
ВЯСНА ПРЫЙШЛА
(Урывак з рамана «Калі зліваюцца рэкі»)
Вясна прыйшла неяк раптоўна. Звечара снег мацаваў даволі востры марозік, і нельга было падумаць, што ўсё рушыцца раніцаю. Сонца, ахутанае шэраю смугою, нясмела і ленавата ўставала зза лесу, і здавалася, што яму не хочацца прачынацца. А калі ўзнялося ўгору сажні на тры над лесам, усё змянілася. Шэрань знікла, як бы яе і не было, а сонца расплюшчыла шырока вочы ды глянула на палі вакол, і ўсё скрозь закіпела: снег адруз, з узгоркаў памчалі ручаіны.
На рэчцы ледзяныя брыжы пачалі адставаць ад берагоў. 3 поўдня паказаліся чорныя плямы на схілах узгоркаў. Над імі ледзь прыкметна падымалася белая пара. Можна было падумаць, што зямля варушыцца і моцна ўздыхае пасля доўгага зімовага сну.
МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
ДРУЖНАЯ ВЯСНА
(Урывак з апавядання «Астап»)
Вясна выдалася дружнай і цёплай.
I хоць снег трымаўся яшчэ на палях, хоць па начах можна было лёгка ісці па хрупасткаму падмарожанаму насту, сонца прыгравала з кожным днём усё мацней і мацней, адмакрэлі і пацямнелі лагчыны, першыя праталіны зачарнеліся на палях, прыбярэжныя лазнякі страцілі сваю зімовую празрыстасць і, здаецца, адразу пагусцелі.
Надзвычайна ўрачыстымі здаваліся дрэвы ў густым бары, паскідаўшыя снегавыя шапкі і зімовую панурасць. Кожнае дрэва стаяла ў круглай лунцыпраталіне, нібы дыхала дрэва і подыхам сваім прадыхала снег аж да самай зямлі, да леташняй пабурэлай травы і ігліцы. Сямтам па нізкіх мясцінах чуліся днём ледзь улоўныя пералівы нябачных яшчэ ручаінак. Днём разлівалася
21
вада па балотах, за ноч падмярзала, і ранішняе сонца з такой страсцю ўглядалася ў гэтыя лядовыя люстры, што яны пачыналі падтайваць, дыміцца лёгкай празрыстай парай, якая паступова пераходзіла ў цёплы, густы туман. Востра пахла тады гаркавай лазой і талым с«рг?м.
ЯКУБ КОЛАС
ІДЗЕ ВЯСНА
(Урывак з паэмы «Рыбакова хата»)
Ідзе вясна ў шумлівых водах, У звонкім срэбры ручаёў I разлівае мяккі подых, Як песню нейкую без слоў. Ідзе і будзіць, нібы маці У дзень святы сваіх дзяцей, Узгоркі, гоні, сенажаці Пад гукі выраю — гусей I абнімае, туліць, песціць I дрэва кожнае і куст Ды нешта шэпча ім пад густ, Прыносіць радасныя весці.
А ветрык лёгенькі паўднёвы Зусім прыціхне ўскрай лясоў, Нібы цікуе, як са сховаў Зямля знімае свой засоў, Як з патайных яе каморак Жучкі выпоўзваюць на свет I аглядаюць свой падворак, Што так няпрыбран і раздзет. А над узлескамі ў зацішку Бязлюдных кінутых зямель У небе гойдаецца трэль I срэбрам коціцца па ўзвышку.
Плывуць у сэрца пералівы Дзівоснай песні ў сем кален. Яны так просты, так жычлівы, I колькі ў тонах у іх змен!
22
Стаіш і ловіш гукі тыя, Як гімн жыццю, хвалу вясне, I сонца косы агнявыя Лагодна спыніць на сасне. Снуецца жаваранка ў небе, Жыхарка ціхіх баравін, I колькі сонечных навін Нясе яна змярцвелай глебе.
Сышло разводдзе шумна, дружна, Раскошна ўмыліся лугі I ў цеплыні заслоны смужнай Убор сабе ткуць дарагі.
Зямля гасцінна засцілае Абрус зялёны на свой стол, Дзе будзе доля немалая I для жывёлін і для пчол. Звініць паветра і гамоніць. А даль так свежа, так ясна... Дзень добры, юная вясна!
Дзень добры вам, лясы і гоні!
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
ПЕРАД ПАВОДКАЙ
Праясняецца пагода, Бо вярнулася вясна. Ўсё чакаеш, што прырода Ўстрапянецца ада сна.
I пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі, I бурлівая вада Снег, размоклы ў час адлігі, Змые з луга без сляда.
Дык разлійся жа раздольна Ў чыстым полі і гаю I красой паводкі вольнай Душу выпрастай маю!
23
ЯКУБ КОЛАС
ВЯСЕННЯЯ ПАВОДКА
(Урывак з аповесці «Дрыгва»)
Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна збірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе маркотна выступалі адны толькі парыжэлыя купіны з сухою леташняю травою, голыя купы лазовых кустоў, да палавіны залітыя вадою, ды высокія шпяні алешын, ужо выбыўшых са строю жывога жыцця, захаваўшы толькі журботна ўзнятыя ўгару гнілыя цыбуры. Адны толькі цёмныя пушчы захоўвалі сваю звычайную суровасць, нават няветлую панурасць, тоячы ў сваіх нетрах звярыныя логавы, непраходныя дрыгвяністыя балоты, рэчкі, азярцы, пясчаныя грудыастравы, вузкія, не ўсім вядомыя праходы, дарогі з бясконцымі бродамі і цэлыя шырачэзныя рэчкі снегавой вады, што рухліваю, хоць маруднаю, лавінаю пералівалася з балота ў балота па цёмныхнізінах, накіроўваючысяў Прыпяць. Алеяквясёлы і прыветны цяпер ускраіны гэтых пушчаў, дзе кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным абуджаным жыццём, выпускаючы першыя парасткі маладога зеляніва. Заварушыліся мурашкі, разнастайныя жучкі, кузуркі, такія малюсенькія, што трэба ўважна прыглядацца, каб заўважыць іх радасны мітуслівы рух на кожным абагрэтым сонцам шматочку зямлі, на сухіх былінках, на кары даўно згніўшага дрэва. А паветра звініць птушыным гоманам, крыкамі, шлюбнымі злётамі і клопатамі аб сваім доме, аб прыпынішчы, дзе б можна было асталявацца і зажыць сямейным жыццём. Аднаўляецца зямля, ажывае прырода, і радасны шолах жыцця ходзіць па галінах кустоў і старога лесу.
АНАТОЛЬ АСТРЭЙКА
РУЧАІ ЗАГУЛІ
Ручаі, ручаі загулі, Зашумелі між гор і узвышшаў. Кожны дзень ад халоднай зямлі Падымаецца сонца ўсё вышай.
24
У садах засвісталі шпакі, Чутны жаўранка срэбныя звоны. Мне прыемна стаяць ля ракі I глядзець, як варушыцца Нёман.
Уздыхае свабодна рака, Плешча хваляй у бераг няроўны. Сець гатова ужо ў рыбака I агледжаны леташні човен.
Паплывуць караванам плыты Да далёкага сіняга мора Між лясоў маладых і густых, Паміж гор і блакітных азёраў.
ЯКУБ КОЛАС
РУЧАЙКІ
(Урывак з аповесці «Дрыгва»)
Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. Як многа гэтых дарог і як разнастайны яны ў сваім руху і ў сіле свайго імкпення!
Есць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство ў гэтых дарогахручаях, што пракладаюць пуціны вясне і адноўленаму жыццю на зямлі, у іх мітуслівым бегу і залівістым бульканні, у вясёлым гомане і ў грозным шуме. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ўпачатку, струменяцца яны, як слёзы, па твары зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі, набываючы сілу з кожны