Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
умацца, ці ўсё намі зроблена, каб кожны куток нашай зямлі стаў яшчэ лепшым, каб усё тое, што мы пастаянна бачым вакол сябе, і прыносіла карысць чалавеку, і цешыла, радавала яго вока.
Гэта кніга напомніць пра тое, што ўсе блізкія і знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы выраслі ці жывём, і ёсць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем дарагім словам А й ч ы н а, таму любоў да іх — гэта любоў і да вялікай Савецкай Радзімы.
Сцяпан Грабчыкаў
Люблю наій край
ЯКУБ КОЛАС
МОЙ РОДНЫ КУТ...
(Урывак з паэмы «Новая зямля»)
Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!
He раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя,— К вясне б маёй хацеў вярнуцца...
...Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі, А елкі хмурымі крыжамі Высока ў небе выдзялялісь, Таемна з хвоямі шапталісь. Заўсёды смутныя, бы ўдовы, Яны найбольш адны стаялі, I так маркотна пазіралі Іх задуменныя галовы!
Лес наступаў і расступаўся, Лужком зялёным разрываўся; А дзе прыгожыя загібы Так міла йшлі каля сядзібы,
8
Што проста імі б любаваўся. А знізу гэты лес кашлаты Меў зелянюсенькія шаты Лазы, чаромхі ці крушыны, Алешын ліпкіх, верабіны. Глядзіш, бывала, і здаецца, Што скрозь сцяну галін жывую, Скрозь гэту тканку маладую Hi мыш, ні пташка не праб’ецца. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі I ў луг чуць значнаю разорай Ішлі спакойна між чаротаў, Рабілі многа заваротаў, Аж покі ў Нёман не ўцякалі.
Зялёны луг, як скінуць вокам, Абрусам пышным і шырокім Абапал Нёмна рассцілаўся — За хатай зараз пачынаўся Ды йшоў квяцістай раўніною 3 мурожнай слаўнаю травою I ззяў на сонцы ў пералівах Пяшчотных тонаў. Як на нівах Жыта збажынкі лёгка гнуцца I людзям радасна смяюцца Сваім прыемным, мілым спевам Пад лёгкім ветрыку павевам,— Так гнуцца, гойдаюцца травы, Як пройме ветрык іх ласкавы, I пойдуць хвалі травяныя 3 прыемным спевам чарадою, Зашэпчуць краскі між сабою, Нібы дзяўчаткі маладыя.
Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, Праменнем сонейка заліты, Увесь стаіш перад вачыма, Ты міл і смуцен, як радзіма, Як наша ціхая старонка, Дзе смугі сіняя пялёнка У летні час дымком звісае I даль задумай спавівае.
9
Хоць я няволяй цяжка змучан I з родным берагам разлучан, Ды я душою ажываю, Як вокам мыслі азіраю Цябе, мой луг і бераг родны, Дзе льецца Нёман срэбраводны, Дубы дзе дружнай чарадою Стаяць, як вежы, над вадою Даўнейшых спраў вартаўнікамі I ззяюць грозна жараламі.
I толькі тут, пад іх чародкай, Улетку, добраю пагодкай, Касьбой утомлены, спачынеш I думкі клопату пакінеш, Заснуўшы крэпка і салодка. Тут так прахладна, так прывольна! А птушкі голасна і здольна Смяюцца мілым шчабятаннем I поўняць луг сваім спяваннем. А на дубах, як шапкі тыя, Чарнеюць гнёзды буславыя. Буслы клякочуць, бусляняты Пішчаць жалобна, як шчаняты, Насы закідваюць угору I просяць есці ў сваю пору. А там, дзе буслікі ўздужалі, Іх пачынаюць вабіць далі;
Яны пачулі ў сабе сілы, Яны разводзяць ужо крылы, Ўгару на локаць падлятаюць, Паветра ловяць, заграбаюць I неуклюднымі нагамі Танцуюць смешна над дубамі. Там у падсуседзях з бусламі I вераб’і, шпакі вядуцца; Клапотна шчэбеты нясуцца I моўкнуць позна вечарамі. Ў дубах крычаць сіваваронкі, I свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе I нейкі смутак закідае.
Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, Травой мурожнаю закрыты, Стаіш зялёны прада мною I ззяеш дзіўнаю красою!
10
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
БЕЛАРУСЬ
(Урыўкі)
Зямля Беларусі! Бары і дубровы, Жытнёвае поле, шаўковы мурог, У промнях рабіны заход вечаровы, Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы I ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс, Начамі, што яблыкі, падаюць зоры, Знікаюць па водах, па чорных разорах, Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах, Гамоняць пра гэта барыбайкары, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы, I Турава сцены, і шум Белавежы, I роднага Мінска сівыя муры...
...Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй. О, як ты прыгожа над Нёманам, лета!
Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам I водарам ясных купальскіх начэй.
Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін;
Блішчаць сенажаці травойаксамітам. Хвалюецца возерам спелае жыта, I шум канюшыны ўзлятае з лагчын.
Дарогі ў прысадах, бярозы, таполі, Блакітнага неба струменіць віно, Вятры пралятаюць, як песні, над голлем. Шырокашырока калгаснае поле, Куды ні паглянеш — мяжы не відно.
11
Ніколі, ніколі, нідзе не забыцца,
Як хлопцы выходзяць адранкам касіць, I росны мурог перад імі іскрыцца, Як песні спяваюць вясёлыя жніцы, Заплёўшыя ў косы красу зараніц...
...Зямля Беларусі, зялёныя долы!
3 крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас, На кожнай сцяжынцы іх песня і голас 3 тваёю журбою і ўцехай тваёй.
Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок...
I поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, Як Цётка спявала, як марыў Бядуля, Як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок.
А як разгарнуўся наш росквіт вялікі У дні нашай бурнай, прыгожай вясны. Мы радасным песням не ведалі ліку — Раслі спевакі, песняры і музыкі.
Аб шчасці народным спявалі яны.
Зямля Беларусі! Ты ў граяхвяснянках, Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў; Ты песня сама ад крыніц да заранкі, Ад зорак паўночных да сіняга ранку, Ты наша паэма з бурштынавых слоў!
КАСТУСЬ КІРЭЕНКА
РАДЗІМА
Лепей за ўсё мне на свеце мясціна Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.
Бэз пад акном і на полі каліна, Ціхае сонца, блакіты нябёс...
Можа, другому не скажа нічога Сціплая смолка на ўзлессі ў траве,— Мне ж у ёй радасць гучыць і трывога, 3 ёю маё захапленне жыве.
12
Любы мне бору сасновага звоны, Пошум прысадаў, што ўзбеглі на шлях. Там, дзе бязмежна пралеглі загоны, Сэрца ўбірае прыволле ў палях.
Выйдзеш за вёску — жытнёвыя хвалі Коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж... Клічуць дарогі ў бясконцыя далі...
Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!
Колькі мне маці тут песень спявала, Колькі радзілася ў сэрцы тут мар, Колькі мне ласкі жыццё аддавала, Позіркам шчасця тут гледзячы ў твар!
Тут я быць верным і чулым вучыўся, Сілу здабыў тут, якой не зламіць.
I сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць.
Дзе ні жыву — ўспамінаю да рыскі Ўсё, аб чым слова ў душы берагу, Кожны куточак, знаёмы і блізкі, Ўсюды са мной.
He згадаць не магу
Рэчкі люстранай між лозаў і вязаў, Што на лугах быстра воды нясе, Поля, дзе смутак забудзеш адразу, Сэрцам аддаўшыся светлай красе.
Матчыных слоў не забуду ніколі, Дружбу шаную, што з вамі ствараў, 3 вамі, сябрамі, якіх яшчэ ў школе Роднымі сэрцу навечна абраў...
АЛЕСЬ ГУРЛО
МОЙ КРАЙ
Край мой там, дзе рэчак хвалі I плюскочуць і плывуць,— Што далей — да новых даляў Мяне клічуць і завуць.
13
Край мой там, дзе шэпчуць сосны, Шумяць волатыдубы...
Гэты шэпт і шум галосны Ўсяму свету кажуць быль.
Край мой там, дзе поўны колас За паклонам б’е паклон, I жняі шчаслівы голас
Заглушае сэрца звон.
Край мой там, дзе каля хаты Аж да неба ўзняўся сад;
Там, дзе хлопцы і дзяўчаты Апяваюць згоду, лад.
Край мой там, дзе Нёман льецца Срэбраплыннай паласой, Там, дзе ўсё, усё смяецца, Шчасцем хваліцца, красой!
КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛО
ЛЮБЛЮ
Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі, Хаціны ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў,
I рэчку, што імкліва воды Імчыць ў нязведаную даль,
I жоўтасць берагоў пясчаных, I яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, зелень Аздобіць радасна зямлю,
Буслоў на гнёздах клекатанне
I спеў жаўроначка люблю.
14
Гарачую спякоту лета
I буру летнюю з дажджом, Як гром грыміць, а ў чорных хмарах Маланка зіхаціць агнём.
I восень сумную люблю я,
I першы звон сярпоў і кос, Як выйдуць жнеі збожжа жаці, А касары — на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор, I белы снег, што, ўкрыўшы поле, Ірдзіцца бляскам ясных зор.
Люблю ў пагодную я ночку
Дапозна на дварэ сядзець, Сачыць за зорачак мігценнем, На месяц залаты глядзець.
I песню родную люблю я,
Што дзеўкі ў полі запяюць, А тоны голасна над нівай Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой, Дзе з першым шчасцем я спазналась
I з гора першаю слязой.
Ідзе вясна ў шумлівых водах, У звонкім срэбры ручаёў.
ЯКУБ КОЛАС
ВЯСНА БЫЛА ЯШЧЭ ЎПАЧАТКУ...
(Урывак з паэмы «Новая зямля») Вясна была яшчэ ўпачатку, Але снягі ўжо раставалі, I дружна ў полі балбаталі Раўкі, рачулкі, і ў грамадку Яны ваду сваю злівалі, Ад сну гаі, лясы будзілі I людзям душу весялілі.
I ўсё патрошку ажывала: На дрэве покаўка таўшчала, Ў сабе лісточак далікатны, Пахучы, свежанькі, прыўдатны На добрым сонцы гадавала. Старыя хвоі і яліны, Далёка кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна, Як іх патомкі згодна, роўна Стаялі гожай чарадою, Схіліўшысь к сонцу галавою. Ў лясах, гаях дразды спявалі, Ў балотах кнігаўкі крычалі; А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны, I амярцвелыя даліны Будзілі звонкім сваім крыкам, Як бы прыветным гэтым зыкам Віталі родныя балоты, Густыя лозы і чароты.
I на душы нейк весялела, I сэрца радасці хацела, А думкі ціхія і мары На душу клалі свае чары.
17
БАРЫС САЧАНКА
ЗІМА HE ХАЦЕЛА ЗДАВАЦЦА
(Урывак з аповесці «Мальвіна»)
Памаленьку, але з кожным днём усё смялей і ўладарней наступала вясна. Снег проста ўвачавідкі асядаў, змрачнеў