• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    а над вёскай зрабілася высокае, белае, на яго не было як глядзець. Над зямлёй павісла духата; на дварэ ў гародчыку стаяла пара, як у лазні на палку; запахла разапрэлымі ля варот у гразі тафялёвымі пупышкамі.
    Назаўтра на небе не было ні воблачка з самай раніцы; за дзень падсохла на двары і на вуліцы, а праз два дні зямля ўзялася цвёрдай, як цаглянай, скарынкай, і запыліла вуліца.
    70
    Прапалі затокі з вірамі, Блішчыць ручаёк, нібы шрам. Адно засталося — бабрамі Заплакаць, даць волю слязам.
    I плачам бабрамі нярэдка, Ля рэчкі суцішваем крок...
    He рэчка мялее, не рэчка, А лепшых пачуццяў выток.
    ВАСІЛЬ ЗУЕНАК
    у спеку
    Чакалізачакаліся: Смыляць нябёсы нізкія, Ад каліўца да каліўца Сухмень страляе іскрамі.
    Хто і куды скіроўвае Хмурынкі неспадзеўныя? Плывуць, як папяровыя Інструкцыі залеўныя...
    I ўсё ж, нарэшце, хлынула, Ушпарыла, зацокала!
    Бяжыць сухмень палынная, Ратуючыся ўцёкамі.
    Над парыжэлым выганам, Скапычаным каровамі, Вясёлка шлангі выгнула I хмары напампоўвае.
    Дажджынкі, як астрожнік, я Лаўлю, сабе не верачы, За крэску срэбра кожную Хапаюся аберучкі.
    Смяюся — і хапаюся Тапельцам за саломінку, 3 дажджом перамаўляюся Па навальцічным слоўніку.
    73
    Ліецца і струменіцца
    Вадзіца выратоўная; П’е выган і аселіца, Звіняць капытцы поўныя!..
    Глыні з таго капыціка, Як брат Алёнчын некалі
    У казцы — і хоць ныцік ты, А козлікам замэкаеш!
    РЫГОР БАРАДУЛІН
    РАКА ПЦІЧ
    Птушынае царства — Пціч.
    Вярбіны навіслі нізкія.
    Тут рэха здалёк пакліч — Адгукнецца чайкай, пліскаю.
    Валун у шрамах бліскавіц — Унук ён метэарытавы.
    Тут ракушкі перлавіц — Гадзіннікамі раскрытымі.
    Рака ўся — тугі калчан — Яршамістрэламі колецца.
    Буслянка, што каланча, Адна
    над ўсёй ваколіцай.
    ГЕНАДЗЬ БУРАУКІН
    ВІШАНЬКА
    Юная вішанька тонкая Поруч з разгалістай грушаю. Голая чорная кронка
    Дробным сняжком зацярушана.
    Тут
    раўнадушна раз тысячу
    Бегаў я раніцай кожнаю.
    74
    Сёння ж
    на ганак ледзь выскачыў — Так і прыціх, заварожаны.
    Раннія ветры вясеннія
    Гэткім прыгожым зрабілі усе; Быццам хусцінай вясельнаю, Вішанька цветам акрылася,
    Стала ля грушыны стройнаю, Белаю, чыстаю, юнаю, 3 горда узнятаю кронаю — Дзеўчынайпрыгажуняю...
    ПІМЕН ПАНЧАНКА
    ЯБЛЫНЯ
    Стаяла яблыня ля вёскі, Як падарожнік між дарог. Вясною падалі пялёсткі, Нібы сняжынкі, на мурог.
    Ніхто не дбаў аб ёй, і вецер Хацеў галіны пакрышыць.
    А побач — помнік нейчай смерці — Гнілі два сумныя крыжы.
    Як сірата расла... I кожны Пахучым кветкам крыўду нёс.
    I ціха скардзілася пожням Яна пра свой паганы лёс.
    Ды кожны год аздобай новай Здзіўляла птушак і людзей. А гэтай сонечнай вясною Такі выдатны выпаў дзень:
    Мы перавезлі беражліва Яе у сад, калгасны сад, Дзе на ігрушах і на слівах Зіхціць блакітная раса.
    75
    — Расці,— сказалі ёй з пашанай,— Гадуй нам сочныя плады.
    — Расці! — загрукаў гром, і хмара Паслала дожджык малады.
    I ападаў на сад са звонам Бліскучых буйных кропель рой... А з поўдня ехаў май зялёны Да нас з вясёлкавай дугой.
    МІХАСЬ КАЛАЧЫНСКІ
    ЯБЛЫК
    Вясной у спёках і дажджах
    Пад крыламі галінак
    Рос яблык, быццам на дражджах,— Па днях і па гадзінах.
    Няўцерпна стала ўжо галлю Вісець з яго цяжарам.
    Галлё аблегла на зямлю У сонечным пажары.
    Узяў мічурынец тады Трывалую падпору, 3 галінкай яблык малады Падняў вышэй угору.
    У ім адбіліся палі 1 хаты за парканам.
    I жылкі зверху ўніз ляглі, Нібы мерыдыяны.
    На свеце з лепшага ўсяго Ен ткаў сабе кашулю.
    Трымала яблыня яго, Як бы зямную кулю.
    76
    ЯНКА СІПАКОЎ
    ЧЫМ ПАХНЕ ДОЖДЖ
    (Урывак з нарысу «Даверлівая зямля»)
    Усюды чакалі дажджу.
    I ён недзе пад абед, нарэшце, зашумеў. Ціхі, спорны і, нягледзячы на тое, што з самае раніцы так навальнічна парыла,— без грому. Потым чохнуў як з вядра.
    Хораша гэта людзі сказалі: «Як з вядра». Стаіш пад такім дажджом — і табе сапраўды здаецца, што нехта перакуліў на цябе вялізнае, бяздоннае вядро з вадою. Імклівы вадаспад (а можа, гэта ўсяго толькі і:амоклае адзенне) прыгінае цябе да зямлі, і табе да смешнага верыцца, што такі лівень можа нават паваліць.
    Звычайна кожны дождж пахне пасвойму. I гэты пах абавязкова залежыць ад пары года і ад таго, дзе ён, дождж, цябе заспеў. Калі гэта было ў самую квецень і ты стаяў, хаваючыся ад яго, пад яблыняю ці вішняю ў садзе, а буйныя кроплі збівалі пялёсткі, абтрасалі з кволых тычынак на цябе, мокрага, жоўты кветкавы пылок, які прыліпаў да твару, да валасоў, да адзення,— такі дождж, зразумела, пах садам у квецені.
    Калі ж увосень ён пераняў цябе на полі, каля задумлівага агню, дзе ў прысаку ўжо даходзіла печаная бульба,— тады дождж абавязкова будзе пахнуць прыемным цеплаватым дымком, а таксама той духмянай параю, якая выбухае зпад жоўтай і хрумсткай бульбяной скарынкі, калі яе раптам разломіш.
    У жніво дождж пахне свежаю саломаю і даспелым коласам, у пару сенавання — прывялай травою, восенню — пераспелымі слівамі, яблыкамі, бульбоўнікам.
    Гэты ж, мне здалося, нічым не пах. Проста ён маладзіў, асвяжаў зямлю, якая даўнавата ўжо чакала такой ласкі. I можа, яшчэ крышачку пах свежасцю — менавіта так пахнуць ранняй вясною абдожджаныя пралескі, калі іх раптам унясе нехта неўспадзеў у хату...
    Дождж ліў нядоўга. Але ўсё роўна пацяжэлі пасля яго дрэвы, пазвесілі свае мокрыя галіны. Потым, зразумела, узнімецца вецер, паабтрасе светлыя кропліпацеркі, што вось зараз качаюцца на лістах, і яны, буйныя і цяжкія, пазашпокаюць, нібы пераспелыя лясоўкі, па кустах, па траве, па зямлі... Тады да дрэў вернецца ранейшая лёгкасць, і яны нават ад лёгкага дотыку ветру зноў будуць нямоцна і супакоена шумець...
    77
    МІКОЛА ХВЕДАРОВІЧ
    ДОСВІТАК
    Бачу родныя узвышшы Стройных волатаўлясоў. Там узоры нехта вышыў Беларускіх паясоў.
    Імі высланы ўсе долы, Пах чарэмхавы плыве. Ходзіць, ходзіць вецер голы Забіякам па траве.
    Нагінаюць ніц галовы Ў росах чыстых васількі. I здаецца, шэпчуць словы Лозы ціха ля ракі.
    А туман з балот сплывае, Абудзіўшы крык шпакоў. Свежы ранак разлівае Над балотам малако.
    He парушу, не ўстрывожу Дзіўных мараў хараства.
    I чаруе, і варожыць Шаўкавістая трава.
    Згінуў холад ночы мглістай, Песні працы на сяле.
    На траве крыштальначыстай Мой застаўся свежы след.
    ІВАН ШАМЯКІН
    НА ЎСХОДЗЕ СОНЦА
    (Урывак з рамана «У добры час»)
    Сонца толькі што паказалася зза сасонніку. Вялікі пунсовы шар імкліва каціўся насустрач адзінокай ранішняй хмарцы, якая, нібы спалохаўшыся, што спазнілася, хутка падала ўніз, за далягляд, і таяла там у полымі ўсходу. Полымя гэтае, праглынуўшы хмарку, паступова бляднела, гасла — рассейвалася.
    78
    Заблішчала paca; пад праменнямі сонца маладая рунь і трава сталі алюмініевабелымі, на выгляд — зыркімі і сухімі, толькі дзенідзе па іх праляглі ярказялёныя мокрыя сцежкі — сляды чалавека ці жывёлы. Статак яшчэ быў на выгане, каровы прагна хапалі ля агароджы траву, нездаволена мычэлі, увішныя цёлкі залазілі ў пасевы. Пастухі крычалі, ляскалі пугамі. Радасна віталі новы дзень птушкі: звінелі ў вышыні жаваранкі, мітусіліся каля шпакоўніц у садах і над стрэхамі шпакі і няспынна лёталі то высока ў небе, то над самай зямлёй імклівыя ластаўкі.
    ПІЛІП ПЕСТРАК
    РАНІШНЯЯ ЦІШЫНЯ
    (Урывак з рамана «Серадзібор»)
    Серадзіборскія сады пачала ўжо ўкрываць белая духмяная квецень. Разам з вясной да людзей прыйшлі супакаенне, уцеха ад хараства прыроды, ад чакання, што заўтра будзе лепш. Жыццё ўваходзіла ў свае нормы, і пачынала здавацца, што яно так было і ўчора і заўсёды. Гэта тыя нормы, калі сонечныя дні ў росквіце прыроды напаўняюць людзей ахвотай да працы і сваёй цеплынёю супакойваюць, абнадзейваюць, клічуць.
    Асалода серадзіборскіх ранкаў прыйшла да людзей, як даўняя знаёмая ўсцешніца, якой не ўбачыш і не зловіш, а толькі адчуеш і пра якую зайздросна нікому не скажаш. Бо, здаецца, нідзе няма такога чыстага неба ў пагодлівыя вясновыя і летнія ранкі, як у Серадзіборы. Даволі толькі ўстаць на світанні і прайсціся па яго вуліцах і вулачках, каб, нібы першы раз у жыцці, паслухаць сапраўдную мядовую цішыню. Сонца толькі пачынае сваё шэсце, яно ўжо недзе купаецца праменнямі далёка ў росным лесе. А тут не зварухнецца ніводзін лісточак нават на трапяткіх высачэзных таполях або на такіх жа грушах на агародных узмежках. Серадзібор, прабіўшыся веерам некалькіх вуліц у лясныя гушчары, спіць у світальнай сіняй цішыні. Можна ўбачыць сямтам прачыненыя весніцы і веснічкі — здаецца, вось зараз нехта выйдзе з хаты і зачыніць іх. Прачынены не толькі весніцы і веснічкі, але і дзверы з клямкамі. Серадзібор можа нават пахваліцца,
    79
    што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач. Так павялося здаўна. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны. Бо ўся няпісаная надзея была на лес. Ен заўсёды сцярог тут чалавечае жыццё, некалі непрыступны, перарэзаны ў сваіх глыбінях балотнымі далінамі, старымі канавамі, пазарастанымі лазняком. Лес па старой даўнасці сцеражэ сваіх тубыльцаў і цяпер, калі ўжо вуліцы, выбягаючы з Серадзібора, пераходзяць у сапраўдныя дарогі, што хаваюцца ў лесе і вядуць удалечыню — да блізкіх і далёкіх сёл і гарадоў. Серадзіборскія домікі і хаты тонуць у старым садаўі. Але ніхто, нават вецер, не кранае панавісаных над платамі галін яблынь і груш у белай раскошнай квецені, а ўвосень абцяжараных плёнамі.
    ЯКУБ КОЛАС
    РАНІЦА ВЯСНОЮ
    Ціха ў полі, ціха ў лесе, Ані шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок.
    Як бы срэбраны званочак, Роніць ўніз за трэлем трэль, , Аж заслухаўся гаёчак, He парушыцца і ель.
    На усходзе бляск агністы Літым золатам дрыжыць; Слуп высокі, прамяністы Роўным полымем гарыць.
    Тонкіх хмарак валаконцы Сталі хораша ў радок, Як бы ўюць яны для сонца 3 тых валоканцаў вянок.
    Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаёк, А высока ў паднябессі Льецца звонкі галасок.
    80
    ЯНКА СКРЫГАН
    У СЯЛЕ РАНІЦОЮ
    (Урывак з апавядан