• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    лядваюць мілымі вочкамі кветкі івандымар’і. Час ад часу ў вершняку перасвістваюцца каршуны, і ніяк не пасуе ім іхні свіст, зусім не маладзецкі і не грозны.
    Вельмі прыемна бывае, калі ў гэтую дзіч з маляўнічай дарожкай, што пятляе паблізу ад берага, калі ў гэтую раскошную глухамань урэжацца раптам клін палавеючага духмянага жыта або цвітучай бульбы. Знак, што і тут пахадзіла рука чалавека...
    АЛЕСЬ БАЧЫЛА
    ВОЗЕРА
    Як люстра, возера лягло Шырока ў ясны дзень,— Пры самым беразе сяло Гайдалася ў вадзе.
    Гарэла сонца ў глыбіні, I насустрэчу дну Страхою жоўтаю уніз За домам дом нырнуў.
    3 іх каміноў сівы дымок Ледзь бачана смыліў, I нават людзі, бы знарок, Нагамі ўверх ішлі.
    98
    Плылі за харчам карасі Над іхняй галавой, Нябёс бязвоблачная сінь Злівалася з вадой.
    А жаўтавусыя самы, Здавалася, ў вадзе Праз дрэвы лезлі, праз дамы I нават праз людзей.
    ІВАН ГРАМОВІЧ
    ВОБЛАКІ
    Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі...
    О, як яны збіраюцца! Як плывуць і растаюць у сіняве! He наглядзецца, не налюбавацца!
    ...Вось мая чарада авечак збілася ў гурт. Полудзень. Спёка.
    Ляжыш на пагорку. Глядзіш у неба. Над табою — позіркам не абняць — блакітная шырыня. Ты адзін перад усёй гэтай бязмежнай, нямой глыбінёй, з вока на вока, толькі, здаецца, матухназямля злёгку трымае цябе за плечы. Ледзьледзь. Здаецца, адарвешся і паляціш у гэта блакітнае бяздонне...
    Аж страшна.
    Страшна, а хочацца паляцець, паплысці. Хораша!
    Воблакі, нібы табун на сінім полі. Адкуль яны? Куды нясуцца?
    He, яны не застылі. Яны плывуць.
    Клубкамі растуць. Вырастаюць. Гэта, што было наперадзе, застаецца ззаду. Яго абганяе сярэдняе... Нібы рукой, абняло сяброўку. А сяброўка робіцца меншай, радзейшай. Ды яна ж нікне, растае! А побач белым круглым купалам шуганула, узнялася суседкахмара...
    Як цудоўна!
    He наглядзецца на воблакі ў бязветраны дзень. Яны могуць расці, вырастаць, могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы і разрастацца ўшыркі. I зрабіцца велічэзнай цяжкай хмарай. (Тады дзед кажа — збіраецца на дождж.) Гэта хмара насупліваецца, як бы згушчаецца, чарнее, і раптам грымне гром,
    99
    і з яе ўмомант пасыплецца дождж. Буйныя серабрыстыя кроплі яго будуць сыпацца на зямлю, а непадалёку — глянеш — асветлены сонцам, стаіць зялёназалаты лес. Дрэвы цешацца, пазіраючы ўгору. 1м свеціць сонца.
    У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі. Яны імчацца па небе на адной вышыні, як ганцы. Шпарка, без аглядкі, гуртам. Сонца між іх то выгляне, то схаваецца.
    На балоце між густых алешын пасуцца авечкі. Тут зацішак... А зірнеш угору, вышэй верхавіння дрэў, туды, дзе бягуць шпаркія воблакі, бягуць здалёк ці зблізку, і падумаеш: гэта жыццё імкліва бяжыць. Якое яно імклівае!.. Дзесьці стаяць людныя гарады. Людзі там спяшаюцца, мусіць, як і гэтыя воблакі... Тут не адчуваеш тых нястрымных плыняў. Наляціць віхор, кране вяршаліну алешыны. Яна зашапаціць і супакоіцца.
    Толькі воблакі могуць расказаць пра нястрымны рух жыцця.
    Іх трэба навучыцца чытаць і разумець. Воблакі бываюць высокія і нізкія. У два паверхі і нават у тры. Есць рэдкія і суцэльныя. Есць воблачкі. Есць хмаркі. Есць похмаркі.
    Адны прыносяць яснасць, пагоду, другія — непагадзь і навальніцу.
    Воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго. To, бывае, усё яго паб’е на груды. To воблачная града шлейфамшалікам працягнецца ад небасхілу да небасхілу. To коўдрай зацягне ў адным баку. To серабрыстымі фіранкамі перыстыя хмаркі доўга вісяць на вялікай вышыні...
    Мой дзед ведаў прыкметы надвор’я. Звечара, гледзячы ўгору, варажыў пагоду на раніцу. Зранку — на пасля абеду... I мяне прывучыў адгадваць загадку хмар на небе.
    Але ў мяне, малога, з воблакамі была свая размова. Я вучыўся разумець іх, як само жыццё. I што толькі не нагадвалі яны мне! Чаго не ўяўлялі сваім выглядам! Рознае. I чалавека. I жывёлу. I страшыдла. I нават папяровабелую з пялёсткамі ружу.
    Я яшчэ ніколі не бачыў гор. Дзе ім быць у нас на Міншчыне! А воблакі ў маім уяўленні малявалі стромкія кручы. 3 воблакаў вырасталі высачэзныя хрыбты і непраходныя цясніны. Зіхацелі беласнежныя шапкі вяр
    100
    шынь, і цямнелі пячоры з вечным змрокам. А калі сонца хавалася за лес, статак ішоў у сяло,— на супрацьлеглым ад захаду небасхіле віднеўся цэлы ланцуг гор. Сапраўдныя хрыбты і недасягальныя пікі горных вяршынь. Так перада мной паўставалі яшчэ ніколі не бачаныя Казбек, Эльбрус, Эверэст...
    Я ніколі яшчэ не бываў у заапарку або звярынцы, але слана ўпершыню чамусьці ўгледзеў у хмарах. Плыла такая гаматная шэрая хмара з галавой, з хобатам. I вочы мела. I ногі... Дзе мне бываць было ў казачнай краіне, там, дзе цёплыя воды, там дзе растуць райскія дрэвы! Але пейзажы мора, сінь вечна бясхмарных нябёс я шмат разоў бачыў, наглядаючы воблакі...
    Я не ведаў яшчэ, што такое вайна. А ўжо ў маленстве ў хмарах бачыў бойкі нашых з ворагам. Там грымелі гарматы. Імчалася чырвоная конніца. Тачанка з кулямётам. 3за пляча агромністым мячом замахваўся асілак у шлеме. А ля яго корчылася, выгіналася шэрацёмная гадзюка. 3 пашчы ў яе бліскаў агонь... Потым гадзюка распадалася на кавалкі, што бруднымі плямамі яшчэ колькі часу плылі па небе...
    Я не бачыў выбухаў бомб і снарадаў. А воблакі нагадвалі мне гэта. Аднойчы куст полымя і дыму вырас у небе, нібыта дзікая груша на палетку, і доўга шугаў перад маімі вачыма ў надхмар’і.
    Я любіў глядзець на воблакі. Глядзець і думаць...
    Найбольшая прыемнасць глядзець на воблакі ў летнія, пагодлівыя дні, калі ў небе лётаюць птушкі. Вясною — жаваранкі. А ўлетку — ластаўкі і стрыжы. Ласкава чылікаючы, з імклівым свістам яны праносіліся над галавой.
    А ўвосень надта падабалася, як высокавысока плавалі буслы. Павольна, не махнуўшы крылом, яны плавалі, збіраючыся ў вырай. Плавалі па крузе, узнімаючыся вышэй і вышэй... Вышэй воблакаў!..
    Тады хацелася лятаць самому.
    Толькі шэрыя і пахмурназімнія воблакі былі не па сэрцу.
    Сэрца заўсёды хвалявала навальніца...
    У навальніцу ўсё трапяталася ў грудзях. Я бачыў, як хмары ляцелі ў розным кірунку. Яны страчаліся. Усё бушавала. Усё ў паветры кіпела. Усе воблачкі, усе хмары і похмаркі зпад сонечнай вышыні. Навальнічныя
    101
    перуны таўклі іх, як месіва, і секлі агністымі маланкамі. Гром адгукаўся ў сэрцы...
    Страшнавата было. Асабліва ў лесе...
    А ў сонечны дзень, бывала, сяджу, гляджу... Здаецца, такіх воблакаў, як сёння, не бачыў ніколі. I здаецца, не ўбачу...
    Цудоўна!
    I так штодня.
    Бо воблакі як само жыццё. Жыццё цячэ — хмаркі бягуць. To бываюць цёмнымі, то яснымі. To спакойнымі, то неспакойнымі... He налюбуешся на іх, як на само жыццё.
    Ці бачылі вы, як хаваецца сонца ў агністыя падушкі?
    Або як ноччу месяц усплывае на неба... I зорачку каля яго малюсенечкую ўначы бачылі? А хмары падплываюць да месяца. Белыя, серабрыстыя краі, нібыта ўдзень.
    Такога дзіва не знойдзеш і ў казцы.
    Хмары і воблакі — гэта мары маленства. Мары аб сталасці. Аб пазнанні нязведанага.
    * * *
    Калі я ўпершыню ляцеў на самалёце, пры пасадцы вельмі прасіў лётчыка праляцець скрозь воблакі. Або над самымі воблакамі, блізкаблізка...
    Лётчык паслухаў мяне. Наш самалёт, у якім мы ўчацвярых, нядаўнія студэнты, ляцелі, раптам крылом дакрануўся да першага воблачка. Дзверы кабіны пілота адчыніліся, і лётчык крыкнуў, штосьці паказваючы пальцам. Але за грукатам матора голас нельга было пачуць. Я падумаў, што нешта здарылася. Усё магло быць... Я ўстаў і падышоў да пілота.
    — Бяры воблакі рукамі! — крыкнуў ён.— Бяры, ты ж хацеў...
    Я зразумеў яго. Упершыню пада мной плылі лёгкія, як туман на світанні, рэдкія воблачкі. Плылі мары майго маленства. I тут я згледзеў чараду кароў на лузе. Ля іх малюпасенькую кропку — пастушка...
    Мы сапраўды ляцелі між хмар. Унізе воблакі маленства, а ўверсе — паранейшаму слаўся пласт зноў недасягальных аблокаў на вышынях.
    102
    ЯКУБ КОЛАС
    ЛЯСНОЕ ВОЗЕРА
    (Урывак з апавядання «Што яны страцілі»)
    Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты куточак, той напэўна не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе і цяпер стаяць такія слаўныя дубы... На тым яго баку, што выходзіў на ўсход, цягнуўся цэлы шырачэзны пас дубоў. Дубы былі выносныя, стройныя, бы точаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі.
    Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно рухалася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шляк сакаўной зеляніны. Тут былі высокія гладкія сітнякі і цэлыя зараснікі аеру. Дзенідзе пападаліся кучаравыя круглыя кусты лазы. Сямтам пракідаліся высокія пышныя алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі: здавалася, што гэта дзве маладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпыніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася яна ў зялёнай даліне... Калі ўставалі грозныя цёмнасінія хмары і грымелі далёкія громы, яны незвычайна выразна кацілісядрыгацелі па даліне, абабягалі возера. Калыхаліся тады палахлівыя чароты, пагойдваліся стройныя сітнякі, нават сам лес таемна шапацеў чуллівымі лісточкаміструнамі. Усё гэта злівалася ў невыказна прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор напаўняўся тады спевамі і мўзыкаю, такой мўзыкаю, што ніякія музыкі на свеце не маглі яе пераняць.
    ЯНКА БРЫЛЬ
    ВЯСЕЛКА НАД ВОЗЕРАМ
    (3 кнігі «Жменя сонечных промняў»)
    Нарач. Сонца на захадзе. Зірнула зпад хмары, як спадылба, і хвалі, неспакойныя ад халоднага ветру, неяк адразу сцюдзёна, нявесела заблішчалі пад чорнай столлю нізкага неба.
    Дажджавая хмара раздзялілася на два крылы. Левае — цяжкае, навальнічнае — пайшло на поўдзень,
    103
    дзе балоты над Нарачанкай і Гатаўскі бор. А правае — рэдкае, прасвечанае сонцам — пацягнулася сеткай дажджу па драбналессі, дачах і хутарах.
    На ўсходзе — дзве вясёлкі: ніжэй — ярчэйшая, вышэй — слабая. Калі пагусцеў дождж, ніжэйшая вясёлка, з хмарай, якую яна абдымае, наблізілася да нашай лодкі, а вышэйшая засталася на месцы, з канцамі, утопленымі ў возеры далёка, каля самых яго, паўднёвага і паўночнага, берагоў. Калі правае крыло хмары працягнулася, пра