• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    а па той бок Псла, крыху павесялеўшы месячык зараз жа нырнуў у хмарку. Відаць, гэта проста была яго ваяцкая хітрасць, і гэтую хітрасць запазычыў ён ад людзей, бо ў гэтым месцы зямлі яны якраз ваявалі.
    ІВАН ПТАШНІКАЎ
    УСХОД СОНЦА
    (Урывак з аповесці «Іллюк Чачык»)
    Сонечныя праменні прабіваліся праз зялёны альшэўнік і лашчылі мокрую пасля ўчарашняга ліўня зямлю. Ранішняя свежасць адчувалася ў кожнай роснай травінцы. Здавалася, увачавідкі напаўняецца жы
    125
    вым сокам зямля, аддаючы яго, увесь без астатку, мурожным травам.
    Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі ў захапленні раніцу такім адмысловым перасвістам, што звінела ў вушах...
    За полем падымаецца маладзенькі беразнячок; за яго зялёнай каймой выступае старэйшы гонкі бярэзнік уперамешку з вольхай і асінаю, роўны, як бы яго хто падстрыг; а там далёкадалёка, на чырвані неба, узвышаецца над ім цёмназялёная сцяна векавых асін і клёнаў і цягнецца градою ўздоўж гарызонта.
    Там — пушча. Адтуль заўсёды ўзыходзіць сонца. Спачатку паказваецца яго пунсовы бераг, потым вырастае ўвесь трапяткі агністы шар, ён адрываецца і паволі плыве над возерам, разганяючы шызы прырэчны туман.
    ЯКУБ КОЛАС
    УСХОД СОНЦА
    На усходзе неба грае Пераліўным блескам, Сыпле золата над гаем I над пералескам.
    Чуцьчуць дрогне, праліецца
    Чырвань на усходзе — Гэта неба усміхнецца Людзям і прыродзе.
    Смех адказны, смех шчаслівы
    Ходзіць на пагорках.
    Час світання — час зычлівы...
    Гаснуць, нікнуць зоркі.
    Шырай, шырай зараніца
    Разнімае крылле,
    Нібы пожар б’е крыніцай
    Там, на небасхіле.
    126
    Сноп праменняў, пышна ўзняты, Сее бляскчырвонцы — Гэта неба сцеле шаты На дарогу сонцу.
    Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся, Лес туманам заснаваўся, Луг расой абмыўся.
    Агнявыя валаконцы
    Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу I дзяньку кароны.
    Як прыемна пахне збожжа!
    А вакол — спакойна!
    Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!
    I сабрала неба фарбы Колераў дзівосных...
    I дзе ёсць такія скарбы Гожства, сугалосся?!
    МАКСІМ ТАНК
    СВЕТЛЯЧОК
    Дзе вербы плакучай галінкі Адбіў серабрысты паток, На дробным лісточку расінку Аднойчы сустрэў светлячок.
    Сустрэў ён і залюбаваўся, Як ранняю, ціхай парой У светлых праменнях яна ўся Вясёлкавай ззяе красой.
    Ды толькі адну мо хвілінку Знаёмства цягнулася іх, I сонца забрала расінку 3 прастораў і з траў лугавых.
    127
    Часамі яна ў аддаленні
    3 галінкі якой замігціць
    Ды знікне зноў хутка ў праменні, Пакуль светлячок дабяжыць.
    А ён без яе ўжо сумуе, Шукае і ноччу і днём I вечна па свеце вандруе 3 сваім залатым аганьком.
    ЯНКА БРЫЛЬ
    КАЛЯ ВОГНІШЧА
    (Урывак з апавядання «Званочкі»)
    Над лесам — поўны, таямнічы месяц. Смейцеся, калі смешна, а мне заўсёды хочацца спяваць, калі гляджу на месяц у самоце — я і ён... Цяпер я нават сігналю яму агнём. I вогнішча маё трашчыць жывым сасновым трэскам. Падкінеш галіну, другую, полымя нападзе на ігліцу, і шум ягонай прагнасці адразу нагадвае грукат далёкага грому. За цэнтрам свету — за вогнішчам — чуваць навокал іншыя гукі жыцця. На дальніх подступах бездапаможна ныюць камары — амаль што не чутно. Аднастайна, паграфаманску назойліва торгае драч. Самаздаволена, перакормлена крэкчуць жабы. Звечара за ракою даволі доўга чуваць было натужлівае, перапынкамі, рохканне аўтамабільнага матора: грузавік змагаўся недзе з гразкаю лагчынай. Пасля, апоўначы, па рацэ прайшоў апошні параход, нястомна, мерна працуючы пліцамі, над самым берагам ведучы пункцір аконных агеньчыкаў, якім таксама не спіцца...
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    * * *
    Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла;
    Ціха з заснуўшых палян
    Плыў угару і знікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла,
    Рэдкі, правідны туман;
    128
    Неба ўсю глыб ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі Зорак дрыжачых вянкі;
    Конікі суха звінелі;
    Шырэй разліваліся хвалі
    Цёмнай, люстранай ракі;
    Пала раса; у палёх
    Загарэліся пацеркі мілых Жоўтачырвоных агнёў...
    Час, калі трэба журыцца Душою на свежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў.
    ІВАН ПТАШНІКАЎ
    У НАДДАЦКІХ ІМШАРАХ
    (Урывак з апавядання «Думы Наддацкія»)
    Сонца дрыжала там, дзе Ямскае поле ўпіралася ў Наддацкія імшары; чырвоназалатое, адно на ўсім небе. Яму карцела скаціцца туды, дзе ў нізіне дыхала халадком балота, усеянае багунамі і журавіннікам; яно было гатова спачыць ад бясконцых турбот ліпеньскага дня. Вечар у лясным мроку ткаў коўдрытуманы на палі. Яны будуць вісець усю ноч, аж пакуль гарачае неба зноў не выпарыць іх да расінкі, будуць пераймаць зоры, што могуць, падаючы з неба, абмалаціць дзенідзе не ўпару паспелае на полі калоссе.
    Яны заўсёды ўстаюць у Наддацкіх імшарах і плывуць праз ямскія вёрсты, ахутваючы ў мяккую бель жытнёвае ўлонне.
    Ці не жнівеньскія туманы ноччу наліваюць воскам жыты?.. Гэты далёкі, даўні сказ пайшоў жыць з вуснаў прадзедаў, каго больш веку назад кармілі ямскія палеткі.
    Дарога пачыналася там, у вільготным кутку поля, каля Рабога Калодзежа, кроіла папалам Ямскае і гублялася ў Наддатках, пакідаючы збоку вёску, таксама Ямскае.
    Невядома чаму, але ў гэтым баку і вёску, і сядзібы, і далёкае поле, і лес людзі звалі аднолькава. Нават прозвішчаў такіх было шмат.
    51420
    129
    Усё пайшло, мусіць, ад мясцовасці, немаведама кім зрытай і перакапанай у мінуўшчыну. Нават недалёка ад дарогі, у лесе, і цяпер трапляецца шмат загадкавых перакопаў і ямін, на берагах якіх гняздзяцца, уехаўшы ў зямлю, вострыя валуны, шэрыяшэрыя, месцамі аж белыя ад імхоў незапомнай даўніны.
    Да Ямскіх — вёскі і поля — прылягаў вялізны абшар лесу і балота. Ен агінаецца ракой Віліёй і нібыта прыдаецца да іх. Адгэтуль і назва Наддаткі.
    Павольныя, змораныя крокі шоргаюць па шэрым жвіры лясной дарогі. Яна не пыліць. Толькі ззаду за людзьмі, дзе яны пераходзяць па пясчанай выспе з аднаго боку на другі — на травяністую, месцамі імшаную сцежку,— курыцца сівы пылдымок, нібы там калгасны пастух успароў сукаватым пугаўём попел на ўчарашнім вогнішчы або кінуў па неасцярожнасці непатушаны недакурак самакруткі...
    Хутка закоціцца сонца. Яно ўжо не грэе. Так толькі вісіць над самым Наддацкім борам, спачывае, як касец напрацаваўшыся.
    I здаецца, што на свеце нічога больш няма. Толькі гэты, не крануты касою прасцяг, а над ім нізкаенізкае сонца...
    Неяк усё прыціхла, стаілася, нібы нарыхтавалася лавіць рэдкія шолахі мяккай летняе начы. Замерлі кашлатыя бярозы ў нейкай насцярозе. Мусіць, каб раптоўна крануўся іх — уздрыгнулі б ад спалоху, затрымцелі. I трава каля іх схілілася долу, стала цёмнай, пабурэла.
    Неўзабаве надыдзе пара, калі ў гэтых пасуравелых беразняках пачне дражніцца жаўцізною сама восень...
    Канчаецца паляна, пачынаецца бярэзнік, куп’ё. На ім высокі балотны мох, мяккі, мяккі. Ступіш на яго — нічога не чуваць пад нагою. Толькі з куп’я пырскаюць зусім яшчэ белыя журавіны, нібы ты наступіў у агародзе на сухія струкі фасолі...
    Заходзіла сонца. Зусім на вачах асоўвалася за Наддацкі бярэзнік. Хмаркатуляжок якраз вісела над ім, цёмная, знізу трохі малінавая, як і само сонца, і апускалася, знікла там разам з застылым у смузе, урэзаным унізе шарам.
    Неяк пагусцеў бярэзнік і зменшала прагаліна. Пасвяжэла паветра, патыхнула гнілой вадой, прэласцю, горкім бабком. Прансслася качка, нізканізка. Мусіць,
    130
    села б тут, каб не людзі, бо, залапатаўшы крыламі над самым стогам, перавалілася цераз куст і недзе нырнула ў густую асаку на крыніцы...
    ...Маладым ранкам, калі нябачанае яшчэ сонца выдае сябе маленькай барвінкайвоблачкам на ўсходзе,— туман зрушыць, скранецца пасля начной спячкі, заклубіцца, бы яго хто ўзмуціў, нават прыўзнімецца над невысокім у чалавека бярэзнікам і пнішчам. Кажуць, ён збірае ўсе пахі лесу і раніцы і нясе тады праз Наддацкія абшары да вёскі, бо заўжды ён спаўзае на лагі і прыгуменні, мусіць, баіцца застацца дняваць у вяршынях пераспелага алешніку і калючых разгатых ялін.
    Вось тады і дрыжыцьтрапечацца лістота, цяжка ёй расстацца з тымі мрояміказкамі, якія баялі ёй уначы туманы. Бо як зрушаць бялёсыя начлежнікі, і праз мітуслівы свет дзівосна скрыўленых прыродай ствалоў балотнага лесу пральецца сонца, ажывае ветрык...
    ВАСІЛЬ ЗУЕНАК
    ЛІВЕНЬ
    Вы не бачылі часамі,
    Як, напіўшыся з крыніц, Вырастаюць за лясамі Горы спелых навальніц?
    Вырастаюць і хістаюць Над сабой блакітны звон I агністымі хвастамі Хвошчуць сонца наўздагон.
    Іхнія — зямля і неба!
    Прэч з дарогі, прэч усе!..
    Вецер спуджана і нема Страпянецца на страсе.
    Ліст вусцішна залапоча, Пыльны выскача віхор, Певень, быццам супраць ночы, Пракрычыць апошні збор.
    131
    Блісне ў твар халоднай крэскай, Свет закрые дацямна — I з грымотамі і трэскам Рухне чорная сцяна.
    Б’юць руччы па каляінах — Ці дарога, ці рака?
    I азон з душком палынным
    У пакоях заблукаў...
    Перамые, прапалошча, Нібы ў новай лазні дзед, Свет запыленыя мошчы,— Як народзіцца на свет!
    Цішынёю ахінуцца
    1	нябёсы, і зямля.
    Hi травінкі не шапнуцца, Hi жыцінкі — у палях...
    Ані спрэчак, ані звады
    У птушынае гурмы, I за мройным даляглядам Спяць натомлена грамы.
    ЯКУБ КОЛАС
    НОЧ ПЕРАД НАВАЛЬНІЦАЙ
    Стаў чырван месяц круглаліцы, I зоркі боязна дрыжаць.
    А там крыжуюцца зарніцы, Бы косяць небасенажаць.
    Бурліць крыніца агнявая, Бы нейкі грозны віхарвір, I бляскііскры разлівае, Як залаты агністы жвір.
    Замоўк клапотны дзённы голас, Усюды сон, спакой ляжыць.
    На ніве чутка дрэмле колас, I ліст на дрэве не дрыжыць.
    132
    Люблю я ночы той час дзіўны, Калі прастор, абняты сном, Пабудзіць голас пераліўны — Далёкіх хмар магутны гром,
    Калі працягла заракоча, Гугухне голас угары, I шыба ў вокнах забразгоча, I гоман пойдзе па бары.
    А хмара грозна націскае, Маланка неба баразніць.
    А ночка спіць, а ноч не знае, Што зараз бура зашуміць.
    ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН
    * * *
    Грамы варочаюц