• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    ца ў небе, А на зямлі спакой такі, Ажно чуваць, як звонка
    недзе Лапочуць крыллем матылькі.
    Hi самалёта. Hi сініцы.
    Стаяць бярозы, нібы ў сне, Пакуль ламанай бліскавіцай Па небасхіле паласне, Пакуль дрымотна забуркоча, 3за хмары выкаціцца гром,
    Загрукае пустою бочкай I разаб’ецца
    за бугром.
    Ляжыць зямля стамлёна, нема
    I сніць той непаўторны міг, Калі ў грамах падорыць неба Ей ласку кропель дажджавых.
    133
    ЯКУБ КОЛАС
    НАВАЛЬНІЦА
    (Урывак з трылогіі «На ростанях»)
    Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе, зза зубчастых пералескаў выплывалі, як мядзяныя горы, клубястыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чырванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі, уздымаючыся ўсё вышэй і вышэй! У іх звілістых клубках, у вычварных і невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Зрэдку павяваўшы ветрык зусім заспакоіўся. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні...
    Лабановіч не мог адвесці вачэй ад купчастых грамадзінхмар і ўвесь аддаўся чарам зямлі і неба. Калі пападаўся зручны пункт, адкуль расчыняўся шырокі краявід, ён прыпыняўся і некалькі хвілін любаваўся малюнкамі, што паўставалі перад вачамі...
    ...А навальніца насоўвалася павольна, ды станоўча і настырна. Заход хмурнеў. Чорная сцяна хмар рабілася ўсё болей і болей шчыльнай. За нядоўгі час усё навокал змянілася. Сонца патускнела і ўсё глыбей уплывала ў хмары. Цемра насоўвалася на зямлю. Далёкі глухі гром разпораз чуўся мацней, бліжэй і магутней. I раптам ад цёмнай, суцэльнай заслоны хмар аддзяліўся доўгі сіваваты вал; выгнуўшыся дугою і займаючы палавіну неба, ён шпарка каціўся наперад. Сярэдзіна дугі якраз насоўвалася на станцыю, гонячы перад сабою сціснуты ком навальнічнага воблака. Бліснула маланка, нібы нейкая велічэзная агністая птушка разняла свае крыллі і асвяціла ўсю хмару. Дзесь зусім блізка грукнуў удар грому. Дыхнуў свежы вецер. Пасыпаліся буйныя кроплі дажджу, упала некалькі галак граду, як бы нейкі жартаўнік сыпануў жменю белых каменьчыкаў. А следам за гэтым паліў дождж, як з вядра...
    ...Грымотная дажджавая хмара паплыла далей, расквечваючы на яркім сонцы свае велічэзныя, пабялелыя, нібы памытыя дажджом, клубястыя горы.
    134
    ЯКУБ КОЛАС
    ВЕРАБ ІНАЯ НОЧ
    Ноч павісла над зямлёю, Ўсё абнята цішынёю, Поўнай страху, поўнай чар.
    Быў гарачы дзень бясконца, He свяціла — жэгла сонца, Парнасць страшная і вар.
    I вось неба не ўтрывала, Ўсё ў агнях запалыхала, Мрок хістаецца, дрыжыць.
    Там гараць, як у пажары, На паўдні, на ўсходзе хмары, Дзе зліліся рубяжы.
    I не ўловіш слухам грому, Што тварыцца — невядома Ў нутрах гнеўных аблакоў.
    Як бы хто жывы, палючы Погляд кідае бліскучы, Пыша сілаю віхроў,
    Ўскіне вочы агнявыя, Ўскіне грозна і закрые, Цьму сярдзіта ўскалыхне
    Ды як сыпне ў неба жарам! Страшны шлях асвеціць хмарам, Ніжай мрок к зямлі прыгне.
    А зямля маўчыць трывожна.
    Лес пакорна і набожна Сціх, чакае — ні гугу!
    Неба ж грозна пыша, ззяе, Бляск агністы разлівае, Паліць мрочную смугу.
    135
    ПЯТРО ГЛЕБКА
    ХМАРКІ
    Ад лютай летняй спёк' Гарыць сухі пясок, I пачарнеў далёкі Нахмураны лясок.
    Заціхлі скрозь жняяркі — Прыпынак на абед.
    А перыстыя хмаркі Плывуць няспынна ў свет.
    Ад іхніх крыл у ясны, Гарачы летні дзень На полі невыразны Кладзецца лёгкі цень.
    I павявае з долаў Цудоўным халадком, I жыта хіліць голаў Пад свежым вецярком.
    Падзяку шэпчуць дрэвы За гэты добры дар, I жывяць іх павевы Людскі спацелы твар.
    Вітанне ж вам, аблокі! Вы, быццам чарадзей, Бароніце ад спёкі I травы і людзей.
    ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
    НАВАЛЬНІЦА
    (Урывак з кнігі «Чайкі над Нараччу»)
    Надвор’е на возеры няўстойлівае. Яно часта змяняецца.
    To цёпла, то холадна. To свеціць сонца, то пахмурна. To ціха, то рэзкі вецер.
    I ў адпаведнасці з надвор’ем гэтак жа часта змяняе свой колер і возера.
    136
    To яно блакітнае, то цёмнасіняе, то зялёнае, to шэрае, сярдзітае і непрыгляднае.
    Сёння з раніцы свяціла сонца. Усё, здавалася, прадказвала добрую, устойлівую пагоду да самага вечара...
    Раптам у ясным небе з’явіліся белыя воблачкі. Іх становіцца ўсё больш.
    Сярод белых воблачкаў можна цяпер заўважыць і цёмнашэрыя.
    Сонца схавалася.
    Дзесьці ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому. Неўзабаве яны наблізіліся, зрабіліся больш гучнымі і працяглымі.
    Птушкі недзе пахаваліся. Няма над возерам ні ластавак, ні чаек...
    Неба тым часам зусім пацямнела, завалаклося цяжкімі і змрочнымі хмарамі. Яны праглынулі апошні невялікі прасвет і цяпер непадзельна пануюць над возерам. У паветры павеяў аднекуль лёгкі струменьчык холаду. Дрэвы зашамацелі.
    Наляцеў нечакана шалёны парыў ветру.
    Сосны пахіснуліся і застагналі. Па зямлі імкліва пакаціліся, абганяючы адна адну, сасновыя шышкі.
    Суціхнуўшы на хвіліну, вецер накідваецца на дрэвы з новай сілай, яшчэ больш злосна і непрымірыма.
    Пайшоў дождж, спачатку быццам неахвотна, невялікі і рэдкі, асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і мацней.
    I раптам страшэнны ўдар скалануў неба і зямлю.
    Змрок згусціўся.
    Цёмнае неба над возерам прарэзала ад краю да краю доўгая і няроўная агністая лінія маланкі. За ёю бліснула другая, трэцяя.
    Гром грымеў амаль безупынна, не змаўкаючы ні на хвіліну.
    Дождж перайшоў у лівень.
    Нядаўна яшчэ лагоднае, блакітнае возера зрабілася змрочным, цёмнашызым, пакрылася высокімі сярдзітымі хвалямі, якія бясконцымі радамі з шумам і грукатам кідалі і кідалі на бераг свае белыя пеністыя грабяні.
    Шумелі патокі вады, якія ліліся цяпер з неба суцэльнай заслонай. Шумеў лес, шумела возера. Хісталіся, гнуліся і скрыпелі сосны.
    Парывы ветру, адзін аднаго мацней, зрывалі лісце з кустоў і дрэў, то ярасна падкідаючы яго высока ўго
    137
    ру, то гонячы між ствалоў па мокрай зямлі. Уся дарога ўздоўж берага была ўсыпана зламаным голлем.
    Над хвалямі змагалася з ветрам адзінокая чайка, але вось і яна знікла кудысьці.
    3 жудасным трэскам і грукатам грымнула на пясок вялікая разгалістая сасна, што расла на самым беразе. Навальніца вырвала яе з карэннем, і вось ужо цераз вяршаліну павержанага старога дрэва перакочваюцца хвалі...
    Тым часам ярасць ветру пачала слабець.
    Праз гадзіну вецер суціх, гром змоўк, маланкі перасталі разрываць цёмнае неба.
    3 правага боку выступілі зпад шэрай заслоны дажджу абрысы касы. Потым заслона перамясцілася на сярэдзіну возера, пасунулася ўлева. I адразу сталі відаць узгоркі за рыбгасам.
    Цяпер і сярэдзіна возера вызвалілася ад заслоны, і вада зазіхацела серабрыстай рабізной.
    Выглянула сонца, неба ачысцілася ад хмар.
    Над возерам перакінула сваё каляровае каромысла радуга, але вясёлы, бліскучы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў.
    Нарэшце і ён спыніўся.
    Возера зноў зрабілася ціхім і спакойным, а вада чыстай і празрыстай.
    Пацяплела, хоць у паветры ўсё яшчэ крыху адчуваўся халадок. Улагодненыя берагі дыхалі свежасцю.
    Вечар непрыкметна перайшоў у ноч.
    На цёмнасінім, амаль чорным небе ярка свяціў поўны месяц. На такой жа цёмнасіняй, як і неба, вадзе струменіла серабрыстая дарожка халоднага святла.
    Над возерам панавала цішыня.
    ІВАН ПТАШНІКАЎ
    ПАСЛЯ НАВАЛЬНІЦЫ
    (Урывак з апавядання «На шчасце»)
    Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету, медуніцы і спелых кменаў. Поле ажыло, п’ючы дажджавую расу.
    Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі
    138
    раптоўна, як і наплылі. Здавалася, не раз’юшаны і напорысты самадурвецер пагнаў іх у белы свет, а яны апалі тут, над палямі і лугам, дажджавымі струменямі і парай ды сцяклі незлічонымі раўчукамі ў лагчыны, поячы глебу прэснай і свежай спажывайвільгаццю...
    Вільготныя жыты, што паабапал дарогі, дзекольвечы пазгіналіся пад грузам калосся...
    Скрозь палавое поле ад сонца выдае зусім васковым, дарога, пятляючы, губляецца сярод яго...
    Лёгка дыхаць пасля дажджу, лёгка ісці. Раптоўны буйны лівень прыбівае пясок, змывае са сцежкі сухую травусена і прывялыя спарышылісточкі дзяцеліны. Яны плаваюць у лужынах — напоўненых вадою дарожных калдобінах,— зялёныязялёныя на мутнажоўтай вадзе.
    ЯКУБ КОЛАС
    БУРА
    (Урывак з трылогіі «На ростанях»)
    Тым часам з паўднёвага захаду падымалася злавесная хмара. Яна ўсё шырэй і шчыльней засцілала неба. 3за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому... Навальніца набліжалася. Раптам ірвануўся вецер і перайшоў у такую буру, што зямля закурылася пылам. Кусты прыпадалі да самага долу. Агнявымі стрэламі ўспыхвалі маланкі. I лінуў такі дождж, што вада праз сцены зацякала ў хату. Хата дрыжала пад націскам ветру і, здавалася, восьвось перакуліцца. Бура выкаціла зпад страхі неакованае дзервяное кола, нейкім чынам паставіла яго на вобад і пакаціла ў поле... Двор увесь быў заліты дажджом. У лужынах плавала салома, вырваная са стрэх. Кола далёка адкацілася ад двара і, трапіўшы ў разору, бездапаможна ляжала на баку.
    ПЯТРО ГЛЕБКА
    ЯГАДЫ
    Які сяголета шчаслівы I ураджайны выпаў год: Ва ўсіх садах агрэст і слівы, Клубнікі повен агарод.
    139
    Пустыр закінуты калішні I той увесь зазелянеў, I наліліся сокам вішні, Аж ломяцца галіны дрэў.
    А за аселіцай, над рэчкай, Паміж разгалістых крушын, Набракла дзікая парэчка, Кусты смародзін і ажын.
    А што за ягады лясныя У нас адразу зацвілі, Як толькі промні веснавыя Цяпло разнеслі па зямлі!
    Спачатку сочныя суніцы Заружавелі па лясах, За імі следам і чарніцы Закрасавалі ў верасах.
    Цяпер салодкія маліны Свае галовы хіляць ніц, I ўсе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц.
    I ўсе балотныя палянкі Цвітуць агнямі журавін, I неўзабаве ўспыхнуць гранкі Чырвоных, яркіх арабін.
    Які сяголета шчаслівы I незвычайны выпаў год, Які багаты і ўрадлівы I сад, і лес, і агарод!
    ТАРАС ХАДКЕВІЧ
    цеплы дождж
    (Урыва