• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
     ў пяску кешкаліся куры. У кузнях глуха гухкаў аб кавадла молат і цяжка соп кавальскі мех. Ляскаталі калёсы, і вецер абрыўкамі выкідваў зза пагорка песню, старадаўнюю, цягучую...
    Надарылася і навальніца, з бурным, імклівым дажджом, доўгім старэчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак ва ўспененых хмарах... Потым зусім нечакана выбліснула сонца, маладое і румянае, паўабручом выгнулася праз усё неба вясёлка. I трывожна білася сэрца, калі я стаў пад караваю грушаюдзічкаю адзін сярод чыстага поля, мокры да апошняга рубца, і глядзеў, як усюды падымаецца прыгнутая дажджом зеляніна — гром вуркатаў ужо далёка, як буркатлівы, паганы свёкар.
    МАКСІМ ТАНК
    ЛЯЖАЦЬ ПАКОШАНЫЯ ТРАВЫ
    Ляжаць пакошаныя травы, He травы — казачныя сны. He сны, а шолахі дубравы, Вясёлкі, галасы вясны.
    Рупліва іх мы ў копы зносім,
    I там, дзе Нёмна берагі, У залатую нашу восень Ржавеюць пад дажджом стагі.
    Калі ж усё скуюць марозы Ў калядную начную сінь, Прыходзяць да стажар’яў козы I расахатыя ласі.
    6—1420
    161
    Яны скубуць зпад вітак смычку I перажоўваюць яе,
    I ў летнім водары п’янічным
    Усё былое паўстае.
    Здаецца ім: не снег, не слота, He шэрань ззяе на рацэ, А чайкі кружаць над балотам I смычка з багуном цвіце.
    Яны не чуюць завірухі, Ціш першабытная кругом, I выстрал, што ударыць глуха, Ім прагучыць, як летні гром.
    ЯКУБ КОЛАС
    СТАРЫЯ ДУБЫ
    (Урывак з апавядання «У старых дубах»)
    Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана.
    Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапіла рука людская, толькі доўгія часы палажылі свой след — пячаць глыбокай старасці. I многа ўсякіх змен часу бачылі гэтыя нямыя сведкі прошласці! Жыццё многіх людскіх пакаленняў прайшло перад імі і праходзіць, бы тыя хвалі Нёмана, што пакручастым змеем абвівае тут іх сялібу, высокі, роўны груд, а яны ўсё стаяць, спакойныя, важныя, і жывуць сваім асобным жыццём. Праходзяць дні, ідуць сваёю чарадою зімы і леты з іх халадамі і спякотамі, з іх бурамі і навальніцамі, а яны спакойныя, як чалавек, які ўсё пераведаў на свеце, усё перажыў і ўжо нічога новага не чакае ад жыцця, апроч смерці. Зваленыя ж на дол тоўстыя камлі з абсмаленымі знізу жараламі іх таварышаў напаміналі жывым аб апошняй іх долі.
    У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад. Скошаны луг і паскладаныя курганамі стагі, парыжэлыя ад дажджоў і сонца, ужо гаварылі аб гэтым паміранні. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны. Але было прыметна, што не на пажытак пазбіраліся яны сюды, а для нейкай
    162
    іншай справы. Пастаяўшы, павольна, адзін за адным, уздымаліся яны ўгару, кружыліся там, і кожны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. Там яны спляталіся ў адну фігуру, у адзін шырокі круг і, не махаючы крыллямі, плаўна і згодна, як па камандзе, насіліся ў неаглядным прасторы сініх нябёсаў... Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спзкойна стаялі, не варушачы ніводным лістам, і купалі ў сонцы свае адвечныя лапы.
    На скошаным лузе, недалёка ад дубоў, пасвіліся статкі. Там і сям сядзелі пастушкі. У кожным іх гуртку былі свае інтарэсы, свае забаўкі і гутаркі. Сонца даўно ўжо звярнула з поўдня, але свяціла яшчэ горача. У паветры было ціха, толькі звон летнікоў зліваўся ў адну доўгуюдоўгую аднатонную песню, і здавалася, прырода была закалыхана гэтым крыху сумным звонам. Маленькія камарыкітаўкунчыкі кучкамі гулялі на сонцы, як бы чыясьці нявідная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    ПЕРШЫ ЖОЎТЫ ЛІСТОК
    (Урывак з рамана «Пошукі будучыні»)
    Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру зноў заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо астаецца пячаць летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі і трава адрастае пасля касы, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала над жоўтым малачайнікам, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзінадзінюткі лісток на бярозе, і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень ён адарвецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку, і без яго, здаецца, не пахнуў бы так чабор, не такі прывабны здаваўся б верас і не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сіратлівы куст шыпшыны і вершаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне блізкага да захаду сонца.
    163
    АНАТОЛЬ ВЯЛЮГІН
    СПЕЛЫ БОР
    3 усіх сабораў ёсць сабор, Дзе згодзен я маліцца:
    У спелым леце, спелы бор, Звіняць твае званіцы.
    У душным водары палян, Дзе маладосць хадзіла, Багун, дурнічнік, дурнап’ян — Раздзьмулі ўсе кадзіла.
    Стаяць палкі баравікоў; Дрыжыць басок чмяліны.
    Глыбокі мох, на лісцях кроў Мядзведжае маліны.
    Падсочак стрэлы на ствалах, Нібы крыжы пакуты.
    Спяшаецца барсукманах
    У цёмны свой закутак.
    Бурштынных смол здаровы дух. На кроне ў высі яснай He аблачынак белы пух — Дзярэ анёла ястраб.
    На кожным кроку навіна,
    I душна ад чабору, I песню кожная сасна Свайму спявае бору.
    ЯКУБ КОЛАС
    НА ЛУЗЕ
    Добра ў лузе ў час палудны!
    Лёгка там дыхнуць!
    Хмаркі белыя марудна
    За лясы плывуць.
    Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
    164
    Луг зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
    Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст, Ў яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
    Спевамгоманам і звонам Поўніцца ўвесь луг, I дрыжыць над ім зялёны, Жыватворчы дух.
    ЯКУБ КОЛАС
    У ЛЕСЕ
    (Урывак з паэмы «Новая зяліля»)
    Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Хмурынкі Стаялі грудкамі на ўсходзе. Было так ціха ўсё ў прыродзе! Ўгары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам, Кузуркі розныя і мушкі Свае спраўляюць гулігушкі I так танюсенька гудуць, Што ледзьвеледзьве можна ўчуць. А на прагалінках на голых Гулянне конікаў вясёлых, I толькі ступіш там нагою — Так і заскачуць прад табою, Вось так і пырснуць у надзем’е, Як бы сявец той сыпне сем’е.
    А матылькі сваім убраннем Касуюць тут усіх дазвання I не лятаюць — танцы правяць, Ну, каго хочаш, зацікавяць.
    А як прыгожы пуцявінкі Ў шаўках зялёнае травінкі! Якія мяккія іх рысы I павароткі іх, абрысы!
    Ідуць, звіваюцца, лучацца...
    Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы!
    165
    ВАСІЛЬ ВІТКА
    ВЕРАСЫ
    Што гэта: казка а ці сон, Ці лесу галасы?
    Смычкоў суладны унісон 3 размаху, наўкасы
    Ударыў — і вясёлы дождж За хмаркаю услед
    Пабег, як хлопчык, басанож У ясны, мілы свет,
    He разбіраючы дарог, Да пушчы, нацянькі, Дзе прабіваюць тоўсты мох Грыбы баравікі,
    Дзе сонца пырскае з суніц I сонныя чмялі
    За дзень ад паху медуніц Зусім абнемаглі,
    Дзе ў пацерках густой расы, Між цёплых баравін, Нам песню дораць верасы На дарагі ўспамін.
    МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
    ЖНІВЕНЬСКАЯ РАНІЦА
    (Урывак з рамана «Векапомныя дні»)
    Стаяла на дзіва прыгожая раніца, якія бываюць у канцы жніўня, калі з поля ўжо звезена ўсе да апошняга снапа, калі грамаздзяцца па лугах пашарэлыя ўжо стагі сена, калі шпакі лятаюць над полем вялікімі гурмамі, а якінебудзь тэлефонны дрот ад слупа да слупа ўнізаны так густа ластаўкамі, што аж угінаецца пад імі. Але яны ўжо не шчабечуць так, як вясной, сядзяць маўкліва, спакойна, нібы раяцца між сабой аб хуткай дарозе ў далёкія краі. Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў.
    166
    Але падымаецца сонца вышэй, абсушыць сцюдзёныя росы, аблашчыць цяплом дарогі, палі, і ўжо мала чым розніцца жнівеньскі дзень ад чэрвеньскага. Адно, што спякоты няма, пылу няма, цеплыня пяшчотная, ласкавая.
    ЯКУБ КОЛАС
    У ГРЫБАХ
    (Урывак з паэмы «Новая зямля»)
    Мне не даюць грыбы спакою, Баравікі мне часта сняцца, Мне з імі трэба паквітацца; Я чую — грэх іх абмінуць, На іх увагі не звярнуць. Чорнагаловыя, ўдалыя, Баравічкі мае любыя! Якою слаўнаю сям’ёю Вы ўстаяце перада мною! Я помню летнія часіны I вас, грыбныя баравіны!
    Ранюткі час. Нідзе нікога, Між дрэў звіваецца дарога, А па дарозе ты з кашом У лес шыбуеш ціхачом, Каб ашукаць жанок руплівых, Бяссонных, вечна клапатлівых, I ім на злосць, на зайздрасць тую Набраць грыбоў капу, другую, Пакуль агледзяцца яны, Што там «карэньчыкі адны».
    Наладзіў струны лес маўклівы На лад вясёлы, на шчаслівы;
    I толькі сонцаў круг чырвоны Асыпле золатам кароны Высокіх хвой у тым бары I кіне багру па кары,—• Ачнецца лес, звіняць прагалы, Як мнагаструнныя цымбалы, [ толькі пошчак той якоча, Пераліваецца, гагоча,
    167
    Бяжыць па ўзгор’і між палянак, Як спеў размашыстых гулянак...
    Шнуруюць бабы і дзяўчаты
    I кантралююць мох узняты 1 тыя кучачкі калюшак, Дзе грыб схаваў свой капялюшык. Другая нізенька прыгнецца, He ходзіць — поўзае вакол, Рукою мацаючы дол, Як бы на клад найшла, здаецца, I так старанненька шукае: I пад ядлоўчык заглядае, Пад верасок і пад хваінку, Разгорне кожную гарбінку I моху купінку ўздзярэ — Ну, ўсё, як ёсць, перабярэ.
    А як надарыцца часамі Табе, вандруючы лясамі, Найсці на неруш, дзе ніколі Ніякай Тэклі, ні Аўдолі Нага ні разу не ступала I вока іх не зазірала!
    Зірнеш і страчваешся ты: Сядзяць грыбы, як капыты, I, разгарнуўшы парасоны, Глядзяць, бы нейкія пярсоны, Крыху сур’ёзны, чуць пануры — Відаць, не простае натуры. Якія постаці іх, міны!
    А як пралазяць скрозь галіны! Як пад ядлоўцавыя лапкі Яны хаваюць свае шапкі. Стаіш, бы ўкопаны, прад імі I прагна мерыш іх вачымі, Яны ж, ну, вочы адбіраюць, Цябе аж дрыжыкі праймаюць: Так многа іх, і ўсе таўсматы, Прыземісты, карэнкаваты, Чорнагаловы, паўнацелы, Як тонкі кужаль, знізу белы; Сядзяць асобна і радамі, А дзе і зросшысь спарышамі. Што ні асоба — свой узор, Свая пасада і свой двор.
    168
    Глядзіш на іх — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае, Дадому прыйдзеш, ляжаш спаць — Так уваччу яны й стаяць...
    ПЯТРО ГЛЕБКА
    ГРЫБЫ
    Нам сказалі, што за борам, Дзе растуць адны дубы, Зацвіла зямля, і скора Ў лесе з’явяцца грыбы.
    Дзён праз сем, а можа дзесяць, He забыўшы гэтых слоў, Мы ўсямёх сышліся ў лесе I пайшл