• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    рываліся над самым дваром і ляцелі аж на лес, пакідаючы за сабой жоўценькую вузенькую нітку, нібы хто хуценька шоргаў сярнічкай па чорным ад сажы чалесніку ў печы. Ад іх рабілася відна на небе — у адным месцы і адразу ў другім: круці галавой, пакуль зловіш вачыма...
    На лагу і далёка за ракой, на Выганчыку, кожны вечар ляжаў сівы туман. Паяўляўся адразу на захадзе сонца, спачатку ля самай ракі, пасля вышэй, на лагу. Слаўся вузкімі сінімі палосамі, адна на адну, высока над зямлёй, упоравень з платамі.
    Калі глядзець з двара на грэблю, можна было ўбачыць, як пад ім ідзе з поля, з Выганчыка, да маста скаціна.
    3 туманам у вёску за скацінай цягнуўся густы руды пыл ад сухога, збітага нагамі і перацёртага калёсамі на муку торфу. Падымаўся над грэбляй клубамі, як дым; буры, афарбаваны сонцам, ён доўга вісеў угары, тады пачынаў паўзці ў канцы вёскі на лог — пад Белую дарогу...
    ...Толькі ў ціхія ночы пад раніцу, калі ападала раса і туман засцілаў усё на свеце, аж не было відаць платоў за хатамі і высокага, як дастаць рукой, гарбатага, што мядзведзь, сланечніку ў гародчыку, рабілася свежа і сыра. Тады на дварэ пахла гуркамі і кменам...
    148
    МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ
    ЛЕТАМ У ВЕСЦЫ
    (Урывак з рамана «Сцежкідарожкі»)
    Прыгожа ўлетку ў вёсцы Зяленічах!
    Адзін канец вёскі амаль што губляецца ў лесе. Лес той цягнецца далёкадалёка ўніз па Дняпры, і чым далей, чым глыбей удасца ў нутро яго, тым шчыльней ахіне ён дыханнем адвечнай дзікасці, тым мацней зачаруе глухім звонам глыбокай сваёй цішыні.
    У лесе ўлетку бывае шмат ягад, грыбоў. У святочныя дні там шумліва блытаюцца песні птушак з песнямі шустрых дзяўчат, з віскам і смехам, з гулкім гойканнем моладзі. Жыве тады лес пярэстазвонкім жыццём, і ў тым жыцці — у зялёным, у сонечным — чуваць гармонія шчасця, гармонія светлае радасці.
    А вечарамі, калі па вёсцы клапатліва задзынкаюць начныя жукі ды пачнуць моўчкі ныраць зза вуглоў чорныя шаптуныкажаны... калі пранясецца над вёскай ціхамірны подых начнога спакою,— над Дняпром тады сакавіта пальецца беларуская звонкая песня, разальецца ў працяжлівых ядраных гуках надрыўны сум беларускае вёскі.
    Добра пайсці тады ў лес аднаму, убіцца ў глухі хмызняк над Дняпром і моўчкі слухаць, як у сівым кудлатым тумане над соннай вадой б’юцца прыгожыя гукі, як растаюць яны водгуллем недзе там, за Дняпром, дзе спяць сенажаці, дзе адгукаецца на песню адзін аднастайнарыпучы крык дзергача.
    I яшчэ добра тады ўпарта ўглядзецца ў спавітыя туманам і змрокам воды Дняпра, увабраць у сябе іх таемнасць, маўклівую, сугучную чароўнаму маўчанню чорнага лесу. Тады могуць паўстаць у душы цені дзівосных малюнкаў, дзівосных падзей, цені наіўных дзіцячых трызненняў. Тады можа здацца, што рассуваецца ціха туман над Дняпром, раздаецца вада і ўсплывае наповерх цудоўнай красы дзяўчына. Яна асцярожна азіраецца, яна, пэўна, хоча выйсці на бераг, каб пагойтацца на гнуткім вецці бяроз.
    Мо, гэта русалка? А мо, гэта казачная ДзеўкаПаланянка, што ў моры з сонцам купаецца?
    149
    ЯНКА БРЫЛЬ
    РОДНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
    (3 кнігі «Жменя сонечных промняў»)
    Знаёмая партызанская кузня. Колькі яна працавала тады на кавалёву сям’ю, а колькі на нас?.. Цяпер абкідана калгасным інвентаром. Гудзе горнам і звоніць кавадлам, як і заўсёды, неяк загадкава хвалюючы... Каваль, як заўсёды, замурзаны, з усмешкай:
    — Няўжо ж гэта, хлопцы, ужо шэсць год прайшло пасля вайны?..
    Вёска яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупанцкіх пажараў. А ўжо відаць і рысы новага — будынкі брыгаднага двара, антэны радыёпрыёмнікаў...
    Нёман. Гаючая, родная прыгажосць. Успамінаецца той час, калі яна, гэтая прыгажосць, адчувалася і паколатымі, патрэсканымі нагамі. Маленства з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў, з назіраннем жыцця ў дробязях, знізу, калі многае, чаго не заўважаеш сёння, заўважаў і многае адчуваў мацней, без наўмыснага падыходу, без прывычкі запісваць, хаця б толькі вачыма.
    Дзікі дзень на рацэ. Са спінінгамі — уніз па плыні, да краю пушчы. Печаная ў прыску, папершабытнаму смачная шчупачына. To дожджык, то сонца, то вецер, што згортвае хвалі ў баранчыкі. Пясчаная сцежка ў мокрым лазняку. Крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкі... Халаднаваты, быстры брод.
    Ад гэтага броду, ад пушчы хмары гналі нас у другую вёску. На ўсходзе весела ззяла вясёлка, як сімвал ціхага жыцця, што так пасвойму адчуваецца ў гэтых шматпакутных мясцінах...
    Першыя мэндлі. Шпакі пачынаюць лётаць чародамі. На выгане — басаногія пастушкі і дамавіты пах торфу ад іхняга вогнішча. Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з купінай у дзюбе. Век жыві — век будуйся. 3 гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам.
    Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. Дзе так нядаўна яшчэ стракацелі палоскі. Абозы сена. Навінка тут — трактары, грузавікі...
    Ідылія вечнага і сучаснасці.
    150
    ЯНКА БРЫЛЬ
    ДАРАПЯ СЭРЦУ МЯСЦІНЫ
    (3 кнігі «Жменя сонечных промняў»)
    Узгоркі Навагрудчыны, калі глядзець з гары, ледзь не ў шахматным парадку ўкрытыя пералескамі. Дубы і грабы. Жытнія мэндлі. Грэчка ў пахкай красе. Жніўная песня. Рупліва махае рукамі жняярка. На гасцінцы, уздоўж бруку, над расквечаным адхонам — добрая сцежка для нашага братавеласіпедыста. I цянёк ад прысадаў, і голле трохі зачапаецца лістотай. У цяньку каля хутара, на траве, да чорнага хлеба вельмі добра падыходзіць свежае малако.
    ...Пасля ўзгоркаў ды пералескаў, ад Карэліч на Любчу, пачынаецца лагодная роўнядзь, з чысцейшымі мэндлямі, светлазялёнымі прасторамі слаўнага лёну, усыпанай кветкамі канюшыннай атавы, густых, зярністых аўсоў. Вёскі цягнуцца амаль неразрыўным ланцугом, дружна чапляючыся адна за адну, злучаныя звонка ўкатанымі дарогамі, абапал якіх густа стаяць то нізкія каржакаватыя вербы, то велічныя красуні ліпы, з якіх яшчэ ўсё асыпаецца духмяны пыл. Рэшткі апетага Міцкевічам: «ціхія грушы» на межах... Хаця — межаў няма. Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючы смачным, гаркаватым пахам. I на ўсім гэтым фоне — сведчаннем часу — працуе камбайн.
    ...У Любчы — ужо шырокі пасля нашых Ярэміч, падкормлены водамі некалькіх рэчак Нёман. 3 яго адвояў — мы бачылі — сетка вымае на сонца шыраказяпых, выпасеных шчупакоў. За ракой, на зялёнай прасторы, што канчаецца на даляглядзе цёмнай сцяною лесу, ходзіць калгасны статак. Ад саламянага будана за Нёманам, дзе збіраюцца нанач каровы і куды прыязджаюць з бітонамі даяркі, увечары чуваць дзявочыя жарты і смех, а бліжэй — дзюрчанне ў звонкія вёдры духмянага сырадою. Блізкасць пушчы адчуваецца не толькі над ракой, берагі якое завалены падрыхтаванай для сплаву драўнінай, але і ў самым гарадку. Новыя домікі стройнымі і шчыльнымі радамі закрылі ваенныя пажарышчы. 3 вялікіх асветленых акон грыміць радыё, праз белую павалоку фіранак відаць зеляніна вазонаў... Вузкакалейныя рэйкі заўсёды здаюц
    151
    ца яшчэ меншымі, чым яны ёсць у сапраўднасці,— хоць ты вазьмі іх з сабой, каб парадаваць дачок новай забаўкай. Фанабэрысты паравозік цягае свае тры вагончыкі ўздоўж платоў і варотаў, з блазенскім, задзёрыстым свістам, чапляючыся комінам за лісцё вішняку і двойчы на дзень акурваючы яго чорным дымам. Многа пяску, што асабліва адчуваецца ўвечары, калі зза Нёмана вяртаюцца каровы.
    ...На ціхай вадзе рэк і рэчак, над якімі сямтам грукочуць бяссонныя млыны,— раскашуюцца сытыя, міластракатыя свойскія качкі, водзячы па люстранай паверхні вады нібы накрэсленыя цыркулем кругі.
    ...Ад Нёмана да Кромані — пяскі, па якіх вельмі цяжка каціць наўючаны веласіпед. Лясная глухмень і раптам — «модрае вока» ў сасновым кальцы!.. Асабліва хораша выглядае светлазялёная падцянёўка сітняку — паміж цёмнай сцяною лесу і агромністай шыбай вады. Дно Кромані светлакарычневае. Пройдзеш — доўга відаць вялізныя сляды і падымаюцца наверх бурбалкі. Многа ракаў, якіх мы лавілі «сакаўкай», а пасля оптам пяклі ў прыску вогнішча. Безліч малявак, асабліва відных на захадзе сонца. Шчупакі і акуні палююць зусім нахабна, глытаючы плотак ледзь не ў паветры. Акуні — гарбылі. Добра выглядае такі, узброены пілой калючак, прыгажун, наструнены на спінінгавай жылцы! Вельмі прыемна адчуць яго першы рывок і супраціўленне, як доказ, што ў сіняй бездані — не пуста. У завадзях, адгароджаных ад берага сітняком, раскашуюцца — тут ужо дзікія — качкі, мноства качак і ўсе без горкага вопыту,— лодку яны падпускаюць бліжэй, чым на стрэл. Добра слухаць іх гоман і фуркатанне крылляў пры ўзлётах. I тут матылі залятаюць на самую сярэдзіну возера. А паверхня вады, замест свіцязянскага ліпавага цвету, пацярушана сівым пылком насення сітнякоў.
    ІВАН МЕЛЕЖ
    ВЁСКА КУРАНІ ЛЕТАМ
    (Урывак з рамана «Подых навальніцы»)
    Было лета, самая зялёная пара яго. Зелена было на гародах, у полі, на балотах. Зелена было на ўзмежках, абапал дарог, каля куранёўскіх платоў. Зямля буяла пад шчодрым сонцам, пад лагодным небам.
    152
    Ранкамі было свежа і росна. Яшчэ ў халаднаватай свежасці — як вялося адвеку — валокся сярод вуліцы, гукаў пастух з пугаю; заспана выпіхвалі гаспадыні і гаспадары рагуль і падласых. Чым далей, больш цадзілася дымоў над стрэхамі; чым далей, больш шырэлі, багацелі гукі: пасля рахманых кароў усё званчэй, нецярплівей уядаўся ў ранішні гоман віск свіней і парасят. У свой заведзены час выпраўляліся на вуліцу першыя свіныя наглядчыкі; санлівыя, як п’яныя ад сну, ад слёз, пляліся з аблавухімі к выгану...
    Днём Курані былі ў будзённым, нехапаткім клопаце. Пасвілі коней, глядзелі калёсы, рыхтавалі граблі, косы, біклагі. Абагрэтая сонцам вуліца, затравелыя двары нібы драмалі: гон веснавы сышоў ужо, а летні яшчэ не пачаўся. Найчасцей млосны спакой над Куранямі трывожылі цяпер лямант квактух ды задзірыстае, давольнае галёканне якоганебудзь крыкуна з чырвоным грабянём, ашалелых ад сонца і цішыні. Часам мерна, паважна адбівал