• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    ор шчаслівы Зліваецца шчыльней I гоман хваль шумлівых, 1 звонкі смех дзяцей.
    ІВАН ЧЫГРЫНАЎ
    СПЯКОТА I СУХМЕНЬ
    (Урывак з апавядання «За сто кіламетраў на абед...»)
    Сонца ўжо было далёка ад таго месца, дзе вынырала ўранні; яно вісела, усё прамяністае, без кропелькі чырвані, над бярозавым гаем, што ажно сінеў па той бок калгаснага поля, якое горбілася ля самай вёскі і паступова распасціралася за бальшаком, адкрываючы далягляд. У лесе яшчэ адчувалася ранішняя прахалода, зрэдку, калі чапляўся за куст, пырскала па твары раса, але і раса, і прахалода былі ўжо як падагрэтыя — на зямлю паступова асядала духата, якая запаўняла сабою, дзе толькі можна, пустату. Нават дыхаць цяжка
    116
    станавілася. У лесе пахла растопленай смалой. 1 ўсё жывое хавалася ў цень. Адны нястомныя жаваранкі, якія то раптоўна падалі з вышыні, то зноў узляталі над полем угору, званілі ў пабялелым, быццам выцвілым, небе, і іх чуваць было нават тады, калі дарога зварочвала ў самы лес, ды весела, як на пажары, ціўкалі на бярозах, што раслі паабапал дарог, вераб’і.
    На высушаных сонцам лясных палянах ужо ва ўсю цвіў жоўты святаяннік, а на папарах, што былі на ўзлесках, адразу за межавымі канавамі, калыхаліся мяккія мяцёлкі палявога хвашчу, падобныя на маладыя лістоўніцы; побач з даўганогімі сухавейкамі, якія нядаўна распусціліся ля дарог, адцвітаў залацісты расходнік; на званках зарніц, што не хацелі расчыняць свае чырвоныя зеўранкі, гулі басістыя чмялі, апяразаныя чырвонымі і жоўтымі паясамі; быў якраз той час, калі цвілі амаль усе лугавыя і палявыя краскі і калі, нягледзячы на сухмень, трава стаяла яшчэ мяккая і зялёная, затое на пясчаных пагорках, паміж вёскамі, скрозь шапталася пасмяглае і пустое жыта.
    ЯНКА ЖУРБА
    УСХОД СОНЦА
    Ужо золак заззяў, Святло льецца ў прастор. I ачнуўся ад сну — Ціха шэпчацца бор.
    Як кудзеля, туман Яшчэ вісне ў палях, I струменіцьплыве Ад лугоў свежы пах.
    Загарэўся агнём Край усходні нябёс, I ляцяць на зямлю Іскры сонечных кос.
    I здаецца — ўвесь свет Яркім сонцам сагрэт. Сонцу рада зямля — Шле усмешкупрывет.
    117
    Прашумеў вецярок Па кустах лазняка — I іскрыццагарыць Залатая рака.
    А ўгары — небасхіл Хараством зіхаціць...
    Сонцу яснаму гімн Безупынна гучыць.
    УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА
    УСХОД СОНЦА НА ПРЫПЯЦІ
    Як мур з важкіх вялізных скал, Дубровы ў змроку над ракою. Лаза, чарот, трысцё — як вал. Туман закрыў іх пеляною.
    Над верхавінамі дубоў, Цераз зубчатыя вяршыні, Струмень барвовых аганькоў Затрапятаў на небе сінім.
    Як бёрда, змрок. А неба — шоўк. Шоўк цёмнасіні, васільковы.
    Ен на аснову. А на ўток Ідзе струмень шматкаляровы.
    Плыве тканіна у прастор, Над ёй схіліўся ціхі золак.
    Ен вышывае свой узор Адразу ў некалькі іголак.
    I кветы казачныя ў ім,
    I птушкі з крыллем распасцертым. Цудоўны, казачны кілім Лёг над гаямі і над светам,
    Адлюстраваўшыся ў вадзе, На хвалях Прыпяці ільсніцца. Падобнага няма нідзе, Падобны нават не прысніцца.
    118
    I раптам стужкі праз кілім Ляглі на небе залатыя.
    У іх праменні залатым Растанулі узоры тыя.
    На неба перайшло святло Ад урачыстага світання.
    А следам сонца узышло На васільковым акіяне.
    Зашчабятаў птушыны хор. Затрапятаў аер, чароты. Загаманіў зялёны бор. Зашалясцела ўсё балота.
    Уперак Прыпяці лягла Дарога, тканая з прамення, Або з крышталю, ці са шкла, Ці з самацветнага камення...
    Дарогай раніца да нас Ішла з вышынь, святлом спавіта.
    I на зямлі была яна, Была на небе, у блакітах...
    ВАСІЛЬ ВІТКА
    ШАРАЯ ГАДЗІНА
    Пеўневым барвовым грабянцом Запалаў лясок на даляглядзе. Развітальным, сумным пасланцом Сонечны прамень упаў у садзе.
    I на шыбе так зазіхацеў, Што міжволі жмурыліся вочы. Летні дзень упарта не хацеў Саступаць рубеж раптоўнай ночы, За зямлю трымаўся з усіх сіл, Hi вяршка не аддаваў без бою, I сыходзіў вузкі небасхіл Чырванню гарачаю, густою.
    119
    Нездарма, напэўна ж, нездарма
    Даўняя прыкмета ёсць такая: Недзе там, на захадзе, вайна, Калі гэтак полымя шугае.
    I я доўга зпад рукі гляджу: He, мая радзіма не ў трывозе. Сяду і хвіліну пасяджу На знаёмым бацькавым парозе.
    Цьмее край зямлі і ледзь трымціць Тонкаю агністаю палоскай, I, наструненая ўся, звініць Вечаровым водгаласам вёска.
    Вось апошні валасок пагас, Прыцемак плыве ўжо над нізінай.
    Гэты час на Случчыне у нас Называюць шараю гадзінай.
    У цішы вячэрняе пары
    Добра пра наступны дзень памарыць... На начную змену трактары Выйшлі ў поле, запаліўшы фары.
    Значыць, сонечны прамень не згас, Ен на варце нашай мірнай працы.
    Выверыўшы дум сваіх запас, Трэба мне ізноў за песню брацца.
    Хай паверкай перад новым днём Будзе гэты час мой вечаровы.
    Нездарма ж такім агнём Небасхіл палаў барвовы.
    ЯНКА СІПАКОЎ
    СОНЕЧНЫ дождж
    Ен паліўся... Спорны, шчодры. Церабнуў па промнях коса, Зазваніў са стрэх у вёдры, На дварэ абмыў калёсы.
    120
    Падстаўляюць чашкі кветкі — Хочуць піць пасля спякоты, А ільнам, бы нам, няўседкі — Ліўнем мыюцца з ахвотай.
    Веццемпрыгаршчамі клёны Дажджавыя кроплі ловяць; Як жаніх, стаіць зялёны, Чыста вымыты ядловец.
    А пасля дажджовай працы Прыгажосць зямля прыдбала, Нават сонца прыбірацца У вясёлку спешна стала.
    ЮРАСЬ СВІРКА
    ДЗЕНЬ ЛЕТНЯГА СОНЦАСТАЯННЯ
    Самыя доўгія, самыя светлыя, Самыя ціхія, самыя летнія.
    Дні сенакосныя, травы падвялены, Дні, што калісьці вайною паранены.
    Яшчэ не забылася гора народнае, Памяць глыбокая, памяць грымотная.
    Самыя шчодрыя дні навальнічныя, Сіняе неба, паляны сунічныя.
    Нектар наліваюць у краскі мядовыя, Самі ўрастаюцца ў завязь садовую.
    Поле гайдаецца — колас да коласа, Зямля адгукаецца хлебнаму голасу.
    Сонцам прыгрэтыя, сонцам з’яднаныя, Добрай зязюляю накукаваныя.
    Праходзяць узлескам, надрэчнай далінаю Самыя звонкія і салаўіныя.
    Адкроплены досвіткам спелымі росамі, У ліпень сыходзяць радаміпакосамі.
    Жыццё асвятляюць праменнаю раніцай I не канчаюцца, і не канчаюцца!
    121
    ПЛАТОН ГАЛАВАЧ
    ЛЕТНЯЯ РАНІЦА
    (Урывак з рамана «Праз гады»)
    Быў самы ранак, час, калі пачынае сыходзіць з зямлі туман і з туману, паступова разгортваючы сваімі промнямі яго заслону, выходзіць сонца. Яно не грэе. Цьмянае сонцава кола кружыцца за туманавай заслонай над самымі балотамі і вільготнай мякаццю яго сцірае з сябе санлівасць. Туман радзее, а сонцаў круг усё чысцей, усё яскравей і рухавей. Пакуль сонца ў тумане, сабраная ў кроплі раса нерухома трымаецца на мураве і колер муравы мутнаватазялёны. Птушкі не спяваюць яшчэ, а як бы пераклікаюцца адна з другой пасля ночы. Як толькі ўзнімецца ўгору абмытае росамі сонца, а туман пачне адплываць за асмялеўшым ветрам на ўсход, як бы згаварыўшыся, разам пачнуць свой ранішні спеў птушкі, і густалісты асіннік і бярэзнік заварушацца, гойдаючы тонкімі верхавінамі, падстаўляючы гнуткія свае галіны пад лёгкія і ўчэпістыя птушыныя ногі. Варухнецца мурава пад ветрам і заіскрыцца расой. Залочанымі пырскамі будзе ўзлятаць зпад ног раса, збітая з муравы, а прымятая нагамі мурава будзе павольна падымацца насустрач сонцу.
    ЯНКА КУПАЛА
    ЛЕТНЯЯ РАСА
    Як брыльянты, рассявае Ночка летняя расіцу, Туманамі спавівае Луг зялёны над крыніцай.
    А як раніца настане, Бліскі сонца загуляюць,— Рос прыходзіць адцвітанне, Туманы ў рэчцы таюць.
    Як брыльянты, гінуць росы На зялёнай сенажаці;
    Сонца косы, нашы косы He даюць паўдня ім знаці!
    122
    ПЯТРО ГЛЕБКА
    ЛЕТНІ ДЗЕНЬ
    За драўлянымі млынамі, Дзе канчаюцца масты, Шырачэзнымі лістамі Ахінуліся кусты.
    Ад крутых віроў глыбокіх На пясчаны перакат, Прамяністая ад спёкі, Выгінаецца рака.
    Перад поплавам на градах — Мак высокі і густы;
    Там камандуе парадам Сам сланечнік залаты.
    А за рэчкаю, на правых, На высокіх берагах Знепакоіліся травы У някошаных лугах.
    Луг заліўся галасамі:
    Да яго ва ўсе канцы Выйшлі стройнымі радамі Загарэлыя касцы.
    У кашулях яркабелых,
    У чырвоных паясах... I на голас іх запела, Адгукнулася каса.
    He пракосы, а палосы Выжынае чыста сталь, А навостраныя косы Асыпаюць звонам даль.
    Слава травам, слава кветкам, Слава летнім яркім дням, I засеяным палеткам, I пакошаным лугам!
    123
    Слава людзям дружнай працы, Слава ім!
    Мінуць вякі,— Будзе так жа выгінацца Шкло празрыстае ракі,
    Будзе мак цвісці на градах, Будзе ў сэрцы з веку ў век Несці творчай працы радасць Непакорны чалавек.
    КАСТУСЬ КІРЭЕНКА
    ЗАХОД СОНЦА
    Высокавысока ў блакіце Яшчэ клекаталі буслы, А тут ім адказвала ў жыце Сям’я перапёлак малых.
    Птушыныя звонкія зовы Яшчэ былі чутны ў лясах, А ўжо на лугі і дубровы Цішком ападала раса.
    I злосная, што ўсё не моўкне Гамонка ліпнёвага дня, Вяла асцярожна навокал Свае невады цішыня.
    Вось вецер найшоў на таполі
    I полымя збіў з верхавін, Шарэла жытнёвае поле, Дыхнула туманам з лагчын,
    Ужо і сава на курганні Начны пачала свой дазор, А ўсё ж не сціхала змаганне,— За сонцам цягнуўся прастор.
    I толькі калі паза хмарай Схаваўся апошні прамень
    I гром дзесь за пушчай ударыў,— Здавалася, здасца ўжо дзень.
    124
    Але то была, можа, хвіля. Пранесла грымоты, і зноў Ад радасці загаманілі Барвовыя кроны кляноў.
    Бусліны ізноў чуўся клёкат, I следам за ўспышкай зарніц Даносіла ветра.м здалёку Дыханне бурлівых крыніц.
    ЯКУБ КОЛАС
    ЛЕТНЯЯ НОЧ
    (Урывак. з апавядання «Сяргей Карага»)
    Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю і ўсё гусцей і гусцей церушыла над ёю, як бы прасяваючы праз танчэйшае сіта, малюпасенькія крупінкі змроку. Рэзка вызначаныя абрысы лясоў і ўзгоркаў трацілі сваю форму і знікалі ў цемры. Летняе неба, здавалася, ніжэй звесілася над зямлёю і ўзіралася ў яе тысячамі бліскучых вачэй. Але на зямлі ў гэты момант было пуста і ціха,— так ціха, што патыхала нейкай жудасцю, бо яна, гэтая цішыня, была такая незвычайная, такая непрывычная. 1 небу, як відаць, не хацелася паверыць, што там, на зямлі, і сапраўды спакойна, бо яно зараз жа выслала зза цёмнага краю зямлі яшчэ аднаго дазорцу — крывавачырвоны, сцяты баханецмесячык. Чуць падняўшыся над дубоваю кудзеркаю лесу, што стаял