• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
     шукаць грыбоў.
    Мы хадзілі, мы шукалі, Кожны кусцік аглядалі,— Хоць бы дзе адзін грыбок, Толькі мох ды верасок, Ды навокала палянкі Чарадой раслі паганкі, Ды пад сонцам на прасторы Чырванелі мухаморы.
    Мы гадалі, што за ліха? А грыбы сядзелі ціха, Так схаваўшыся у мох, Што не толькі белых ног — He відаць было і шапак. Ды не выцерпеў абабак: 3 моху выглянуў, гарэза.
    Я нагнуўся яго зрэзаць. А нагнуўся, аглянуўся — I ад радасці схіснуўся: Ля абабка — махавік, А наводдаль — чашчавік, А за імі каля сцежкі —
    169
    Чарадою сыраежкі
    I, як родныя сястрычкі, Маладзенькія лісічкі.
    Я сяброў сваіх склікаю, Далейболей аглядаю: Паміж леташніх лістоў Чырванее асавік,
    А за ім — кароль грыбоў, Сам магутны баравік.
    Я набраў іх цэлы кошык, Палажыў наверсе ножык I падумаў, што кашолкі I сябрам ільга набраць, Калі толькі, калі толькі Добра ўмеючы шукаць.
    Трудна першы грыб здабудзеш,
    А другі ўжо сам ідзе, Бо яны, як мы, як людзі, Любяць жыць у грамадзе.
    МАКСІМ ТАНК
    ГРЫБЫ
    Я прынёс іх з ляснога дрымучага свету, Дзе з брусніцамі ніцымі — жар верасоў. Падасінавікаў у чырвоных берэтах Пад старою асвінай асінай знайшоў.
    А лісічак набраў каля сцежківяртухі, Што да хагы лісінай лагчынай вяла;
    Падбярозавікаў — пад бярозайшаптухай, Дзе капэла чмяліная пелагула.
    Сыраежак знайшоў, дзе памежакузгорак Мураўі занялі для паселішч сваіх;
    А апенек — ля пнёў і ля сховішч вавёрак, Жоўтых махавікоў — між імхоў баравых.
    А рыжкоў і ваўнянак нарэзаў багата Там, дзе лічыць зязюля гады па вясне...
    А пра баравікі не скажу, каб адна ты He пабегла шукаць іх у лес без мяне.
    170
    МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
    ЖНІВЕНЬСКІ ВЕЧАР
    (Урывак з рамана «Векапомныя дні»)
    Быў той слаўны вечар, якія бываюць у пачатку жніўня, калі яшчэ цёпла, калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні, калі на бярозах яшчэ рэдкарэдка патрапіш на жоўты лісток. Яшчэ не зжата збажына на полі, і толькі першыя бабкі стаяць, як салдаты, на варце лета. Ну, а раз варта ўжо выстаўлена, то не за гарамі і восень. Яна ўжо набліжаецца неўзаметку. Блізасць яе адчуваецца ў празрыстасці паветра, у ранішнім зябкім ветрыку, які цямніць дрсбным рабаценнем спакойнае люстра возера. Даўно сплылі мутныя воды, пашарэла багавінне ў рацэ, і на дне яе выразна вылучаецца кожны каменьчык і кожны пячкур на пясчаных намоінах.
    ІВАН ШАМЯКІН
    ЖЫТНЕВЫЯ ХВАЛІ
    (Урывак з рамана «У добры час»)
    Дзень быў спякотны і ветраны. Хвалявалася жытнёвае мора. Хвалі набягалі адна на адну, разбіваліся ў нізіне, каля старой ігрушы, адступалі назад на ўзгорак, на нейкі момант нібы заміралі на адным месцы. Разам з хвалямі рухаліся на полі колеры, адценні. Нахілялася збажына, лажыўся колас на колас — цямнеў колер, на ўзгорку рабіўся цёмнавасковы, з шэрым адценнем, у нізіне — жоўтазялёны: там азіміна яшчэ не зусім паспела. Прабягала хваля — выпрамлялася жыта і колер яго адразу зменьваўся, набываў натуральныя вясёлыя летнія фарбы...
    Ад зялёнай паласы ярыны, што віднелася далёка справа, паўз сасоннік хутка бег цень хмаркі. Цень дабег да яе, хмарка на момант закрыла сонца, і ўраз пацямнелі фарбы, мацней шугануў вецер. Але затое там, дзе ценю не было, поле зрабілася яшчэ больш яркім, залатым.
    171
    ІВАН МЕЛЕЖ
    У ЖНІВО
    (Урывак з аповесці «Гарачы жнівень»)
    Перад раніцай прашумела навальніца. На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці, а за ім хутка сплылі і хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае, жнівеньскае сонца. I неба, і сонца, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных, буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю.
    Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня. Луг ахутала трапяткая цякучая смуга. 3 гэтага дня гарачыня не спадала ўвесь жнівень. Дні стаялі ўвесь час пагодныя, духменныя; неба сінела высокае, бяздоннае і чыстае — на ім толькі зрэдку ў недасяжнай вышыні зіхацелі белыя, як пух, воблачкі.
    Было ў самым разгары жніво; жыта ўжо зжалі, a ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Пад палючымі праменнямі сонца хутка выспявалі загоны аўса.
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    КОЛАС
    Шуміць авёс, звініць ячмень,
    I верыш ты ахвотна, Што каласы цалюткі дзень Красуюць бесклапотна.
    Ты працай дзень распачынаў, Пацеў пад сонцам летам, А коласу як быццам спраў Няма. Няпраўда гэта.
    Ты, з працы ідучы, прыкмець
    Ягоную работу —
    Вусамі ён варушыць ледзь, Ен мокры ўвесь ад поту.
    172
    He проста ён глядзіць увысь На светлыя аблокі,
    А знізу ўверх, а зверху ўніз Свае ганяе сокі.
    Ен з глебы гоніць кропляў шмат, Іх грэе на праменні, Бо трэба вырасціць зярнят Яму не меней жмені.
    Ен ловіць сонечны прамень, Нябеснай рад вадзе ён, Так напрацуецца за дзень, Што ночку ўсю пацее.
    Hi днём ні ноччу ад турбот Спакою ён не мае.
    А раніцою з твару пот Ен сонцам выцірае.
    МІКОЛА АЎРАМЧЫК
    * * *
    Вось яны, прывольныя прасторы Роднае зямлі спакон вякоў!..
    Паабапал збожжавае мора
    Ледзь не хлыне на бальшак з бакоў.
    Панад абеліскаміслупамі Дубасілак з гордай галавой, Тройчы расстраляны перунамі, Выглядае вежай вартавой.
    А як пеўні выклічуць світанне, Разам з дбайным сонцам аглядаць Гэтыя бяскрайнія ўладанні
    Бусел падымаецца з гнязда.
    Апячэ дзяўчына ранкам буднім Ногі аб расу на мураве, Ледзяной вады глыне са студні
    I курлыкне хрыпла журавель.
    173
    Калі бачыў ты, як тут шугае Бэз ліловы полымем ля хат, Ад якога сполахі мільгаюць Ў шыбах вокан і ў вачах дзяўчат;
    Як кіпіць перад пачаткам лета Квецень перагрэтая садоў
    I ружовай пенай белацвету Пырскае на разамлелы дол;
    Калі чуў, як салаўі тут хорам, Захлынаючыся ад красы, Прапалоскваюць, бы лудзяць, горлы Срэбнымі крупінкамі расы;
    Калі звечара пасля змяркання Адчуваў, душою малады, Як у сэрцах спее тут каханне, А ў садах — духмяныя плады;
    Калі бачыў, як, святлом барвовым Азарыўшы да вяршынь лясы, Незгасальным полымем ліловым Тут гараць увосень верасы;
    I калі не днямі, а гадамі Адчуваў ты зблізку і здаля, Як тут хлебам, мёдам і грыбамі Пахне навакол сама зямля,—
    Зразумееш ты тады, магчыма, He пражыць чаму мне без яе I чаму усё тут прад вачыма У ружовых фарбах паўстае.
    ЯКУБ КОЛАС
    ЖНІВО
    (Урывак з паэмы «Новая зямля»)
    Ітак, заціхлі сенажаці, Пайшла каса адпачываці, Да часу звісшы пад страхою,
    174
    Каб быць заўсёды пад рукою На ўсякі выпадак, патрэбу. Цяпер увагу дайце хлебу,— Сярпок крывенькі просіць дзела, Жытцо падходзіць, пабялела. Саломку выгнуўшы дугою, Звісае колас над зямлёю, А спелапоўныя зярняткі Глядзяць, як спонківачаняткі, Нібы ім хочацца хутчэй як Спаткацьубачыць мілых жпеек.
    Прыйшоў жаданы час спаткапня. Глядзіць прыветна дзянёк зрання;
    У бляску сонца нікнуць росы; Свяжуткі, чысценькі нябёсы, Бы тыя вочкі маладыя, Застылі хмаркі залатыя. Дымок танюткі, белаваты Ўжо павіваецца над хатай, Бо трэба ж выпаліць печ тую Ды йсці на ніўку маладую.
    Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі, У хустках лёгкіх, кофты белы, Іх рукі дужа загарэлы.
    Ідуць дзяўчаты, маладзіцы I жарты строяць, як блазніцы, Звініць іх голас, смех шчаслівы; Чутна і песня маладая, I поле раптам ажывае.
    I мацяркі з дзяцьмі малымі Ў лубкахкалысках за плячымі —■ Такая ты, жаноча доля,— Марудна цягнуцца на поле. Прыйшлі на вузкія загоны, Дзе каласочкі шумызвоны У таямнічы спеў злілі, Упаўшы чолам да зямлі.
    Гарачы дзень. На полі душна. Прыціх той ветрык непаслушны, Як бы сваім аддаўся марам. Зацішак поля дыша варам
    175
    I гоніць з твару поту pari, I сохнуць губы ад той смагі. А жнейкі жнуць. У моры збожжа Мільгае постаць іх прыгожа, Калі ў паверхні таго жыта Ўсплыве галоўка самавіта I так прыгожа азірнецца, А гібкі станік разагнецца; Або калі над галавою У жнейкі спрытнаю рукою Пучок калоссяў мільгатнецца, Апіша дужку, бы вясёлку, Бы нейкай знічкі след пагаслы, I борзда ляжа ў перавяслы, Што распасцёрты на падолку,— Дапраўды: ўзмахаў гэтых мгненне —■ Адна любота, заглядзенне!
    Гарачы дзень! Эх, спёка, спёка! А прохладзь вечара далёка.
    Замлела ўсё ў жарытамленні, Зямля гарача і каменні;
    А ўсюды ціха, нема, глуха, I толькі заедзь каля вуха Гудзе агідна, надаедна, Бы сама наша доля бедна, Ды дзіцянё з лубкакалыскі Заводзіць плачы свае, піскі, А кучаравыя снапочкі, Над ім злучыўшы каласочкі, Стаяць спакойна і маўкліва, Бы кажуць жнейкам тым жычліва: «Да нас ідзеце, дабрадзейкі!
    Пад наш цянёк хавайцесь, жнейкі!»
    А жнейкі жнуць. 1х твар палае, Іх пражыць, сушыць смага тая, Якую трудна ім здаволіць, Якая толькі «піць! піць!» моліць. Сярпок скрыгоча прагавіта, Жытцо згрызаючы сярдзіта, Як бы яму ўсё мала стравы — He дарма ж вылез ён зза лавы; Цяпер яго красачасіна: Шпарчэй, шпарчэй жа гніся, спіна!
    176
    I спіны гнуцца, бы ныраюць;
    Па струнахкальвах пальцы граюць, Напрост кладуцца жмені жыта, Растуць снапочкі самавіта, Стаяць, бы лялечкі якія, Глядзяць, як госці дарагія.
    Прыйдзі пад вечар ты на поле I палюбуйся ім, саколе! Ў якія роўныя шнурочкі Цяпер пакладзены снапочкі!
    I як прыгожаслаўны бабкі! Якія ладныя іх шапкі!
    I хоць яны ўсе адзінакі, Але і выраз і адзнакі У кожнай бабкі асабісты, А наагул усе фарсісты, Зірнеш — дальбог жа, возьме ўцеха, I не стрымаешся ад смеху: Яны так мілы, так прыветны, Так самавіты, так фацэтны, I пазіраюць так прыхільна, Прыгледзься толькі да іх пільна!
    I многа ж іх: не змерыш крокам I не акінеш нават вокам;
    Стаяць радамі, зухаваты, Як на ўрачыстасці салдаты.
    МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
    НА ЗЫХОДЗЕ ЛЕТА (Урывак з апавядання «Васількі»)
    Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкай восені. Зямля здаецца лёгкай, бязважнай, яна ўся дыхае цішай, спакоем. Усё відаць як на далоні: і кожнае дрэва на шляху, і кал