Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
і ў гняздзе на зялёнай Зайчыкавай страсе сваё «клёклёклё» бусел ці бусліха. Іншы раз у цішыню Куранёў урываўся вясёлы галас зза выгану: падшыванцы — свіныя пастухі, забыўшы пра сваіх свіней, пра ўсё на свеце, плёскаліся ў копані, у зацвілай раскай тухлай вадзе.
Вечарамі спакваля ўціхала ўсё: каровы, коні, свінні, буслы. Спакваля ўціхалі людзі — спачатку старэйшыя, жанатыя, потым і моладзь. Маладыя, праўда, доўга яшчэ бадзяліся па вуліцы, галёкалі, рагаталі на прызбах, але цішыня нарэшце брала і іх. Калі не лічыць ціхіх вар’ятаўзакаханых, што, як апоеныя, да світання туліліся дзенідзе пры платах ды па завуголлях, пасля паўночы ва ўсіх Куранях не было чуваць ні галаска — Курані спалі. Спалі хаты з чорнымі вокнамі, пустыя двары, маўклівая вуліца. Спалі росныя агароды, халоднае балота за агародамі.
Ад самага красавіка надвор’е прыяла людзям. Было багата цяпла, і ў час паілі зямлю спорныя дажджы. I азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах куранёўцаў надзеі на лета: малілі бога, каб толькі і далей памог пагодаю. Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц. Зранку неба было і чыстае, і яснае, і яснасць стаяла доўга ўдзень, але за полуднем проста ўвачавідкі пачыналі пухнуць белыя, потым сіняватыя хмары. Парыла так, што ў Куранях і
153
навокал усё млела ў духаце; пад вечар хмары зацягвалі ўжо ўсё неба. У вячэрняй цемры безупынку кідаліся чырвоныя зарніцы. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі разложыстыя ўдары грому. У навальнічнай цемрадзі бляск маланак быў беласіні, прагавіты, грымоты падалі і каціліся так магутна і грозна, што, здавалася, на мокрым лапіку зямлі са стрэхамі і ў балотным абшары вакол усё замірала ад страху. У кожнай хаце ў Куранях божкалі, хрысціліся, з непакоем і надзеяй чакалі, што будзе далей.
ІВАН ПТАШНІКАЎ
БУСЛЫ — СІНОПТЫКІ
(Урывак з рамана «Мсціжы»)
Бацяны сёлета адразу варажылі на сухое лета: паскідалі з гнязда малых — аж двое. Іх прынесла зпад сасны котка і паклала ля сенцаў на пясок пад дзверы. Бацяны былі з курчат, голыя, на іх толькі тырчаў густы сівы пух, шорсткі, як валасы на галаве.
Бацяны ўгадваюць, што будзе сухое лета. Можа, па тым, што сухое лета чуюць і змеі, і жабы і спаўзаюць адусюль з лагоў немаведама куды ў балота, а бацянам тады клопат? Бацяны чуюць голад і скідаюць малых, бо як іх тады пракорміш...
Бацяны сёлета пакінулі сабе толькі аднаго малога. Малы быў позні — яшчэ вучыўся цяпер лётаць: скакаў з самай раніцы на гняздзе — старых ніколі днём не было, лёталі немаведама куды — і махаў чорным крыллем. Доўга і настойна — раз за разам. Пасля пачаў злятаць з гнязда за гароды на лог пад раку. Ківаўся, летучы,— здавалася, зваліцца ў баразну на ржышча... Ногі ў бацяна былі яшчэ цёмныя і цёмная дзюба. Ен хадзіў па лагу, торкаючы дзюбай у сухую траву, пасля доўга разбягаўся, каб узляцець з зямлі.
Ен не мог адразу лучыць у гняздо і вісеў угары, махаючы крыллем.
Вечарам на гняздо варочаліся старыя бацяны. Двое. Адно за адным. Ляцелі над Загуменнем з Белай дарогі — з Курачовых Цянёў: здалёку. Плылі ўгары
154
роўна, цяжка, было чуваць на двары, як у іх шастае крылле. Смела спускаліся ў гняздо, ціха клекаталі, як ад радасці, і браліся карміць маладога. Спачатку адзін, пасля другі. На гняздзе тады пачыналася валтузня, і ўсе збіваліся ў адну кучу...
ДАНІЛА САСЕЎ
МЯСЦІНАМ РОДНЫМ
Навечна сэрцу блізкі самы — Ў любую кінь далечыню — Той кут, дзе дарагое «мама» Прамовіў я упершыню;
Дзе першым променем усмешкі, Як сонцам, маці азарыў, Дзе першую пракладваў сцежку У лузе росным, у бары.
Сляды маіх там босых ног...
I любы мне мясціны тыя: Па сёння ў памяці збярог Малюнкі, сэрцу дарагія.
Штогод адзін кірунак маю, Як адпачынак прыйдзе мой,— He жыў, калі не пабываю На Магілёўшчыне сваёй.
Асцёр — шумлівая рака, I Сож, і старажытны Крычаў!.. Мясцін такіх не сустракаў, Што гэтак сэрца маё клічуць!
1 мне
Навечна
блізкі самы —
Ў любую кінь далечыню —
Той кут,
дзе дарагое
«мама»
Прамовіў я
упершыню!
155
ЯКУБ КОЛАС
СЕНАКОС
(Урывак з паэмы «Новая зямля»)
Настаў дзянёк, даўно чаканы. Пакаты ўзгор’я і курганы Уздзелі чырвані кароны, I стрэхі сонцам пазлачоны; Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома, А ў люстры водаў гэтай рэчкі, Як закаханая дзяўчына, Глядзіцца пышная вярбіна. Ў бліскучым лісцейку, як свечкі На алтары ў часы малення, Іскрацца сонейка праменні, Бы смех бязгрэшны і шчаслівы. А там, на ўсходзе, пералівы Агністых фарбаў робяць дзівы I сыплюць шчодра ад усходу Зямлі і небу радасць, згоду. I чуткі струны гэтай цішы! Іх подых ветрыку ўскалыша, I нават з дрэва лісцік кволы Адб’е ў іх голас свой вясёлы. Але паслухай, мілы дружа. Эх, што за хваля і як дужа, Разгонна, смела і агромна Плыве па струнах тых зпад Нёмна! Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Касцы ідуць то грамадою, To шнурам цягнуць, чарадою, To паасобку, то па пары;
Ідуць касцы, ідуць, як хмары, I льецца смех іх разудалы, Як веснавыя перавалы.
Гаворка, шум і коней ржанне — Касьбы вясёлае вітанне.
156
Касцы, ваякі мірнай працы, Выходзяць з косамі на пляцы, I на палоскі верставыя Кладуцца коскі іх крывыя...
Эх, час касьбы, вясёлы час!
I я ім цешыўся не раз, I з таго часу па сягоння Мне сонцам свеціць Наднямонне.
Касцы расходзяцца па гаку, Як бы ідуць яны ў атаку, I жыва менцяць свае косы;
1 ткуцца здольныя пракосы, Лажацца роўнымі радамі, А за касцом двума слядамі Адбіткі ног яго кладуцца, А косы свішчуць і смяюцца.
Тым часам сонца выйшла ўгору I з безгранічнага прастору Шырокай плынню агнявою На землю шчодраю рукою Лье блеск гарачы і яскравы;
I вянуць скошаныя травы, I выглядаюць нудна палі. На луг другая коціць хваля: Ідуць грабцы, жанкі, дзяўчата, Убраны хораша, бы ў свята: Чырвоны колер, белы — ўсякі, Бы ў агародзе тыя макі; Ідуць, пракосы разбіваюць, 3 лагчынак сена выграбаюць, To там, то сям у чэсць пятровак 3 грудзей тых макавых галовак, Дзяўчатак слаўных, яснавокіх, Ў лугах прасторных і шырокіх Плывуцьдрыжаць спяванак тоны; 1 тыя песні засмучоны
I млеюць ў стомленым абшары, Як бы адбітак божай кары.
157
А дзень гарыць, а дзень палае. Ўсплывае хмарка і другая Над сінедымным небасхілам I ў задуменні смутнамілым 3 нябёс блакітных пазіраюць, Як бы дарогу выбіраюць. Раздолле ў лузе, эх, раздолле! А колькі смеху і сваволля, I жартаў, плюскату, штурхання Над гэтым Нёмнам у купанне! I хіба можна ўжо ўстрымацца, У час касьбы не пакупацца? I дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчанька другая? Тут хвалі светлы, срэбралітны, А беражкі — ну, аксамітны, На дне пясочак жоўты, чысты, Вадою згладжаны, зярністы. У воду войдзеш — шчасце раю, Я шчасця большага не знаю, Ці знаць яго ўжо не прыйшлося, Як толькі тут, на сенакосе. А глянь на луг пад вечар, браце! Увесь, як ёсць, ва ўсім ахваце, Па ўсіх грудах аж за дарогу Устаўлен копамі мурогу;
I так свяжуткі копкі тыя, I так выразны, бы жывыя, I выгляд кожнае адметны, Але ўсе разам так прыветны! Вазы шыбуюць важна, стала, Бы тых вагонаў рад нагнала. Павее ветрык — што за пахі! Мёд разліваюць тыя гмахі, Віно найлепшае і ром, Як плата шчырая касцом.
А вечар чуткі, гаварлівы Разносіць гоман, смех шчаслівы I ў сэрцы паліць парыванні I тчэ красёначкі кахання. Ружовы захад повен ласкі, I ціха звіслі агнепаскі, Брыжы, тасёмкі і каралі; Адзенне хмаркі пазнімалі
158
I самі леглі спаць на ночку, Адзеўшы лёгкую сарочку; I гасне дзень у задуменні, Як гаснуць жыцця летуценні.
Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара, I сілай грознага цяжару Ўскалыша землю шум дрыгучы — Далёкі, ўстрымлены, магучы — I здрыгане нябёс разлогі, Як голас божай засцярогі,— Зірні тады на гэту шыр: Трасеццаходзіць луг, бы вір, Бы той кацёл у час кіпення,— Ўсё поўна руху і імкнення. Ой, час гарачы, ой, час цяжкі! Бягуць касцы, ну, як мурашкі, Бягуць грабцам на дапамогу 1 раптам б’юць усе трывогу.
А хмары ўсталі нечакана, Хоць, праўда, парыла ўжо зрана; Беларужовыя іх шаты Вісяць маўклівы і зацяты, А кучаравыя клубішчы, Як на ўсясветным пажарышчы, Растуць, расквечваюць на сонцы Свае клубочківалаконцы I ткуць сярэбраны масток, Дзе гром застукаў, як чаўнок. Пад шум, пад грукат навальніцы, Як бы па знаку чараўніцы, Ўстаюцьрастуць на лузе копкі, I луг пабраўся ўвесь у бобкі. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае, Бо хмара сіваю градою Ўжо звісла нізка над зямлёю, Ідзе гняўліва, пасмы сцеле, Блішчыцьгарыць яе кудзеля I пакручастымі жмутамі
159
Стрыжэглядзіць, як змей, вачамі, I сучыць срэбраныя ніткі У шнур дажджаны ўвачавідкі.
А дождж шуміць, а дождж гудзе I бліжайбліжай ён ідзе
I даль туманам засцілае.
Упала кропля і другая, За імі цэлым вадаспадам Буйныя капкі, як бы градам, Па лісцях дуба секанулі Ды далей сетку пацягнулі. 1 вось жахнула бліскавіца, Як вогнямгненная крыніца, I громпярун сталёвым бічам, Бы нейкі звер страшэнным лычам, Арэ, трасе, калоціць хмары, Зямлю, надземныя абшары, Бушуе доўга, абурліва, Над лесам коціцца гняўліва, I гэты гоман, гнеў дрыгучы, Злучае зноў у стрэл магучы, Густы, злавешчы, віхрабежны 1 нестрыманы і драпежны I так цяжэрна націскае, Як бы зямлю дзесь угінае.
1 шугнуў дождж налётам смелым, Павіс абрусам густабелым Над гэтым лугам, над палямі I льецца коса ручаямі, Бы невад цягнецца грымотны, 1 б’юцца кроплі ў пыл вільготны.
БАРЫС САЧАНКА
ПА ДАРОЗЕ ЛЕТАМ
(Урывак з апавядання «У жыцці»)
Дні стаялі пагодлівыя, сухія, ночы цёплыя, з густым сейвам зорак на цёмнасінім і нязвыкла далёкім небе. Дыхалася вольна, на ўсе грудзі, паветра было чыстае, настоенае на пахах траў і красак. Узбоч пыльных гасцінцаў цвілі рамонкі, сямтам ківалі пухнатымі галоўкамі, бы кланяліся зямлі, васількі, пырхалі жаўта
160
брушкі. I прыемна было ісці і думаць, думаць аб усім, што траплялася на вочы...
Даспявала збажына, і ласкавы гул коласа незмаўкаў ні на хвіліну — ён усё плыў і плыў, як самая мілая песня рупліваму лету, дбайным рукам нястомных працаўнікоў зямлі — хлебаробам. Мужчыны ў белых і доўгіх кашулях абворвалі бульбу, касілі густыя, рослыя—у пояс — травы, а жанчыны палолі і акопвалі агароды, увішна махалі граблямі — зграбалі зялёнае і духмянае сена. Вёскі трапляліся бязлюдныя. Толькі бегала, як апантаная, басаногая дзятва ды блукалі заспаныя, лянівыя сабакі,