• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
     часам, з кожным крокам руху наперад. I колькі перашкод, колькі нечаканасцей у іх падарожжы! Кожная грудка лёду, кожны парог — гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць ім замінкі і труднасці ў іх імклівым руху. Але яны бягуць несціхана, бягуць безупынна, дзе шпарчэй, дзе павольна, абыходзячы перашкоды ці проста зносячы іх з свае дарогі, бягуць, покі не сальюцца ў бурлівыя патокі, покі не ачысцяць зямлі ад снягоў, каб магутным разводдзем пралажыць шырокі шлях для яе новага жыцця.
    Тысячамі дарог і ў розных кірунках ідуць і людзі, шукаючы сабе прастору, волі і ўсяго таго, што называюць яны сваёю радасцю і шчасцем.
    25
    I BAH ШАМЯКІН
    ПАВОДКА
    (Урывак з рамана «У добры час»)
    У небе спяваў жаўранак. Людзі, пачуўшы гэты дзіўны спеў, спыняліся і, задраўшы галовы, ссунуўшы зімовыя шапкі на патыліцы, намагаліся адшукаць яго ў яркім вясновым блакіце, які сляпіў вочы. Набягалі слёзы, іх змахвалі далонямі і зноў углядваліся...
    Жаўранкавым спевам звінела ўсё навокал у гэты незвычайны дзень, першы такі ясны і цёплы пасля зімы. Хоць быў канец сакавіка, а сонца пякло, як у маі, і «ўкраінскі» ветрык, як тут называлі вецер з поўдня, прыносіў не халодную вільгаць прадвесня, а духмяную цеплыню сапраўднай вясны, водар разагрэтай сонцам зямлі.
    Адразу набрынялі буйныя почкі старой вярбы, што расла пад абрывам, схіліўшыся над самай вадой. Здавалася, яшчэ адна хвіліна, адзін момант — і пырснуць гэтыя почкі маладым зялёным лісцем...
    Рэчка выйшла з берагоў, паднялася трохі не на ўзровень абрыву, заліла нешырокую пойму, камель старой вярбы, ажно да самага галля, і нават некалькі галінак было ў вадзе. На поўдзень, за паваротам, дзе пойма пашыралася, і на поўнач, за мастом, дзе ажно да самай Дабрадзееўкі рэчка заліла луг, віднеліся шырокія і спакойныя прасторы вады, па якіх, не ведаючы, нельга было вызначыць, дзе праходзіць рэчышча. А тут, у гэтай вузкай гарлавіне, сціснутай высокімі абрывістымі берагамі, на адным з якіх стаялі старыя дубы, а на другім — сосны, паводка рвалася наперад, як раз’юшаная. Вада падмывала пясчаны бераг, вірылася вакол вярбы. Імкліва праплывалі, кружачыся, трэскі, галінкі, тарфіны, гной — рэшткі зімовых дарог.
    Тоўстая галіна вярбы цягнулася ўгору, узвышалася над берагам.
    ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ
    ГУБАТЫ
    ...Яно, ласяня, нечакана прачнуўшыся, пачула, што нехта сюды ідзе. Хоць яшчэ мала пражыло на свеце, але ўжо адчула, што гэта тупае не той малы рыжаваты, але шпаркі і спрытны, дужы ў нагах, з учэпістымі
    26
    зубамі звер, які нядаўна, зваліўшы з ног, цяў яго за кумпяк, што цяпер абліваўся кечым цёплым і соладка пахкім ды балюча ныў. Той звер падпоўз зусім нячутна, насупраць ветру, а пасля, як яно крыху адстала ад маці, неспадзявана выскачыў зза кустоў, збіў з ног... Валокся нехта цяжка, ломячы галінкі і парыпваючы, тупаючы; а пасля, калі гэтыя шаргавітыя крокі пачуліся зусім блізка, хтосьці, рассякаючы паветра, лёгка шуснуў сюды, да ягонай схованкі — пад густы лазовы куст,— і ласяня, адплюшчыўшы вочы, са страхам убачыла праз папаратныя камлі амаль такога ж невысокага звера, толькі другога колеру — не рыжаватага, a чорнабелага...
    Але стомленае, аслабелае ласяня не магло ўжо болей уцякаць, яно толькі торгнулася, крышку праехаўшы ўперад на складзсных пярэдніх нагах і жываце, і зноў заплюшчыла вочы, чакаючы ўдару, за якім ягонае цела зноў ірвануць вострыя клыкі, ды адчуваючы, як зайшлося ад страху сэрца, шурхне, збягаецца і халаднее скура; звер, які чамусьці амаль не пахнуў лесам, дзікім сіверам, ператраўленым пахам дзічыны, а меў нейкія чужыя, як палявыя, пахі, не накідаўся, а таптаўся паблізу, нават не датыкаўся, а залівіста, аж закладала ў вушах, брахаў...
    I праз брэх чуваць было, што гучныя крокі ўсё прыбліжаліся, цяжэлі, ад іх аж пачало, здаецца, бухаць у вушах; нарэшце заціхлі, у гэту хвіліну змоўк і брэх — і спачатку халодны цень, а пасля і нешта вялікае, пахкае і лесам, дымам, смалою, і гэтым чорнабелым зверам, і зусім яшчэ нечым не звярыным, не дзікім, прысела над ім, мякка лэпнула па здаровым сцягне — ад чаго ласяня ўздрыгнула, моцна заплюшчваючы вочы і душою адчуваючы: ну, вось і няма сіл уратавацца, вось і прыйшла смерць!.. Ад слабасці і адчаю апала галава, тыцнулася зубамі ў зямлю, аж забалелі вусны і набілася ў рот сырога пяску.
    Яно плюшчыла вочы, аж уздрыгвалі бровы, сціскалася ў камячок, чакаючы балючага ўдару, але ўдару не было...
    — Дальбог, плача пачалавечаму...— як са здзіўленнем пачулася ад таго, і ласяня ўспомніла, што і ў лесе, і за лесам, за рэчкаю, ужо не раз чула такія далёкія галасы, здзіўлялася, які ж звер іх вымаўляе, хацелася пачуць лепш, убачыць таго, але маці зводзіла падалей, балюча таўхалася, каб яно ніколі не імкнулася
    27
    ісці на гэтыя галасы, і вось яно цяпер пачула, убачыла, хто так гукае.— Ну, што з табою, маё цялятка? Ножку зламала, гойсаючы, ці матка цябе кінула?..— і яшчэ рукою палэпаў яго па спіне, ад чаго яно зноў заплюшчылася, задрыжала, сціснулася.
    Той раптам, як толькі даткнуўся да раны, адхапіў — як ад агню — руку, якая стала чамусьці чырвонаяркай, зацёр яе аб зямлю.
    — Ды вось яно што!..— усклікнуў ён.— Ваўкі цябе парвалі... Беднае ты маё, бязвіннае...
    I ён хуценька ўстаў, нарваў паблізу травы і ёю, прыціскаючы, выцер ніжэй раны, кінуў убок, зноў вырваў і працягнуў жмут да калена — услед за яго рухам нага запякла, зайшлася ад болю. Адляцеліся і зазвінелі мухі.
    — Трэба ратаваць цябе,— сказаў ляснік, падсунуў пад жывот ласяняці спачатку адну, а пасля і другую руку, падцягнуў, выносячы зпад куста, пасля падкінуў; высока падняў, што ў ласяняці не толькі абвіслі доўгія белаватыя ногі і не маглі дастаць зямлі, але і закружылася ад непрывычкі галава, і панёс...
    Паперадзе іх пабег сабака...
    За драбналессем, якое ўжо высыхала ад ранішняга, але вельмі цёплага сонца, пачалося знаёмае канюшыннае поле, дзе ласяня з маці не раз ласаваліся смачнаю травою; калі не было надта горача, то і ляжалі, адпачывалі, напіўшыся вады ў блізкай рэчцы і вяртаючыся ад яе ў лес.
    Хутка яны падышлі да зарослай кустамі, аерам старой рэчкі, дзе закіданая гніллём вада была нясмачная, абагнулі яе і апынуліся ля амаль безбярэжнай, стромкай новай рэчкіканавы, дзе яны пілі золкам ці зусім познім вечарам плыткую смачную ваду, за якой — у цемнаватай зелені і сярод мноства дамоў — чуліся тыя знаёмыя галасы. Яны з маці часта стаялі тут, на беразе, і з вялікай цікавасцю глядзелі туды, гадаючы, што там за жыццё...
    * * *
    Ляснік, прыйшоўшы дамоў, унёс ласяня ў хату, за парогам якой стаяла вялікая печ, дзе шугала полымя і кіпела вада ў гаршках. Тут стаяў зусім незнаёмы для ласяняці дух, якім яшчэ там, у прылеску, пахнуў гэты чалавек.
    28
    Ласяня апусцілі і палажылі ў кут на цвёрдую падлогу, а сам носчык разагнуўся і памахаў, мусіць, здранцвелымі рукамі.
    — Дзе ты яго ўзяў? — спытала гаспадыня.— Такое ж яшчэ малюсенечкае...
    — Падабраў у Кавалёвым бары... Ваўкі зад парвалі, а матку, відаць, уходалі... Трэба спіртам абмыць рану ды падбелам прыкласці. Схадзі ты, нарві...
    Жанчына падалася з хаты, а мужчына падышоў да ляжанкіпечы, палэпаў па ёй, намацаў белую анучу, падышоў да вузкай высакаватай шафкі, адцягнуў верхняе шкло і дастаў бутэльку, у якой напалавіну было празрыстай вадкасці. Адкаркаваўшы бутэльку, ён лінуў з яе на анучку, якая ўвачавідкі памакрэла, што з яе ўпалі долу кроплі, запахлі незнаёмым хмелем — намнога мацнейшым, чым пахне паслядажджовы лісцяны лес.
    Паставіўшы на месца бутэльку, мужчына падышоў да яго, ласяняці, нагнуўся і прыклаў халодную анучку да раны — ад чаго яго сцягно, здаецца, апалілі агнём.
    Яно дзіка замукала, спрабавала ўскочыць, але ляснік паклаў другую дужую руку на спіну і прытрымаў, супакойваючы: «Ну, пацярпі, маё цялятка, папячэ яшчэ троху і сціхне!..» — і вадзіў ды вадзіў, выціраючы, латкаю па ране і вакол яе, раз за разам перакручваючы анучку, хаваючы ў сярэдзіну камячка крывяііыя плямы.
    Ласяня моцнамоцна заплюшчыла вочы і зайшлося ад болю, ад якога закалола ў скроні, думала, што вось то ўжо напраўду наступіў канец. Але пасля боль пачаў паціху слабець, і здалося, што параненая нага, якая торгала, стала лёгкаялёгкая. Мужчына гладзіў яго па галаве, шыі — і яно сцішылася, ткнулася галавою да цвёрдага долу, стомлена, але з палёгкаю заплюшчыла вочы, адчуваючы, што будзе жыць, што небяспека праходзіць, прападае, а замест яе прыплывае спакой ды суцяшэнне, што стала менш балець, а пасля раптам захацелася есці: сёння маці не паспела яго пакарміць зза ваўкоў, збегла недзе з поўным вымем... Ад успаміну пра цёплае салодкае малако ў ласяняці сабралася ў роце сліна, і тая, якую не паспела пракаўтнуць, пацякла на ніжнюю губу...
    — Ці не естачкі ты хочаш? — лагодна запытаў ляснік.— Зараз знойдзем табе малачка, напоім, каб падужэў,— і адышоўся да белай шафкі.
    Адчыніў дзверцы, узяў з палічкі збанок, трымаючы
    29
    яго за горлачка, пасля ўзяў міску, наліў у яе малака і паднёс, даў ласяняці. Яно пачула знаёмы малочны пах, адразу ткнулася ў міску ды так няўдала, што малако залілося ў ноздры, ад чаго прыйшлося некалькі разоў фыркнуць і апырскаць чалавека ды падлогу.
    — Ды ты не ўмееш яшчэ піць з місы... Ты яшчэ, брат, зусім нягеглы,— усё так жа лагодна сказаў ляснік, устаў і зноў падаўся да шафкі.
    Узяў там бутэльку і, нагінаючы, ільючы на стол, пачаў пераліваць у яе з міскі малако.
    Ляснік хутка вярнуўся, несучы ў руках бутэльку з чырвонаю соскаю, даў яе, халодную, мяккую, і ласяня, скрывіўшыся ад непрыемнага гумавага паху, пацягнула і адчула, што малако палілося ў рот тонкім струменьчыкам. Ад радасці яно ледзь не захлынулася, памкнулася ўсхапіцца, але яго працяў боль у назе, і прыйшлося аціхнуць, перачакаць, калі стане лягчэй...
    I, ужо смокчучы, яно бачыла, як з другой палавіны хаты, адчыніўшы дзверы, зайшло двое заспаных босых дзяцей — худаваты высокі хлопчык гадоў сямі і поўненькая, у доўгай белай кашульцы дзяўчынка гадоў пяці. Спачатку, тручы ручкамі вочы, яны з дзівам пазіралі на бацьку і на яго, а пасля ажывіліся, пайшлі сюды хуткахутка — і ў іх адразу прапаў сон, шырока адплюшчыліся вочы і паадкрываліся роцікі.
    — Гэта другое цялятка? — запытала дзяўчынка,— Дзе ты яго ўзяў?
    Бацька нічога не адказваў, пасміхаўся.
    — Гэта не цялятка,— сказаў хлопчык, пакручваючы на голым востр