Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
ім жанчыны адсоўваюць на вокнах фіранкі, каб зірнуць, хто гэта ўстаў раней за іх.
Тады робішся нібы сам не свой, ходзіш задумлівы, з нейкім дзіўным пачуццём, якому цяжка, ды, відаць, і не варта шукаць тлумачэння. Ходзіш і ўсё чагосьці чакаеш. Без патрэбы выйдзеш на двор, паглядзіш на неба, паходзіш, патупаеш па вуліцы і зноў вяртаешся ў цёплую хату. Але і ў хаце тады, зразумела, не сядзіцца.
Ну дзе ж ён? Ну калі ж ён?
I вось — нарэшце! У ніякаватай і ўрачыстай цішыні раптам пацямнее неба, і адтуль абваліцца на луг, на поле, на вёску белая радасць—спачатку засыпле каляіны, разоры, лагчыны, а потым убеліць, прыбярэ, нібы перад нейкім святам, усю зямлю...
ЯКУБ КОЛАС
ЧАКАННЕ I НАДЫХОД ЗІМЫ
(Урывак з трылогіі «На ростанях»)
Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры. Нізкія, разарваныя ветрам мітуслівыя хмары выплакалі халодныя слёзы.
Кароткія, змрочныя дні наводзілі паныласць і смутак, прыгняталі добры настрой і адчуванне. Быў той час, калі людзі прасілі: «Прыходзіла б ужо зіма. Няхай бы падсушылі марозікі зямлю, каб яна не тапілася ў гразі і ў балоце».
I вось у адзін дзень бязладныя, неспакойныя хмары, нібы спалоханыя птушкі, падняліся вышэй, зрабіліся болей тугімі. Падзьмула з поўначы здаровым халадком. Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. А пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы
226
і сухі. Снег ішоў усю ноч і ўвесь заўтрашні дзень. Пад вечар снег суняўся. На захадзе бліснула журботная, ласкавая ўсмешка сонца і патухла. У небе засвяціліся першыя зоркі. Прыціснуў мароз... Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю. Кашлатыя лапы ялін гнуліся пад халодным пластом снегу, а маленькія елачкі на ўскрайку лесу і пні панадзявалі пышныя белыя скругленыя шапкібашлыкі і хаваліся пад імі. I нельга было ўтрымацца, каб не памераць сваімі нагамі глыбіню снегавога покрыва...
ІВАН ГРАМОВІЧ
ВЫПАЎ СНЕГ
Аднойчы раніцай я прахапіўся і ад нечаканасці аж прысеў на ложку. «Няўжо заспаў?»—мільгнула трывожная думка.
У хаце было зусім светла.
Гэтымі асеннімі досвіткамі, доўгімі і цёмнымі, я прывык раненька ўставаць, паўтараць урокі і выходзіць з дому так, каб паспець на заняткі.
Яркае святло дня мяне напалохала. Няўжо спазніўся ў школу?
Але над ложкам гадзіннік з паржавелай гіраю, якую я, устаючы, заўсёды падцягваў, мерна чэкаў, і стрэлка яго паказвала яшчэ не позні час. Ад чаго ж гэта пабялелі столь, ляжанка і печ і сцены адсвечваюць белізной? Я прынік да шыбы падвойнага акна і ўсё зразумеў.
На двары ўчарашнія змрочныя будынкі, сад, платы стаялі аснежаныя, і ў хату ад іх лілося белае мяккае святло. Зямля, стрэхі, агарод накрыліся белым покрывам. Лёгкія пушынкі ляталі, кружыліся ў паветры і асядалі на дрэвы, на аголены куст бэзу ў нашым агародчыку пад акном.
Мяне адразу пацягнула з хаты: я надта люблю гэту часіну...
Я хуценька сабраўся, схапіў кніжкі і пабег.
Яшчэ з парога на мяне дыхнула зіма спакойным халодным подыхам. Наўкол сцішылася ўсё. Сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу,
227
сёння замоўклі. Шчокі цяпер прыемна шчыпаў бадзёры марозік. А снежная бель адбірала вочы, і на сэрцы ад гэтага рабілася светла і радасна.
Сам сабою набег у думках і завярцеўся на языку верш — леташні ўрок, які наша настаўніца, Ліда Васільеўна, загадвала вывучыць на памяць. Я вывучыў яго і дэкламаваў. I цяпер помню словы:
Мяккі снег лятае пухам,
I канца яму няма.
1 нясе сярдзітым духам, Дзікім сіверам зіма...
3 кніжкамі пад пахай я спяшаўся ў школу і глядзеў, як кружацца гэтыя белыя пушынкі, і чамусьці мне яшчэ ўявілася тое, што было летась.
Летась зіма была надта снежная. На вуліцы намяло вялікія гурбы. Платы схаваліся пад стрэхамі, і стрэхі зраўняла з сумётамі.
Я аднае раніцы ішоў у школу па тых гурбах, што вышэй акон, вышэй брамаў. Ішоў на ўзроўні са стрэхамі хат, дзе дымелі коміны, разносячы прыемныя пахі снедання. А дарослыя выходзілі на ганак з вёдрамі і глядзелі на мяне, малога, знізу ўгору. Крочыў з кніжкамі вышэй за ўсіх...
Я нават зачапіўся шапкай за сук Мікітавай ліпы. А Мікітава ліпа стаяла высачэзная, як хмара, над усім сялом. Улетку яе разлапістых галін нельга было дастаць, нават праязджаючы па вуліцы з высокім возам сена. Яна пышна ўздымалася ўгору, а ў той самы дзень пасля мяцеліцы ніжняй галінай сарвала з мяне аблавушку...
У класе Ліда Васільеўна чытала нам пра першы дзень зімы. А я сабе, паглядаючы ў акно, дзе відаць была Мікітава ліпа, сядзеў і думаў, што гэта ж учора яшчэ была восень. А сёння ўжо зіма. Гэта ж ніколі так не адчуеш перамену, як у гэты дзень. Як вясну лета змяняе, не заўважыш. Як лета восень—таксама. А вось як настае зіма—адразу відно з самага світання... Выпаў снег!..
Мы вярталіся са школы, а снег не пераставаў буйнымі пушынкамі сыпацца на дол. Кругом было прыволле белых палёў і прастораў. Mae сябры крычалі пра санкі, пра лыжы. Мы кідаліся снежкамі, смяяліся. Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег, пра зіму...
228
ПАЎЛЮК ТРУС
ПАДАЮЦЬ СНЯЖЫНКІ
(Урывак з паэмы «Дзесяты падмурак»)
Падаюць сняжынкі — дыяментыросы, Падаюць бялюткі за маім акном...
Расчасалі вішні шоўкавыя косы
I ўранілі долу снегавы вянок.
Дзесьці у прасторах празвінелі бомы.
Дацвілі пялёсткі нейчае тугі...
I здаецца зноўку — еду я дадому Пераведаць родных, блізкіх, дарагіх.
Ахінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне,
А ў душы квяцістасць, і такая свежасць,
I з вачэй усмешкі сыплюцца на снег.
Зноў зіма паслала снежныя кілімы, Зажурыла беллю паплавы, лугі,
I прыходзіць радасць у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі смутку і тугі...
229
А сняжынкі сеюць кволую імглістасць, Падаюць бялюткі за маім акном,
I цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць, Сцелецца на скронях перад раннім сном.
Хочацца навеяць казкітаямніцы Гукамі мелодый, радасцю без слоў.
I застылі сцені у маёй святліцы, Засынаю... Сніцца роднае сяло.
МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
ПЕРШЫ СНЕГ
(Урывак з рамана «Векапомныя дні»)
Тыдні са два ішлі няспынныя дажджы. Дарогі раскіслі, па іх цяжка было праехаць. Нават пешаходу нельга было выбірацца ў дарогу — усюды бясконцая вада, ад яе нідзе не было паратунку. Палі, паплавы панабракалі вільгаццю. Вада чвякала пад нагамі, зацякала за каўнер, зябкімі поцекамі прабіралася па спіне і змочвала да апошняй ніткі — стылая, зольная — так, што зуб на зуб не трапляў ад пранізлівага холаду...
Пасля надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі і мацнелі, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі. Сыпануў снег, і па ўсім відаць было, што намерыўся легчы ён ужо зусім сур’ёзна, аж да самай вясны. Снег сыпаў спачатку спакваля, нібы з нейкім роздумам. Потым пачаў ісці так густа, што адразу на пеньчуках, на валунах з’явіліся пухнатыя белыя шапкі, а над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка з’явіліся снежныя шатры. Некаторыя маладыя дрэўцы пагнуліся пад цяжарам, прыпалі вяршынкамі
230
да самае зямлі, утварыўшы сотні і сотні беласнежных арак, якім так і стаяць у лесе да самай вясны, пакуль цёплае сонца не распрастае іх прымерзлых да зямлі ствалін. Лес адразу напоўніўся новымі, зімовымі галасамі, упрыгожыўся новымі фарбамі.
Хутка над лясамі і палямі загула завея, надзімаючы першыя, невысокія яшчэ і доўгія, як каснікі, сумёты, у якіх яшчэ больш пяску, чым снегу.
НІЛ ГІЛЕВІЧ
СНЕЖАНЬСКАЯ ІМПРЭСІЯ
Белыя
сыпяцца долу крышталікі, Белыя
крышацца хмаркі ўгары.
Сосны
захутаны ў белыя шалікі.
Белая
мітусь у белым бары.
Белая
мяккая ціша няхрусткая, Белай
дрымотай спавіты кусты.
Белае
белле... Зіма беларуская...
Што ж мне
не дорыш снягурачку ты?
АНАТОЛЬ АСТРЭЙКА
ВЯСЕЛАЯ ЗІМА
Пайшла гуляць мяцеліца Пад ветру шум глухі. I падаюць і сцелюцца Сняжынкі на шляхі.
Усё марозам скована, Стаў Нёман ледзяны, На ім і мост збудованы, Празрысты, бы шкляны.
231
На мосце тым, што выкаваў Зімой мароз для нас, Мы з радасцю вялікаю Свой бавіць будзем час.
Па берагах заснежаных, Па Замкавай гары — Па ўсіх шляхах няезджаных Прамчымся, як віхры.
Успыхнуць ярка зоркамі Сняжынкі пад нагой.
Нізінамі, узгоркамі Праложым шлях мы свой.
ЯНКА КУПАЛА
ЗІМОЙ У ЛЕСЕ
I лягла ж цішына
У бары за гарой,— Каб дравінка адна Хоць кіўнула сабой.
Снег пушаны залёг На галінах сасон, 1 чарнобель, і мох Атуліў сабой ён.
Сокат птушак замёр, Як бы поўнач была, Адно свісне таііор Ды зазвоне піла.
Гэта сілу сваю
Так прабуе мужык; Рухнуў дуб на зямлю, Як магуч і вялік...
Далей — глуш, цішына У бары за гарой,— Каб дравінка адна Хоць кіўнула сабой.
232
АЛЯКСЕЙ КУЛАКОЎСКІ
ЛЕС ЗІМОЮ
(Урывак з аповесці «Тут я жыву...»)
Харошы ў Дабрасельцах лес. У гэтую зіму, калі снег ідзе ледзь не кожны дзень, ён іншы раз падобны на казку. Можна прывесці сюды малых дзяцей і расказваць ім пра розныя цуды на зямлі. Дзеці павераць, бо гэтыя казачныя цуды будуць перад іхнімі вачамі. Можа, хто з іх захоча ўбачыць чарадзейныя вароты ў нейкі лясны палац? Калі ласка. Вось адна маладая, але выносістая хваінка не вытрымала першага шчодрага снегу, нахілілася. Паглядзела на яе гэтакая ж маладая ялінка і таксама нахілілася, бо ёй яшчэ цяжэй было ўстаяць — яе галінкі больш пушыстыя. Сустрэліся хваінка з ялінкаю, абняліся. Тады на іх яшчэ пайшоў снег і яшчэ. Выгнуліся гэтыя два дрэўцы, утварылі арку, а тады ўжо чаго не намудрылі на гэтай арцы снег з марозам! Тут і розныя ўзоры, і скульптурныя фокусы, такія, што свет не бачыў, і арнаменты невядома якіх вякоў і народаў.
А можа, каму цікава паслухаць, як звоняць лясныя званочкі? Спыніцеся, не ідзіце далей у лес і ўслухайцеся. Па верхавінах хвойніку праплыве невялічкі ветрык, і да вашага слыху даляціць лёгенькае, мі