Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
бе жыццядайнымі сокамі,— там, у маім краі, хоць і не намнога, але ж карацейшы.
Там аж згінаюць да зямлі зялёнае пер’е атавы буйныя і чыстыя жнівеньскія росы, якія выпадаюць раней і не скочваюцца долу як не ўвесь дзень: сагрэтыя белымі туманамі, у іх вельмі ж ужо добра даспяваюць рупліва пасланыя льны — гонар і слава маіх землякоў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне зялёныя палі і пожні раннімі зазімкамі — сівымі да нечаканасці. Зіма, як паведамляюць метэаролагі, заўсёды прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, яна багацейшая там на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі.
А калі раптам павосеньску жоўта і ўрачыста засвецяцца гаі і дубровы, то пад кожнаю бярозкаю абавязкова прарэжацца падбярозавік, пад кожнаю асінаю — падасінавік, а баравікі, гэтыя асмялелыя лесяняты, выходзяць тады зпад змрочных ялін, якія, нібы квактухі крылле, распусцілі ля самай зямлі галіны,— выходзяць на сонечныя паляны, a то нават і на самае поле.
Штосьці ад сапраўднай Поўначы мае, здаецца, мой край.
Дзіва што — ён жа на самых паўночных схілах Беларусі. Таму тут і восеньскае неба здаецца часам завельмі нізкае, і завея — круцейшая, і нават вецер крыху бялейшы — і не ад холаду, а проста ад адной, відаць, думкі пра Поўнач.
Гэты край, гэта мая Поўнач — узгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына, а ў ёй яшчэ больш блізкая, яшчэ больш свая — Аршаншчына.
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН
* * *
Я не ганю землі чужыя — Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе за морам ні жыў я, Беларусь мая снілася мне.
264
Так карцела — сляза закіпала,— Каб да сэрца хаця б здалёк Прыплывалі жалейка Купалы, Багдановічаў васілёк...
Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было Поле бацькава, матчына слова I буслова — над хатай жытло?
Хіба душы свае не лечым
Ад бяздомных бядот і згрызот Самым простым і самым вечным, Што пранёс праз вякі народ?
I якія б шляхі ні схадзіў я, Кліча полацкая сенажаць... А калі не спяваць аб Радзіме, Дык навошта наогул спяваць?
ДАНУТА БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА
РАДЗІМА
Салома стрэхаў мохам перакрыта, Хвайняк калючы б’ецца пад рукой, Загон курамі зблытанага жыта... Цябе я змалку ведала такой.
Зашмыгаў мой кірпаты нос над міскай, Вакол сінеў нязведаны прастор,—
А ўжо мне быстры Нёман стаў калыскай, Стаў шалашом цяністы шэры бор.
Услед за статкам сярод буйных росаў, Па межах палыновых, у журбе, Зязюляй ранняй, перапёлкай босай, Зусім маленькай зведала цябе.
Твае ля прызбы кветкі гадавала, Праводзіла па Нёмане плыты... Па імені яшчэ не называла, Бо я не знала, што такое ты.
265
I песні трактароў, і шэпт калосся, Віры бурлівай нёманскай вады — Усё з маленства ў сэрца мне ўлілося, А кроў мая была тваёй заўжды.
Ляцелі дні, мае дужэлі ногі, Луналі сны трывожна па начах, Даўжэлі змераныя мной дарогі, I ты штодзень расла ў маіх вачах.
Здаецца, ўсюды маладзік двурогі...
Чаму ж такі прывабны родны кут?
Мяне завуць нязнаныя дарогі... Пайду, а сэрца застанецца тут.
Пад лёгкім ветрам палавее збожжа, Над галавою жаўранё дрыжыць...
Хто вырас тут, той не любіць не можа, Табой не жыць, табой не даражыць.
АЛЕСЬ БАЧЫЛА
ЦЯБЕ МЫ НАЗВАЛІ РАДЗІМАЙ
Дзе рэчкай, дзе борам, дзе лугам Ты вабіш сабою здаля, Зямля між Дняпром
і між Бугам, Спрадвечная наша зямля.
Цябе мы назвалі Радзімай
He годам раней, не двума, He годамдвума прынялі мы Тваё дарагое імя.
3 тых дзён і па сёння прадвеснем Па нівах і ціхіх гаях Гучаць:
твая звонкая песня, Пявучая мова твая.
Іх нам нездарма аддавалі Як скарб запаветны зямлі,
266
Каб мы — праз вякі шанавалі, Каб мы — праз вякі бераглі.
Калі ж гэты скарб чужаніца Панішчыць захоча ў агні, Каму ж, як не нам, заступіцца, Каму ж, як не нам, бараніць!
Табе прысягалі ў жыцці мы. За вернасць пад кулі ішлі. Мы самі цябе, як Радзіму, У сэрцы свае прынялі. Шырокімі нівай і лугам Пад сонцам цвіці ж, як цвіла, Зямля між Дняпром
і між Бугам, Любімая наша зямля.
ЗМЕСТ
Прадмова.................................................... 3
Люблю наш край
Якуб Колас. Мой родны кут................................... 8
Пятрусь Броўка. Беларусь....................................II
Кастусь Кірэенка. Радзіма...................................12
Алесь Гурло. Мой край.......................................13
Канстанцыя Буйло. Люблю.....................................14
Ідзе вясна ў шумлівых водах, У звонкім срэбры ручаёў
Якуб Колас. Вясна была яшчэ ўпачатку........................17
Барыс Сачанка. Зіма не хацела здавацца......................18
Якуб Колас. Пачатак вясны....................................—
Янка Купала. Вясна .........................................19
Якуб Колас. Набліжэнне вясны................................20
Пятрусь Броўка. Вясна прыйшла...............................21
Міхась Лынькоў. Дружная вясна................................—
Якуб Колас. Ідзе вясна......................................22
Максім Багдановіч. Перад паводкай...........................23
~~Якуб Колас. Вясенняя паводка..............................24
Анатоль Астрэйка. Ручаі загулі...............................—
Якуб Колас. Ручайкі.........................................25
Іван Шамякін. Паводка.......................................26
Генрых Далідовіч. Губаты.....................................—
Якуб Колас. Ручэй...........................................37
Тарас Хадкевіч. Паводка на Дзвіне...........................38
Якуб Колас. Прыпяць..........................................—
Віктар Карамазаў. Алень скідае рогі.........................39
Еўдакія Лось. Мінулагодні ліст..............................40
Пімен Панчанка. Красавіцкая навальніца......................41
Станіслаў Шушкевіч. Красавік................................42
Якуб Колас. Над Нёманам.....................................43
Алесь Гурло. Нёман..........................................45
Пімен Панчанка. Вясною......................................46
Аляксей Русецкі. У зоне цішыні..............................47
Міхась Калачынскі. Есць такая рака...........................—
Якуб Колас. Абуджэнне прыроды...............................49
Юрась Свірка. А ўсё ж вінаваты і я..........................50
Тарас Хадкевіч. Красавіцкім вечарам..........................—
Якуб Колас. Веснавая ноч....................................51
Анатоль Астрэйка. Над ракой..................................—
Юрась Свірка. У блакіце жаўрук..............................52
Іван Мележ. Белыя вішні 1 яблыні............................53
Анатоль Астрэйка. Калгасны сад..............................54
Іван Мележ. Можа — праб’ецца................................55
Язэп Пушча. Салавей..........................................—
Рыгор Барадулін. «Як захлынуўся ад радасці жаўранак...» . . . 56
Аркадзь Куляшоў. «Ужо даўно абрус зімовы...»................57
Станіслаў Шушкевіч. Разбудзіліся прасторы....................—
Іван Птаійнікаў. Красавік—месяц паху........................58
Уладзімір Дамашэвіч. Дрэвы яшчэ не распусціліся.............59
Максім Багдановіч. «Панадбелым пухам вішняў...»............60
268
Генадзь Бураўкін. Дрэвы.....................................61
Тарас Хадкевіч. Па дарозе да Дзвіны...........................—
Якуб Колас. Люблю я лес, адвечны бор.........................63
Уладзімір Дубоўка. Зноў вас пабачыў..........................64
Янка Скрыган. Знаёмыя мясціны.................................—
Кастусь Кірэенка. Зялёнае рэха...............................65
Якуб Колас. Маленькая хвойка.................................66
Пятрусь Броўка. Вясновая кніга...............................68
Іван Пташнікаў. Снег у маі...................................69
Максім Танк. Пасля аварыі....................................71
Анатоль Грачанікаў. «Ах, Чарнобыль...»........................—
Люба Тарасюк. Бусліха.....................................72
Юрась Свірка. Змялелая рэчка...............................—
Васіль Зуёнак. У спёку......................................73
Рыгор Барадулін. Рака Пціч................................74
Генадзь Бураўкін. Вішанька....................................—
Пімен Панчанка. Ябпыня.......................................75
Міхась Калачынкі. Яблык......................................76
Янка Сіпакоў. Чым пахне дождж................................77
Мікола Хведаровіч. Досвітак..................................78
Іеан Шамякін. На ўсходзе сонца................................—
Піліп Пестрак. Ранішняя цішыня...............................79
Якуб Колас. Раніца вясною....................................80
Янка Скрыган. У сяле раніцою.................................81
Якуб Колас. 3 акна вагона.....................................—
Аркадзь Куляшоў. Воблака.....................................82
Ніл Гілевіч. Свята зямлі.....................................83
Максім Лужанін. Дождж........................................84
Антон Бялевіч. Вясёлка над полем..............................—
Іван Пташнікаў. Май шумеў навальніцамі.......................85
lean Пташнікаў. Вясна жыве...................................86
Якуб Колас. Быў якраз пачатак мая............................87
Юрась Сеірка. Мая сто пятая вярста............................—
Уладзімір Караткевіч. Бацькаўшчына...........................89
I бальшак і лес — усё спавіта
Душнаю зялёнаю смугой
Вера Вярба. «Схіляецца ніва да самай зямлі...»................91
Пятро Глебка. На пачатку лета.................................—
Анатоль Вялюгін. Лета.........................................92
Пятрусь Броўка. Лета набірае сілы.............................93
lean Пташнікаў. Возера Нарэчча................................94
Язэп Пушча. На возеры........................................95
Рыгор Ігнаценка. Залатая пара.................................—
Паўлюк Трус. Над возерам......................................96
Янка Брыль. На беразе возера..................................97
Алесь Бачыла. Возера.........................................98
Іван Грамовіч. Воблакі........................................99
Якуб Колас. Лясное возера...................................103
Янка Брыль. Вясёлка над возерам...............................—
Пятро Прыходзька. Чайкі над Мінскам.........................104
Тарас Хадкевіч. Навальніца над горадам......................105
Міхась Маійара. Бура на возеры..............................106
Анатоль Вялюгін. Акуні......................................107
Тарас Хадкевіч. Ідзе лета...................................108
Алесь Жук. Стары бабёр........................................—
269
Пятро Глебка. Рыбак..........................................113
Міхась Лынькоў. Смерць і нараджэнне..........................111
Пятро Глебка. На рэчцы.......................................115
Іван Чыгрынаў. Спякота і сухмень............................ 116
Янка Журба. Усход сонца......................................117
Уладзімір Дубоўка. Усход сонца на Прыпяці....................118
х Васіль Вітка. НІарая гадзіна ... 119
Янка Сіпакоў. Сонечны дождж ... 120
Юрась Свірка. Дзень летняга сонцастаяння.....................121
Плахаа~Д^яавач. Летняя раніца................................122
<Янка Пртнпя раса..................................—
Пятро Глеока. Летні дзень....................................123
Кастусь Кірэенка. Заход сонца................................124
Якуб Колас. Летняя ноч..........