• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
     санямі разухабіць...
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    ЗІМОЙ
    Здароў, марозны, звонкі вечар!
    Здароў, скрыпучы мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег.
    Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць, У небе зоркі, ад марозу Пахаладзеўшыя, дрыжаць.
    Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў I рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў.
    Ўзрывайце ж іх санямі, коні'! Звіні, вясёлых бомаў медзь!
    Вакол лятуць бары і гоні, Ў грудзях пачала кроў кіпець.
    ЯКУБ КОЛАС
    ЗАВІРУХА
    (Урывак з трылогіі «На ростанях»)
    Пад вечар таго ж дня, ужо на змярканні, стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. I неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На ўсе галасы гула за вокнамі
    255
    бязладная музыка. I трэба было моцна ўслухоўвацца ў яе, каб адрозніць паасобныя гукі, з якіх яна складалася. Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна. Шалёна біліся аб сцены аканіцы, сумотна скуголілі завескі, на якіх яны трымаліся. 3 царкоўнай вежы слаба даносіўся прыглушаны голас званоў. Званарвецер біў языкамі званоў аб іх край, і гэты звон, здавалася, падаваў вестку пра нейкую бяду, пра нейкае вялікае гора. Бура налятала парывамі, як дзікі звер, які вырваўся на волю з жалезнае клеткі, усім цяжарам налягала на стрэхі будынін, з шумам ганяючы па іх патокі снегу. Пад яе напорам рыпелі кроквы і глуха стагналі сцены. А за вугламі хат, у цесных завулках стаяў свіст і галёканне, нібы нехта магутны, страшны і няўмольны ішоў па зямлі і прыводзіў у рух усе яе струны. А якую жалосную, несканчоную песню выводзіў комін! У тон гэтай песні барабанілі юшкі, зрываючыся са свайго месца, a няшчыльна прыладжаныя дзверцы каля іх далучалі свае многагалосыя свісты. Нешта жудаснае, жалобнае чулася ў гэтай песні, як бы то быў плач над дарагім нябожчыкам...
    А на дварэ яшчэ з большаю сілаю бушавала завіруха... Лабановіч зірнуў у акно. На вуліцы было цёмна. Непранікальная заслона снегу, дзе ўсё мітусілася, рухалася, хадзіла ходырам, бы ў нейкім тлумным дзікім танцы.
    ...Толькі ён адчыніў дзверы на двор, як на іх налёг вецер з такою сілаю, што настаўнік мусіў уперціся і натужыцца, каб не выпусціць з рук клямкі і не паехаць разам з дзвярамі. Вецер насядаў так напорна, што ён насілу зачыніў дзверы...
    ...Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. На вуліцы, як і раней, мітусіўся снег. Яго белая заслона закрывала будынкі і дрэвы. Навокал усё гуло, трэслася, выла, скуголіла... Пад вечар завея аціхла. Нізкія воблакі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй. На вуліцы пасвятлела, хоць ужо надыходзіў вечар. I толькі цяпер перад вачамі раскрываўся малюнак таго, што натварыла завіруха. На вуліцы, у дварах каля будынкаў і ўздоўж платоў ляжалі горы снегу з самымі вычварнымі паветкамі і карнізамі, якіх не патрапіць вылепіць самы здольны скульптар.
    256
    ЯКУБ КОЛАС
    ТАЕМНЫЯ ГУКІ
    (Урывак з паэмы «Новая зямля»)
    Пад іншы год у холад люты, Калі ўсе рэчкі лёдам скуты I ўсё пад снегам качанее, Глядзіш — цяплом табе павее, I з поўдня вецер хмары гоніць, У вокны дождж буйны зазвоніць I з капяжоў руччом сцякае, I снег жыўцом ён паядае. Скідае лес убор зімовы. I шум другі на ладспеў новы Над борам цягне несканчона. I фанабэрыцца варона: «Вясна! вясна! гразь! гразь!» — спявае, Як бы вясну ўжо сустракае. Паміж алешніку змяёю Крыніца чорнай паласою На свет зірнула, лёд прабіла, Ў старых карчах загаманіла.
    I палыселі касагоры, Вадою поўняцца разоры, Бяжыць, шуміць вада ў лагчынах. I лёд уздуўся ў азярынах, Дарогі ў полі ўсе псуюцца, Аб крыгі крыгі з шумам труцца, I луг заліт увесь вадою, Як і сапраўднаю вясною.
    Ды гэта толькі кпіныжарты: Зімой цяпла чакаць не варта — Зіма свайго не падаруе I злосна ветрам засвідруе Ды так пацягне, так заграе, Што проста нос табе зрывае. I выюць ў полі завірухі, Як за труною маладухі, На лес накідваюць наміткі I робяць гурбы ўвачавідкі. Варона гонар свой збаўляе, Ды зноў да сметніка вітае
    257
    I свой жывот галодны пыніць, На спевы дзюба не расчыніць. Дзярэўі ў белы пух убраны, I снегам «лысіны» засланы; Застылі рэчкі, азярыны Пад гнётам белай кажурыны. Лёд на лугах, як люстра, ззяе, I сонца зрэдку ў ім гуляе...
    Настане ноч — і ўсюды ціха, Хіба завые дзе ваўчыха Сярод трушчобы ў цёмным лесе Ды гучна лусне гонта ў стрэсе... Але што гэта? што за гукі? Адкуль яны? Чые то рукі Забілі цяжка малатамі, Як тыя коні капытамі?
    Якія там майстры майструюць? I што куюць? над чым працуюць? Стаіш і ловіш зыкі тыя, А луг трашчыць, гудзе і вые; To рэзкі трэск там панясецца, Бы чорт лазаты засмяецца, To заскавыча, то застогне, Ды так, што ўсё, здаецца, дрогне; He то сякера мерна чэша, He то хтось кашляе ці брэша. Гугу! — штось гукне, садрыгнецца, Бахбах! — на гук той адзавецца I аж па лесе пойдзе рэхам Ды зарагоча дробным смехам To тут, то там ды як засвішча — Як бы там чортава ігрышча!.. Ўсю ноч, ад рэчкі і па Нёман, Ушыр, удоўж нясецца гоман Няўцямны, сцішны і таемны I разам страшны і прыемны.
    А ноч ціхутка; ў багне цёмнай Пустэлі страшнай і бязмоўнай Гараць дрыготна, ззяюць зоркі, Як найдарожшыя пацёркі, To паасобку, то гурткамі, To брыльянцістымі радкамі,
    258
    I ix пучочкізлатаблёсткі Наўкола кідаюць пялёсткі; Яны гараць, жывуць і граюць, Бы вочкі там чыесь міргаюць; Ды зрэдку ў небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — To знічка згасне залатая.
    АІІАТОЛЬ АСТРЭЙКА
    МАРОЗ
    Зіма, зіма! I снег пасцелены, I ўмерзлі крыгі ў берагі.
    Ляжаць, нібы ў абрусе беленым, Лясы, палеткі і лугі.
    Ка мне ў акно галінай голаю Бяроза стукае ўначы, I трубяць музыкай вясёлаю У комін ветрытрубачы.
    Мароз мацнее, і не меншае Яго нязмераны прастор, I скрозь на дрэвы іней вешае, Пляце на вокнах свой узор.
    Усё навокала замецена Бялюткім венікам зімы, Мароз прыбраў, як майскай квеценню, Сады, палеткі і дамы.
    I хоць гаворыцца, бязрукі ён, А па лясах, па льдзінах рэк I па платах так моцна стукае, Нібы абухам чалавек.
    Зіма, зіма! I снег пасцелены, I ўмерзлі крыгі ў берагі.
    Ляжаць, нібы ў абрусе беленым, Лясы, палеткі і луті.
    259
    ПЯТРО ГЛЕБКА
    ЗІМА
    Зіма. Снягі. Мароз. Завеі.
    Дарога звонкая, як сталь. Бярозы ў шэрані сівеюць, Палі бялеюць, як паркаль.
    Люблю я ракіцаю звонкай, Запрогшы быстрага каня, Імчацца ў лес наперагонкі 3 далёкім воблакам з паўдня.
    А лес стаіць маўклівы ціха, He зварухне свайго галля...
    Зіма, зіма... Бы ў цвеце ліпа, У белым снезе ўся зямля.
    Люблю я гэтым белым полем, Дзе месяц пыл ацерушыў, Назад варочацца паволі, Драмаць на санях і ў цішы
    Снаваць за думкай думку... Бомы To заміраюць, то гудуць.
    У шлях, нікому не вядомы, Слупы дарожныя ідуць.
    Бярозы ў шэрані сівеюць, Палі бялеюць, як паркаль.
    Зіма, зіма... Снягі, завеі, Дарога звонкая, як сталь.
    СЦЯПАН ГАЎРУСЕЎ
    ГАЛІНКА ЗВАРУХНЕЦЦА I СПРАСОННЯ...
    Галінка зварухнецца і спрасоння
    У шыбу грукне.
    Ціха дзынкне шкло. Халодна яблыньцы маленькай сёння — За ноч ля плота гурбы намяло.
    260
    Садоўнік прынясе сюды салому
    I дрэўца ўхутае.
    Хай снег мяце!— Яна стаіць, бялюткая, ля дому, Як быццам сёння першы раз цвіце.
    КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛА
    ПУРЖЫЦЬ, ПАЎЗЕ МЯЦЕЛІЦА...
    Пуржыць, паўзе мяцеліца, Пялёнкай цёплай сцелецца.
    To выгнецца над нівамі Зыбучымі узвівамі, To, снег сыпучы носячы, Заходзіцца, галосячы.
    Аб кім яна? Чаго яна? Ці блізкі хто ў яе сканаў?
    Нібы спагады молячы, Заносіцца, скуголячы. Мяцеліцай раз’юшанай Свет белы зацярушаны.
    ДАНУТА БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА
    БЯРОЗА
    Снежная пустэча.
    Бель у вочы коле...
    I адна бяроза — Вартаўніца поля.
    Легкадумны вецер Між галін смяецца, Хоча запалоніць Белакосай сэрца.
    Хоць бярозу вабіць Ў даль начную зорка,— Стыне, не пакіне Роднага пагорка.
    Цябе мы назвалі Радзімай
    МІКОЛА ХВЕДАРОВІЧ
    РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
    Мы ездзім далёка за мора Чужыя глядзець гарады, Шукаем скалістыя горы, Азёры крыштальнай вады.
    I часта, так часта бывае, Што мы ў сумятлівым жыцці Мінаем і не заўважаем Красу сваіх родных мясцін,
    Свае гарады і пасёлкі, Абмытыя ласкай вятроў, 1 подых сасновае смолкі Сівых беларускіх бароў...
    А той, хто Палесся не бачыў, Хто ў Пінску ні разу не быў, На Прыпяці хто не рыбачыў, He плыў у вясенні разліў,—
    He зведаў красу свайго краю. Скажу я вам праўду адну: Заморскія вёсны, я знаю, He лепей за нашу вясну.
    Калі разліюцца паводкі — Бярозы па грудзі ў вадзе, Як белыя тыя лябёдкі На воду сышлі кагадзе.
    262
    На ветры румяным і золкім Іх сёстры стаяць на груду, Дзявочага шчасця пярсцёнкі Раняюць яны на ваду.
    А скрозь цішыня веснавая.
    I там, дзе мігціць небакрай, Сясцёр сваіх родных гукае Бярозак спалоханы гай.
    Вось так яно часам бывае, Што мы ў сумятлівым жыцці Мінаем і не заўважаем Красу сваіх родных мясцін.
    ЯНКА СІПАКОЎ
    МОЙ КРАЙ
    (Урывак з нарысу «Даверлівая зямля»)
    У кожнага чалавека, які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зялёнай — такой маленькай і такой неабдымнай — зямлі, абавязкова ёсць свой гожы, ласкавы і шчымліванепаўторны край, які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае звыклае месца. Такі край — заўсёды твой цэлы свет. I як выростае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо нават адным толькі напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя табс з дзяцінства мясціны.
    Есць такі край і ў мяне.
    Там намнога пазней, чым у цяплейшых раёнах Беларусі, зацвітае агурочнік, а з шурпатых пуплоў не так скора вырастаюць паласаценькія, як дзічаняты, агуркі.
    Там намнога даўжэй спеюць, прывязаныя да пруткоў, цяжка абвіслыя на рагулькі, зеленкаватыя памідоры, а круглабокія гарбузы, перавернутыя белымі, незагарэлымі бакамі да сцішанага, пахаладалага ўжо восеньскага сонца, ляжаць у агародах як не да самых замаразкаў.
    Там тыдні на два пазней пачынаецца веснавая сяўба, пазней выязджаюць у жніўнаг поле камбай
    263
    ны — зямля і сонца не паспяваюць за трохі меншае лета ўзгадаваць і выспеліць колас. Бо той час, калі расліна сама актыўна працуе, радуючы ся