• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    шырокім,
    Над поймай ракі, Пад небам высокім Лятаюць шпакі.
    To знізяцца долу, To зноў — у прастор, 1 клічуць там долю, Братоў і сясцёр.
    Крылатаю хмарай Ляцяць над сялом, To зноў на імшары Махаюць крылом.
    To спусцяцца разам, Клён жоўты трасуць, To раптам над вязам Свой посвіст нясуць.
    216
    На захадзе сонца Ляцелі на бор, Крычалі сасонцы Да ясных аж зор.
    Змарыліся крылы, I сціхлі шпакі.
    Іх ночка прыкрыла За плёсам ракі.
    Спачніце, а заўтра На зорцы, ледзь свет, Пабудзіць вас варта У вырай ляцець.
    Дарога у вырай На поўдзень ляжыць.
    Над морам, над вірам Ляцець і кружыць.
    Бывайце, ляціце, Ўзмахніце крылом Над светлай крыніцай, Над родным сялом.
    Hi долы, ні горы He змораць вас сном.
    He баўцеся, ўпору — Дахаты вясной.
    АНТОН БЯЛЕВІЧ
    ЗАЛАТАЯ МЯЦЕЛІЦА
    Ціха сцелецца, сцелецца Ліст на ліст у гаях.
    Залатая мяцеліца Шалясціць на дубах.
    Замяла рыжаватыя Верасы, паплавы.
    3 песняю сумнаватаю Нада мной журавы.
    217
    Павуцінкаю ў просіні Праляталі, плылі. Ах, даспелае восені Ім шкада на зямлі.
    Восень пахне атаваю, Прэсным лісцем бяроз.
    Восень з добраю славаю Заручыла свой лёс.
    Расцягнула гармонікі — Іскры ў яркіх мяхах, Аж на вільчыках конікі Б’юць у гонтавы дах;
    Карагоду вясельнаму Круг шырокі дае, Завяршае арцельныя Восень справы свае,
    Абыходзіць аселіцы, Сотні вуліц, двароў. Залатую мяцеліцу Асыпае з дубоў.
    АЛЕСЬ БАЧЫЛА
    СТАП
    Нябачна восень жаўцізною Лясы акрыла і лугі.
    Як помнік лету, за ракою Стаялі стройныя стагі.
    I так напомнілі знаёма Мне тую раннюю пару, Калі над кожным ціхім домам Дымкі ўзнімаюцца ўгару.
    Іду. Лагодна пад нагамі Шуршыць асенняя трава, А над высокімі стагамі Павісла ў небе сінява.
    218
    I блізка час, калі паляны
    I пажаўцелыя лугі
    Накрые снег. Дарогай саннай Перавязём тады стагі.
    I сена свежае каровам Мы разнясём па жалабках... А траў і кветак моцны пах Напомніць зноўку луг вясновы.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    КАНЕЦ ВОСЕНІ
    (Урывак з рамана «Зямля»)
    Даўно ўжо абветралі дарогі; пашарэла ралля, і добра ўрунела жыта. Поле сумавала пад густымі вятрамі, пад радасным пахам ядлоўцу. I следу не засталося ад курлыкання жураўлёў, плаўнага руху гусей. Балоты жаўцелі ў хмурнасці сініх дзён, маўчалі і шырыліся асенняю воляй. Пахла зямля карою дрэваў, халодным карэннем мокрага зелля з рэкавых берагоў і з дна рэчак, чыстых і ціхіх, як конскае вока.
    Яшчэ часамі пастушкі гналі авечкі ветравым полем і туманілі неба дымам сухога картапляніку. Пробавалі спяваць салдацкія песні. Пасля маўчалі, аддаючыся задумёнасці сухой саломы і пажаўцелай травы.
    I якая ж трава маўчала на полі! I ў якіх жа туманах вырастала яна і сохла!
    Пыльнае сцябло было ў травы! Абпыленае летняю гарачынёю, размахамі асенняй волі. Веснавымі вятрамі, сонцам; і нястрымнасцю дарог. Ляжалі дарогі, беглі ў свет. I гойдалася трава каля іх. У карэннях травы, у земляной прытульнасці летавалі мурашкі, поўзалі па траве і жылі. Вятры атрасалі іх з травы, дажджы палівалі траву, і лашчыла яе сонца. З’ядалі траву коні, і сіні куст вырастаў і купчасціўся зноў.
    На хмурных дарогах надоўга асталявалася восень. Жыла ў неабходнасці свету і цешылася радасцю зямлі.
    Збіралася ўміраць восень! I ў павольным скананні яе хваляваліся буры і кіпелі імкненні. I ў пажоўклай траве была радасць гэтых і ўсякіх дзён; жыла і кіпела — у пахучай зямлі, у каменнях, у лісці.
    219
    Асеннія туманы ўзнімаліся і асядалі. Разыходзіліся яны па зямлі, кроплямі вады сядаючы на дрэвы, на камень. Зыкі доўга гучалі ў туманах, і ўсё чулае і радаснае, задумёнае і сумнае, жывое трымала ў сабе іх вясёлую сілу.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    АПОШНІЯ ДНІ ВОСЕНІ
    (Урывак з аповесці «Лявон Бушмар»)
    Неба было над лясамі сіняе і ціхае. I ціха было ў самых лясах. Восень зрабіла сваё і адпачывала на палянах —там яшчэ зелянілася трава, стаяла вада. Сямтам яшчэ жоўты лісток трымаўся на дрэве, гатовы і зімаваць там... Гэтай ціхасці не парушалі і вятры. Яны густа ішлі ў сваю дарогу, дзікаю ласкаю ападаючы на зямлю. Сонца часамі выкрадвалася зза хмар, але восень, перад скананнем сваім, любіла хмурнасць. Гэтак дажывала восень апошнія дні. Туман з рэчкі ці лагчыны або дым з пастушковага вогнішча калі ўзнімецца, дык невысока стаіць над зямлёю. I гукі людскога голасу звіняць доўга ў гэтай прасторнай цішыні.
    РЫГОР БАРАДУЛІН
    ВОСЕНЬСКАЕ
    Прыбавілася клопату ў шпакоў — Абмеркаваць маршрут і ў шлях сабрацца. I на прасторах скошаных лугоў Стаяць стагі адзнакай рупнай працы.
    Падперазаў фарсісты, дужы дуб Зялёны пояс хмелю з кутасамі I ў яр глядзіць, дзе выпіўшы ваду, Аер шавеліць вострымі вусамі.
    А верабей чырыкае ўвесь час — Ен задаволен восеньскім парадкам. 3 бусліхай бусел у апошні раз У белых майках робяць фіззарадку.
    220
    Грукоча малатарня за сялом.
    3за хмар убачыць неба немагчыма. Жывіцай хвойнай пахне новы дом, 1 комін папярхнуўся першым дымам.
    Зноў восень гаспадыняю прыйшла
    I з новай збажыны — у дзве асьміны — Духмяных караваяў напякла, А жар павыграбала на рабіны...
    МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
    ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ
    (Урывак з апавядання «Недапетыя песні»)
    Хутка імчалі над лесам ускудлачаныя хмаркі.
    Дзесьці высока, высока, за самымі хмарамі, курлыкалі журавы. I кожнаму хацелася ўбачыць іх, і ўсе ўглядваліся ў глыбокую цемрадзь неба, сілячыся разгадаць, распазнаць у цьмяным мігценні зораў, у разрывах хмар сілуэты прываблівых і загадкавых птушак. Але яны былі ўжо далёка. Ледзьледзь далятала жураўліная песня і, праглынутая ноччу, вятрамі, непрыкметна злівалася з шолахамі лісту, з шархаценнем травы, з няўмоўчным гоманам бору. I толькі на сэрцы доўга аддавалася яна невыразным болем, горыччу нявыказанай патраты...
    Узышоў над лесам месяц. Выразна выступілі зубчастыя верхавіны елак, у срэбраным ззянні ўсталі задумлівыя хвоі, глыбокія цені ахуталі лясную паляну. Людзі прыніклі да зямлі, не варушыліся, прагна прыслухоўваліся да гукаў восеньскай ночы: дзесьці хрупаснуў сучок, мякка ўпала паблізу хваёвая шышка, за лесам гучна заржала жарабя,— і зноў усё ціха і глуха. Толькі верхавіны соснаў гудзелі ледзь чутна, ды шалясцелі няўмоўчныя трапяткія асіны, перашэптваючыся аб нечым сваім з пакрыўджанымі непагаддзю бярозамі. Пахла перакіслымі брусніцамі, прэлай саломай, прыхвачаным першым замаразкам грыбам. Ды яшчэ даляталі ледзь улоўныя пахі каменнавугальнага гару і сатлелай шпалы, якая доўга праляжала ў зямлі.
    221
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    ПРА ВОСЕНЬ
    Замаўкаюць птушыныя звонкія спевы, Калі восень прыходзіць у край наш лясны, I, як свечкі, вакол ярка ўспыхваюць дрэвы На праводзінах лета, на памінках вясны.
    Там, дзе восень ідзе, лес шумлівы радзее, Вецер гоніць хмарыны зза цёмных ялін. Грозны чуючы сівер, лісты, як надзеі, Аблятаюць на дол з пачарнелых галін.
    Я, ўлюбёны ў жыццё, не скаруся пагрозе На праводзінах тых, на памінках старых. Выйду з лесу і стану ў зімы на парозе Дрэвам я, што лістоў не губляе сваіх.
    Я трымаў іх з вясны, да вясны датрымаю. He развею па свеце, не кіну ў бяду, Дружным пошумам іх новы май прывітаю I з адзінаю просьбай на дол упаду:
    — Адгукніся, вясна, мне зязюляй зза рэчкі, Дай яшчэ раз прыпасці да любай зямлі
    I каштанаў сваіх незгасальныя свечкі Над маёй адшумеўшай вясной запалі!
    ІВАН МЕЛЕЖ
    ПЕРШЫ ІНЕЙ
    (Урывак з рамана «Подых навальніцы»)
    Былі пагодныя дні. 3 сонцам ад ранку да вечара, з сінім небам. Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе. Пад поўнач бяліў яе іней, у ледзяныя звонкія раніцы і трава каля платоў і на выганах, і палі з загонамі яшчэ не скопанай бульбы, і панурыя, учарнелыя стрэхі — усё было пазімоваму белае. Калі ўздымалася над чэзлым балотным алешнікам сонца, светлае, прамяністае, ад інею аставаліся
    222
    толькі цемнаватыя плямы вільгаці. Неўзабаве знікалі і яны. Іней трымаўся яшчэ ў цені дрэваў і хат, трымаўся ўпарта, пакуль сонечная цеплыня не дабіралася і сюды.
    Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было цяпер такое яркае, як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, смуга, і яно здавалася бляклым, быццам выгаралым за ліпеньскую і жнівеньскую спёку. Сонца таксама было іншае. Аддаўшы амаль увесь свой пал лету, яно берагло рэшткі цяпла, грэла мала, але на дзіва лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе, усе дні.
    У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат, дрэвы ў недалёкім лесе. Як сівізна ад былога, ад перажытага, бялела ўсюды павуціна. Яна вісела ў паветры, абчэплівала павялы і пасохлы бульбоўнік, калы і жэрдкі вакол агародаў, пажоўклыя кусты. Усё агартаў спакойны, стары, як свет, смутак развітання з цяплом, з летам, набліжэння слаты, халадоў.
    Белы снежань мяккім пухам Апрануў палі і луг.
    НІЛ ГІЛЕВІЧ
    * * *
    Цуд тварыўся — я праспаў: Снег дасвеццем перапаў Ранарана.
    I ляжыць ён на дварах, На парканах, на дравах — Чыстычысты.
    Для гасцей абрус у нас Сцеляць гэтакі якраз Белыбелы.
    Счараваў вяскоўцаў снег:
    Хоць бы слова, крык ці смех,— Ціхаціха.
    Моўчкі й я стаю ў цішы,
    I так лёгка на душы, I так светла...
    ЯНКА СІПАКОЎ
    ПЕРАД НАДЫХОДАМ 3!МЫ
    Звычайна гэта бывае так.
    Спачатку вецер — такі пругкі, што яго нават можна, адчуваеш, узяць у жменю, і такі неспадзявана сухі і нязвычны пасля доўгіх, нудных восеньскіх дажджоў — паабтрасае апошнія лісты з мокрых дрэў, якія і так ужо гола стаяць, нібы прывіды, павыдзімае халодную ваду з лужын, падсушыць раскоўзаную дарогу. Потым
    225
    бадзёры марозік, якім вельмі ж ужо яршыста дыхаецца, падмарозіць поле, дзе прыгожа зелянее азіміна, вуліцу, на якой, ідучы яшчэ ў гумавых ботах (не паспеў пераабуцца ў штонебудзь цяплейшае), адчуваеш кожную няроўнасць схопленай марозам груды.
    I потым надыходзіць ужо той ціхі час, калі паветра робіцца вельмі звонкае, ядранае: бразне нехта вядром ля калодзежа — і гэты звон доўга не аціхае на вуліцы, зойдзе як не ў кожны двор. Скажа нехта «добрае раніцы» ў адным канцы вуліцы, а ў дру