• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова аб роднай прыродзе Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Слова аб роднай прыродзе

    Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 272с.
    Мінск 1989
    90.16 МБ
    у; Крамянец быў ціхі, мяккі і зліваўся з туманам. Вуліца, хаты, людзі з вёдрамі на дварах раставалі ў ім, зліваючыся з зямлёй.
    Мароз сціснуў яшчэ зялёную траву; яна і стаяла так, зялёная, натапыраная, шорсткая, калючая, і на
    208
    двары, і на ферме на дзядзінцы — ступаеш на яе, як на вожыка. Іней высыпаў белыбелы і ляжаў такі ўвесь дзень на траве, на патрэсканым у лужах лядку, на стрэхах і на платах, нарастаў на вочап і на дужку ад вядра — вазьміся рукой за вядро, каб засіліць у студні вады,— скрыпіць пад рукамі і пазімоваму апякае пальцы.
    Іней ляжаў і на зялёнай руні за парканам на полі, як абрус на белым шырокім і гарбатым ад хлеба стале. На канец лета тут сеялі жыта аж у тры сеялкі — нарабілі тады рокату трактары з сеялкамі і каткамі на ўвесь Крамянец, падымалі пыл вышэй стрэх, заварочваючыся ля фермы і на лагу аж ля ракі. Ціхім асеннім днём рокат плыў, здавалася, аж на край свету — за сінюю далёкую паласу лесу за фермай.
    Бярэзнік пад Кур’янаўскімі Садамі доўга не хацеў жаўцець; пажаўцеўшы, доўга стаяў увесь жоўты і гарэў на сонцы такім агнём, што дух займала — ідзеш і заміраеш. Стаяў ён да ладных марозаў, калі ўжо грудай узялася зямля, тады неяк скоранька атросся, стаў цёмны, шэры, як і не было яго на зямлі. Бялеў толькі зблізку неяк ціхенька белай бяростай, і сарокі трашчалі ў ім, як шалёныя, і крылле ў іх было, як з бяросты.
    У гародчыку на двары з яблыні апала пачарнелае лісце, і паказаўся на свет адзін жоўты яблык з чырвоным бокам — яго перш не відзелі, не сарвалі, і цяпер ён надта ж цешыў вока. Яго нават папробвалі пакляваць ці не сарокі — збоку была ямка,— але ён дзяржаўся на суку цвёрда і неяк смела, як усё роўна збіраўся перазімаваць на дрэве.
    Чырвоны бачок яблыка схапіў іней; іней прабег і па чырвонай ад ягад рабіне — пасыпаў ягады, як цукрам. Рука сама цягнецца за частакол, але рабіны не дастанеш — шапацяць толькі пад рукой памерзлым і пасохлым лісцем юргіні.
    ПЯТРО ПРЫХОДЗЬКА
    ЛАСІ
    Трымцяць пажоўклыя асіны, Пад капытамі — сучча хруст. Над сцежкай, Быццам рог ласіны, Разросся ўшыр лазовы куст.
    81420
    209
    Дарогай вернаю сахаты Шыбуе проста да ракі. А следам крочаць ласяняты 1 пакідаюць капыткі.
    На дол хваёвыя ігліцы Раняе бор.
    Пустэча скрозь.
    I каб усім вады напіцца, Іх да стаўка выводзіць лось.
    Міне зіма.
    Вясной ці ўлетку Тут, паміж сосен і дубкоў, На сцежцы зноў праб’юцца кветкі 3 вадой набраклых капыткоў.
    МАКАР ПАСЛЯДОВІЧ
    ЛІСЦВЯНАЯ МЯЦЕЛІЦА
    (Урывак з рамана «Святло над Ліпскам»)
    Пажаўцела зялёнае мора ў ваколіцах Ліпска! Золкія, з лёгкімі замаразкамі ночы прыспешылі развітанне дрэў са сваім летнім уборам. За які тыдзень трапяткія кроны асін зрабіліся ружаватачырвонымі. Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны. У самым гушчары, у засені старой калматай елкі, адчула халодны подых восені і ціхая сям’я берасклету. Яго лісце зрабілася васковапразрыстым, і толькі рэдкія пацеркі ягад здзіўлена пазіралі на свет са сваёй мяккай аранжавай аправы чорнымі бліскучымі вочкамі.
    Калі налятаў на лес злы вецер, усё тут танула ў шаргатлівай лісцвяной мяцеліцы. Яна бушавала дзень і ноч. I як толькі раніцою ўзнялося над небасхілам сонца, ужо зусім інакш выглядаў лес. Тое, што ў яснае лета пазвоньвала зялёнымі званочкамі на тонкіх галінках дрэў, разлеглася цяпер пульхным стракатым дываном на зямлі. Толькі адны асілкідубы яшчэ горда ўзнімалі на сваіх гранітных ствалах непакорныя бронзавыя шаты. У іх цёмнай глыбіні ад ранку да вечара сварыліся заўсёды неспакойныя сойкі. I часам, нібы для таго, каб падслухаць гэту неўгамаваную балбатню, садзіліся на самую вяршыню лясныя пляткаркісарокі...
    210
    ЯНКА КУПАЛА
    У ВЫРАЙ
    Зашумела нудна восень Шумам лісцяў, шумам сосен, Даўшы волю хмурам;
    Ажно з гоняў Беларусі Ў вырай вылецелі гусі, Паплылі ўдаль шнурам.
    Следам з выраем, з гусямі Паляцелі думкі самі, Сэрца ўскалыхнулі;
    Ўскалыхнулі долі плесняй, Азваліся казкайпесняй, Ў смутку патанулі...
    Ой вам, гусівырайніцы, Жыць не доўга ў чужаніцы, Зноў к нам прыплывеце, Зноў вас будуць сустракаці Нашы рэчкі, сенажаці, Наша сонца ў цвеце.
    Ой вы, гусігудзіцелькі, He забудзеце зямелькі, Дзе дзяцей пладзілі, Дзе вы месячык страчалі, Дзе вы зоркі падлічалі, Плавалі, хадзілі.
    КАСТУСЬ КІРЭЕНКА
    АДЛЕТ ЖУРАЎЛЕЎ
    Яшчэ гарэлі, быццам зоркі, Маланкікветкі ля дарог, Цвілі тапорыкі на ўзгорках I васілёк красу бярог;
    Яшчэ пад сонцам бор сасновы Жывіцай дыхаў зпад кары, 1 захад сонца быў барвовы, 1 быў ружовы твар зары;
    211
    Яшчэ начамі рэчку ў зорах Будзілі плёскатам самы,— Калі стары вандроўнікжораў Пачуў пагрозны дых зімы.
    Ен чуў яго у шуме хваляў, Што ўсё цямнелі дзень ад дня, У тым, як ветры хмары гналі, У злосным зыку авадня;
    Ен чуў яго ў цішы іржышча,
    У крыку кані па лясах,
    У тым, як сумны зяблік свішча, Як цяжка падае раса.
    I кожнай хвіляй жораў пільна Сачыў за зменамі ў жыцці Ды спрабаваў на дужасць крыллі Над журавінамі ў трысці.
    Вось і агністае убранне Скідае лес сярод балот. Пара! I крыкам на світанні Ен абудзіў увесь свой род.
    — Гэй, дзеці, кланяйцеся гэтым Барам, азёрам і лугам,
    Што ў дні вясны і цёплым летам Прытулак свой давалі нам.
    I статак дружны жураўліны За важаком падняў крылы, I пакланіўся ўсім далінам, I праспяваў: курлыкурлы.
    Калі ж разліўся ў роднай шыры Сцюдзёным сполахам усход, Ужо над пожнямі у вырай Вандроўнікжораў вёў свой род.
    Плывуць над імі лес, даліны. Далей, далей — а ўсё відаць, Як на балотах журавіны Пад сонцам восеньскім гараць.
    212
    ІВАН ПТАШНІКАЎ
    ДАРЫ БЯРЭЗАЎЦА
    (Урывак з апавядання «Алені»)
    Увосень, калі стаіць пагода, шасціць пад нагамі мох і сівец, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы... Па ім поўзаюць мурашкі, вялікія, з крыльцамі, і лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галінку, гайдаецца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла — п’е.
    3 балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя стракозы, лапочуць над верасам сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца...
    На пасецы яшчэ зялёныя трава і мох, але пастарэлі ўжо грыбы лісіцы, пабялелі, пачалі сохнуць. Затое ў Бярэзаўцы — маладыя баравікі: бурыя, цвёрдзенькія і круглыя — як хто іх высеяў у адну ноч. У вайну тут гарэў лес, і яны любяць гарэлае. Маладыя жаўтаватыя апенькі і варушкі абляпілі пні. Іх нямнога: не іхняя яшчэ пара. Далей пад лагі ў бярэзніку — чырвоныя падасінавікі і белыя чашчавікі. Маладзенькія, на тоўстым корані і з тоненькай галоўкай — зусім як напарстак на пальцы. На грыбах — слімакісмаўжы... Смаўжоў няма толькі на мухаморах... Яны вунь аж на двор залезлі. Ля ганка і ля студні пясок рыюць — так растуць. Але дзе мухаморы — там і казлякі. На пясчанай гарушцы за хатай іх незлічона. Казлякоў надта не бяруць. He бяруць і сыраежак — яны паразрасталіся на зямлі, як рэшаты.
    На імшарах — у саснячку за гарушкай — пераспелі дурніцы; на іх кропелькі вады — ад расы. Дурніцы кіслыя, і ад іх не хочацца піць, як ад чарніц; але ад іх баліць галава. He, гэта не ад дурніц, а ад багуну, з якім яны растуць. А багун у Бярэзаўцы высокі... Пачырванеў спадыспаду — асыпаецца. I пахнепахне...
    Ля імшарын — бярозы чачоткі з грыбамігубамі і цэрам...
    3 бярозамі растуць вольха, асіна і маленькія дубкі. Ім тут сыра, і яны дробныя. У жоўтым бярозавым лісці чырванеюць рабіны і спеюць каліны — іх у Бярэзаўцы шмат. Іх, калі балота ляжа аблогай пад снегам, доўга
    213
    яшчэ будуць кляваць сарокі і гілі. Але цяпер рабіны горкія, і гілі іх не чапаюць; яны дзяўбуць сасновыя шышкі: на моху, на грыбахрудзяках панацярушана сухога сасновага насення.
    Есць яшчэ познія маліны, але пачырванела мядзведжае вушка і пачалі чарнець ажыны. На ажынніку калючкі і павуцінне. I ягады яшчэ ялкія: не выспелі.
    Найсмачнейшыя цяпер брусніцы — як вінныя яблыкі, не раўня ім маліны... Яны на пасецы растуць шышкамі, як бабок на балоце. Сашмаргнеш шышку — поўная жменя. А ля пнёў іх — як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка.
    АНАТОЛЬ ВЯЛЮГІН
    А Ў БАРЫ, БАРЫ...
    Лубянку схопіш, грыбавік, а шчыры бор пад бокам.
    На тупкай сцежцы баравік, як хлеба свежы бохан.
    Стрымай у радасці руку!
    Хай цуд пад голлем счэзне — карэніцца ў баравіку нябачна люты цэзій.
    Хоць ты патомны лесавік, ідзі, ўздыхнуўшы, міма. Эх, часе, часе...
    Баравік, і той сядзіць, як міна.
    ЯКУБ КОЛАС
    ГУСІ
    Гусі, гусі, вырай вольны!
    Сумен крык ваш, гусі: Леціцё вы ў свет раздольны
    3 нашай Белай Русі.
    214
    Засмуткуюць зноў балоты Без вас, госці лета.
    Занудзяцца, як сіроты, Лозы там да свету.
    Бабыльвецер на світанні Пойдзе ў свет шырокі, Пойдзе ў злосці, буркатанні Аглядаць валокі.
    А вы, гусі, пад аблокі Крыллямі ўзмахнеце, Каб не бачыць, як асокі Гне і ломіць вецер.
    Што ж? Ляціце — для свабоды Вам і крыллі служаць...
    Толькі ж шкода чагось, шкода — Па вас далі тужаць.
    I гаруе сіратліва
    У чырвань лес адзеты...
    Ой вы, гусі! Паняслі вы За сабою лета!
    МІКОЛА АЎРАМЧЫК
    АДЛЁТ ЖУРАЎЛЁЎ
    За калгасам, над трактам вялікім, Дзе асеннія хмары ўсплылі, Пралятаюць, раняючы крыкі, Караванам даўгім жураўлі.
    Адлятаюць бяспечнай дарогай, Крыл тугіх не даносіцца шум...
    А ў іх крыках — спалох і трывога, Невыказная крыўда і сум.
    He ўстрывожылі стрэламі людзі На такой вышыні жураўлёў.
    He арол жа іх раптам успудзіў Над прасторам палескіх палёў.
    215
    He, не гэта трывогу іх будзіць... Мо ўстрывожаны тым іх палёт, Што вясной, прылятаючы, зблудзяць I не знойдуць знаёмых балот;
    Што на месцы балот неўраджайных, Дзе ніхто не мог гнёздаў чапаць, Трактары загрукочуць, камбайны, Пахавае дрыгву сенажаць.
    За рупліваю працай калгаснай Спеў'дзяўчат скалыхне сіні гай. Будзе сонца з усмешкаю яснай Паглядаць на багаты ўраджай.
    He сумуйце па родных балотах, Прылятайце з далёкіх краін, На лугах заліўных між чароту Многа знойдзеце ўтульных мясцін.
    ЯЗЭП ПУШЧА
    ШПАКІ
    Над полем