Слова аб роднай прыродзе
Пісьменнікі і паэты Беларусі аб прыродзе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 272с.
Мінск 1989
віцаю сухі снег з гладкага пня і прысеў адпачыць і зрабіць папаску, бо дзеду хацелася есці. Зняў зза плячэй стрэльбу, паляўнічую торбу, куды бабка Наста рупліваю рукою палажыла паўбахана хлеба і кавалак гужавога сала. Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Скончыў дзед сваё снеданне і дастаў курэцкія прылады —
247
па ядзе добра і закурыць. Але глухі шолах у лесе прымусіў дзеда прыслухацца і разгледзецца. I бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. Кабан падыходзіць да прыгожага, як бы вытачанага рукою здольнага майстра, стажкамурашніка, акуратна і роўна прысыпанага снегам, і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычам. Кожны рух магутнага лыча высока ўскідае ўгору камякі снегу разам з смеццем, нанесеным мурашкамі за цэлыя гады ўпартай працы. I хутка дзве цёмныя боразны вырысоўваюцца на чыстым некранутым снезе. Кабан рые павольна і заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю. Дзед Талаш нерухліва і з вялікай цікавасцю наглядае за кабаном. А кабан ад яго — крокаў сорак — пяцьдзесят і так захапіўся работаю, што нічога не бачыць і не чуе, як не бачыць і не чуе дзед Талаш, што з такога ж гушчару выкрадаецца воўк і таксама наглядае за вепрам. I толькі тады заўважыў дзед воўка, калі ён падкраўся да кабана крокаў на пятнаццаць, а ў кабана была відаць толькі адна спіна. Яшчэ большае дзіва ўзяло дзеда Талаша. Што ж гэта за праява? 1 яшчэ з большай цікавасцю глядзіць, што будзе далей. У меру таго як вепр глыбей зарываўся ў зямлю, набліжаўся да яго асцярожна, як злодзей, і воўк. I раптам, падкраўшыся зусім блізка, маланкаю кідаецца на вепра і хватае яго зубамі за чэрава знізу і з такою ж быстрынёю адскаквае ад яго. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рову і ўпаў на снег з разарваным жыватом і з выпаўшымі вантробамі, б’ючыся ў страшнай перадсмяротнай агоніі. А воўк стаіць зводдаль і прагавітымі вачыма смакуе ўжо сваю багатую спажыву.
Такой раптоўнай і неспадзяванай развязкі ніяк не чакаў дзед Талаш, і яго чалавечы пачутак быў глыбока ўзрушан гэтым драпежніцкім воўчым учынкам. Прылажыўся дзед Талаш, і гулкі стрэл здрыгануў лясную глухмень, і трыумфуючы воўк таксама падскочыў угору і асунуўся, як мяшок, уткнуўся носам у акрываўлены снег.
Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля гэтага ўдалага стрэлу, і першае, што мільгнула ў яго свядомасці, была мысль аб справядлівай адплаце. I раптам дзед сам азірнуўся, як бы яго нешта ўкалола: гэта злучэнне падзей толькі што адбытай
248
у глухім лесе драмы, дзе ён і сам прыняў удзел як караючая рука справядлівага прысуду, у момант выклікала ў ім думку, ці не глядзяць і за ім чыенебудзь ліхія вочы. Але ў лесе было ціха і спакойна. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю, і толькі тады падышоў ён да разрытага мурашніка, дзе ляжаў растрыбушаны воўкам агромністы кабан з страшнымі выгнутымі трохкантовымі ікламі і забіты дзедам вялікі хударлявы воўк. Уся гэта праява і сцэна набывалі ў дзедавых вачах значэнне нейкага жыццёвага філасофскага сімвала, і толькі цяпер успомніў ён пра сотні тысяч маленькіх, спачатку не ўзятых ім пад увагу, мурашак. Іх тут і не відаць. Яны глыбока запаўзлі ў падземныя норы. Яны можа і не чулі, што сталася з іх домам. I толькі вясною, калі сыдзе снег, а ад воўка і вепра астануцца адны голыя косці, угледзяцца яны і ўбачаць барбарскае разбурэнне свайго гнязда і дружнаю грамадою, не гаруючы многа, возьмуцца за адбудову свайго разбуранага котлішча, над якім упарта працавалі яны на працягу цэлага рада летніх сезонаў. Задумаўся дзед і сам сабе паківаў галавою — цікавыя бываюць на свеце праявы.
Але яго філасофскі настрой змяніўся практычнымі разважаннямі. 1 кабан і воўк — каштоўны здабытак. 3 воўка можна злупіць скуру, а кабана разабраць... I ён жыва ўзяўся за работу. Садраў з воўка скуру, злажыў яе, закінуў на плячо і важна, як шчаслівы паляўнічы, павандраваў далей...
КАСТУСЬ КІРЭЕНКА
лось
Дзе гурт ялін на горку ўзбег, Наш абкружыўшы дом, Лось разграбаў сыпучы снег Зялёным капытом.
Сухі бруснічнік, мяккі мох, Чубкі салодкіх траў, Ядлоўцу лапкі — ўсё, што мог, Між дрэў ён выбіраў.
249
Але вятры ўсё больш мялі, Мароз каваў груды, I хутка зніклі на зямлі Ад восені сляды.
Буран бязлітасна намёў Суцэльны ўсцяж сумёт.
I вось аднойчы лось прыйшоў Да нас на агарод.
Ен доўга стоена маўчаў Высозным вартавым, Як быццам пільна вывучаў Акно і з хаты дым.
Трывожна, мусіць, думаў ён: «Далей яшчэ ці йсці?»
I раптам знік, нібы той сон, У гушчарытрысці.
Сказаў нам бацька: — Значыць, госць
He прыйдзе больш сюды, Відаць, трывога ў госця ёсць — Баіцца, бач, бяды...
А мы ўсё верылі чамусь, Што вернецца ён зноў, Нямёрзлых на граду яму Паклалі качаноў.
Вады ў карыта налілі, Сабралі сена жмут I самі хуценька ўцяклі За хату ў цёмны кут.
I ён прыйшоў сюды, прыйшоў!
— Глядзі!..— шапнуў мне брат. Лось вёў з сабой таварышоў — Двух стройных ласянят —
Між елак тых, дзе снег таптаў, Да нашых вёў двароў
I клічам радасным вітаў Нас, як сваіх сяброў...
250
ЯКУБ КОЛАС
МАРОЗ
(Урывак з паэмы «Новая зямля»)
Марозік крэпіць, лёд таўшчэе, I рэчка вольная нямее, Да дна вадзіца вымярзае I ходу, бедная, не мае, I цесна там ёй, і няміла Яе халодная магіла;
Але дарма: жывую сілу He запраторыш ты ў магілу, Мароз бязжаласны і люты! Хоць ты звязаў і крэпка путы, Скаваў і рэчкі, і азёры, I ўсё заціснуў пад запоры, Разлёгшысь лёдам і снягамі Над чыстым полем і лугамі, Ды ты жыцця, брат, не здалееш, Як ты ні дурыш, ні шалееш. Глядзі — скрозь ковы ледзяныя Сачацца кропелькі жывыя, Дарогу новую шукаюць I лёд вадою заліваюць.
I праўда: рэчачкакрынічка, Хаця і мелка, невялічка, Але такую сілу мае, Што лёд угору падымае I ломіць глызу, як націну. — Гэ, брэшаш ты, мароз, не згіну Я пад карою ледзяною, Пабарукаемся з табою! — Як бы гаворыць смела, гулка Марозу бойкая рачулка...
...I як ні гне мароз, не гладзіць, Але нічога не парадзіць, I чуць ён толькі аслабее, Чуцьчуць адліжкаю павее, Глядзіш — вадзіца лёд злізала, Ў раўку пясочак паказала, I хвалькі жвавыя за хваляй, Як і нябыта, бягуць далей,
251
Пакуль мароз не засярдуе I сілу зноў ён не пачуе, Каб закаваць раўчук праворны За розум надта непакорны.
I вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі; Ідзе сярдзіта, пагражае, Па даху гонтамі страляе; У завітушках дым бялявы Нясе, як воблак кучаравы, I потым з ім набок рванецца, Бы пісарвухар расчаркнецца. А як вакенцы размалюе I розных дзіваў там намосціць — Яму аматар пазайздросціць, I прад марозам ён спасуе. Мароз — штукар і жарты любіць, He раз, штукуючы, загубіць Таго, хто ў рукі пападзецца, Яшчэ над бедным насмяецца: «Прыляж, бядача, ты з дарогі — Няблізкі хатнія парогі». Мароз дарожным падпявае: «Лажысь — пасцелька пухавая I ўся агоньчыкамі ззяе! Засні, сагрэйся, мой пахілы, Пакуль табе прыбудуць сілы, А я салодкі сон навею I гожай казкаю сагрэю».
I хто паддасца нагаворам, Засне навекі пад прасторам Халодных зор, снягоў глыбокіх, Сярод дарожак адзінокіх. Мароз — мастак і, пыху поўны, Узносіць слуп на неба роўны Высокі, вогненны, крывавы! Той слуп — і страшны, і цікавы,— Гарыць злавесна, ўвесь чырвоны, Мароз на небе ставіць троны, Вянцы на месяц ускладае, Па снезе зоркі рассыпае, I так прыгожа, так старанна Бярозе белай тчэ убранне, Бы той дзяўчыне пад вянчанне.
252
I як зза лесу сонца ўстане I на бярозу тую гляне, Засвецяць ў інеі праменні, Як найдарожшыя каменні.
Мароз — паважны. Як вяльможа, Знасіць свавольніцтва не можа, I на той час, як ён пануе, Па небе хмарка не вандруе, I ўсе стварэнні занямеюць, I патыхаць вятры не смеюць. Ўсё ціха, мёртва, нерухома, Сядзіць звяр’ё між буралома I знаку жыцця не пакажуць, Вароны дзюба не развяжуць, Ўсе нахахорацца, ні зыку — Ўладарства холаду вяліка.
I верабей з усёй раднёю He шкне, схаваўшысь пад страхою. Адзін мароз адно ўладае, На ўсё ён рукі накладае, Ўсё гне халоднаю нагою;
1 лес пад сіняю смугою Застыў, стаіць, як амярцвелы, Башлык надзеўшы чысты, белы. I толькі ён, мароз заўзяты, Мароз занадта зухаваты, Адзін па лесе пахаджае, Бо роўных ён сабе не мае.
Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся! Ды дзень яшчэ не зачынаўся: Пастой, мароз, пастой хваліцца — Мо і цябе хто не збаіцца!
I толькі зоркі пабялелі, У хаце дзверы зарыпелі, Скрыпяць калодзежы, вароты, Пайшла разгульвацца работа. Ідуць па воду маладзіцы, Як макаў цвет, гараць іх ліцы; Бяжыць з кудзеляю дзяўчына, За ёю хлопецмалайчына Адкулься зараз увязаўся, I смех і гоман там зачаўся.
253
Прыгрэбнік глуха б’е дзвярамі, Жанкі трушком ідуць з кашамі, Лучыну імі прыкрываюць I жарам холад выганяюць. А там мужчыны ўзварухнулісь, Ў гумно па сена пацягнулісь, Ды толькі — звычай такі маюць — Мароз пахваляць і палаюць, А падхадзіўшысь каля дому, Бяруць сякеру, сані, бому I едуць ў лес вазіць калоды — Ляжаць на печы няма моды.
I хоць мароз крапіць пякучы, Да ног даходзіць скрозь анучы I снегам вочы зашывае,— Мужык жыве і не шманае, 3 саней саскочыць, хлысне пугай Каня і вылае «дзяругай», Бяжыць, аб плечы б’е рукамі, Яшчэ й прытупвае нагамі I так блазнее, так дурэе, Аж покі лоб не замакрэе.
МІХАСЬ ЧАРОТ
БАЛОТАМ СНЕЖНЫМ ПРАЗ САСОННІК
Балотам снежным праз сасоннік, Які смаловым пахам вабіць, Прастор балот зімою соннай Люблю санямі разухабіць.
Люблю, як кусцік нізкарослы, Калі з саней назад паглянеш, Нібы адкінуўшы ён вёслы Плыве па белым акіяне.
Пукаты стог люблю аб’ехаць, Сляды наўкол зрабіць палоззем, I сена, выскубнуўшы вехаць, Люблю раскідаць па дарозе.
Люблю, як санкі мчацца з плачам, Пісклявы гімн зіме заводзяць, А конь, падкуты чортам, скача, Нібы па шкле, па гладкім лёдзе.
254
Люблю закутацца кажухам. Згайсаць ад меж да меж краіну I крыкнуць гучна завірухам, Што ў хвалях белых не загіну.
I зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць... Прастор балот зімою соннай Любл