Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый  Барыс Лазука

Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый

Барыс Лазука

Выдавец: Беларусь
Памер: 127с.
Мінск 2013
102.73 МБ
СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ
Адраджэнне традыцый
Б.А. Лазука
СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ Адраджэнне традыцый
Мінск «Беларусь» 2013
УДК 745.52(476)
ББК 85.125(4Бен)
Л17
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры. фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў, А. П. Аабковіч
Аазука, Б. А.
A17 Слуцкія паясы : адраджэнне традыцый / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2013. — 127 с.
ISBN 978-985-01-1060-2.
Кніга прысвечана яркай і своеасаблівай з’яве ў беларускай матэрыяльнай культуры і айчынным дэкаратыўным мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст. — слуцкім паясам. Разглядаюцца гісторыя ўзнікнення і развіцця слуц- кай персіярні, фарміраванне і асаблівасці тканага пояса, атрымаўшага сусветную славу як слуцкага. На аснове захаваных арыгіналаў і сучасных рэканструкцый паясоў прапануюцца варыянты выкарыстання іх узораў і арнаментаванага дэко- ру ў дызайнерскай практыцы, у творчасці прафесійных і народных майстроў.
Для гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, мастакоў-дызайнераў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай культуры.
УДК 745.52(476)
ББК 85.125(4Бем)
ISBN 978-985-01-1060-2
© Лазука Б. А., 2013
© Выдавецтва «Беларусь», 2013
Уступ
У гісторыі культуры розных краін свету ёсць выключна знакавыя зда- быткі, якія дазваляюць паўнавартасна ацаніць ступені і маштабнасць на- цыянальнага ўкладу ў сусветную мастацкую спадчыну. Па іх можна ўявіць не толькі гістарычны лёс пэўнага народа, але і яго ментальнасць, разуменне прыгожага, пануючыя густы ў грамадстве, вызначыць узровень эканамічнага развіцця краіны, існуючыя ў мінулым тэхналогіі, мастацкія прыёмы і сродкі.
Для Беларусі такім здабыткам і сусветнапрызнаным дасягненнем нацыя- нальнай культуры з’яўляюцца слуцкія паясы — вырабы ткацкай мануфак- туры Радзівілаў, якая працавала ў Слуцку ў другой палове XVIII — пачатку XIX ст. Ад таго часу да нашых дзён прайшло больш за дзвесце гадоў, і многае змянілася ў жыцці, у тым ліку ў свеце матэрыяльнай культуры і дэкаратыўна- га мастацтва. Няма на карце Еўропы Вялікага Княства Літоўскага, заможнае мужчынскае насельніцтва якой насіла касцюмы з кунтушамі, падпярэзанымі тканымі паясамі. Адпаведна часу развіваліся густы ў грамадскім побыце, мя- нялася мода, а разам з ёю і адносіны да колішніх дарагіх і папулярных рэчаў.
Няўмольны час паступова адсоўваў у мінулае падзеі даўніны, нібыта ахоўваючы іх і накладваючы своеасаблівыя заслоны на многае з багатай гісторыі слуцкай персіярні, на сапраўднае аблічча і лёсы людзей той пары. Але яшчэ доўга слуцкія паясы захоўваліся ў ліку старасвецкіх рэчаў у гар- дэробах памеснага дваранства — колішніх нашчадкаў шляхецкіх родаў, як дарагія тканіны яны ішлі на пашыў літургічнага аблачэння. Толькі з канца XIX ст. у асяроддзі знаўцаў культуры, калекцыянераў узнікае цікавасць да слуцкіх паясоў: іх разглядаюць як творы дэкаратыўнага мастацтва, збіраюць і ўключаюць у музейныя калекцыі. 3 гэтага часу гісторыкі культуры пачы- наюць адносіць шаўковыя і залататканыя вырабы слуцкай мануфактуры да дасягненняў беларускага мастацтва.
Двадцатае стагоддзе прынесла новыя стаўленні да слуцкіх паясоў. Пра іх пішуць вершы, іх калекцыі збіраюць у музеях, паказваюць на выстаўках, ім прысвячаюць жывапісныя і графічныя работы, яны становяцца прадметам навуковых даследаванняў, натхняюць аўтараў дэкаратыўна-прыкладных тво- раў. Разам з тым гэта быў той час, калі ў грамадскай свядомасці складваліся не толькі аб’ектыўныя ацэнкі, але і стэрэатыпы, наўмысныя фальсіфікацыі, міфы, узнікшыя на няведанні сапраўднай гісторыі ці па прычыне палітычных кан’юнктур. Слуцкія паясы адносяць да народнага ткацтва, іх разглядаюць
Пояс.
1760—1770-я гг.
Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
Пояс слуцкага тыпу.
1780-я гг.
Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
Ліёнская мануфактура (?). Дар Анджэя Цеханавецкага.
Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
як элітарныя прыклады бязмернай раскошы арыстакратыі, залічваюць у зда- быткі розных нацыянальных культур, не зважаючы на самае відавочнае — іх радзімай быў беларускі горад Слуцк, а стваральнікамі — беларускія майстры.
У гісторыі слуцкіх паясоў XX ст. пакінула таксама сумны след, калі ад- быліся самыя масавыя іх страты, вываз калекцый і асобных рэчаў за межы Беларусі. У віхуры дзвюх войн зніклі многія выдатныя помнікі, у тым ліку буйны збор паясоў, які знаходзіўся ў Беларускай дзяржаўнай карціннай га- лерэі ў Мінску; у гады атэістычнай барацьбы знішчана вялікая колькасць ста- ражытных прадметаў царкоўнага аблачэння, пашытых з тканін, вырабленых на слуцкай персіярні.
Час і гісторыя спраўдзілі адну бясспрэчную ісціну — нішто ў гісторыі не знікае бясследна. Слуцкім паясам было наканавана доўгае жыццё. Стра- ціўшы значэнне побытавай рэчы і важнага элемента арыстакратычнага ка- сцюма, яны набылі новы статус — помнікаў дэкаратыўнага мастацтва. Але не толькі. Слуцкія паясы сталі нацыянальным сімвалам, яскравым і перака- наўчым сведчаннем дасягненняў нацыянальнай культуры, яе багатых века- вых традыцый.
Наша цяперашняе стаўленне да слуцкіх паясоў павінна не абмяжоўвацца музейнай і мастацтвазнаўчай галінамі, а грунтавацца на прынцыпе дыяло- гу гісторыі і сучаснасці. Разам з тым вяртанне старажытных помнікаў ай- чыннага мастацкага ткацтва да новага жыцця не можа засноўвацца толькі на простым капіраванні і паўтарэнні першаўзораў. Ідэя адрадзіць традыцыі і тэхналогіі вырабу слуцкіх паясоў, уключыць іх у практыку нацыянальна- га дэкаратыўнага мастацтва, у галіну сувенірнай вытворчасці, ажыццявіць грунтоўныя навуковыя даследаванні, ацаніць і выкарыстаць асветніцкі, аду- кацыйны і прадстаўніча-рэпрэзентацыйны патэнцыял была пакладзена ў ас- нову Дзяржаўнай праграмы, прынятай беларускім урадам у 2012 г.
Вэлюм са слуцкага пояса. 1780— 1800-я гг.
Шоўк, ткацтва.
Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
Фрагмент пояса. 1780-я гг.
Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
Слуцкая або Ліёнская мануфактура. Дар Анджэя Цеханавецкага. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі

Ад артэфакта
да мастацкай стылізацыі
Стола са слуцкага пояса.
1770—1790-я гг.
Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
Сучаснае існаванне помнікаў культуры і твораў дэкаратыўнага мастацтва можна вызначыць некалькімі сацыяльна-эстэтычнымі параметрамі, узроў- нем грамадскага развіцця, сферамі практычнага выкарыстання, адукацыйна- асветніцкімі задачамі. Аднак галоўным з’яўляецца абумоўленасць канкрэт- ным асяроддзем функцыянавання, традыцыямі ці навізной інтэрпрэтацый і ўспрыняцця, што складваюцца ў пэўным асяроддзі, развіццём навуковых даследаванняў, аб’ёмам і шырынёй існуючых ведаў.
У практыцы калекцыяніравання нязменна цаніўся і цэніцца сам помнік, арыгінал ці артэфакт, які з’яўляецца галоўным аб’ектам у музейнай струк- туры. Ён утрымлівае ў сабе асноўную і найбольш поўную інфармацыю — дае ўяўленне аб часе і эпосе, эстэтычных ідэалах грамадства, сведчыць аб узроўні тэхналогіі і майстэрства, а таксама аб асобе заказчыка, пакупніка, які выбраў твор у адпаведнасці са сваім густам, родам дзейнасці, фінансавым дастаткам. Разам з тым фактар часу пазбаўляе нас магчымасці даць адэкватную ацэнку матэрыяльным культурным аб’ектам, прадстаўляючы для апэрыравання, па сутнасці, толькі выпадковыя з’явы. Побытавыя рэчы ў большасці сваёй да- ходзяць да нас у добрым стане толькі ў варыянтах рамесных, масавых выра- баў, якія ствараліся ў шматлікіх экзэмплярах.
Знаходзячыся ў экспазіцыі, у складзе калекцыі, артэфакт узнаўляе толь- кі ўмоўную, фрагментарную, а таму прыблізную карціну эпохі. Музейны прадмет не валодае апрыёрна вызначаным наборам функцый, а надзяляецца імі гледачом ці рэцыпіентам у працэсе ўспрыняцця. Тым не менш менавіта арыгінал выступае свайго роду кодам эпохі, яе своеасаблівым канцэнтра- ваным увасабленнем.
Разнастайнасць запатрабаванняў сучаснага жыцця абумовіла зварот да такіх пластычных форм і вобразаў мінулага, якія ствараюцца ў цяперашні час, але з арыентацыяй на помнікі-арыгіналы, артэфакты. Гаворка ідзе пра копіі і мастацка-гістарычныя рэканструкцыі дэкаратыўна-побытавых прадметаў. He сакрэт, што ацэнка іх у асяроддзі тэарэтыкаў і практыкаў музейнай спра- вы, майстроў дэкаратыўнага мастацтва, дызайнераў інтэр’ераў дыяметраль- на супрацьлеглая. Ці мае права копія або гістарычная рэканструкцыя быць уключанай у музейную прастору, якімі павінны быць дапушчальныя ступені яе падабенства да арыгінала? Калі мець на ўвазе музейны экспанат, дзе функ- цыянальны аспект адыходзіць на другі план, то зварот, напрыклад, да копіі
цалкам магчымы. Зусім іншая сітуацыя ўзнікае тады, калі копія прызнача- ецца для размяшчэння ў сучасным інтэр’еры, служыць рэпрэзентацыйным мэтам, а ўзноўленым прадметам будуць карыстацца людзі новай эпохі з адпа- веднымі ўяўленнямі аб прыгажосці, мэтазгоднасці і камфорце.
Існуе сусветная практыка выкарыстання копій у музейных экспазіцыях, што абумоўліваецца рэдкасцю, асаблівай каштоўнасцю экспанатаў, якія патрабуюць стварэння належных умоў для іх захоўвання. Тады аўтэнтык рэчы перамяшчаецца ў сховішча, а яго месца займае дакладнае паўтарэнне. He апошнюю ролю ў частым звароце да копій адыгрывае абмежаваная сфера рынку арыгіналаў, адукацыйна-асветніцкія мэты некаторых музейных калек- цый, фінансавыя абмежаванні ўласнікаў, пашырэнне аматарскага збірання, нарэшце, творчыя задачы дызайнерскай практыкі, кінавытворчасці, прад- стаўнічыя мэты.
Копія прадугледжвае дакладнае ўзнаўленне арыгінала з улікам тэхніч- ных параметраў і фізічнага стану аб’екта, які паўтараецца. Гэта патрабаванне лічыцца аксіяматычным і абавязковым. Аднак выкананне копіі ў сучасных умовах непазбежна сутыкаецца з шэрагам складанасцяў. Перш за ўсё неаб- ходна наяўнасць самога артэфакта для аналізу яго тэхнічных параметраў, вызначэння тэхналагічных характарыстык — для капіравання. Менавіта гэта ўмова не заўсёды з’яўляецца выканальнай, паколькі арыгінал можа быць умоўна даступным: знаходзіцца ў дрэнным тэхнічным стане, адносіцца да асабліва каштоўных музейных рэчаў, аб ім маюцца толькі візуальныя дадзе- ныя, апісанні.