Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый
Барыс Лазука
Выдавец: Беларусь
Памер: 127с.
Мінск 2013
Быў яшчэ адзін шлях. Справа ў тым, што ва ўмовах, калі экзотыка і Усход станавіліся сінонімамі якаснай (станоўчай) ацэнкі, натуральна атрымлівалі распаўсюджванне творы мастацтва, прывезеныя не толькі з Турцыі, Персіі ці Сірыі. Як экзатычныя цаніліся тканіны з Ліёна, карункі з Брабанта, кераміка з Італіі, мэбля ў стылі Людовікаў з Францыі. Але кола пакупнікоў, заказчыкаў такіх каштоўных рэчаў было абмежавана каралеўскім дваром, патрэбамі арыстакратыі.
Жыццяздольнасці арыенталістычных настрояў заўсёды спрыяла вострая цяга стылю да незвычайнага, дзіўнага. Само грамадства жыло нібыта ў ча- канні такога незвычайнага, іншаземнага, лёгка ўспрымала яго, ствараючы самыя неверагодныя інтэрпрэтацыі, у якіх яно па-свойму рэалізоўвала місія- нерскія ідэі. Напрыклад, паломніцтвы, якія былі вельмі папулярнымі ў гэты час. Пілігрымы, што вярталіся на радзіму, прывозілі шматлікія сведчанні сваіх вандраванняў. Гэта былі не толькі прадметы рэлігійнага характару, але і проста дзівосы з далёкіх краін. Паломнікі прывозілі таксама апавяданні аб перыпетыях цяжкага шляху ў святыя месцы, да якіх часта дадаваліся пачутыя легенды, паданні, канешне, у асабістай інтэрпрэтацыі. Аб папулярнасці такіх апавяданняў (дыярыушаў, дарожных справаздач) паломнікаў і вандроўнікаў сведчыць той факт, што аповесць Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі) «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Міка- лая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» аб падарожжы ў Ерусалім у 1582— 1584 гг. выдавалася на працягу XVII—XVIII стст. дзесяць разоў. He менш красамоўнай з’яўляецца і папулярнасць у той час казак «Тысяча і адна ноч», матывы якіх ужо ў XVIII ст. увайшлі ў народную творчасць.
Красамоўным пацвярджэннем арыенталізацыі густаў тагачаснага гра- мадства з’яўляюцца шматлікія прыклады стварэння «янычарскіх» аркестраў, капэл пры магнацкіх дварах, у якіх і адзенне, і інструменты музыкантаў былі турэцкімі. Радзівілаўскі размах быў самым значным. Акрамя аркестра яныча-
pay y Нясвіжы была сфарміравана спецыяльная харугва — «Альбінская бан- да», удзельнікі якой былі апрануты таксама ў турэцкія касцюмы, а іх зброя была ўсходняй. «Альбінскай бандзе» адводзілася чыста тэатральная роля: удзельнічаць у карнавальных шэсцях, святкаваннях, выездах Радзівілаў.
Увогуле, зварот да падобнага касцюміравання быў у XVIII ст. дастаткова пашыраным. Напрыклад, У. Ф. Радзівіл любіла ўводзіць экзатычны турэцкі касцюм у свае пастаноўкі, як гэта адбылося ў камедыі «Заганы ў цянётах» («Necnota w sidlach», Нясвіж, 1751 г.). Вядомы сваімі дзівацтвамі Караль Радзівіл (Пане Каханку) загадаў падчас аднаго з набажэнстваў у езуіцкім фарным касцёле Божага Цела ў Нясвіжы іграць яўрэйскаму аркестру, у якім музыканты таксама былі апрануты ў турэцкія касцюмы.
Як бачна, усходнія тэмы становяцца неад’емнай часткай палацавага, маёнткавага жыцця магнатэрыі. Яны шырока выкарыстоўваліся ў самых раз- настайных варыянтах. Асаблівай папулярнасцю карысталіся асобы «з цёмнай скурай», мець якіх у якасці слуг стала ў сярэдзіне — другой палове XVIII ст. асабліва модным. Экзатычнасць звязаных з гэтым сітуацый лагічна ўкладва- лася ў агульную для арыстакратыі схільнасць да незвычайнага, дзіўнага. Каб ацаніць іх маштаб, прыгадаем з’яўленне рабоў-неграў з сем’ямі ў Слуцку ў 1756 г. Яны былі набыты ў Вене па загаду Г. Ф. Радзівіла. Негры падавалі га- сцям ежу ў час банкетаў, а негрыцят, дзяцей нявольнікаў, вучылі ў тутэйшай балетнай школе князя для ўдзелу ў пастаноўках мясцовага тэатра. Дарэчы, у спектаклях У Ф. Радзівіл у Нясвіжы ўдзельнічала негрыцянка Катажына. Звесткі аб неграх, арапах, «башкірскіх дзецях» ёсць у шматлікай мемуарнай літаратуры, звязанай з С. Зорычам (Шклоў), К. Радзівілам (Нясвіж), М. Агін- скім (Слонім).
Можна ўсяляк расцэньваць гэтыя прыклады. Аднак нельга пагадзіцца з адным: яны, як і шмат іншых, ёсць нешта разрозненае і выпадковае. Якраз наадварот. Такія прыклады складаюцца ў цэльную карціну, няхай пярэстую, але ўсё ж дастаткова каларытную і багатую. Жыццё, светаадчуванне асобы паступова напаўняліся асаблівым бляскам, тым бляскам, які ў вачах усёй Еўропы дазваляў атаясамліваць грамадзяніна Рэчы Паспалітай, перш за ўсё прадстаўніка вышэйшых колаў, як чалавека Усходу — у абліччы яе жыхароў. У гэтай сувязі прывядзем словы французскага падарожніка Жана дэ Лабурэра, які быў у свіце каралевы Марыі Людавікі пры ўездзе яе ў Гданьск у 1646 г. Ён
Арнаменты тканін з Дамаска
Зала замка ў Падгорцах.
Львоўская вобл., Украіна.
Здымак канца XIX ст.
Фрагмент далматыкі.
Другая палова XVIII ст.
Шоўк, ткацтва.
Музей старажытна- беларускай культуры
НАН Беларусі
Фрагмент «калоны» арната.
Другая палова XVIII ст.
Шоўк, ткацтва.
Музей старажытна- беларускай культуры
НАН Беларусі
з захапленнем пісаў: «3 пышнасцю, якая ўзбуджала ўсеагульнае здзіўленне, выступіў атрад з дзвюхсот чалавек шляхты, складзены з прадстаўнікоў знат- нейшых родаў. Яны былі апрануты і экіпіраваны, як героі. Адзенне іх было большай часткай персідскае, залататканае з кветкавым узорам ці з аксамітаў разнастайнейшых расфарбовак, самых рэдкіх з усіх, якія можна знайсці на Леванце. Вопратка была падшыта вельмі каштоўным футрам: там былі са- баліныя спінкі і пантэры, якія цэняцца даражэй за сабалёў тым, чым больш кружкоў на іх шкуры. Пад вопраткай — або даламінамі — надзеты багатыя тунікі, якія называюцца жупанамі, амаль цалкам з залататканых матэрый або аксаміту, золата, серабра або шоўку, вышытыя рукамі дам той краіны. Таксама і галаўныя ўборы былі аздоблены кунічным футрам, а плюмажы з пер’яў чорнай чаплі або адно ястрабінае пяро былі схоплены (у залежна- сці ад заможнасці) аграфамі з брыльянтаў коштам у дзесяць, дваццаць, a то і трыццаць тысяч талераў. Каб апісаць іх коней, я павінен звярнуцца да сё- май кнігі «Энеіды» Вергілія. Бо коні былі накрыты рознакаляровымі апона- мі, вышытымі золатам і серабром, амаль ва ўсіх цуглі былі з чыстага золата, асобныя — з пазалочанага серабра і цалкам упрыгожаныя вісячымі каштоў- насцямі. Да седлавой лукі быў прытарочаны вялікі меч, у золаце або ў паза- лочаным серабры, усяляк упрыгожаны або жэмчугам, або брыльянтамі, рубі- намі, бірузой, ізумрудамі або іншымі каштоўнымі камянямі. Таксама і шаблі, якія носяць на баку. Калчаны ў тых, хто карыстаўся стрэламі, былі абцягнуты шчыгрынам, вуглы і сярэдзіна ўпрыгожаны залатой і сярэбранай вышыўкай. Амаль ва ўсіх былі гузікі ювелірнай работы, залатыя, усыпаныя каштоўнымі камянямі. I ў гайдукоў былі падобныя, але з літога серабра. Словам, усё, што грэкі пісалі аб багацці і раскошы старажытных персаў, нават прыблізна нель- га параўнаць з тым, што мы бачылі, а зараз не можам паверыць, што на самай справе бачылі гэта на ўласныя вочы». Невыпадкова Рэмбрант, жадаючы пад- крэсліць настрой экзатычнасці, уводзіў у свае творы польскі касцюм.
На працягу XVII — першай паловы XVIII ст. барочны арыенталізм не- калькі разоў мяняў сваю накіраванасць, афарбоўку. Змест, ідэалы, нарэшце, сістэма прыёмаў, якімі карысталіся майстры мастацтва, дэкаратары, пе- раглядаліся амаль кардынальна. Калі ўсходняя тэматыка XVII ст. апелявала да культуры Персіі, Турцыі, Сірыі, то з сярэдзіны XVIII ст. — да Кітая, Японіі. Больш таго, за знешнім і, здавалася б, непрынцыповым хавалася глыбокае
Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька).
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк. A. К. Хацяноўскі, С. Л. Аганаў, A. I. Варанцова. Гістарычная рэканструкцыя кунтушовага строю другой паловы XVIII ст. Л. У. Дамнянковай
Шляхціц у касцюме з кунтушовым поясам. Здымак канца XIX ст.
Партрэт Тэклі Ружаны Флемінг народжанай Сапегі з хлопчыкам- неграм.
1720-я гг.
Кабінет з кітайскімі лакамі.
Амстэрдам. 1700 г.
Д. Шульц Малодшы. Сямейны партрэт (Святкаванне прызначэння каралеўскім сакольнічым). 1664 г.
ўнутранае разыходжанне. Раней — гэта перавага ідэалагічнага, палітычнага крытэрыю, пазней, з сярэдзіны XVIII ст., — прыярытэт эстэтычнага, у якім бачылі водсвет вечных духоўных каштоўнасцей. Ужо з часоў Яна III Сабес- кага (1674—1696), але ў большай ступені ў эпоху саксонскіх правіцеляў (Аў- густ II, 1697—1733 гг., Аўгуст III, 1733—1764 гг.) і асабліва Станіслава Аўгус- та Панятоўскага (Аўгуст IV, 1764—1795 гг.) цаніўся не столькі сам прадмет, рэч як сведчанне далёкіх краін, каштоўны і экзатычны рарытэт, а той ідэй- ны, філасофска-эстэтычны кантэкст, які за ім хаваўся і які дазваляў адчуць адукаванасць, дасканаласць густаў асобы.
У асяроддзі арыстакратыі, аўтэнтычна ці з падачы каралеўскага два- ра, зварот да культуры Японіі і Кітая набывае незвычайную папуляр- насць у XVIII ст. Узнікае мода на «кітайшчыну» — шынаўзеры (ад франц. Chinoiserie — кітайшчына). Паўсюдна закладваюцца паркі або фарміруюцца іх асобныя куткі, выкананыя ў кітайскім, японскім стылях, будуюцца альтанкі і павільёны, стылізаваныя пад пагады, ствараюцца кітайскія кабінеты, кітай- скі ці японскі выгляд набываюць асабістыя пакоі гаспадароў маёнткаў. 3 пе- равагай кітайскай ці японскай тэматыкі камплектуюцца бібліятэкі, мастацкія зборы, калекцыі. Напрыклад, палац Яна III Сабескага ў Вілянуве меў кітайскі кабінет, у якім усё: абіўка сцен, фіранкі на вокнах, мэбля, разнастайныя быта- выя прадметы тыпу ваз, шкатулак, шырм, падносаў, мініяцюр, скульптур — было кітайскім. Аздабленне асабістых пакояў каралевы Марыі Казіміры было таксама выканана ў стылі «шынаўзеры».
Японская, кітайская культуры цікавілі і беларускую магнатэрыю, натх- нялі майстроў, якія працавалі па яе заказах. У інвентарыях, апісаннях, ус- памінах сучаснікаў аб гэтым захаваліся шматлікія сведчанні. Напрыклад, у парках сядзіб Дарашэвічы (сучасны пасёлак Славінск Петрыкаўскага раёна), Варняны (Астравецкі раён), у славутым парку «Альба» ў Нясвіжы, у парку рэзідэнцыі Браніцкіх у Беластоку былі ўзведзены альтанкі, павільёны, стылі- заваныя пад пагады. Японскія куткі мелі шэраг буйных паркаў, ансамблі якіх фарміраваліся ў сярэдзіне — другой палове XVIII ст. Гэта той жа парк «Аль- ба», паркі сядзіб Станіслава Аўгуста Панятоўскага — «Станіславова», «Аўгу- стова», «Панёмунь» у прыгарадзе Гродна, парк палацавага комплексу Сапе- гаў у Ружанах, узведзены па праекту С. Бекера. Нават падбор дрэў (экзотаў), якія вырошчвалі ў аранжарэях, высаджвалі ў вазонах і кадках і выносілі ў лет-