• Часопісы
  • Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый  Барыс Лазука

    Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 127с.
    Мінск 2013
    102.73 МБ
    На ростанях традыцый, або Сустрэча Усходу і Захаду
    У святочным строі заможнага насельніцтва Рэчы Паспалітай тканы пояс быў абавязковым элементам, які амаль нязменна прысутнічаў ва ўборах мужчын на працягу некалькіх стагоддзяў. Вытокі гэтай традыцыі, як і тлу- мачэнне феномену папулярнасці, вялікага распаўсюджання паясоў, іх усход- няга каларыту, трэба шукаць у характары жыцця грамадства, пануючай мен- тальнасці яго тагачаснай эліты. Усходнія рэчы, нягледзячы на паходжанне з чужога, нават варожага асяроддзя (з пункту гледжання жыхара Заходняй Еўропы), на пастаянныя ваенныя канфлікты, элітай не толькі не адвяргаліся, але расцэньваліся як годныя для ўжытку і карыстання.
    Дадзеную акалічнасць красамоўна адлюстравалі адносіны з Асманскай Портай (імперыяй) — галоўнай экспансіянісцкай дзяржавай у XVI—XVII стст. Пад яе ўладарствам у той час знаходзілася большая частка Паўднёва-Усход- няй Еўропы, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі. На працягу ўсяго XVII ст.
    План Стамбула.
    Гравюра XVI ст.
    Ж.-Б. Ванмор.
    Шэсце султана ў Стамбуле. 1737 г.
    туркі пагражалі не толькі землям Рэчы Паспалітай, але практычна ўсім краі- нам Заходняй Еўропы. Небяспека аказалася настолькі значнай, што ў 1684 г. быў створаны антытурэцкі саюз. У яго ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Ва- тыкан, Венецыя, а ў 1686 г. і Руская дзяржава, у адносінах паміж якімі раней не назіралася асаблівага міралюбства. Перамога Яна III Сабескага пад Венай у 1683 г., калі супраць турак выступіла аб’яднанае войска Рэчы Паспалітай, нямецкіх княстваў і Аўстрыі, знішчыла галоўныя сілы ворагаў, хаця ваенныя дзеянні працягваліся амаль да першай трэці XVIII ст. Тым не менш якраз у гэтых абставінах «турэччына» трывала ўваходзіла ў кола інтарэсаў шляхты, займаючы асабліва важнае месца ў яе матэрыяльным акружэнні.
    Гэту дастаткова супярэчлівую сітуацыю можна абгрунтаваць некалькімі прычынамі. У аснове адной з галоўных трэба прызнаць адметнасці духоўнай і матэрыяльнай культуры шляхецкага саслоўя. У гэтым асяроддзі былі выпра- цаваны іх своеасаблівыя рысы. На працягу стагоддзяў шляхта з зайздроснай шчырасцю захоўвала, адстойвала, нават абараняла пэўны лад жыцця, у якім цанілася як праяўленне сапраўднай годнасці асобы прывержанасць стара- свецкасці, саслоўным, сармацкім традыцыям. Яны не толькі існавалі зафік- саванымі ў выглядзе артыкулаў у Статутах Вялікага Княства Літоўскага, але і сцвярджаліся амаль штодзённа ў самых разнастайных праяўленнях.
    Саслоўе шляхты па свайму складу было няроўным. У яго ўваходзілі буйныя землеўласнікі (магнаты), малазямельная (сярэдняя) і незаможная (дробная) шляхта. Адметную па свайму становішчу групу ўтварала дваровая шляхта, якая складалася з выхадцаў з розных частак саслоўя, галоўным чы- нам з сярэдняй і дробнай шляхты, якая ў выніку неспрыяльных абставін губляла сваю маёмасць, была вымушана наймацца на службу да магнатаў. Ся- род дваровай шляхты былі прадстаўнікі збяднелых родаў, сярэдняя шляхта, нават «галота», для якой атрыманне месца пры магнацкім двары азначала адзінае выйсце. Дваровая шляхта складала адміністрацыю двара, служыла ў прыватным войску, кіравала фальваркамі, прымала ўдзел у рабоце судоў, сеймікаў. Гэты слой выконваў важныя функцыі пасрэдніка паміж элітарнай часткай грамадства і яго астатнімі групамі.
    Багатая і сярэдняя шляхта ўяўляла сабой дастаткова заможную частку саслоўя. Гэта былі ўладальнікі маёнткаў, фальваркаў з сотнямі прыгонных сялян. У сваёй асноўнай масе яе прадстаўнікі мелі добрую адукацыю, атры-
    Жыхары Персіі.
    Гравюра
    па малюнку К. Бруіна. 1704 г.
    Від Ісфахана.
    Гравюра Э. Кемпфера.
    1683 г.
    Кароль венгерскі Габар Бетлен.
    Гравюра 1662 г.
    Від Дамаска. Гравюра А. Эгрона. 1837 г.
    маную ў хатніх настаўнікаў, у айчынных калегіумах і акадэміях, замежных універсітэтах, у вандроўках. Аднак у сваіх культурных запатрабаваннях яны, як правіла, арыентаваліся на магнацкія двары, разглядаючы іх лад жыцця ў якасці галоўнага прыклада.
    Уклад кожнай з гэтых вялікіх груп у агульную культуру грамадства быў не аднолькавым. Паміж магнатэрыяй, колькасць якой была параўнаўча не- вялікай, і асноўнай масай сярэдняй і дробнай шляхты існавала безумоўная розніца. Але аб’ядноўвалі іх гарантаваныя правы на сваю выключнасць, замкнёнасць у саслоўных межах, ізаляванасць ад вытворчасці пры валоданні яе сродкамі. Сярэдняя, дробная шляхта заўсёды імкнулася ў спосабах жыцця, паводзінах, культурных прыхільнасцях наблізіцца да магнатэрыі. Арыста- кратыя, перш за ўсё па прычыне палітычнай кан’юнктуры, не цуралася тых груп, якія знаходзіліся на больш нізкіх прыступках саслоўнай лесвіцы. Усё разам фарміравала своеасаблівую супольнасць гістарычна вызначаных ідэа- лагічных, матэрыяльных форм быту і культуры, якая атрымала абагульненую назву «сарматызм». Характар жыцця шляхты аказваў таксама істотны ўплыў на мяшчанскае асяроддзе, галоўным чынам на яго заможную частку.
    Сярод устойлівых традыцый у матэрыяльным акружэнні шляхты, што існавалі на працягу некалькіх стагоддзяў, быў арынталізм — своеасаблівая з’ява як у айчыннай, так і ў агульнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Трэба прызнаць, што ўсходнія матывы заўважаюцца ў розныя часы ў развіцці еўрапейскага дэкаратыўнага мастацтва і матэрыяльнай культуры. Аднак толькі ў айчынным асяроддзі яны мелі ўстойлівы характар, сталі свайго роду яго прыкметай і паказальнай адзнакай. Прычын такога становішча не- калькі. Першая вызначаецца асацыятыўнымі сувязямі з Усходам і, такім чы- нам, указвае на сферу функцыянавання рэчы. Адпаведна ёй усходнія матывы атаясамліваліся з раскошай, негай, станавіліся сведчаннем далёкіх і загад- кавых краін, іх прыроды, звычаяў людзей, культура якіх так не падобна на тутэйшую. Зразумела, што такое атаясамліванне набывала яшчэ адзін ак- цэнт — сведчыла аб багацці патрыцыяту, шырыні яго інтэлекту.
    У аснове другой прычыны пашырэння арыенталізму былі ваенныя дзе- янні, дыпламатычныя сувязі, пагадненні, гандаль, мецэнацтва каралеўскага двара і магнатэрыі, развіццё навукі і адукацыі, канфесійныя кантакты, нацыя- нальныя культурныя традыцыі асобных частак насельніцтва. Гэтыя галіны
    грамадска-палітычнага, культурнага жыцця станавіліся важнейшымі канала- мі, па якіх усходняя тэматыка ўваходзіла ў рознаўзроўневае асяроддзе Рэчы Паспалітай.
    Калі паспрабаваць вызначыць межы прысутнасці арыенталізму ў нацыя- нальнай культуры, разглядаючы толькі дзве эпохі — Адраджэнне і Новы час, можна без сумнення прызнаць, што першы этап заканчваецца гадамі праўлення Стафана (Іштвана) Баторыя — трансільванскага князя і венгра па выхаванні, запрошанага на ўладарства ў Каралеўства Польскае ў 1576 г. 3 1587 г. пачынаецца другі этап, які працягваецца да ўзыходжання на кара- леўскі прастол Яна III Сабескага (1674). Трэці ахоплівае XVIII ст., а яго завяр- шэнне супадае з перыядам згасання барочнага стылю ў беларускім мастацт- ве. I лагічна, і фактычна (з пункту гледжання храналогіі) усходняя тэматыка прасочваецца яшчэ на двух этапах гісторыі нацыянальнай культуры — у складзе неастылявых плыняў і ў мадэрне.
    Аднак вернемся да таго этапу, калі ўсходнія настроі становяцца ад- чувальнымі і відавочнымі ў айчыннай культуры і мастацтве. Як сведчаць літаратурныя і выяўленчыя крыніцы, на каралеўскім і велікакняжацкім дварах у часы Жыгімонта I Старога і яго жонкі каралевы Боны Сфорцы, затым іх сына Жыгімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя на працягу амаль усяго XVI ст. разам з італьянскімі, нямецка-іспанскімі ўплывамі існавалі і ўсходнія. Перыяду (да 1587 г.) быў уласцівы паступовы працэс кансаліда- цыі разрозненых праяўленняў арыенталізму ў дастаткова відавочную з’яву культурнага жыцця, у стылявую плынь з пэўнымі ўнутранымі абумоўле- насцямі.
    У значнай ступені гэтаму садзейнічала фарміраванне ўмоў, а затым і станаўленне барочнага стылю, паступовае ўваходжанне яго вобразна- пластычнай сістэмы ў практыку выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і архітэктуры. Барока па сваёй прыродзе было схільна да спа- лучэння розных, нават супрацьлеглых настрояў і пачуццяў, да асацыятыў- насці, звароту да незвычайнага, часам экзатычнага і непраўдападобнага, да тэатральных эфектаў. У гэты ж час адбываецца фарміраванне сарматыз- му як сукупнасці светапоглядных канцэпцый шляхты, якія ахопліваюць усё саслоўе, але ў болынай ступені яго сярэднія слаі. Існавала непарыўная ўзаемасувязь паміж «сармацкім міфам» — а ён уключаў у сябе місіянер-
    Від Анкары.
    Мініяцюра XVIII ст.
    Стафан Баторый.
    Гравюра А. Лесера з кнігі Ю. Барташэвіча «Партрэты польскіх каралёў».
    1860 г.
    Ha cmap. 22:
    Уршуля Францішка Радзівіл народжаная Вішнявецкая.
    Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк.
    A. К. Хацяноўскі,
    С. Л. Аганаў, A. I. Варанцова. Гістарычная рэканструкцыя касцюма другой паловы XVIII ст. Л. У. Дамнянковай
    Шляхціц у кунтушовым строі першай паловы XVII ст.
    Гістарычная рэканструкцыя Ю. А. Піскуна
    Партрэт
    Януша Радзівіла.
    Каля 1652 г.
    скія, ахоўніцка-кансерватыўныя, генеалагічныя ідэі шляхты — і яе матэ- рыяльным, мастацкім акружэннем. У арыенталізме беларускай культуры яны выступаюць неад’емна адзін ад аднаго.
    Выбранне на каралеўскі прастол Стафана Баторыя прывяло да павелічэн- ня ўсходневенгерскага ўплыву, што было абумоўлена ў значнай ступені па- ходжаннем і выхаваннем караля. Такія настроі можна было б разглядаць як часовыя, аднак яны хутка напаўняліся новым зместам, які адпавядаў змен- лівым варункам жыцця, ператвараліся ў знешнюю афарбоўку. Гэта было на- туральна. Трансільванскі князь, набыўшы карону велізарнай дзяржавы, не мог заставацца абыякавым не толькі да заходнееўрапейскай, але і да ўсход- няй, паўднёвай палітыкі. У шляхецкай дзяржаве, якой было Вялікае Княства Літоўскае, арыенталізм паступова набываў характар моды, атрымліваў ста- тус сведчання саслоўнай (шляхецкай) прыналежнасці.
    Характэрна, што ўсходнія матывы, тэмы найперш пачынаюць усталёў- вацца ў дэкаратыўна-прыкладных відах мастацтва. Арыенталізацыя строяў шляхты была на той час найбольш яскравай старонкай у працэсе ўваходжан- ня Усходу і Поўдня ў быт, мастацтва грамадзян Рэчы Паспалітай. За касцю- мам, а магчыма і разам з ім, арыенталістычныя матывы становяцца «прываб- нымі» ў вырашэнні інтэр’ераў. Усходняя тэма як неабходны элемент моды павінна была гучаць у палацах магнатэрыі, сядзібах сярэдняй шляхты, да- мах заможных гараджан. Напачатку задавальняліся прывазнымі таварамі. Але попыт на іх стаў у хуткім часе настолькі вялікі (ды і каштавалі яны надта многа), што ад імпарту пачалі пераходзіць да мясцовай вытворчасці. Вялі- кую ролю ў гэтым адыгралі майстэрні і гандаль, якім займаліся прадстаўнікі розных нацыянальных груп, перш за ўсё армяне і яўрэі.