• Часопісы
  • Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый  Барыс Лазука

    Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 127с.
    Мінск 2013
    102.73 МБ
    На стар. 60:
    Узоры паясоў.
    1787 г.
    Ліёнская мануфактура
    На стар. 60:
    Бурса і маніпуляж, пашытыя са слуцкіх паясоў.
    Канец XVIII ст.
    Шоўк, ткацтва, залотныя ніці.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагменты паясоў.
    Канец XVIII ст.
    Шоўк, ткацтва.
    Мануфактура ў Кабылках (Польшча)
    Арнат. Левы бок. «Калона» — фрагмент слуцкага пояса.
    Канец XVIII ст.
    Шоўк, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент пояса. 1780-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура
    Новыя даследаванні павінны змяніць існуючыя колішнія няпоўныя ўяўленні, стэрэатыпы і памылкі ў стаўленні да слуцкіх паясоў, прадэманст- раваць прыхільнікам дзяржаўнага манапалізму ў гісторыі культуры шмат- нацыянальныя вытокі гэтай яркай і самабытнай з’явы. Неаспрэчным будзе адно — слуцкія паясы ёсць здабытак мастацтва Беларусі, а іх адраджэнне і новае жыццё — даніна павагі нашым продкам, напамін іх нашчадкам аб ня- згасных традыцыях айчыннай культуры.
    Стылістыка слуцкіх паясоў заснавана на гарманічным аб’яднанні ў кампазіцыі вертыкальных і гарызантальных форм дэкору, суразмерных і ўзгодненых па прапорцыях. Большасць вырабаў (пры некаторых адхілен- нях) мае суадносіны шырыні і даўжыні, роўныя 1 да 10. Кожны з арнамента- ваных элементаў паясоў сумаштабны ў адносінах да яго агульных памераў, а таксама да велічыні «сярэдніка» і «галоў». Як правіла, слуцкімі майстрамі выкарыстоўваўся прыём паўтарэння некалькіх матываў або іх інтэрпрэтацыі пры захаванні адзінага для пояса вобразна-пластычнага ладу.
    3 ліку вырабаў слуцкай мануфактуры вылучаюцца паясы, на канцах якіх («галовах») змяшчаліся па два авальнай канфігурацыі медальёны во- севай сіметрычнай пабудовы. Звычайна яны вырашаліся ў выглядзе парных шматчастковых разетак з выяўленым цэнтрам у форме вочка. Малюнак медальёнаў, складзены са стылізаваных кветак і лістоў, паўтараўся ў вуглах «галоў» у кампазіцыях трохкутных абрысаў.
    1 ’
    
    Арнаментацыя бардзюраў і палос «сярэдніка» пояса будавалася на выкарыстанні стылізаваных раслінных форм і геаметрычных матываў, якія паўтараліся, утвараючы суцэльныя звілістыя стужкі.
    ф -ф- Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф + Ф + Ф + Ф + ФФ Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф
    4 ў ф Ф ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф ф. f ф ф ф
    -ф- > Ф Ф Ф Ф ф Ф ф Ф ф Ф + ф ф ф ф Ф- Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф Ф •!* -ІП- КЗ-
    
    
    У аснову прапанаваных варыянтаў «перакладу» арнаментацыі слуцкіх паясоў на формы сучасных побытавых прадметаў пакладзены прынцып цытавання. Ён прадугледжвае вылучэнне ў першаўзоры найбольш выразных і адметных рыс, што абумоўлівае перадачу характэрнай вобразнасці пояса, яго пазнаваемай стылістыкі.
    Дызайнерскія распрацоўкі і прыклады выкарыстання арнаментацыі слуцкіх паясоў у сучас- най практыцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выкананы В. Г. Загароднім, A. А. Яцук.
    Двухліцавы чатырохчастковы пояс — адзін з прыкладаў вырабаў слуц- кай мануфактуры, у арнаментацыі «сярэдніка» якога прасочваюцца анало- гіі з беларускімі традыцыйнымі ручнікамі і кілімамі. «Галовы» вырашаны ў выглядзе буйных парных кветкавых кампазіцый («букетаў») выцягнутых прапорцый. Для іх характэрна выразная вось сіметрыі ў выглядзе ўмоўнай сцяблінкі, што ідзе па цэнтры, агульная накіраванасць мас знізу ўверх, пад- крэсленая рухомым малюнкам парасткаў і галінак, ракурсамі паказаных кве- так. У кампазіцыйнай структуры «букета» вылучаюцца чатыры часткі. Ніж- няя трактавана як аснова, усе элементы якой упісваюцца ў авальную форму. Дзве наступныя часткі ўяўляюць зоны з буйных і дробных раслінных матываў. Завяршэннем і дамінантай кампазіцыі «галоў» з’яўляецца фантазійная выява вялікай кветкі, малюнак якой дапоўнены дробнымі дэкаратыўнымі элемен- тамі. Буйныя кветкавыя матывы адрознівае ракурснае рашэнне, у дробных прысутнічае сіметрычная пабудова.
    Для многіх вырабаў слуцкай мануфактуры, па прыкладах якіх пазней на іншых прадпрыемствах выконваліся шматлікія паўтарэнні, была характэрна перавага кветкавых матываў. У гэтым поясе, акрамя бутонаў, умоўных выяў кветак на бардзюрах і палосах «сярэдніка», на «галовах» змешчаны вытан- чаныя стылізаваныя букеты астраў. Іх кампазіцыйная пабудова мае даклад- ную сіметрыю па вертыкалі і падзел на асобныя гарызантыльныя зоны. Пра- сочваюцца значныя адрозненні ў прапорцыях і памерах кветак, вытканых на плоскасцях «галоў». 3 іх ліку вылучаюцца тры вялікія выявы астраў, пака- заных у ракурсах і дапоўненых двума-трыма дробнымі элеметамі. Аб’яднанне ў кампазіцыі дамінуючых па велічыні кветак і асобных дэталяў, такіх як га- лінкі, вузкія лісцікі, бутоны, кветкавыя гронкі, стварае адчуванне ажурнасці, празрыстай лёгкасці малюнка.
    
    
    
    
    «tesnda
    ІВЬГРДЬ \СЛУЦКЬ'
    
    ЖХХХ	
    ._	
    
    
    
    
    
    
    Паясы, якія адносяцца да вырабаў слуцкай мануфактуры часоў яе росквіту, маюць адну з найбольш складаных і дасканалых у мастацкіх ад- носінах сістэму аздобы. Іх «сярэднікі», бардзюры і «галовы» поўнасцю запаўняюць арнаментаваныя кампазіцыі, складзеныя з рытмічна паўтораных стылізаваных раслінных выяў. Вырашэнне «га- лоў» паясоў заснавана на выкарыстанні медальё- наў, якія пабудаваны з выкарыстаннем сістэмы вертыкальных і гарызантальных восяў сіметрыі. Яны гарманічна ўпісаны ў прамавугольных абры- саў палі дзякуючы вуглавым, трохкутнай формы элементам, абмежаваным стылізаванымі лістамі. Іх спалучэнне ўтварае першы авал-контур.
    Дамінуючыя па масе кветкавыя матывы змешчаны праз невялікі па шырыні водступ, ут- вараючы яшчэ адзін выцягнуты па вертыкалі авал. Прастору ў цэнтры «галоў» запаўняе кам- пазіцыя ў форме авальнай шасціпялёсткавай ра- зеткі, у якой аб’яднаны ў адзінае пластычнае цэлае выявы лістоў і зубчастыя ажурныя фестоны. У вырашэнне «галоў» пакладзены прынцып змя- нення не толькі памераў асобных элементаў, але і ўзгодненае іх размяшчэнне па восях сіметрыі ад самых буйных да дробных форм. Прасочваецца заканамернасць у адзінанакіраванасці мас стылі- заваных выяў кветак, лістоў, сцяблінак-парасткаў ад цэнтра да краёў медальёнаў. Адметнай рысай арнаментацыі «галоў» з’яўляюцца ўзгодненыя варыяцыі памераў асобных элементаў, перавага звіліста-ламаных ліній у агульнай кампазіцыі.
    Да дасканалых у мастацкіх адносінах вырабаў слуцкай персіярні адно- сяцца паясы, «галовы» якіх упрыгожваюць вытанчаныя кампазіцыі з букета- мі кветак у вазонах. Аздоба «сярэдніка» гэтага пояса дастаткова сціплая. Яе складаюць рытмічна паўтораныя кропкавыя выявы трохчастковых букецікаў, падобных па форме да так званых «шэлежкаў». Іх гарманічным дапаўненнем з’яўляецца вырашэнне бардзюраў, якое вызначаецца раскошаю аздаблення і складзена са стылізаваных выяў буйных кветак, што чаргуюцца з больш дробнымі элементамі — лістамі, сцяблінкамі, бутонамі. Багаццем і выразна- сцю дэкаратыўна-пластычнага выканання вылучаюцца «галовы» пояса. На іх паказаны вялікія шматчастковыя букеты сіметрычна-восевай пабудовы, змешчаныя ў вазах з падстаўкамі. Цэнтрамі гэтых кампазіцый з’яўляюцца буйныя выявы півонь, абкружаныя меншымі па памерах суквеццямі з буто- наў, лістоў, кветак.
    
    Параўнаўча стрыманы па арнаментаванаму дэкору пояс вылучаецца гарманічнасцю колеравай пабудовы «сярэдніка», заснаванай на спалучэнні мяккіх зеленаватых, перламутравых, аранжавых і светла-блакітных адцен- няў, дапоўненых цёмнымі тонамі «галавы» і бардзюра на левым баку. На «га- ловах» пояса вытканы парныя кампазіцыі са зрэзанымі стваламі дрэў, якія «расцвілі» парасткамі з бутонамі і лістамі, кветкамі руж і гваздзікоў.
    ♦♦ -ф-	♦ ф ♦ ♦ - ♦ ♦ ♦ ♦ ♦
    Стрыманы і ўрачысты характар мае двухбаковы і чатырохчастковы пояс, у вырашэнні якога дамінуюць глыбока-чырвоныя, светла-вохрыстыя і чор- ныя тоны. Такая колеравая гама дазваляла выкарыстоўваць яго ў розных жыццёвых сітуацыях — ад свят да жалобных цырымоній. «Сярэднік» пояса складзены з невялікіх палос, гарызантальна раздзеленых значна вузейшымі шлячкамі. Галоўны мастацкі эфект ствараецца за кошт фларыстычнай ар- наментацыі бардзюраў і «галоў» пояса. Яго завяршаюць крыху выцягнутыя, прамавугольных абрысаў парныя медальёны, кожны з якіх запаўняюць ка- пазіцыі з выявамі зрэзаных ствалоў дрэў. Ад іх угару падымаюцца прыгожа пераплеценыя сцяблінкі, нібыта «расцвіўшыя» кветкамі, бутонамі і вытан- чанымі лісцікамі.
    
    Асобную групу вырабаў слуцкай мануфактуры складаюць паясы, «сярэд- нікі» якіх на ўсю даўжыню запоўнены сеткавым узорам, больш вядомым пад назвай «рыбіна луска». Некаторая аднастайнасць малюнка парушаецца па- дзелам тканіны ўздоўж на дзве паловы, вытканыя ў розных колерах, што дыктавалася складваннем пояса ўдвая пры павязванні. Выразную адмет- насць маюць «галовы», упрыгожаныя відазмененага варыянта медальёна- мі, за якімі захавалася назва «воблачкі». Хвалепадобныя звілістыя стужкі, паказаныя на іх, утвараюць замкнёнае ажурнае абрамленне двух букетаў, складзеных з мудрагеліста размешчаных кветкавых разетак рознай велічыні. Пояс — выдатны прыклад бездакорна знойдзенага гарманічнага спалучэння адносна вялікага сеткавага поля «сярэдніка» са складанага малюнка бардзю- рамі і «галовамі».
    Высокі ўзровень майстэрства і дасканалага густу слуцкіх ткачоў пацвяр- джаюць паясы, выкананыя на мануфактуры ў 1870—1790-х гг. Для большасці з іх уласціва багатая кветкавая аздоба, якая запаўняе «сярэднік» і бардзюры, нібыта супакойваецца, набываючы некалькі стрыманы характар на палях «галоў» у формах вытанчаных букетаў. «Сярэднік» гэтага пояса складзены з палос, розных па шырыні і варыянтах арнаментацыі — з традыцыйных рас- лінных матываў, элементаў геаметрычнага малюнка. Букеты, якія паказаны на «галовах» пояса, маюць крыху выцягнутыя прапорцыі, што падкрэсліва- ецца падстаўкамі-столікамі, упрыгожанымі ажурнымі ламбрэкенамі. 3 ліку фларыстычных кампазіцый заўважаюцца выявы «сон-травы», кветак і пла- доў шыпшыні, васількоў.
    ♦ * + +
    + + +
    Літаратура
    Бйрюкова, Н. Западноевропейское прнкладное нскусство XVII—XVIII вв. / Н. Бпрюкова. Л., 1972.
    В граде Слуцке / уклад. і аўтар прадмовы М. М. Яніцкая. Мінск : Асобны, 2006.
    Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / аўтар тэксту і ўклад. Н. Ф. Высоцкая. Мінск : Беларусь, 1984.
    Аазука, Б. А. Беларускае барока. Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю / Б. А. Лазука. Мінск : Беларусь, 2001.