• Часопісы
  • Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый  Барыс Лазука

    Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 127с.
    Мінск 2013
    102.73 МБ
    Больш складаная сітуацыя мае месца тады, калі рэстаўрыруюцца, ад- наўляюцца або рэканструіруюцца гістарычныя інтэр’еры. Адсутнасць арыгі- налаў менавіта тых прадметаў, якія калісьці складалі матэрыяльнае акружэн- не пэўных комплексаў, непазбежна прыводзіць да выкарыстання копій. Пры фарміраванні сцэнаграфіі інтэр’ераў неабходна мець на ўвазе, што поўная падмена арыгіналаў наваробамі, нават найвышэйшага тэхнічнага ўзроўню, можа прывесці да страты гістарычнасці. Таму пры вызначэнні прыярытэтаў паміж арыгіналам і копіяй перавага аддаецца, без сумнення, першаму.
    Разам з тым, маючы перад сабой арыгінал, не заўсёды можна адка- заць на пытанне, як гэта зроблена. Трэба ўлічыць і тую акалічнасць, што сакрэты рамяства ў большасці выпадкаў страчаны. У мінулым яны, як пра-
    Фрагменты вэлюму са слуцкага пояса. 1770—1790-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Арнат.
    Правы і левы бакі.
    «Калона» — фрагменты слуцкага пояса.
    1780—1790-я гг.
    Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент «калоны» арната
    Арнат.
    Левы бок з фрагментамі пояса слуцкага тыпу.
    1780-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Ліёнская мануфактура.
    Музей старажытна- беларускай культуры
    НАН Беларусі
    Арнат. Левы бок з фрагментамі слуцкага пояса.
    1767— 1780-я гг.
    Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент арната
    Слуцкі пояс.
    Шоўк, фотадрук. Рэканструкцыя А. П. Лабковіча
    віла, захоўваліся ў тайне ад канкурэнтаў, традыцыйна перадаваліся ўнутры вузкага кола аўтараў па спадчыне або ў рамках цэха, асобнай майстэрні, мануфактурнай вытворчасці. Ад часу, калі была зроблена рэч, да нашых дзён можа пралягаць значная адлегласць, якая вымяраецца стагоддзямі. Праблему стварае таксама падбор матэрыялаў для выканання копіі. Па- колькі аўтэнтычныя даўно не выкарыстоўваюцца, іх прыходзіцца мяняць на аналагі, падобныя па сваіх якасцях. А аб’ядноўвае ўсё гэта кола праблем абмежаванасць навуковых даследаванняў — гісторыка-мастацтвазнаўчых, тэхніка-тэхналагічных.
    Як бачна, паўтарыць твор мастацтва, асабліва дэкаратыўна-прыкладнога, выканаць яго дакладную копію вельмі складана, а часам практычна немагчы- ма. У сілу гэтага вырабы, якія ствараюцца цяпер, часцей за ўсё ўяўляюць са- бой толькі імітацыю знешняга выгляду, вобразных характарыстык прадмета з усімі стратамі, уласцівымі рэальна існуючаму аб’екту. Гэта, па сутнасці, но- выя рэчы, выкананыя з сучасных матэрыялаў з выкарыстаннем адпаведных тэхналагічных прыёмаў. У нечым такія копіі па свайму характару могуць на- бліжацца да муляжоў.
    Асобную галіну ўтвараюць копіі з элементамі рэканструкцыі. Справа ў тым, што некаторыя старажытныя рэчы дайшлі да нашых дзён з большымі ці меншымі стратамі. Таму паказваць іх непадрыхтаванаму гледачу даволі скла- дана, паколькі ў іх бываюць страчаны важныя вобразныя і пластычныя рысы артэфакта.
    Функцыянальнае стаўленне да копіі залежыць ад характару музей- най экспазіцыі, абумоўліваецца іншымі патрабаваннямі пры яе сучасным выкарыстанні (прыватны, аматарскі збор, сучасны інтэр’ер са стылізацыяй і інш.). Аб’екты ці іх комплексы пры дэманстрацыі апрыёрна валодаюць не- калькімі ацэначнымі ўзроўнямі ўспрымання, якія знаходзяцца ў залежнасці ад характару экспазіцыі, інтэр’ера, арыентацыі на рэцэптыўныя мэты (яны чакаюцца або задаюцца) мяркуемага гледача ці карыстальніка (спажыўца). 3 прычыны гэтага змяняецца стаўленне да копій, якія, адказваючы задачам стварэння музейнай прасторы ці інтэр’ера, творчай і прадстаўнічай прак- тыкі, зараз набываюць рысы і функцыі артэфактаў, што ў выніку дазваляе ўзнавіць адэкватнае гістарычнае асяроддзе, атрымаць яго імітацыйна-выраз- ны вобраз.
    Фрагмент арната са слуцкім поясам.
    1770—1790-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент пояса слуцкага тыпу.
    Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
    Ліёнская мануфактура (?). Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент пояса слуцкага тыпу.
    1780-я гг.
    Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
    Слуцкая або Ліёнская мануфактура.
    Музей старажытна- беларускай культуры
    НАН Беларусі
    Фрагмент вэлюму са слуцкага пояса.
    1767—1780-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры
    НАН Беларусі
    3 улікам рэалій цяперашняга часу, акрэсленых не толькі музейнымі патрэбамі, дызайнерскай практыкай грамадскіх і прыватных інтэр’ераў, але і развіццём сувенірнай вытворчасці, стаўленне да копій набывае надзвычай- ную актуальнасць, пераходзячы з чыста тэарэтычных суджэнняў у сферу практычную, эканамічную.
    Яшчэ адну галіну сучаснага выкарыстання адноўленых помнікаў дэка- ратыўна-прыкладнога мастацтва, але ўжо ў параметрах інтэрпрэтацый ут- вараюць іх гістарычныя рэканструкцыі. Яны прадугледжваюць узнаўленне аб’ектаў, абапіраючыся на агульныя веды пра стылявыя асаблівасці эпохі, матэрыяльнае акружэнне людзей таго часу, а таксама на дапаможныя да- дзеныя, такія як літаратурныя, выяўленчыя крыніцы, вынікі археалагічных даследаванняў і інш. Зварот да рэканструяваных прадметаў, як правіла, абу- моўліваецца адсутнасцю альбо дрэнным станам артэфактаў (арыгіналаў). Многія з іх уяўлялі сабой прадметы, выкананыя з адносна недаўгавечных матэрыялаў (тканіна, папера, скура, дрэва, шкло, кераміка), працяглы час былі ў штодзённым карыстанні, а таму да нашых дзён не захаваліся або дайшлі ў дэталях. Звесткі аб іх могуць быць зафіксаваныя толькі ўскосна ці фрагментарна.
    Найбольш часта сустракаемыя прыклады гістарычных рэканструкцый адносяцца да галіны архітэктуры, што звязана з адсутнасцю (ці частковай захаванасцю) самога помніка. Іх магчымасць і паспяховасць засноўваюцца на дастаткова дакладна зафіксаваных фізічных дадзеных аб’ектаў, што падля- гаюць аднаўленню: планах, чарцяжах, апісаннях канструкцыйных і кам- пазіцыйных асаблівасцей, тэхніка-тэхналагічных параметрах. Калі ж размова ідзе пра рухомыя помнікі, як правіла, спецыялісты пазбаўленыя і гэтага. Тым больш што рэканструяваны будынак ці комплекс — гэта не толькі знешнія аб’ёмы, але і ўнутраная прастора, дзе знаходзіліся ацяпляльныя збудаванні, мэбля, посуд, тканіны, вопратка, рознага віду інтэр’ерныя рэчы — скульп- туры, асвятляльныя прыборы, карнізы, панэлі, абіўка сцен, кафля і г.д.
    Зразумела, што стварэнне рэканструкцый не можа засноўвацца толькі на прафесіяналізме майстроў-выканаўцаў, нават найвышэйшага ўзроўню. Узнаўленне рэчаў павінна абапірацца на глыбокія навуковыя даследаванні і веды аб іх вызначальных параметрах, а менавіта на інфармацыю аб сыравіне, матэрыялах, тэхналогіях, абсталяванні, інструментах, аб сферы функцыя-
    Выраб копіі слуцкага пояса на сучасным механічным станку.
    Фабрыка «Слуцкія паясы». Слуцк
    нальнага прызначэння. Аднак самым галоўным у паспяховым ажыццяўлен- ні гістарычнай рэканструкцыі трэба прызнаць адпаведнасць (ступень супа- дзення) вобразна-пластычных рыс ствараемых рэчаў агульным стылявым характарыстыкам мастацкай эпохі, што фарміруецца на падставе адэкватна- га выбару крыніц.
    Узноўленая, рэканструяваная рэч можа разглядацца пэўным абагульне- ным, зборным, усярэдненым аб’ектам, у якім знаходзяць увасабленне ўлас- цівыя гэтаму віду матэрыяльнага помніка адметныя асаблівасці. Іншымі словамі, калі гаворка ідзе, напрыклад, пра тканіны, адзенне шляхты XVII— XVIII стст., то з сукупнасці інфармацыі аб іх неабходна вылучыць тое, што прывядзе да стварэння болып яркага ўзору, адпаведнага эпосе і саслоўю. He варта таксама забываць пра абмежаванасць выкарыстання сапраўдных ма- тэрыялаў і тэхналогій, якія існавалі ў мінулым.
    Паказальным прыкладам з’яўляецца параўнанне якасці льнянога палатна, вырабленага ва ўмовах традыцыйнай (сялянскай) або рамесніцкай вытвор- часці, шаўковых тканін мануфактурнага вырабу і сучаснай прамысловай прадукцыі такога ж асартыменту. Адрозненні ў гатунках раслін, тэхналогіях апрацоўкі сыравіны, нітак, у выкарыстанні апрэтур, фарбавальнікаў істотна паўплываюць на ўласцівасці тэкстылю. Так, традыцыйныя льняныя тканіны характарызуюцца большай пругкасцю, меншай змінаемасцю. Яны валодаюць і непаўторнымі мастацка-пластычнымі своеасаблівасцямі. Зробленыя з тако- га тэкстылю рэчы, несумненна, будуць адрознівацца ад пашытых з фабрыч- ных, сучасных тканін.
    Інтэрпрэтацыя мастацкага твора, які належыць мінулай культуры, заўсёды мяжуецца з традыцыямі яго вытлумачэння, што сфарміраваліся на вызначаным этапе развіцця грамадства. Гэтыя традыцыі ўвасабляюцца ў вы- канаўчых трактоўках, свайго роду перакладах з мовы мінулага на сучасную. Твор мастацтва акрамя сваёй генетычнай асновы, звязанай з эпохай стварэн- ня і яе каштоўнаснымі нормамі, пануючымі густамі, мае функцыянальную абумоўленасць, з’яўляючыся аб’ектам матэрыяльнай культуры, які вызнача- ецца сваім разуменнем і ўспрыняццем у розных сацыяльна-эстэтычных, на- ват побытавых, кантэкстах. Такім чынам, інтэрпрэтацыя мастацкага помніка як вызначанага тэксту прадугледжвае яго пераклад на іншую моўную сістэму, здзяйсненне аперацый стылізацыі, у працэсе якіх характэрныя і пазнаваемыя
    
    Слуцкі пояс.
    Шоўк, фотадрук. Рэканструкцыя А. П. Лабковіча
    аьяпааі
    рысы арыгінала (пластычныя, вобразныя) накладваюцца або ўпісваюцца ў новыя каштоўнасныя і функцыянальныя параметры.
    Мастацкая інтэрпрэтацыя і стылізацыя не могуць адбывацца механічна, паколькі ў іх аснове ляжыць дваісты працэс творчага зместу — трансляцыя традыцый, якія ацэначна адбіраюцца, і выбіральнае асвойванне традыцый, іх развіццё. Вельмі добра глыбіня гэтай праблемы бачна на перакладзе мастац- кага твора як вызначанай вобразна-пластычнай сістэмы на другую ў адзіных ці розных відавых межах. Нельга механічна і люстэркава перанесці вобраз беларускіх тканых рушнікоў, напрыклад, на абівачныя тканіны, слуцкія па- ясы — на дываны ці жывапісныя, скулыттурныя творы. Але выкарыстанне ў такіх выпадках прыёмаў мастацкай стылізацыі дазволіць вылучыць і інтэр- прэтаваць найбольш істотнае, пазнаваемае ў пластычнай і вобразнай пабудо- ве пэўных рэчаў і стварыць на іх аснове, зыходзячы з матываў, асацыятыўных сувязяў, новыя мастацкія рэальнасці.