• Часопісы
  • Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый  Барыс Лазука

    Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 127с.
    Мінск 2013
    102.73 МБ
    Галіной, у асяроддзі якой усходнія рэчы, захоўваючы свае першапачатко- выя функцыі і выгляд, атрымлівалі іншае значэнне, новую вобразную інтэр- прэтацыю, быў мужчынскі арыстакратычны касцюм — кунтушовы строй. У ім, безумоўна, усходнія формы нібыта прачытваліся ў другім кантэксце, на- паўняючыся адпаведным зместам, дапасаваным да шляхецкай ментальнасці. Структура комплексу з жупаном і кунтушом супадае з сістэмай двайной во- праткі, традыцыі якой узыходзяць яшчэ да раманскага перыяду. У кроі кунту- ша з сілуэтам, які паўпрылягае да стану, у яго прасторнай аб’ёмнасці, гармоніі фактур, колераў узорыстых тканін можна таксама прасачыць пэўную эвалю- цыю візантыйскага параднага расхіснога адзення. Абавязковае спалучэнне ў строі дзвюх частак было ўласціва еўрапейскаму касцюму ў розныя перыяды яго гісторыі.
    Фрагменты кунтушовага строю М. К. Радзівіла (Рыбанькі).
    Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк.
    Гістарычная рэканструкцыя
    Л. У. Дамнянковай
    
    Шляхціц у кунтушовым строі XVII ст.
    Фрагмент жупана з кунтушовым поясам.
    Гістарычная рэканструкцыя
    Л. У. Дамнянковай
    Партрэт
    Андрэя Укольскага.
    Канец XVIII ст.
    Партрэт
    Стафана Баторыя.
    1576 г.
    Сам комплекс сфарміраваўся не адразу. Уласна жупану і кунтушу па- пярэднічалі і некаторы час існавалі паралельна некалькі варыянтаў верхня- га мужчынскага адзення, такія як «ахапень», «гермак», «церлік», «даламан», «дэлія», «кітлік», «жупіца», «газука». Усе яны, мяркуючы па крою, характару аздаблення, спосабу зашпільвання, па выкарыстаных матэрыялах мелі ўсход- няе паходжанне (ці сфарміраваліся пад яго ўздзеяннем) і сустракаліся сярод строяў на іншых землях, у большай ступені турэцкіх, венгерскіх, у Вялікім Княстве Маскоўскім.
    Напрыклад, гермак уяўляў доўгую, пашытую шчыльна па фігуры адзежы- ну з адкладным каўняром. Яго зашпільвалі спераду на шэсць гузікаў, што прасоўваліся ў нашытыя пятліцы. Ахапень і церлік таксама былі верхнімі ўборамі, кроенымі шчыльна да стану, яны мелі рукавы з разрэзамі ад пляча да сярэдзіны перадплечча, адкладныя каўняры. Іх адметнасцю з’яўлялася за- шпільванне спераду на гузікі, прасунутыя ў пятліцы, прышытыя ў слупок па баках ад лініі засцежкі.
    Верагодна, ужо ў пачатку XVI ст. у карыстанні была вопратка, якую пазней сталі называць кунтуш і жупан. У гэты час адзежыну тыпу кунтуша шылі на ватняй фастрыгаванай падкладцы, з доўгімі рукавамі з проразямі, адкладным каўняром, аснашчалі засцежкай спераду на гузікі і падпярэзвалі тканым поясам. Пад яе надзявалі другога колеру адзежыну, больш шчыльную да стану, з прыўзнятым (стаячым) каўняром, якую можна звязаць з жупаном. Толькі ў 1648 г. назва «кунтуш» упершыню была ўжыта ў адным з каштарысаў шавецкіх работ на выраб вайсковага адзення.
    Кунтушовы строй на працягу XVI—XVIII стст. прыцярпеў некаторыя змены, абумоўленыя тагачаснай модай. Нязменным заставалася спалучэн- не ў комплексе дзвюх адзежын і падпярэзванне тканым поясам, а таксама прызначэнне — пераважна як выхаднога, святочнага ўбору. Найбольш ха- рактэрны яго выгляд склаўся ў другой палове XVI ст., у часы праўлення Жыгі- монта II Аўгуста, але асабліва Стафана Баторыя, пад безумоўным уздзеяннем венгерскай моды. Менавіта тады рукавы кунтуша сталі рабіць абавязкова з разрэзамі ад падпахі да сярэдзіны перадплечча. Яны свабодна звісалі па баках, закідваліся на плечы, утвараючы так званыя вылёты, што адкрывалі рукавы жупана і фарміравалі адметны і выразны сілуэт касцюма. Як правіла, кунтушы шылі даўжэйшымі за жупаны, падбівалі футрам, на іх ішлі дарагія тканіны: аксаміт, атлас, тонкае сукно («абаяр», «скарлат»), парча.
    У першай трэці XVIII ст. кунтушы насілі доўгімі, ледзьве не да зямлі, імкнучыся, каб пры руху іх полкі расхіналіся ўнізе і былі бачны порткі. У гэты час такое адзенне мела суцэльны крой спераду і толькі ззаду ад таліі фалда- валася за кошт устаўленых кліноў. 3 сярэдзіны XVIII ст. мода прадпісвала рабіць кунтушы сярэдняй даўжыні (па калені ці ніжэй) і адносна шырокімі па крою, іх рэдка падбівалі футрам, а для ўцяплення выкарыстоўвалі фастрыга- ваную падшэўку з ваты.
    У кунтушовым комплексе абавязковай адзежынай быў жупан, з’яўленне якога таксама прыпадае на XVI ст. Тады ён шмат у чым нагадваў газуку: шыў- ся з сукна або лёгкіх, вышэйшага гатунку тканін, падбіваўся футрам як верх- ні кафтан, спераду зашпільваўся на гузікі (колькасць іх часам даходзіла да двух і болей), меў вузкія рукавы. На працягу першай паловы XVII ст. жупаны насілі са стаячымі каўнярамі рознай велічыні, а з другой паловы стагоддзя іх замянілі вузкія планкі або звычайная абшыўка гарлавіны тыпу каймы. Ня- зменнай заставалася вялікая колькасць гузікаў спераду і шчыльная па шыі за- сцежка каўняра. Паступова жупан страціў сваё значэнне як верхняга адзення і насіўся толькі пад кунтушом. Асноўным саслоўным адрозненнем у кунту- шовым строі было нашэнне паясоў — шляхта павязвала імі кунтушы, мяш-
    Я. Матэйка.
    Пяхота Каралеўства Польскага 1548 г.
    Малюнак да 1893 г.
    Эгрэт-«шкофія».
    Канец XVI ст.
    Партрэт Яна Клеменса Браніцкага.
    Сярэдзіна XVIII ст.
    Юзаф Багуслаў Слушка.
    Малюнак 1861 г. паводле гравюры 1680 г.
    Гусарскі ротмістр.
    Гістарычная рэканструкцыя
    Партрэт
    Станіслава Кубліцкага.
    Другая палова XVIII ст.
    Партрэт Ігнація Завішы. 1732—1736 гг.
    чанам прадпісвалася падпярэзваць жупаны. Аднак гэта правіла не заўсёды выконвалася, і багатыя гараджане з паясамі на кунтушы прыпадабнялі сябе да радавой арыстакратыі.
    Кунтушовы строй, у аснову якога, безумоўна, лягла ўсходняя традыцыя, быў дапоўнены падкрэслена дарагімі, шыкоўнымі элементамі. У комплекс уваходзілі высокія жаўтавата-вохрыстых тонаў саф’янавыя боты, шапка, ювелірнай работы сярэбраныя ці залатыя гузікі, брошы-засцежкі з каш- тоўнымі камянямі, эгрэт на галаўны ўбор, тканы пояс і, канешне, шабля. Кожная з такіх дэталяў не толькі мела характэрны выгляд, прызначэнне, але дапасоўвалася да ўсяго строю па форме, дэкору і колеру, складаючы разам завершаны ансамбль.
    Галаўны ўбор у кунтушовым строі на працягу ад XVI па XVIII ст. не меў пастаяннага выгляду, ён мяняўся пад уплывам тагачаснай моды, ва ўзаемасу- вязі з іншымі элементамі комплексу. Так, у другой палове XVI ст. у асярод- дзі каралеўскага і велікакняжацкага двара насілі высокія футраныя каўпакі, шапкі са шчыльных шаўковых тканін з аблямоўкай, а ў часы Стафана Ба- торыя — цёмнага колеру галаўныя ўборы з фетру, блізкія па форме да цылін- дра ці фескі. 3 боку да іх прышпільвалі эгрэт-«шкофію», зробленую ў выгля- дзе крыла птушкі. Яна складалася з металічных пазалочаных або сярэбраных пласцінак і сапраўдных пер’яў чорнага арла, ланцужкоў, прымацаваных ра- зам да стрыжня-шпількі. Па сутнасці, гэта быў відазменены варыянт турэц- кай чэленгі — адзнакі вайсковай пасады на галаўным уборы.
    Найбольш характэрныя і дастаткова ўстойлівыя разнавіднасці шапак зафіксаваны ў творах жывапісу і графікі XVII ст.; яны мелі пашырэнне і ў больш познія часы. Гэта былі каўпакі, вырабленыя з фетру, сукна, а танней- шыя — з лямцу, некаторыя абшываліся тканінамі рознага гатунку. Па іх нізе ішоў футраны аколышак (аблямоўка), які ахопліваў галаўны ўбор накшталт падковы. Спераду ў ім пакідаўся разрыў, праз які быў трохі бачны каляро- вы верх шапкі. Краі такой футраной аблямоўкі падымаліся над ілбом уга- ру часам вышэй самога галаўнога ўбору. У месцы разрыву па цэнтры пры- шпільвалі брошку-эгрэт, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і пер’ямі чаплі або ястраба.
    Важнае значэнне надавалася тканінам, з якіх шылася адзенне. Яны пад- біраліся па гатунку, якасці, фактуры, малюнку і колеру так, каб стварыць патрэбныя акцэнты ў касцюме, падкрэсліць каштоўнасць матэрыі, нават адцяніць бачную падшэўку, футраную аблямоўку, багатую аздобу, а ў выніку стварыць цэльны гарнітур, зручны для выкарыстання ў розных жыццёвых сітуацыях. Невыпадкова мужчыны таго часу з годнасцю глядзеліся ў сядле на баявым кані, на парадных выездах і званых прыёмах.
    Асобая роля ў кунтушовым строі адводзілася поясу. Традыцыі яго выкарыстання беларускай арыстакратыяй, таксама як і іншымі народамі Еўропы, маюць багатую гісторыю. Працяглы час ва ўжытку былі металічныя і скураныя вырабы, а таксама рэчы з рознай камбінацыяй металічных эле- ментаў і скураной асновы. Неўзабаве паралельна з імі пачалі насіць тканыя паясы, практычна замяніўшыя ў шляхецкім касцюме для падпярэзвання па- ясы з іншых матэрыялаў, якія атрымалі асаблівую папулярнасць з XVII ст. Менавіта з гэтага часу разгарнуўся імпарт усходніх і азіяцкіх тканін.
    3	цягам часу шляхта і мяшчанства пачалі трактаваць кунтушовы строй больш шырока, атаясамліваючы яго з саслоўна-нацыянальным. Акрамя таго гэты варыянт касцюма ператварыўся для арыстакратыі, заможных слаёў грамадства ў сведчанне пэўнага супрацьпастаўлення сябе ў адносінах да ка- ралеўскага двара, а з канца XVIII ст. — у апазнавальную адзнаку апазіцыі ў дачыненні да расійскай імперскай палітыкі.
    Слуцкія паясы: ад Нясвіжа да Ліёна
    Працяглы час галоўнай крыніцай паступлення як тканін, так і паясоў ус- ходняга тыпу на землі Вялікага Княства Літоўскага быў імпарт. Нягледзячы на ўсе меры, якія прадпрымаліся па наладжванню гандлю, стварэнню фак- торый, кампаній купцоў, рассяленню іх прадстаўнікоўу гарадах пэўнымі кам- пактнымі этнічнымі раёнамі, на выданне дзяржаўных прывілеяў, поўнае ці частковае вызваленне ад падаткаў на продаж тканін, гэта галіна заставалася вельмі рызыкоўнай і небяспечнай. Звычайна купцы, што рухаліся сухапут- нымі шляхамі, аб’ядноўваліся ў невялікія групы, для бяспекі наймалі спе- цыяльную варту. Аднак рабаванні караванаў з таварамі здараліся часта, прычым адбывалася гэта не толькі на тэрыторыі іншых краін, але і ў самім Вялікім Княстве Літоўскім. Жорсткія пакаранні, барацьба з «людзьмі гасцін- ца», гайдамакамі, рачнымі разбойнікамі не прыносілі істотных змен. Мар- скія шляхі ў той час таксама не вызначаліся спакоем — асобныя накірункі Міжземнага і Балтыйскага мораў кантраляваліся піратамі (карсарамі, капе- рамі, берберамі). Гандаль быў не толькі прыбытковым, але і небяспечным. Усё гэта ўплывала на кошт імпарту, надавала рэчам, што прывозіліся, статус рэдкіх і асабліва цанімых.
    У такой сітуацыі лагічным выйсцем было наладжванне вырабу тавараў у мясцовых умовах нават з замежнай сыравіны. Невыпадковым аказаўся і выбар усходніх і паўднёвых раёнаў Рэчы Паспалітай, не надта аддаленых ад сапраўдных цэнтраў вытворчасці, у якіх магнаты пачалі засноўваць свае прадпрыемствы. На гэта падштурхоўвалі ў большай ступені эканамічныя ін- тарэсы, паколькі прадукцыя майстэрань і мануфактур галоўным чынам ішла на ўнутраны рынак і ўласныя патрэбы магнацкага двара, на падарункі.