Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый
Барыс Лазука
Выдавец: Беларусь
Памер: 127с.
Мінск 2013
Адно з першых прадпрыемстваў па вырабу тканін і паясоў усходняга тыпу было заснавана ў Бродах (цяпер Львоўская вобл., Украіна) у 1629 г. ва ўладаннях вялікага гетмана кароннага Станіслава Канецпольскага, а пазней яго сына Аляксандра. Аб яго дзейнасці, прадукцыі, якая выпускалася, прак- тычна не захавалася звестак. Вядома толькі, што на мануфактуры выкон- валі галоўным чынам паўтарэнні ўзораў усходніх паясоў, што забяспечвалі запрошаныя са Стамбула ткачы, прадпрымаліся нават спробы наладзіць у ва- коліцах Бродаў вытворчасць мясцовага шоўку.
Ткацкая мануфактура князёў Патоцкіх была заснавана ў Станіславе (сучасны Івана-Франкоўск, Украіна) значна пазней — магчыма, у 1740-х гг.
Партрэт
Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбанькі). 1762 г.
Шляхціц у кунтушовым строі XVIII ст.
Гістарычная рэканструкцыя Л. У. Дамнянковай
На ёй не толькі займаліся капіраваннем узораў усходніх тканін, у тым ліку і паясоў, але імкнуліся відазмяніць іх, дапасоўваючы да густаў заказчыкаў. Мяркуючы па захаваных матэрыялах рознага характару, гэта было вялікае прадпрыемства, на якім працавалі як іншаземцы, так і мясцовыя рамеснікі. Са Станіславам і Бродамі звязваюць дзейнасць вядомага майстра Дамініка Місеровіча (Месяровіча). Як лічыцца, менавіта адсюль у Нясвіж прывезлі ткацкі станок і іншае абсталяванне, тут пэўны час працаваў Ян Маджарскі, вучыліся некаторыя беларускія майстры.
Гісторыя слуцкай мануфактуры пачынаецца з 1730-х гг., з майстэрань, закладзеных Геранімам Фларыянам Радзівілам. Гаспадар вялікіх уладанняў з гарадамі, маёнткамі, прыватным войскам, ён бачыў у арганізацыі вытвор- часці шаўковых тканін перш за ўсё практычны бок, паколькі яны, а таксама дываны, галуны, тасьма, стужкі, паясы («багатыя і простыя») ішлі на патрэбы двара, пашыў мундзіраў, кунтушовых строяў, касцюмаў акцёраў для ўласнага тэатра. Кіраўніцтва майстэрнямі ажыццяўляла княская адміністрацыя, а самі яны размяшчаліся ў некалькіх драўляных будынках, пастаўленых паблізу ад Новага замка каля парку. Пакуль не выяўлены звесткі аб майстрах, якія пра- цавалі на іх. Верагодна, гэта былі і запрошаныя спецыялісты, і мясцовыя ра- меснікі, паколькі ў той час у Слуцку (адпаведна афіцыйнаму перапісу) мелася 23 ткачы, 12 пазументнікаў, вышывальшчык і нават адзін майстар па вырабу каберцаў.
Крыху пазней слуцкіх былі заснаваны прадпрыемствы ў Нясвіжы (у 1740-х гг.) старэйшым братам Гераніма Фларыяна — Міхалам Казімірам Радзівілам па мянушцы Рыбанька. Аб характары работ, аб ткачах тутэйшай мануфактуры таксама маюцца сціслыя звесткі, як, напрыклад, тое, што тут працавала 12 чалавек, з якіх 9 былі вучнямі (ці памочнікамі). Аднак дакладна вядома, што менавіта ў Нясвіж са Станіслава быў запрошаны Ян Маджарскі, аб чым паведамляе падпісаны з ім кантракт: «Міхал Казімір Радзівіл, князь на Алыцы, Нясвіжы, Біржах, Дубінках, Клецку і Свяшчэннай Рымскай імперыі, князь у Міры, Шыдлоўцы, Крожах, Копысі і Бялэй, а на Жоўкві, Злочаве, Па- мажанах пан і спадчыннік, віленскі ваевода, гетман вялікі ВКЛ, члухоўскі, ка- менецкі, новатаргскі, парчэўскі, асецкі і інш. стараста, даводжу да ведама ўсіх, каму належыць ведаць пра гэта, што заключыў кантракт з Янам Маджарскім, майстрам работы з персідскай, турэцкай, кітайскай рознай тканінай, родам
Н. Орда.
Свята-Троіцкая царква ў слуцкім прадмесці Трайчаны.
Паміж 1856—1883 гг.
Шляхціцы
ў кунтушовых строях.
Літаграфіі па малюнках Ж. П. Норбліна.
1790-я гг.
Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька).
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк. A. К. Хацяноўскі, С. Л. Аганаў, A. I, Варанцова.
Гістарычная рэканструкцыя кунтушовага строю другой паловы XVIII ст. Л. У. Дамнянковай
Якаб Весель.
Партрэт
Гераніма Фларыяна Радзівіла.
Каля 1746 г.
са Стамбула, які з даты дадзенага кантракта, прадстаўляе, згодна з маёй во- ляй, разнастайныя вырабы, такія як: дыванкі, вышываныя сурвэткі, паясы, аздобленыя кветкамі, з фігурамі людзей, лічбамі, золатам, срэбрам, шоўкам паводле паданага ўзору. За такую яго работу выдзяляю яму са сваёй казны штотыднёвы заробак, роўны аднаму чырвонаму злотаму, які павінен выплоч- вацца пунктуальна. Маджарскі абавязваецца дасканала навучыць хлопца- вучня гэтай жа персідскай працы. У выпадку, калі не будзе мець занятасці, дазволена яму будзе на сваю карысць і са сваіх матэрыялаў вырабляць паясы або іншыя вырабы і прадаваць іх. I аб гэтым заключыўшы кантракт для боль- шай вагі ўласнай рукою падпісваюся. Датаваны ў замку маім Нясвіжскім, дня 24 студзеня 1758 г.»
Цяпер цяжка сказаць, чаму ў рабоце нясвіжскай ткацкай мануфактуры меліся недахопы і яна цярпела страты. Сітуацыю не выправіла нават запра- шэнне такога вопытнага спецыяліста, як Ян Маджарскі, спробы накіраваць ткачоў у Станіслаў (Тамаша Хаецкага і Яна Гадоўскага) з мэтай навучання ў тутэйшых майстроў. Аб тым, што на прадпрыемстве не ўсё было добра, свед- чыць той факт, што Ян Маджарскі ў хуткім часе ратуецца з Нясвіжа бегствам. Вось што паведамляюць вытрымкі з лістоў, накіраваных М. К. Радзівілам сваім падначаленым: «Шаноўны мой Пане Браце! Ёсць у мяне навіна з Няс- віжа аб тым, што майстар персідскай фабрыкі ў Нясвіжы, званы Маджар- скім, які раней пераехаў з Станіслава, родам турак, узяўшы з сабою з той жа фабрыкі вучня і парабка, абодвух маіх падданых, і некалькі персідскіх паясоў, уцёк. Гналіся за ім ажно да Бродаў, дзе ён схаваўся. ...Зроблена ўсё магчымае, каб у Бродах ці ў Станіславе высачыць яго і лагодна дамовіцца, каб вярнуў- ся, альбо, калі можна, схапіць. Але ж стрымаць яго было немагчыма, тады прыйшлося арыштаваць, экстрадыраваць вучня і парабка як маіх падданых і вярнуць два забраныя персідскія паясы... Варшава, дня 14 мая 1761 г. МКК Радзівіл»; «Шаноўны мой Пане Браце! Персідскі майстар маёй Нясвіжскай фабрыкі (...) Панам у Бродах схоплены патлумачыў свой пабег выключна сумам па жонцы, якая засталася ў Стамбуле, і прасіў мяне пераправіць яе ў Нясвіж. Таму звяртаюся па дапамогу да Вашага дасканалага спрыту і стара- насці, каб даў Пан распіску на імя пана Нікаровіча, які сам мне прапанаваў свае паслугі, або выкарыстай іншы спосаб, каб абавязкова даставіць сюды жонку і сям’ю згаданага перса. На гэта спатрэбіцца шмат грошай. Вазьмі,
пакінуўшы свой квіток, з Жоўкаўскай Арэнды. Я не пашкадую грошай, абы толькі прывезці як мага хутчэй жонку перса. Даручаю гэта клопатам Пана і за паспяховыя старанні ўдзячнасць абяцаю. Замак у Нясвіжы, дня 4 ліпеня 1761 г. МКК Радзівіл».
Сітуацыя мяняецца пасля смерці Г. Ф. Радзівіла і пераходу яго ўладанняў ва ўласнасць Міхала Казіміра Радзівіла. У 1760 г. ён пераводзіць стратную дагэтуль ткацкую мануфактуру з Нясвіжа ў Слуцк. Аб’яднанне двух прад- прыемстваў аказалася паспяховым і прыбытковым. Паясы, якія вырабляліся на персіярні на працягу другой паловы XVIII — пачатку XIX ст„ карысталіся вялікім попытам, а арганізацыя вытворчасці наладжана так дасканала, што мануфактуру Радзівілы неўзабаве перадалі ў арэнду спачатку Яну Маджар- скаму, а потым яго сыну Лявону.
У першыя гады дзейнасці абноўленага прадпрыемства яго майстэрні раз- мяшчаліся ва ўжо існуючых будынках, да якіх у хуткім часе дадалі новыя. Яны знаходзіліся на пляцу паблізу ад вуліцы, якая ў інвентарах XVII ст. (1689 і 1693 гг.) называлася «Вуліца над Случчу або ставам», а ў XVIII ст. — «Сена- тарскай» і ішла ўздоўж ракі да Новага замка, умацаванай цытадэлі з дама- мі ваеннага і гаспадарчага прызначэння, казармамі. На супрацьлеглым баку ракі размяшчаўся комплекс Ніжняга замка з трыма драўлянымі палацамі Радзівілаў, скарбніцай, жылымі флігелямі і гаспадарчымі дамамі, а крыху да- лей — будынкі магнацкага тэатра «камедыягаўза».
Прыблізнае ўяўленне аб выглядзе вытворчых карпусоў мануфактуры да- юць выявы на картах Слуцка, складзеных у канцы XVIII — пачатку XIX ст., і тагачасныя інвентары. Верагодна, гэта быў значны па памерах комплекс, куды ўваходзілі двухпавярховы будынак з пяццю майстэрнямі («станцыя- мі»), два драўляныя, выцягнутыя у плане дамы, пастаўленыя адзін насупраць другога, памяшканні, дзе выконвалі сталярныя работы, рыхтавалася мета- лічнае аснашчэнне станкоў, рабілася апрэтурная апрацоўка тканін. Паблі- зу знаходзіліся дом для адміністрацыі, скарбніца, казармы («кашары»), дзе жылі работнікі.
Колькасць станкоў і занятых у вытворчасці майстроў вагалася на пра- цягу існавання мануфактуры. Так, у дакументах 1780-х гг. згадваецца 24— 25 варштатаў, у 1793 г. — 28 рознафункцыянальных станкоў і 60 работнікаў. Змены адбыліся ў пачатку XIX ст., аб чым паведамляе тэкст адказаў Ляво- на Маджарскага на пытанні камісара Слуцкага княства Тамашэўскага, дата- ваны 12 сакавіка 1807 г.: «Пытанне: На гэтай жа фабрыцы ёсць многа розных варштатаў. Колькі з іх працуе? Колькі прастойвае? Ці цалкам добрыя і абста- ляваныя неабходнымі дэталямі? Адказ: На фабрыцы 24 варштаты, забяспе- чаныя ўсімі дэталямі, якія да рэвалюцыі ўсе дзейнічалі, а пасля рэвалюцыі толькі на 12 варштатах утрымліваецца гэтая фабрыка. Пытанне: Ці многа саміх рабочых, вучняў, наглядальнікаў і інш. рамеснікаў? Якім чынам аплоч- ваецца іх праца і ў якім памеры, каб можна было ўлічваць ролю ўсіх? Адказ: Рабочых пры варштатах 12, пацягачоў столькі ж, памочнік 1, 1 пісар, 1 чала- век для аздаблення кветкамі, 1 для снавання, 1 для матання шпулек, 1 сталяр для гэтай жа фабрыкі. Увогуле 30 чалавек. Рабочыя і пацягачы, якія сядзяць за варштатамі, атрымліваюць аплату ў залежнасці ад таго, якую рэч вырабля- юць. Таму складана акрэсліць памер іх заробка. Пісару на месяц чырв., злоты чатыры, удзельна квартальна за год чырв., злоты дзесяць. Таму, хто аздабляе кветкамі, за месяц чырв., злоты чатыры квартальна за год чырв., злоты дзе- сяць. За снаванне па чырв., злоты два на месяц. За матанне шпулек чырв., зло- ты два на месяц; памочнікам 30 злотых у месяц, сталяру 16 злотых у месяц».
1807 год можна лічыць завяршальным этапам паўнавартаснай дзейна- сці слуцкай мануфактуры. Падчас вайны 1812 г. прадпрыемства было раз-
План Слуцка.
Месца знаходжання мануфактуры паясоў.
Канец XVIII ст.
На стар. 42—43: Інтэр’ер ткацкай мануфактуры.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк. Гістарычная рэканструкцыя Б. А. Лазукі, A. К. Хацяноўскага, С. Л. Аганава, Л. У. Дамнянковай, A. I. Варанцовай