• Часопісы
  • Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый  Барыс Лазука

    Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 127с.
    Мінск 2013
    102.73 МБ
    Вытокі мастацкіх якасцей, арнаментацыі, а таксама тэхналогіі ткацтва слуцкіх паясоў мэтазгодна шукаць у традыцыях усходняга тэкстылю. Гэта агульнапрызнанае сцвярджэнне. Тым не менш яно патрабуе тлумачэнняў. ГЕрацэс трансфармацыі ўзораў паясоў, які прывёў да ўзнікнення іх новага тыпу, пачаўся ў стамбульскіх армянскіх майстэрнях Якуба Піятровіча і Эво- на Мікановіча. Менавіта тут характэрныя для такіх усходніх тканін даволі вялікія памеры, агульнае кампазіцыйнае вырашэнне прыцярпелі першыя змены: стамбульскія вырабы сталі дапасоўваць да густаў пакупнікоў з бе- ларускіх і польскіх земляў, яны павінны былі адпавядаць іх галоўнай сферы выкарыстання ў кунтушовых строях.
    Наступны этап акрэслены дзейнасцю мануфактур у Бродах і Станіславе, дзе адбылася іх большая адаптацыя як элемента шляхецкага касцюма. Але карэнныя змены ў кунтушовых паясах былі здзейснены слуцкімі майстрамі: завершаны і гарманічны выгляд атрымалі асноўныя часткі і дапасаваныя да іх дэталі, вырабы сталі двухбаковымі і чатырохліцавымі, з багатай арнамен- тацыяй і вытанчанай колеравай гамай.
    Фрагмент слуцкага пояса з ткацкай меткай. 1767—1770-х гг.
    Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент вэлюму са слуцкага пояса з ткацкай меткай Лявона Маджарскага. 1770- 1790-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Слуцкія паясы ткаліся з шаўковых нітак (у аснове і ва ўтку), а таксама з выкарыстаннем шаўковых нітак (ва ўтку), абкручаных найтанчэйшым пла- сцінчатым дротам. Такія вырабы атрымалі асобую папулярнасць і называлі- ся «літымі». Выкарыстанне залатой ці сярэбранай ніці ва ўтку, якая клалася няроўна, надавала вырабам шурпатую, матавую паверхню. Таму гатовы пояс падвяргалі апрэтурнай апрацоўцы — пракатвалі праз полыя металічныя валы («каландры», «магелы»), у сярэдзіну якіх устаўлялі распаленыя стрыжні. У выніку ніці расплюшчваліся, ствараючы бліскучую і гладкую, нібыта адлітую з металу, паверхню.
    На слуцкай мануфактуры паясы вырабляліся на ручных ткацкіх станках з бёрдамі, усе колеравыя эфекты ў іх атрымліваліся ніткамі ўтку. Ужывалася складаная сістэма чаргавання дзвюх асноў, насцілачных і прыжымных нітак утку, якія ішлі па ўсёй шырыні ці на палове запраўкі станка, а таксама нітак «брашэ»: яны маглі пракладвацца ў месцах свайго ўзору, на правым баку, на абодвух баках пояса. Гэта тонкая работа выконвалася з дапамогай маленькіх чаўначкоў.
    Па характару малюнка вырабы слуцкай персіярні можна падзяліць на чатыры віды. Першы складаюць аднабаковыя паясы (маецца знешні і адва- ротны бакі), а ў будове тканіны ўдзельнічаюць дзве сістэмы нітак асновы (на- сцілачныя, ці карэнныя, і прыжымныя) і дзве сістэмы ўточных нітак (грунта- выя, ці карэнныя, і ніткі «брашэ», якія пракладваліся толькі ў месцах свайго ўзору на вонкавым баку). Да другога віду адносяцца аднабаковыя двухліца- выя тканіны — ніткі ўтку пракладваліся не па ўсёй шырыні запраўкі стан- ка, а асобна на кожнай палове. Такія паясы складваліся ўдвая па шырыні ва ўсю даўжыню, і кожная з падоўжных палавін (на адным і тым жа баку пояса) з’яўлялася вонкавай. Уток «брашэ» выкарыстоўваўся толькі на адным баку пояса. Трэці від складаюць двухбаковыя тканіны (маглі быць трохліцавымі). У іх адзін грунтавы ўток пракладваўся па ўсёй шырыні пояса, другі (двух- каляровы) — асобна на кожнай палове, уток «брашэ» — на абодвух баках. Чацвёрты від — двухбаковыя чатырохліцавыя паясы. Для іх характэрна пракладванне грунтавых уткоў (чатырохкаляровых) па палове шырыні выра- бу, уток «брашэ» ішоў на абодвух баках. Такія паясы складваліся ўдвая, і кож- ны з бакоў выкарыстоўваўся як ліцавы.
    Фрагмент пояса слуцкага тыпу.
    1780-я гг.
    Шоўк, сярэбраныя ніці, ткацтва.
    Ліёнская мануфактура (?). Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагмент вэлюму са слуцкага пояса. 1780—1800 гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры
    НАН Беларусі
    Фрагмент пояса.
    1760—1770-я гг.
    Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Мікраздымак перапляцення і структуры нітак слуцкага пояса
    Фрагменты слуцкіх поясоў.
    1770—1790-я гг.
    Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура
    На стар. 57:
    Фрагмент пояса.
    Канец XVIII ст.
    Шоўк, ткацтва.
    Ліёнская мануфактура (?)
    ЖЗгЙ
    W.T
    ШЭЖ
    SIS
    3JS3XV? '-
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Вэлюм са слуцкага пояса.
    1780— 1790-я гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Фрагменты пояса.
    1760—1770-я гг.
    Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
    Слуцкая мануфактура.
    Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
    Слуцкія паясы, якія ткаліся адна-, двух-, трох-, чатырохліцавымі (у выра- бах мог выкарыстоўвацца кожны з бакоў у залежнасці ад каларыту касцюма і характару побытавай сітуацыі), мелі па даўжыні дзяленне на дзве паловы або былі суцэльнымі, пры павязванні складваліся ўдвая ці скручваліся. Кам- пазіцыйна паясы складаліся з трох частак. На канцах тканіны вылучаліся два прамавугольнай формы заканчэнні («галовы»), Іх памеры вар’іраваліся ў залежнасці ад агульнай даўжыні, характару арнаментацыі і колеру вырабу: маглі выцягвацца ў даўжыню ці шырыню, набліжацца да квадрата і складаць, напрыклад, 23 х 26, 16 х 21, 20 х 28, 26,5 х 26 см. Кожнае з такіх завяршэнняў вырашалася ў выглядзе адзіночных ці парных стылізаваных выяў вазонаў з кветкамі, букетаў, пераплеценых сцёблаў, парасткаў з лістамі, «расцвіўшых» галінак дрэва, разнастайнай канфігурацыі медальёнаў.
    Паміж «галовамі» знаходзіўся «сярэднік», які ўтваралі папярочныя аднатонныя ці арнаментаваныя палосы, сеткавыя, «лусковыя» (нагадвалі рыбную луску), «у гарошак» узоры. Уздоўж бакоў паясоў ішоў вузкі бардзюр з раслінным, звітым у паласу арнаментам. Канцы ўсяго вырабу завяршалі- ся ўзорыстай стужкай («шлячком»), матывы якой паўтаралі аздобу «сярэд- ніка». Неад’емным элементам паясоў былі прышытыя махры. Іх велічыня таксама мянялася і дыктавалася не толькі агульным выглядам тканіны, але і жаданнем заказчыка. У пераважнай большасці махры мелі ад 10—11 да 14—17 см.
    Скласці ўяўленне аб першапачатковай колеравай гаме слуцкіх паясоў даволі складана, паколькі многім з іх цяпер па 200—250 гадоў. Гэта былі ўжытковыя тканіны, якія толькі ў апошні час сталі музейнымі і высока- цанімымі экспанатамі. Разам з тым на падставе лепш захаваных узораў, зы- ходзячы з даследаванняў мастацтвазнаўцаў і рэстаўратараў, можна лічыць, што колеравыя спалучэнні слуцкіх паясоў будаваліся з перавагай залаціста- жоўтых, аранжавых, ружовых, блакітных, зялёных, карычневых і чырвоных тонаў.
    Да лепшых прыкладаў слуцкіх паясоў часоў росквіту мануфактуры ад- носіцца выраб, што знаходзіцца ў калекцыі мастацкіх тканін Музея ста- ражытнабеларускай культуры НАН Беларусі. Гэта двухбаковы чатырохліца- вы залататканы пояс, кожны з бакоў якога адрозніваецца па колеру і тону. «Сярэднік» складаюць палосы чырвонага і чорнага (правы бок), чырвонага і вохрыстага (левы бок) колераў шырынёй 2 см і даўжынёй 13 см кожная, раз- дзеленыя больш вузкімі арнаментаванымі палоскамі. Паміж «сярэднікам» і «галовамі» размешчаны «шлячкі» (2,2 х 13 см), абмежаваныя таксама пало- скамі з арнаментам у выглядзе маленькіх ромбікаў. Іх запаўняе арнамент у выглядзе звілістай стужкі, складзенай са сцёблаў з лістамі і кветкамі.
    Абедзве галавы пояса ўяўляюць прамавугольнікі памерам 26 х 17,2 см, розныя па колеру і тону. У іх цэнтры з невялікім водступам ад краёў размеш- чаны дзве парныя выявы зрэзаных ствалоў дрэў з карэннямі і праросшымі галінкамі, з кветкамі і лістамі. Уздоўж усёй тканіны ідзе бардзюр з арнамен- там у выглядзе звітых у паласу сцёблаў, кветак, лістоў, пупышак (цёмныя на вохрыстым фоне, светлыя на чорным фоне). У завяршэння бардзюра, але толькі з аднаго канца пояса выткана метка «SLUCK».
    Зыходзячы з асаблівай каштоўнасці слуцкіх паясоў, іх у канцы XVIII і ў XIX ст. пачалі шырока выкарыстоўваць у прадметах літургічнага прызначэння — шылі вэлюмы, столы, бурсы, рабілі ўстаўкі ў арнаты і капы. 3 XIX ст. паясы сталі калекцыяніраваць як творы дэкаратыўна-прыкладно- га мастацтва.
    Фрагмент пояса.
    Другая палова XVIII ст. Шоўк, ткацтва, залотныя ніці.
    Ліёнская мануфактура
    Фрагмент пояса. 1781-1806 гг.
    Шоўк, ткацтва.
    Мануфактура
    Ф. Маслоўскага. Кракаў
    Папулярнасць і мастацкія якасці вырабаў слуцкай персіярні ўжо ў XVIII ст. абумовілі з’яўленне іх шматлікіх копій, у якіх захоўваліся агульная кампазіцыя і адметная арнаментацыя. Вядомы выпадкі, калі паўтараліся нават арыгінальныя меткі-сігнатуры. Найбольш часта гэта адбывалася на тых прадпрыемствах, што належалі Радзівілам, як, напрыклад, у Карэлічах. У другой палове XVIII ст. у Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскіх эканоміях па ініцыятыве гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза былі заснаваныя каралеўскія мануфактуры, у тым ліку шаўкаткацкая і залататкацкая (1768— 1784 гг.), дзе разам з уласнымі вырабамі сталі выпускаць копіі слуцкіх паясоў. Іх паўтаралі таксама на ткацкай фабрыцы князёў Агінскіх у Слоніме, на ма- нуфактурах у Ружанах, Паставах, Шклове. Паясы слуцкага тыпу, або іх копіі, вырабляліся і за межамі Беларусі: на тэрыторыі Полыпчы (Ліпкава, Кабылкі, Кракаў, Гданьск, Джэвіца), Украіны (Станіслаў, Алеска, Львоў, Корац, Бучач), Расіі (Масква, Купаўна, Яраслаўль), Францыі (Ліён, Мульхоўз), Аўстрыі (пад Венай).
    Слуцкіх паясоў, вырабленых больш чым за 250 гадоў, захавалася да- волі многа — няшмат у зборах музеяў Беларусі, больш за яе межамі — у Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань, Гданьск), Украіне (Кіеў, Львоў), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Літве (Вільнюс, Каўнас), Швецыі, Англіі, а так- сама ў прыватных калекцыях.
    Ацэньваючы мастацкія асаблівасці, дасканаласць тэхнічнага выканан- ня слуцкіх паясоў, можна без сумнення прызнаць іх выключнае значэнне ў развіцці не толькі беларускага, але і агульнаеўрапейскага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. Як часта здараецца на шляхах гісторыі, толькі на адлегласці часу бачна сапраўдная велічыня здабыткаў даўніны. Менавіта так адбылося і са слуцкімі паясамі, якія цяпер нібыта нанава вяртаюцца ў сучаснае жыццё. Вельмі важна ўсведамляць, што далучанасць да мінулага — гэта не толькі знаёмства з мастацкімі шэдэўрамі, унікальнымі помнікамі старажытнай культурнай традыцыі, не толькі школа духоўнага, маральна- га выхавання, але і неад емная частка нашага грамадства, у пэўнай ступе- ні ацэнка сапраўднай рэчаіснасці і нават адкрыццё будучыні праз прызму гістарычнага вопыту.