Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый
Барыс Лазука
Выдавец: Беларусь
Памер: 127с.
Мінск 2013
Рэканструкцыя чаўнакоў.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк
Рэканструкцыя ткацкага абсталявання мануфактуры паясоў.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк
рабавана, пашкоджаны яго будынкі, а работнікі былі распушчаны ці збеглі. Аднаўленне адбылося толькі ў 1814 г. Але і тады, і пазней фабрыка паясоў паступова прыходзіла ў заняпад (у 1823 г. тут працаваў толькі адзін станок). Арэнда яе перадавалася розным жыхарам Слуцка, пакуль па распараджэнні тагачаснага гаспадара В. Радзівіла ў 1846 г. персіярня не была зачынена.
На слуцкай мануфактуры ад першых да апошніх гадоў яе работы праца- валі толькі мясцовыя майстры — галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясвіжа, Урэчча, Свержня. Аднак у некаторых дакументах згадваюцца асобы з больш далёкіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага. Так, ва ўжо цытуемых адказах Лявона Маджарскага камісару Слуцкага княства называюцца наступныя майстры і паведамляюцца іх абавязкі:
«Андрэй Гутоўскі, з Галіцыі, рабочы па аздабленні кветкамі.
Міхал Баранцэвіч, шляхціц, рабочы па матанні шпулек. Сымон Сегень, з Нясвіжа, рабочы па снаванні.
Ян Івашкевіч, са Слуцка, памочнік.
За варштатамі:
Юзаф Борсук, шляхціц.
Філіп Дубіцкі, з Урэчча.
Міхал Надольскі, з Нясвіжа.
Ян Канчыла, са Слуцка.
Ян Рымашэўскі.
Ян Дубіцкі, з Урэчча.
Аляксандр Лойка, са Слуцка.
Базыль Смешкевіч, са Свержня.
Фларыян Міхалоўскі, са Слуцка.
Караль Садоўскі, з Бялэй.
Францішак Машыньскі, са Слуцка.
Ян Серыкоўскі, са Слуцка.
Пацягачы:
Павел Кулікоўскі, са Слуцка.
Пасхаліс Івашкевіч, са Слуцка.
Якуб Канановіч, са Слуцка.
Вінцэнт Івашкевіч, са Слуцка.
Юзаф Свянціцкі, са Слуцка.
Раман Вархан, са Слуцка.
Філіп Таўкачэвіч, са Слуцка.
Пётр Зянкевіч, са Слуцка.
Міхалоўскі, са Слуцка.
Андрэй Чайкоўскі, са Слуцка.
Сымон Сянкевіч, са Слуцка.
Якуб Вайцехоўскі, са Слуцка.
Сталяр: Казімір Сымановіч, са Слуцка».
У іншых крыніцах рознага часу называюцца таксама Тамаш Хаецкі, Ян Гадоўскі, Міхал Баранцэвіч, а таксама майстры, вядомыя толькі па прозвіш- чах і імёнах, — Крыцкі, Лютніцкі, Андрэй, Канстанцін.
Пытаннем, на якое пакуль няма адназначнага адказу, застаецца аўтар- ства слуцкіх паясоў, а дакладней, хто з’явіўся стваральнікам іх мастацкага аблічча, быў распрацоўшчыкам кампазіцыйных і арнаментальных рашэнняў, якія адносіны да іх мелі Ян і Лявон Маджарскія. На гэты конт існуюць амаль дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні: ад прызнання іх дамінуючай ролі да яе поўнага адмаўлення. Важную інфармацыю змяшчае ўжо працытаваны вышэй тэкст кантракта Яна Маджарскага з Міхалам Казімірам Радзівілам, у якім сказана, што майстар павінен прадстаўляць згодна з воляй князя
На стар. 46—47: Майстрыха за работай. Ян Маджарскі.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк. Гістарычная рэканструкцыя A. К. Хацяноўскага, С. Л. Аганава, Л. У. Дамнянковай, A. I. Варанцовай
Царкоўныя рэчы, пашытыя са слуцкіх паясоў.
Шоўк, фотадрук.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк.
Рэканструкцыя
Л. У. Дамнянковай,
А. П. Лабковіча
Паясы вытворчасці слуцкай мануфактуры. Шоўк, фотадрук.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк.
Рэканструкцыя
А. П. Лабковіча
«...разнастайныя вырабы, такія як: дыванкі, вышываныя сурвэткі, паясы, аздобленыя кветкамі, з фігурамі людзей, лічбамі, золатам, срэбрам, шоўкам паводле паданага ўзору». А гэта азначае: у абавязкі Яна Маджарскага ўвахо- дзіў не толькі выраб тканін, але і распрацоўка іх узораў, малюнкаў пры ўмо- ве іх прадстаўлення (верагодна, з мэтай атрымання згоды на вытворчасць) гаспадару.
На карысць такой высновы сведчаць і існуючыя ў той час традыцыі ра- боты майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамеснікаў па распра- цаваных уласных эскізах ці па дадзеных узорах. Малаверагодна, што запро- шаны вопытны спецыяліст мог заставацца ткачом-рамеснікам і простым выканаўцам. Больш таго, дакументы ўказваюць, што праз некаторы час спа- чатку Ян Маджарскі, а потым яго сын Лявон атрымалі дастатковую незалеж- насць, узяўшы мануфактуру ў арэнду. Аб іх статусе паважаных і ўплывовых асоб сведчаць часта сустракаемыя ў дакументах звароты «яго міласць пан», «вяльможны пан». Такім чынам, не толькі арганізацыя вытворчасці, але і фарміраванне асартыменту прадукцыі было цалкам аддадзена ў рукі Ма- джарскіх. Законы рынку, густы заказчыкаў накіроўвалі іх пошук да ўласных рашэнняў у тэхналогіі, прымушалі клапаціцца аб якасцях і мастацкім выгля- дзе тканін, што выпускаліся на мануфактуры, у тым ліку паясоў.
Нават цяпер, калі знойдзена дастаткова многа архіўных дакументаў, ма- ецца багата ўскосных дадзеных, аб Маджарскіх вядома вельмі мала. Лічыцца, што Ян Маджарскі мог нарадзіцца ў Стамбуле (верагодна, у пачатку XVIII ст.), куды пераехаў яго бацька Нума з земляў, падуладных Асманскай Порце. Сапраўднае яго імя і прозвішча — Аванес Маджаранц, адаптаванае пазней на беларускі манер, указвае на армянскае паходжанне і венгерскія карані (Ма- джаранц — маджар — мадьяр — венгр, інакш Аванес Венгр).
Пакуль адсутнічаюць пацверджаныя звесткі аб родзе заняткаў бацькі Аванеса. Гэта вельмі важна, паколькі па тагачаснай традыцыі рамяство пера- даваліся па спадчыне, а значыць, першапачатковую прафесійную падрыхтоў- ку ён мог атрымаць ад бацькі. Лічыцца таксама, што пэўны час юнак працаваў у армянскіх ткачоў Якуба Піятровіча і Эвона Мікановіча (іх імёны і про- звішчы вядомы толькі па ткацкіх сігнатурах-метках), якія трымалі майстэрні ў прадмесці Стамбула Галаце. Наступныя звесткі пра Маджарскага адносяцца да часу яго работы на станіславаўскай і бродаўскай мануфактурах Патоцкіх у
Царкоўныя рэчы, пашытыя са слуцкіх паясоў.
Шоўк, фотадрук.
Музей гісторыі слуцкіх паясоў. Слуцк.
Рэканструкцыя Л. У. Дамнянковай, А. П. Лабковіча
Фрагмент пояса.
1767—1790 гг.
Шоўк, залотныя ніці, ткацтва.
Слуцкая мануфактура
Дамініка Місяровіча (Месяровіча), адкуль ён прыбыў у Нясвіж. Слуцкай пер- сіярняй майстар кіраваў да 1776 г. — гэтым годам датуецца апошні дакумент, падпісаны Я. Маджарскім, а 1780-м — першы з подпісам яго сына Лявона як арандатара прадпрыемства.
3 1780-х гг. мануфактуру ўзначальваў Лявон Маджарскі (адаптаванае на беларускі лад армянскае імя Левон), аб якім захавалася больш звестак. Вядо- ма, што нарадзіўся ён у Стамбуле ў 1740-х гг., а на Беларусь быў прывезены бацькам разам з маці Армінэ і сёстрамі ў 1761 г. Яго жыццёвы шлях, які за- вяршыўся ў Слуцку ў 1811 г., быў няпростым. Пры ім мануфактура набыла еўрапейскую вядомасць, а паясы, што ткаліся на ёй, — заслужаную славу, іх паўтаралі на айчынных фабрыках, прадпрыемствах Полыпчы, Расіі, Францыі, Аўстрыі. Аднак і яму не ўдалося захаваць персіярню ва ўмовах палітычных змен, шляхецкіх банкруцтваў, а таму і фінансавых праблем. У 1791 г. рашэн- нем сейма Рэчы Паспалітай Лявону Маджарскаму была нададзена шляхец- кая годнасць, зацверджаны ўласны герб «Дар» — справа, якую яго бацька да канца свайго жыцця так і не змог здзейсніць. Дзеці і ўнукі Лявона Маджар- скага не абралі прафесію свайго бацькі і дзеда: у XIX ст. гэта былі сціпныя павятовыя дваране Расійскай імперыі.
Мастацтва і рамяство: кампазіцыйныя заканамернасці і арнаментацыя слуцкіх паясоў
Прадукцыя слуцкай мануфактуры, ці персіярні, як яе называлі ў тыя часы, была даволі разнастайнай па асартыменту. Тут вырабляліся галуны, тасьма, стужкі, тканіны бытавога і культавага прызначэння. Але галоўную частку вырабаў складалі паясы. У розныя гады дзейнасці прадпрыемства аб’ёмы прадукцыі мяняліся — многае залежыла ад кан’юнктуры рынку, тэхнічнай аснашчанасці і фінансавых магчымасцей уласнікаў і арандатараў, змен у та- гачаснай модзе.
Большую цікавасць маюць звесткі, якія адносяцца да перыяду росквіту мануфактуры, калі на ёй выпускалася каля 200 паясоў штогод. Значная іх частка выраблялася па замовах Радзівілаў і ў асноўным служыла княскімі па- дарункамі, трапляла ва ўласныя магнацкія гардэробы, выкарыстоўвалася ў касцюмах шматлікай дворні і ваенных, а іншыя тканіны ішлі на пашыў адзен- ня, на абіўку мэблі і сцен у палацах і маёнтках гаспадароў. Істотная доля пра- дукцыі персіярні паступала на рынак, а яе пакупнікамі была шляхта і багатыя мяшчане, прычым не толькі з беларускіх, але і з літоўскіх, польскіх і ўкраін- скіх земляў (Галіцыі, Падоліі, Валыні). Цалкам верагодна, што некаторая колькасць паясоў (называліся «кушакі польскія») і вырабаў тыпу галуноў, стужак, тасьмы прадавалася ў Расію.
Паясы, якія вырабляліся на слуцкай мануфактуры, не былі аднастай- нымі ні па памерах, ні па матэрыялах, ні па мастацкім вырашэнні. У да- кументах адміністрацыі персіярні, а таксама Нясвіжскага замка, якія вялі ўлік заказаў, пакупак і падарункаў, называюцца «пояс цэлы» (шырокі), «паў- пояс» (вузкі), «стамбульскі пояс», «пояс перскі», «паўпояс чырвоны з адна- го боку, а з другога сіні з серабром», «пояс тканы золатам», «пояс шаўко- вы», «пояс літы».
Практычна заўсёды ў дакументах змяшчаюцца звесткі пра памеры пая- соў. Па іх, а таксама па захаваных вырабах можна канстатаваць, што ў сваёй большасці яны мелі ад 300—305 да 330—390 см у даўжыню і ад 28—30 да 35,5 см у шырыню. Аб колькасці каштоўных металаў, якія ішлі на некаторыя з паясоў (у залежнасці ад тыпу тканіны, іх даўжыні і шырыні), сведчаць су- адносіны агульнай вагі золата ці серабра, што спісваліся па выніках рабо- ты і ліку адзінак прадукцыі. Яна магла складаць ад 65—70 г (5,5—6 лотаў) да 140—200 г (12—23 лоты) на кожны выраб.
Фрагмент пояса. 1770—1780-я гг.
Шоўк, ткацтва.
Слуцкая мануфактура
Вэлюм са слуцкага пояса.
1770—1790-я гг.
Шоўк, ткацтва.
Слуцкая мануфактура. Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
Фрагмент макаты (антэпендыума ?) са слуцкага пояса.
Шоўк, ткацтва.
Музей старажытна- беларускай культуры НАН Беларусі
Паясы слуцкай работы заўсёды пазначаліся ткацкімі меткамі (сігнату- рамі), якія ставіліся (вытыкаліся) на іх канцах з абодвух бакоў справа і зле- ва, а сам тэкст размяшчаўся па шырыні тканіны, займаючы поле, утворанае перакрыжаваннем бардзюра і шлячка, радзей ішоўуздоўж бардзюра. Цяпер гэта бадай адзіныя сведчанні, па якіх можна суаднесці канкрэтны захаваны выраб з перыядам дзейнасці прадпрыемства, прасачыць змены ў мастац- кім вырашэнні. На тканінах, выкананых у першыя гады дзейнасці мануфак- туры (да яе арэнды Маджарскімі), можна ўбачыць наступныя: «SLUCK», «SLUCIAE», «SLUCIAE FECIT», «ME FECIT / SLUCIAE», «МЕЕЕСІТ SLUCIAE» (апошнія перакладаюцца як «У Слуцку зроблена», «Мяне зра- біў Слуцк»). Пазней на метках сталі ставіць «JAAHES / MADZARSKI», «JOANNES / MADZARSKI». Прадукцыя перыяду, калі мануфактурай кіра- ваў (і арандаваў) Лявон Маджарскі, а беларускія землі, у тым ліку Слуцк, увайшлі ў склад Расійскай імперыі, адзначана меткамі, выкананымі кірыліч- ным (радзей лацінскім) шрыфтам: «ЛЕО МА / ЖАРСКІН», «АЕО МА / ЖАРСКІ», «В'ЬГРАД'Ь / САУЦКТэ», «В ГРАДЬ / СЛУЦКЬ», «ВТ ГРАДЬ / СЛУЦКЬ», «WOGRADAE / SLUCIAE».