Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
HHdj wedj
ЕУІБЛІЯТЭКА тмВШАЙ ТТрозы
ЫБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
Грэм Грын Стамбульскі экспрэс
Раманы
3 англійскай
Мінск «Мастацкая літаратура» 1993
ББК 84.4Вл.
Г91
УДК 820-31
Серыя заснавана ў 1983 г.
Рэдкалегія:
С. Андраюк, Я. Брыль, I. Навуменка, I. Птаіпнікаў, Б. Сачанка
Пераклад з англійскай мовы і прадмова Вадзіма Небышынца
Пераклад зроблены з выданняў:
Greene Graham, Stamboul Train.— London. William Heinemann. 1932.— p. 307.
Greene Graham. Loser Takes All.— London. William Heinemann. 1955.— p. 124.
Грын Г.
Г 91 Стамбульскі экспрэс: Раманы: 3 англ./Пер. і прадм. В. Небышынца.— Мн.: Маст. літ., 1993.— 335 с., л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
ISBN 5-340-00955-6 (бел.).
У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Г. Грына (1904 — 1991).
4703010100—029
Г 170—92
М 302(03)—93
ISBN 5-340-00955-6 (беларус.)
ББК 84.4Вл
© Пераклад. Прадмова. В. К. Небышынец, 1993
© Афармленне. У. У. Даўгань, 1993
МАГЧЫМАСЦІ «ЛЕГКІХ» ЖАНРАЎ
Больш за шэсць дзесяцігоддзяў Грэм Грын (1904—1991) займаў вядучыя пазіцыі не толькі ў англійскай, але і ў сусветнай літаратуры. Савецкі літаратуразнаўца В. Івашова пісала: «Вучань» Генры Джэймса, Джозефа Конрада і Марджары Баўэн у далёкім юнацтве (зазначым, «настаўнікі» ўсе розныя і мала падобныя адзін на аднаго), Грын прайшоў настолькі доўгі жыццёвы і творчы шлях, што было б цяжка сёння знайсці ў яго раманах ці апавяданнях прыкметны ўплыў каго б там ні было. Яго мастакоўскі почырк настолькі арыгінальны, настолькі непаўторны, што можна хутчэй гаварыць пра ўплыў самога Грына на сучаснікаў, хоць наўрад ці знойдуцца такія пісьменнікі, якія нагадалі б Грына, яго структуры, стыль, парадаксальныя характары»'.
Сваю адметную творчую манеру пісьменнік знайшоў не адразу.
Грэм Грын нарадзіўся 2 кастрычніка 1904 года ў мястэчку Берхэмстэд непадалёку ад Лондана. Бацька яго быў дырэктарам мясцовай прывілеяванай мужчынскай школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік. А маці была стрыечная сястра знакамітага аўтара «Вострава скарбаў» Роберта Льюіса Стывенсана. Грэм Грын быў чацвёртае дзіця ў вялікай, дружнай сям’і з шасці братоў і сясцёр. Пачуццё нуды, самоты і «беспрасветнай аднастайнасці існавання», паводле вызначэння самога Грына, праследавалі яго яшчэ з дзяцінства. Кончылася тым, што ён адмовіўся хадзіць у школу, і бацькі мусілі былі звярнуцца па дапамогу да псіхааналітыка. Пазней у аўтабіяграфічных нататках «Такое вось жыццё» (1971) пісьменнік сам вызначыў сваю душэўную хваробу: «Маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, як у дзеда,— такі дыягназ паставілі б мне сёння, і ніякі псіхааналіз не Мог мяне вылечыць». Юнаком некалькі разоў ён рабіў спробы пакончыць жыццё самагубствам, гуляючы ў «рускую рулетку», і толькі шчаслівы выпадак выратаваў яго ад смерці. Збавення ад штодзённай нудоты ён шукаў у кнігах, зачытваўся прыгодніцкімі і гістарычнымі раманамі, кнігамі пра падарожжы ў далёкія, экзатычныя краіны. Яшчэ ў школе спрабаваў пісаць апавяданні, гістарычныя раманы ў духу Марджары Баўэн, п’есы. Адно такое школьнае апавяданне «Ціканне гадзінніка», дзе ішла гаворка пра смерць самотнай жанчыны, усімі
1 Нвашова В. Судьбы англнйскнх ішсателей.— М.: 1989.— С. 61.
кінутай, было надрукавана ў мясцовай вячэрняй газеце, і ён атрымаў свой першы літаратурны ганарар у тры гінеі. У 1922—1925 гадах ён вывучае гісторыю ў Оксфардскім універсітэце, змяшчае свае вершы ў газетах і часопісах. Гэтыя вершы былі сабраны ў зборніку «Красавік, які цурчыць» (1925). У Оксфардзе дзевятнаццацігадовым юнаком ён зрабіў спробу ўступіць у Камуністычную партыю Вялікабрытаніі, за што ў часы макартызму яго прозвішча было занесена ў ЗША ў «чорныя спісы», а ФБР нават завяло на яго спецыяльнае дасье, як на «чырвонага агента». Пасля заканчэння універсітэта Г. Грын некаторы час працуе журналістам у газеце «Нотынгем Джорнал». У Нотынгеме ў 1926 годзе ён прымае каталіцтва, каб быць аднаго веравызнання з нявестай Вівьен. Так, прынамсі, тлумачыў ён сам, але, безумоўна, сапраўдныя прычыны яго звароту да каталіцызму крыліся глыбей. «Я дайшоў тады,— пісаў ён пазней у сваёй аўтабіяграфіі,— да краю зямлі, а наперадзе раскрывалася мора. Я смяяўся, каб не страціць мужнасці». Духоўныя пошукі Г. Грына ў той час былі асабліва напружаныя, ён не знаходзіў адказаў на пакутлівыя пытанні, якія ставіў перад ім супярэчлівы і трывожны свет. Каталіцкая праблематыка ў той ці іншай ступені амаль заўсёды ёсць у яго творах, аднак сам Грэм Грын настойліва падкрэслівае, што ён не каталіцкі пісьменнік, а хутчэй пісьменніккатолік, да таго ж — католік-агностык. У шмат якіх творах ён знішчальна крытыкуе хрысціянскія догмы, а яго найбольш каталіцкі раман «Сіла і слава» (1940) пра ганенні хрысціянскіх святароў пад час рэвалюцыйных падзей у Мексіцы быў унесены ў ватыканскі спіс забароненых кніг. У 1971 годзе ў кнізе ўспамінаў «Такое вось жыццё» Г. Грын зазначыў з невясёлай іроніяй: «Мяне ўсё меней і меней, чым бліжэй да мяне падыходзіць смерць, хвалюе пытанне пра праўдзівасць веры. Застаецца ўжо нямнога да надыходу ці поўнага азарэння, ці поўнай цемры».
У 1927 годзе Г. Грын пачаў працаваць у лонданскай газеце «Таймс» памочнікам рэдактара аддзела пісьмаў, адкуль ён звольніўся, калі яго напаткаў першы літаратурны поспех — даволі вялікім тыражом, звыш васьмі тысяч экземпляраў, разышоўся яго першы надрукаваны раман «Чалавек унутры», герой якога — малады кантрабандыст — выдаў уладам сваіх сяброў і ў выніку скончыў жыццё самагубствам. Хоць пазней у кнізе ўспамінаў ён даў вельмі сціплую ацэнку гэтаму раману: «Чалавек унутры» — кніга надта маладая і надта сентыментальная. Сёння я не знаходжу ў ёй сэнсу і не разумею, чаму яе напаткаў поспех. Гэтая кніга — з ліку тых, якія мне асабліва не падабаюцца,— напісаная зусім чужым мне чалавекам». Яшчэ горшымі, на думку Г. Грына, атрымаліся і наступныя два раманы «Імя дзеяння» і «Шэпты прыцемкам», у якіх адчуваўся прыкметны ўплыў літаратурных настаўнікаў маладога пісьменніка, асабліва Джозефа Конрада. «Мне нічога не засталося рабіць,—
прызнаваўся пазней пісьменнік,— акрамя як разабраць грувасткія рыштаванні, узведзеныя па кальцы геніяльнага папярэдніка, спісаць іх на маладосць і пачаць усё спачатку... Голы, я вярнуўся да зыходнага пункта і, відаць, таму вырашыў напісаць дэтэктыў». Так нарадзіўся раман «Стамбульскі эксгрэс» (1932), ад якога Г. Грын вядзе адлік сваім творам. Сам пісьмені ік аднёс гэты раман да «пацяшальных» твораў («entertainments») у адрозненне ад так званых «сур’ёзных» («serious») раманаў, дзе ставяцца болып глыбокія філасофскія, маральна-этычныя і сацыяльна-палітычныя праблемы. Гэты жанравы падзел дастаткова суб’ектыўны і адвольны: цяжка правесці вызначальную дакладную мяжу паміж «пацяшальнымі» і «сур’ёзнымі» раманамі Г. Грына, бо і ў «пацяшальных» раманах пісьменнік выходзіць на глыбокія мастацкія абагульненні, распрацоўвае падрабязна і дэталёва ўражлівыя характары персанажаў, а Ў «сур’ёзных» раманах карыстаецца шырока мастацкімі прыёмамі і сродкамі, характэрнымі «лёгкім» жанрам дэтэктыву і меладрамы. Напрыклад, у «пацяшальным» рамане «Міністэрства страху» (1943), пазначаным рысамі дэтэктыўнага жанру, з вялікай мастацкай сілай узноўлена жахлівая атмасфера варварскіх бамбёжак Лондана пад час другой сусветнай вайны, пранікнёна выкрываюцца сацыяльныя вытокі фашызму. А ў вострым рамане-памфлеце «Наш чалавек у Гаване» (1958), які сам Г. Грын аднёс да «пацяшальных» твораў, праўдзіва паказана галеча народа, палітычнае свавольства ў перыяд напярэдадні падзення дыктатарскага рэжыму Батысты. 3 другога боку, у аснове фабулы «сур’ёзнага» палітычнага рамана «Ціхі амерыканец» (1955) закладзена тыповая меладрама — «любоўны трохкутнік»: англійскі журналіст Фаўлер, які баіцца старасці і з усіх сіл трымаецца за каханне в’етнамскай дзяўчыны Фуонг, а тая кідае яго дзеля маладога амерыканца Олдэна Пайла, які абяцае з ёй ажаніцца,— аднак гэтая меладраматычная фабула разгортваецца на рэалістычна паказаным фоне «бруднай» вайны заходніх каланізатараў — амерыканцаў і французаў — у В’етнаме, гераічнай барацьбы в’етнамскага народа за незалежнасць і свабоду радзімы, і ў выніку мы маем адзін з найлепшых антыкаланіялісцкіх раманаў у сусветнай літаратуры. Такі ж самы меладраматычны «трохкутнік» — у рамане-трагедыі «Сутнасць справы» (1948) — адным з найлепшых «сур’ёзных» раманаў Г. Грына: герой твора паліцэйскі «справядлівы» Скобі, яго жонка-каталічка Луіза і палюбоўніца Хелен,— што не пашкодзіла ўзняць глыбокія агульначалавечыя праблемы маралі і рэлігіі, сэнсу жыцця, адказнасці чалавека за лёс блізкіх яму людзей.
А хіба тоЛькі мэтай «пацешыць» чытача вычэрпваецца ідэйнамастацкі змест рамана «Стамбульскі экспрэс»? Ужо ў гэтым творы выявіўся асноўны эстэтычны прынцып, якога Г. Грын няўхільна трымаўся ва ўсёй далейшай творчасці: «Самапазнанне, цвярозае і пазбаўленае рамантыкі,— вось вытокі энергіі, якая сілкуе пісьмен-
ніка ўсё жыццё. Адзін вольт гэтай энергіі, правільна скіраваны, выклікае да жыцця героя». У «Стамбульскім экспрэсе» быў сканцэнтраваны ўвесь папярэдні жыццёвы і творчы вопыт пісьменніка і, як у зерні, намечаны асноўныя матывы і калізіі будучай творчасці. Гэтаму раману ўласціва дакладнасць сацыяльных характарыстык і тонкасць псіхалагічнага аналізу персанажаў, што адмыслова прасочваецца ва ўзаемаадносінах маладога бізнесмена яўрэя Майета і танцаўшчыцы з вар'етэ Корал Маскер. Са з’едлівым сарказмам выкрываюцца заганныя прыёмы журналістыкі — «другой самай старажытнай прафесіі» — у даволі шаржыраваным вобразе міс Уорэн. 3 тонкасцямі гэтай прафесіі быў добра знаёмы Г. Грын, працуючы журналістам у правінцыйным і сталічным друку Англіі.
У інтэрв’ю Святаславу Бэлзе («Лнтературная газета» ад 3 чэрвеня 1987 года) Г. Грын зазначыў: «У наш час кіно, бясспрэчна, уплывае на літаратуру — перш-наперш сваёй дынамікай. Любое апісанне падаецца ўжо не статычна, як у жывапісе, а нібыта камерай, якая рухаецца. У гэтым адно з адрозненняў пісьменніка XX стагоддзя ад пісьменніка XIX». Сродкі, запазычаныя з арсеналу кінематаграфічных, шырока выкарыстаны ў рамане «Стамбульскі экспрэс»: пейзажы абмаляваны ў руху, з акна цягніка, паасобныя эпізоды рамана падаюцца як бы «сярэднім» ці «буйным» планам, у розных ракурсах, і стыкуюцца паміж сабой па прынцыпе мантажу, асабліва, напрыклад, гэта відаць у тых месцах рамана, дзе пісьменнік паказвае персанажы ў адзін і той самы адрэзак часу. Дарэчы, адзін герой рамана, пісьменнік Сейвары — Г. Грын часта ўкладвае ў вусны персанажам свае асабістыя думкі — разважае: «Адно, да чаго кінематограф прывучыў наш зрок,— гэта ўбачыць прыгажосць пейзажу ў руху, бачыць, як царкоўная званіца бяжыць прэч, узвышаючыся над дрэвамі, як яна апускаецца і ўздымаецца ў такт няроўнай хадзе чалавека, як самотны комін цягнецца ў неба і хаваецца за лесам такіх самых комінаў. Адчуванне руху можна перадаць у прозе». Пра асаблівую кінематаграфічнасць раманаў Г. Грына сведчыць і тое, што многія з іх былі экранізаваны, у тым ліку і прадстаўленыя ў гэтай кнізе — «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё».