Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Той бяды! Я хацеў, каб вы адпачылі спакойна. Мне ўсё адно трэба было дачакацца кандуктара. Можна мне ўвайсці?
— Калі ласка. Гэта ж ваша купэ.
Ен усміхнуўся, не ўтрымаўся і шырока развёў рукі, схіліўшы перад ёю галаву ў лёгкім паклоне.
— Прашу прабачэння. Яно ваша.— Ен дастаў з рукава насоўку, узмахнуў рукамі: — Увага! Глядзіце! Білет першага класа.
Білет вылецеў з насоўкі і ўпаў на падлогу паміж імі. — Ен — ваш.
— He, ваш.
Ен весела засмяяўея, убачыўшы яе здзіўлены твар.
— Што вы? Я не магу ўзяць яго. Слухайце, відаць, ён каштуе дорага.
— Дзесяць фунтаў,— выхваляючыся, сказаў ён.— Дзесяць фунтаў.— Ен паправіў гальштук і нядбала кінуў: — Мне гэта дробязь.
Аднак яго самаўпэўненасць і самахвальства насцярожыла яе.
— Чаго гэта вы дамагаецеся? Вы за каго мяне прымаеце? — спытала яна з непрыхаваным глыбокім падазрэннем. Білет ляжаў каля іх ног. Нішто не прымусіла б яе падняць яго. Яна тупнула нагой — золата патухла і зрабілася жоўтай плямаю на шкле і падушках.— Я іду на сваё месца.
— Мне няма ніякай справы да вас. Хапае мне свайго
клопату. Калі вам білет не патрэбны, можаце яго выкінуць,— з выклікам сказаў ён.
Корал бачыла, што ён назірае за ёй. Яго плечы зноў самаўпэўнена ўзняліся, самаўпэўнена і нядбала. Яна адвярнулася да акна, да ракі і да моста, што праплывалі міма, да аголенай бярозкі, усыпанай раннімі пупышкамі, і ціха заплакала. «Вось уся мая ўдзячнасць за спакойную, доўгую ноч салодкага сну, вось як я прымаю падарункі.— I яна з сорамам і смуткам нагадала свае дзявочыя сны пра цудоўных, славутых куртызанак, якія прымалі падарункі ад прынцаў.— А я лаюся на яго, як стомленая афіцыянтка».
Яна пачула, як Майет паварушыўся ў яе за плячыма, і зразумела, што ён нахіліўся па білет. Яна хацела павярнуцца да яго, падзякаваць яму, сказаць: «Як цудоўна было б ехаць увесь час на гэтых мяккіх падушках, спаць на гэтым месцы, забыцца на тое, што едзеш працаваць, уявіць, што ты багатая. Ніколі і ніхто не быў да мяне такі добры, як вы». Але словы, сказаныя раней, вульгарнасць яе падазрэнняў нібыта класавы бар’ер паўсталі паміж імі.
— Дайце мне вашу сумачку,— сказаў ён. Яна, не павярнуўшыся да яго, перадала сумачку і пачула, як яго пальцы адчынілі замок.— Я кладу яго туды. Калі не хочаце скарыстацца ім,— не трэба. Проста прыходзьце пасядзець тут, калі захочаце. Ці паспіце тут, калі стоміцеся.
«Я ўвесь час стомленая,— думала яна.— Я магла б спаць тут гадзіны».
— Але ж ці змагу я? — сказала яна здушаным голасам, ледзь стрымліваючы слёзы.
— За мяне не турбуйцеся,— сказаў ён.— Я знайду сабе другое купэ. Ноччу я спаў на калідоры толькі таму, што вельмі хваляваўся за вас: раптам вам спатрэбілася б мая дапамога.
Яна зноў заплакала, прыхіліўшыся лбом да акна, прыплюшчыўшы вочы, так што павекі нібы фіранкамі адсланілі яе ад перасцярог абазнаных у жыцці сухецкіх бабуль: «Мужчыне трэба толькі адно. He бяры падарункаў у незнаёмых
мужчын». Ей заўсёды казалі: «Чым даражэйшы падарунак, тым большая небяспека. Нават шакалад і паездка ў аўтамабілі пасля тэатра, у цемры, вядуць да пацалункаў-у губы ці ў шыю, ды яшчэ, бадай што, сукенку памнуць». Ад дзяўчыны чакаюць платы — на гэтым сыходзяцца ўсе парады: на дармаўшчыну нічога не робіцца. Пісьменнікі наконт Рубі М. Эйрэс1 могуць сцвярджаць, што цнота каштуе даражэй за рубіны, аднак на самай справе цана нявіннасці — футра ці якаясь іншая каштоўная рэч. Нельга ж узяць футра ў мужчыны і не пераспаць з ім: не пераспіш — ён будзе незадаволены. Так кажуць усе пажылыя жанчыны. А гэты чалавек заплаціў дзесяць фунтаў.
Ен узяў яе за локаць.
— Што з вамі? Вам блага?
Яна згадала руку, якая ўзбівала падушкі, шоргат яго крокаў, калі ён выходзіў з купэ. I паўтарыла:
— Але ж ці змагу я? — Аднак на гэты раз яна нібыта прымушала яго сказаць нешта і абвергнуць увесь яе жыццёвы вопыт, падказаны беднасцю.
— Ведаеце што, давайце мы зараз сядзем, і я вам нешта пакажу,— сказаў ён.— Гэта Рэйн.
Ей раптам зрабілася смешна.
— Я ўжо здагадалася.
— Вы заўважылі скалу, амаль на сярэдзіне ракі,— мы яе толькі праехалі? Гэта скала Ларэляй. Гейнэ.
— А што гэта — Гейнэ?
— Адзін яўрэй,— задаволена ўдакладніў ён.
Яна пачала забываць пра рашэнне, якое мусіла была прыняць, і з цікавасцю сачыла за ім, імкнучыся знайсці штонебудзь новае ў рысах яго твару, да якога ўжо прывыкла: маленькія вочкі, вялікі нос, чорныя напамаджаныя валасы. Часта сустракала яна такіх мужчын, то ў першых радах правінцыйнага тэатра — ён мог быць афіцыянтам у смокінгу, то
1 Рубі М. Эйрэс (1883—1962) — папулярная ў 20-я гады англій.ская пісьменніца, аўтар бульварных раманаў.
за пісьмовым сталом у канторы агента па найме, то за кулісамі пад час рэпетыцыі, то каля службовага ўвахода пасля прадстаўлення; у тэатральным свеце паўсюль гучаў яго то мяккі і ліслівы, то ўладарны голас. Звычайна такія мужчыны былі жмінды і скнары, хоць часам і ў іх здараліся прыступы высакародства і шчодрасці, але давяраць ім нельга ніколі. Зычлівая ўхвала на рэпетыцыі нічога не значыла: пасля гэтага, седзячы ў сваім кабінеце і пацягваючы віскі, такі чалавек мог сказаць: «Тое дзяўчо з першага рада нічога не вартае». Яго нельга было ўзлаваць, ён ніколі нікога не абразіць, ніколі не скажа слоўца больш зняважлівага, чым «дзяўчо», а паведамленне пра звальненне прыходзіла ў выглядзе надрукаванай на машынцы паперкі, кінутай у тваю паштовую скрынку.
Магчыма, што ўсе гэтыя рысы характару не перашкаджалі ёй ставіцца да яўрэяў добра, бо яны ва ўсіх абставінах захоўвалі дзіўную абыякавасць, а магчыма, таму, што яна лічыла, што кожная дзяўчына павінна быць далікатная. Корал сказала ветліва:
— Яўрэі надта артыстычныя, праўда? Ведаеце, амаль увесь аркестр ансамбля «Ата Гёрл» быў з яўрэяў.
— Так,— адказаў ён з незразумелай ёй горыччу.
— А вы любіце музыку?
— Я іграю на скрыпцы, праўда, не надта добра.
Ей здалося, што ў даўно знаёмых вачах з’явілася нейкае не зусім зразумелае ажыўленне.
— Мне заўсёды хацелася заплакаць, калі спявалі «Сані Бой»,— сказала яна. Яна ведала, што ніколі не можа знайсці патрэбных слоў, адпаведных яе пачуццям,— яна не магла выказаць словамі, што адчувае, і таму часта гаворыць недарэчы. Вось і тут яна заўважыла, як незразумелае ажыўленне знікла з яго вачэй.
— Паглядзіце, ракі ўжо няма. Мы праехалі Рэйн,— нечакана сказаў ён.— Ужо час снедаць.
Ей зрабілася крыху няёмка прызнацца, што яна не пойдзе з ім снедаць, але не стала тлумачыць, а сказала шчыра:
— Мне трэба схадзіць па сакваяж. У мяне там бутэрброды.
Ён пільна паглядзеў на яе:
— Няўжо вы назапасілі на тры дні?
— 0 не. Толькі на ўчарашнюю вячэру і сённяшняе снеданне. На гэтым я зэканоміла каля васьмі шылінгаў.
— Ну, вы проста скупая, як шатландцы. Паслухайце. Вы пойдзеце снедаць са мной.
— А што яшчэ, па-вашаму, я павінна рабіць з вамі?
Ен усміхнуўся.
— Зараз скажу: абедаць, піць гарбату і вячэраць. А заўтра...
Уздыхнуўшы, яна яго перабіла:
— Па-мойму, вы крыху з’ехалі з глузду. Дарэчы, вы ніадкуль не ўцяклі?
Твар у яго спахмурнеў, ціхім голасам ён спытаў:
— Вам непрыемна са мной? Вам са мной нудна?
— He. Зусім не нудна. Але ж чаму вы гэта ўсё робіце для мяне? Я зусім не прыгажуня і, па-мойму, асаблівым розумам не вылучаюся.
Яна горача чакала, каб ён запярэчыў: «Не, вы цудоўная, прыгожая і разумная»,— тых неверагодных слоў, якія б вызвалілі яе ад патрэбы плаціць яму ці адмовіцца ад яго падарункаў: прыгажосць і розум цэняцца вышэй, чым любы прапанаваны падарунак, а калі дзяўчыну кахаюць, дык нават шматвопытныя бабулі пагодзяцца, што яна мае права браць і нічога не даваць узамен. Але ён ёй не запярэчыў. Яго тлумачэнне было амаль зняважліва простае.
— Мне так лёгка гаварыць з вамі. У мяне такое адчуванне, нібыта я вас даўно ведаю.
— Так, мне здаецца, што і я вас даўно ведаю,— суха еказала яна, адчуўшы звыклую горыч расчаравання. Яна ўзгадала бясконцую лесвіцу, дзверы ў кантору агента і маладога зычлівага яўрэя, які цярпліва і ветліва тлумачыў, што ён не можа нічога прапанаваць ёй, абсалютна нічога.
«Пэўна ж, мы разумеем адно аднаго,— думала яна,— добра ўсведамляем гэта, таму і не знаходзім патрэбных
слоў». Дрэвы і будынкі з’яўляліся і знікалі на фоне бледнаблакітнага, воблачнага неба, бук змяняўся елкай, елка — вязам, а вяз — каменем. Свет, нібыта расплаўлены на гарачай пліце, тапырыўся і прымаў розныя формы, то падобныя на язык полымя, то на ліеток канюшыны. Іх думкі заставаліся тыя самыя, гаварыць не было пра што, бо яны ўсё ведалі адно аб адным.
— На самой справе, вам жа асабліва і не хочацца, каб я снедала з вамі,— сказала яна, імкнучыся захаваць разважлівасць і абачлівасць і неяк парушыць няёмкае маўчанне. Аднак ён не пагадзіўся з ёю.
— He, я сапраўды хачу,—адказаў ён з некаторай няпэўнасцю, і яна зразумела, што ёй трэба быць цвёрдай: падняцца, пакінуць яго, вярнуцца ў свой вагон — ён лішне пярэчыць не будзе. Але ў сакваяжы ў яе былі толькі чэрствыя бутэрброды і крышку ўчарашняга малака ў бутэльцы з-пад віна, а з калідора пахла гарачай кавай і свежым белым хлебам.
Мэйбл Уорэн наліла сабе кавы, моцнай, без малака і цукру.
— Гэта найлепшы матэрыял, які я калі-небудзь здабывала. Я была сведка, як пяць гадоў таму ён выходзіў з судовай залы, а тым часам Хартэп сачыў за ім з ордэрам на яго арышт у кішэні. Кэмбел з газеты «Ньюс» адразу ж кінуўся за ім, аднак на вуліцы згубіў яго. Дадому ён болей не прыходзіў, і з таго часу пра яго болей нічога не чулі. Усе лічылі, што яго забілі, аднак я ніколі не магла зразумець аднаго: калі яго хацелі забіць, дык навошта было выпісваць ордэр на арышт.
— Уяві сабе,— без усякай цікавасці сказала Джанет Пардаў,— што ён адмовіцца гаварыць з табой.
Міс Уорэн разламала булачку.
— У мяне яшчэ ніколі не было няўдач.
— Ты сама прыдумаеш іпто-небудзь за яго?
— He той выпадак. Гэта падыдзе Сейвары, а не яму. Я прымушу яго даць мне інтэрв’ю,— сказала яна злосна.—
Любым спосабам. Пакуль мы едзем да Вены. У мяне ёсць амаль дванаццаць гадзін.— I дадала ў роздуме: — Кажа, што ён школьны настаўнік. Хто ведае? Выдатная будзе карэспандэнцыя. А куды ён едзе? Сказаў, што выходзіць у Вене. Калі праўда, то я выйду разам з ім. Калі спатрэбіцца, паеду з ім у Канстанцінопаль. Але ў гэта я не веру. Ен едзе дамоў.