Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Чаго мы чакаем?
Мы забралі свае чамаданы, а потым пайшлі пешкі ў казіно. Яна была адмовілася заходзіць усярэдзіну, але я сказаў:
— Я абяцаў прывесці цябе.
Я пакінуў яе ў холе, а сам пайшоў на «кухню» — яго там не было. Потым я пайшоў у бар, а потым, нарэшце, зазірнуў і ў Salle Privee. Ен быў там, упершыню гуляючы пяцісотфранкавымі фішкамі. A. Н. Другі сядзеў за тым самым сталом. Ен сядзеў у сваім крэсле на калёсіках, і пальцы ў яго рухаліся, як мышы. Я схіліўся над яго плячом і паведаміў яму навіны, але ён не выказаў ніякай цікаўнасці, бо шарык скакаў вакол кола рулеткі. Нарэшце шарык спыніўся на адзнацы «Нуль», я падышоў да Філіпа, а круп’е збіраў у гэты час усе іхнія стаўкі.
Я сказаў Філіпу:
— Кэры тут. Я стрымаў сваё абяцанне.
— Папрасіце яе, каб яна сюды не заходзіла. Мне сёння шанцуе, за выключэннем апошняга тура. Я не хачу, каб мяне турбавалі.
— Яна ўжо ніколі вас не патурбуе.
2
У той вечар Гом паводзіў сябе як гасцінны гаспадар. Ён так старанна рабіў выгляд, нібыта нічога не ведае пра нашу сварку, што мы самі патроху пачалі забывацца на яе. Перад вячэрай мы пілі кактэйлі, за вячэраю — шампанскае, і я заўважыў, што Кэры не зусім упэўнена вымаўляе словы. Яна рана пайшла спаць, бо хацела пакінуць мяне сам-насам з гаспадаром. Мы з Гомам выйшлі на палубу, каб пажадаць ёй «дабранач». Гом сказаў:
— Заўтра вечарам вы, магчыма, мяне і пераканаеце, што Расін самы лепшы паэт, але я хачу пачытаць вам Бадлера.
Ен абапёрся на парэнчы і пачаў чытаць на памяць сваім нізкім голасам, а мне дужа захацелася даведацца, да каго ў мінулым ужо звяртаўся аднойчы з гэтымі пранікнёнымі радкамі стары мудры чалавек з неабмежаванымі амбіцыямі.
Ен павярнуўся да нас і сказаў:
— Я звяртаюся да вас, мае дарагія сябры, ад яго імя,— і ён абняў Кэры за плечы, а потым лёгенька падштурхнуў яе да трапу, які вёў уніз да яе каюты. Кэры ўскрыкнула, як параненае птушаня, і знікла.
— Што здарылася? — спытаў Гом.
— Відаць, нешта ўспомніла.
Я ведаў, што яна прыгадала, але не сказаў яму.
Ен працягнуў мне поўны келіх:
— Я не буду болей прымушаць вас піць цэлую ноч навылёт, але тое-сёе хачу вам яшчэ сказаць. У мяне будзе новы памочнік бухгалтара.
— Вы маеце на ўвазе... Вы робіце мне папярэджанне...
— Цяпер, калі ў вас ёсць жонка, вам спатрэбіцца болей грошай. Я стаўлю Арнольда на чале фірмы «Джэнерал Энтэрпрайсіс». Замест яго галоўным бухгалтарам нашай фірмы прызначаю вас.
Калі я праходзіў міма каюты Кэры, я пацікавіўся, ці зачыніла яна дзверы на ключ. Дзверы былі адчыненыя. Кэры еядзела на ложку, падцягнуўшы калені да падбароддзя, і гля-
дзела пільна ў ілюмінатар. Загулі рухавікі, і мы пачалі выходзіць з гавані ў адкрытае мора.
— Ты яму ўсё сказаў? — спытала яна.
— He.
— Ты ж абяцаў,— сказала яна.— Я не магу плыць у Італію на гэтай яхце, калі ён нічога не ведае.
— Я абавязаны яму ўсім,— сказаў я.— Гэта ён параіў, як мне вярнуць цябе назад.
— Тым болей ты абавязаны расказаць яму пра ўсё.
— Няма чаго расказваць. Ты думаеш, што пасля ўсяго таго, што ён зрабіў мне, я буду яго зводзіць з Бліксанам?
— А як жа акцыі?
— Калі я пайшоў у казіно шукаць Філіпа, я забраў грошы, якія пакінуў Другому. Наш заклад быў скасаваны. Другі разбагацеў на пятнаццаць мільёнаў, а Філіпу засталіся апошнія пяць мільёнаў, калі ён не паспеў іх ужо прайграць. Мы вярнуліся на тое самае месца, адкуль пачалі свой шлях.
— Мы ніколі туды не вернемся.
— Ніколі?
— Я кахаю цябе намнога мацней. Бо я жахліва подла паводзіла сябе ў адносінах да цябе і ледзь цябе не страціла.
Доўга мы амаль што не гаварылі: на цесным ложку не хапала месца ні для чаго, апроч нашых цел, але недзе ўжо на світанку, калі трохі развіднела, я разбудзіў яе і расказаў пра прапанову Гома.
— Багатымі мы не будзем,— паспяшаўся я запэўніць яе, баючыся страціць яе зноў,— але ў наступным годзе мы зможам сабе дазволіць паехаць у Борнмут...
— He,— сказала яна сонным голасам.— Давай лепей паедзем у Ле Туке. Там ёсць казіно. Але не карыстайся болей сваёй сістэмай.
Гэта было адзінае абяцанне, пра якое я зусім забыўся. Я падняўся і выцягнуў з кішэні сваю выдатную сістэму, парваў яе на кавалачкі і выкінуў праз ілюмінатар — вецер падхапіў белыя шматкі паперы, падобныя на вялікія камякі снегу.
ЗМЕСТ
Магчымасці «лёгкіх» жанраў. Вадзім Небышынец 3
СТАМБУЛЬСКІ ЭКСПРЭС	9
ХТО ПРАЙГРАЕ, БЯРЭ ЎСЕ	249
Літаратурна-мастацкае выданне
Грын Грэм СТАМБУЛЬСКІ ЭКСПРЭС Раманы
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак У. У. Даугань. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар Я. Ф. Харко.
ІБ № 3732
Здадзена ў набор 21.06.91. Падп. да друку 25.01.93. Фармат 70Х 1О8'/з2Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14,70 + 0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 15,14. Ул.-выд. арк. 16,89. Тыраж 3100 экз. Зак. 1424. Цана 35 р.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.