• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

    Стамбульскі экспрэс

    Грэм Грын

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1993
    82.37 МБ
    — Калі ён прыедзе да абеду.
    — Вось было б смеху, калі ён не паспее, калі ён крыху спозніцца. Мне вельмі даспадобы гэты гатэль.
    — Па-мойму, нам яшчэ хопіць грошай на дні два, не болей.
    — Той бяды! Ах! Гэтыя жахлівыя рахункі! Па іх жыць можна,— сказала яна, а потым дадала: — Але ж сапраўды не так ужо і весела, па-мойму, жыць у граху. У таго маладога чалавека, відаць, шмат даўгоў?
    — Кінь ты ўжо гаварыць пра яго.
    — О, я да яго зусім абыякавая, любы. Мне не падабаюцца маладыя людзі. Па-мойму, я больш схільная да бацькоўскіх пачуццяў.
    — Далібог, Кэры,— сказаў я.— He такі ўжо я і стары, каб быць табе за бацьку.
    — О не, ты — стары, сказала яна.— Палавая спеласць пачынаецца ў чатырнаццаць гадоў.
    — У такім разе праз пятнаццаць гадоў, пасля сённяшняй ночы, ты можаш стаць бабуляй.
    — Сёння ноччу? — перапытала яна нервова і адразу замоўкла. Яшчэ адзін феерверк выбухнуў у небе. Я сказаў:
    — Вось яно, тваё «агнявое кола».
    Яна ўзняла галаву і глянула на феерверк без ніякай цікаўнасці.
    — Пра што ты думаеш, Кэры?
    — Дзіўна,— сказала яна.— Нам з табой давядзецца пражыць разам доўгія гады. Любы, як ты лічыш, у нас будзе пра што гаварыць усе гэтыя гады?
    — Мы ж з табой будзем не толькі размаўляць.
    — Любы, я кажу сур’ёзна. Ці ёсць у нас з табою нешта агульнае? Я зусім нічога не цямлю ў матэматыцы. I я не разумею паэзіі, якой захапляешся ты.
    — Гэтага табе зусім і не трэба... Ты сама — паэзія!
    — He, сапраўды, я кажу сур’ёзна.
    — Мы яшчэ не вычарпалі ўсіх тэм для размоў, а мы ж з табой увесь час адно толькі і робім, што гаворым і гаворым.
    — Было б так жахліва,— сказала яна,— калі мы з табою зробімся звычайнай сямейнай парай. Ты разумееш, што я маю на ўвазе. Ты ўвесь час будзеш корпацца ў сваіх паперах, а я буду вязаць.
    — Ты ж нават не ведаеш, як вяжуць.
    — Ну, тады раскладваць пасьянс. Ці слухаць радыё. Ці глядзець тэлевізар. У нас ніколі не будзе тэлевізара, праўда?
    — Ніколі.
    Ракеты ў небе спакваля тухлі, запала доўгае маўчанне. Калі я адвёў вочы ад агнёў у гавані, яна сядзела на кукішках на падлозе балкона, схіліўшы набок галаву, і моцна спала. Я дакрануўся да яе валасоў. Яна імгненна ўсхапілася.
    — Ох, якая я дурнічка! Я задрамала.
    — Ужо даўно час класціся спаць.
    — He, праўда ж, я зусім не хачу спаць.
    — Ты ж сама казала, што задрамала.
    — Гэта свежае паветра. Так прыемна на свежым паветры.
    — Тады пераходзь да мяне на балкон.
    — Добра. А хіба можна? — спытала яна няпэўна.
    — Навошта нам гэтыя два балконы.
    — He ведаю.
    -— Пераходзь сюды.
    — Я пералезу.
    — He. He трэба... Ты можаш...
    — He пярэч мне,— сказала яна.— Я ўжо тут.
    Пэўна, калі горнічныя прыйшлі раніцай прыбіраць нашы пакоі, яны падумалі, што мы з’ехалі з глузду: тры ложкі на дваіх — і ні на адзін ніхто нават не клаўся спаць.
    7
    Паснедаўшы, мы ўзялі таксі і паехалі ў мэрыю — я хацеў пераканацца, што міс Булэн нічога не наблытала. Аднак усё было ў парадку: шлюбная цырымонія мае быць а чацвёртай гадзіне дакладна. Нас папрасілі не спазняцца, бо рэгістрацыя наступнага шлюбу прызначана на чатыры трыццаць.
    — А ці не зайсці нам у казіно? — спытаўся я ў Кэры.— Цяпер, калі ўсё ўладкавана, мы маглі б прайграць, скажам, якую тысячу франкаў.
    — Давай спярша зойдзем у порт і паглядзім, ці не прыехаў яшчэ ён.
    Мы спусціліся па прыступках, якія нагадалі мне Манмартр,— калі не зважаць на тое, што ўсё наўкол было такое бліскучае, і чыстае, і зіхатлівае, і новае, а не шэрае, і старадаўняе, і гістарычнае. I паўсюль усё нагадвала пра казіно — у кнігарнях прадавалі сістэмы гульні ў канвертах, на якіх абвяшчалася: «Выйгрыш 2500 франкаў гарантаваны штотыднёва»; нават у магазінах дзіцячых цацак гандлявалі маленькімі столікамі для гульні ў рулетку, у тытунёвых
    кіёсках можна было купіць попельніцы ў выглядзе кола для рулеткі, а ў магазінах жаночых тавараў былі выстаўлены шалі, аздобленыя лічбамі і надпісамі: manque, pair, impair, rouge, noir1.
    У гавані стаяла каля тузіна яхтаў, тры былі пад брытанскімі сцягамі, але ніводная не была «Чайкаю» Друтэра.
    — Які жах, калі ён забыўся,— сказала Кэры.
    — Міс Булэн ніколі не дазволіць яму гэтага. Я думаю, што ён зараз высаджвае сваіх гасцей у Ніцы. Аднак яшчэ ўчора ўвечары ты сама хацела, каб ён спазніўся.
    — Праўда, але сёння раніцай мне здалося гэта жахлівым. Можа, нам сёння не трэба ўсё-такі хадзіць у казіно, так, на ўсякі выпадак.
    — Давай пойдзем на кампраміснае рашэнне,— сказаў я.— Тысяча франкаў. Нельга ж з’ехаць з Манака, ні разу не згуляўшы на рулетцы.
    Мы пабадзяліся па казіно колькі часоў перад тым, як распачаць гульню. Гэта было ў рабочай палове дня — турыстаў яшчэ не было, і Salle Privee2 стаяла зачыненая, а за сталамі сядзелі адны сталыя наведнікі. Усе яны з такім напружаннем аддаваліся гульні, нібыта іх ленч залежаў ад таго — выйграюць яны ці не. Для іх гэта была доўгая, цяжкая і нудная праца — з раніцы кубачак кавы, а потым ізноў тая самая праца да абеду — і толькі ў тым выпадку, калі іх сістэма прыносіла плён, яны дазвалялі сабе ленч. Адзін раз — я ўжо забыўся, з якой нагоды,— Кэры ўсміхнулася, і нейкі стары з партнёркай па розных баках стала ўзнялі галовы і кінулі на яе ледзяныя позіркі. Яны былі да глыбіні душы абражаніі яе фрывольнасцю: у іх рулетка была не проста гульня. Нават калі сістэма прыносіла поспех, якая цяжкая праца была за гэтым вьійгрышам у 2500 франкаў у тыдзень! Узброеныя сваімі дыяграмамі і графікамі, яны не спадзя-
    1 Промах, цот, лішка, чырвонае, чорнае (фр.).
    2 Прыватная зала (фр.) — зала для абраных, дзе робяцца буйныя стаўкі.
    валіся толькі на шчаслівы выпадак, іншая справа, што зноў і зноў выпадак ублытваўся ў гульню і выграбаў лапаткаю іх фішкі.
    — Любы, давай зробім стаўку.
    Яна паставіла трыста франкаў на лічбу, адпаведную яе ўзросту, і скрыжавала на шчасце пальцы. Я быў больш абачлівы, паставіўшы адну фішку саггё' на тую самую лічбу, а дзве астатнія на noir і impair. Мы абое прайгралі на яе ўзросце, а мае дзве іншыя стаўкі выйгралі.
    — Ты выйграў цэлае багацце! Які ж ты ў мяне жахліва разумны!
    — Я выйграў дзвесце і прайграў сто.
    — Ну, пойдзем вып’ем па кубачку кавы. Калі выйграеш, трэба абавязкова спыніцца.
    — Мы зусім нічога не выйгралі. Мы прайгралі чатыры фішкі.
    — Але ж ты выйграў!
    За каваю я сказаў:
    — Ведаеш, а ці не купіць мне сістэму гульні — проста так, дзеля цікаўнасці? Я б хацеў зразумець, як ёй карыстаюцца...
    — Калі хто і можа вынайсці нейкую сістэму, дык гэта толькі ты!
    — Я магу знайсці верагодныя шляхі выйгрышу, але толькі тады, калі стаўкі будуць неабмежаваныя. I яшчэ ў тым выпадку, калі ты мільянер.
    — Любы, няўжо ты сапраўды хочаш адкрыць нейкую сістэму і зрабіцца мільянерам? Смешна нават дапусціць, што можна зрабіцца ім за два дні, але было б зусім смешна, калі б гэта спраўдзілася. Паглядзі на тых, хто жыве ў гатэлі, на ўсіх тых багацеяў — на жанчын з падцягнутай на твары скурай, рэдкімі нафарбаванымі валасамі і з іх жахлівымі маленькімі сабачкамі...— Яна зноў выявіла адну з раптоўных
    У квадраце (фр.).
    успышак сваёй неспадзяванай мудрасці: — Відаць, багатыя людзі вельмі баяцца старасці.
    — У бедных шмат іншых, яшчэ горшых страхаў.
    — Да такіх страхаў мы ўжо прызвычаіліся. Любы, давай пойдзем і яшчэ раз глянем на гавань. Ужо час ленчу. Магчыма, пабачым яхту Друтэра. Гэтае месца... Мне яно дужа не даспадобы.
    Мы нахіліліся над бельведэрам і зірнулі ўніз на гавань — ніякіх змен мы там не ўбачылі. Мора было вельмі блакітнае і вельмі ціхае. Па воднай роўнядзі данёсся да нас голас стырнавога, і мы пачулі, як шклянкі прабілі восем гадзін. Далёка, з-за наступнага мыса выплыў белы караблік — меншы за пластмасавую цацку ў дзіцячай ванначцы.
    — Ты думаеш, гэта яхта містэра Друтэра? — спытала Кэры.
    — Магчыма. Па-мойму, гэта яна і ёсць.
    Я памыліўся: гэта была не яна. Калі мы вярнуліся сюды пасля ленчу, у гавані не было ні «Чайкі», ні той яхты, якую мы бачылі раней: відаць, яна адплывала кудысьці ў Італію. Вядома, у нас яшчэ не было падстаў асабліва хвалявацца: мы ўсё адно пажэнімся, нават калі ён не з’явіцца да вечара. Я сказаў:
    — Калі ён недзе затрымаўся, ён бы мог даць тэлеграму.
    — Пэўна, ён проста на нас забыўся,— сказала Кэры.
    — Гэта немагчыма,— сказаў я, але мой розум падказваў, што з Гомам усё можа здарыцца. Я сказаў:
    — Думаю, нам трэба папярэдзіць парцье, каб за намі пакінулі толькі адзін пакой — так, на ўсякі выпадак.
    — Маленькі пакойчык,— удакладніла Кэры.
    Парцье быў відавочна збянтэжаны:
    — Адзін пакой, сэр?
    — Так, толькі адзін. Маленькі.
    — Маленькі? Для вас і для мадам, сэр?
    — Так.— Я мусіў быў яму растлумачыць: — Мы збіраемся ажаніцца сёння апоўдні.
    — Mae віншаванні, сэр.
    — Містэр Друтэр павінен хутка сюды прыехаць.
    — Мы не чулі ніводнага слова ад містэра Друтэра, сэр. Ен звычайна нам паведамляе... Мы яго не чакаем.
    Гэтаксама як і я. Але я нічога не сказаў Кэры. Якая розніца, зрэшты,— з Гомам ці без Гома. Сёння ў нас вяселле. Я прапанаваў Кэры вярнуцца ў казіно і прайграць там яшчэ некалькі соцень франкаў, але яна сказала, што хоча пагуляць па тэрасе і паглядзець на мора. Яна па-ранейшаму спадзявалася сустрэць «Чайку». Але ла ўсім відаць, «Чайка» ўжо ніколі не прыйдзе. Тая размова з Гомам нічога не вартая. Дабрыня Друтэра нічога не вартая, адзін з капрызаў Гома, нібыта дзікая птушка, мільгануў у снежнай прасторы яго свядомасці, не пакінуўшы ніякіх слядоў. Ен проста на нас забыўся. Я сказаў:
    — Ужо час ісці ў мэрыю.
    — У нас нават няма сведкаў,— сказала Кэры.
    — Якая-небудзь пара абавязкова знойдзецца ў мэрыі,— сказаў я з упэўненасцю, якой на самой справе ў мяне не было.
    Я палічыў, што было б дужа шыкоўна падкаціць да мэрыі на запрэжаным экіпажы, і мы ўселіся пад бруднаватабелым тэнтам рамантычнага старамоднага драндулета, на які мы натрапілі каля казіно. Але нам вельмі не пашанцавала. Конь быў скура ды косці, а я зусім забыўся, піто дарога ідзе пад гару. Насустрач нам папалася каляска. У ёй сядзеў стары джэнтльмен з слыхавым апаратам. Каляску суправаджала пажылая кабета. Яны рухаліся ўніз значна хутчэй, чым мы ехалі ўгору. Калі яны параўняліся з намі, я пачуў, што яны размаўляюць па-англійску. Кабета заканчвала нейкую гісторыю. Яна казала:
    — ...і з таго часу яны дажывалі свой век няшчаснымі.