Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Тут добрая ежа, праўда? — з гордасцю сказаў Майет.
— Чаму вы не знялі нумар тут? Кажуць, гэта лепшы гатэль.
— Ну, ведаеце, наш таксама неблагі, і мне падабаецца Калебджан. Ен заўсёды ўздзейнічае на мяне, як заспакаяльнае.
— Але ж усё-такі тут лепшая публіка...
На сцэне танцавала група дзяўчат у шортах і ў гвардзейскіх шапках. На шыях у іх віселі свісткі, аднак туркі за столікамі не зразумелі сэнсу гэтага відовішча — ім было нязвыкла бачыць гвардзейцаў у шортах.
— Думаю, што гэта англійскія дзяўчаты,— сказаў Майет і раптам нахіліўся наперад.
— Вы знаёмы з кім-небудзь з іх?
— Я думаў... спадзяваўся...— Але ён, прынамсі, спалохаўся, калі з’явіліся «Дзяўчаты Дана». Корал не гаварыла яму, што збіраецца танцаваць у «Пці Шан», аднак хутчэй за ўсё яна яшчэ і сама гэтага не ведала. Ен нагадаў, як яна, набраўшыся храбрасці, углядалася ў поўную розных гукаў цемру.
— Мне падабаецца «Пера-Палас».
— Мне давялося неяк тут жыць, але са мной здарылася адна непрыемнасць, таму я тут не жыву болей.
— Скажыце мне, якая непрыемнасць. Ну, не ламайцеся, раскажыце.
— Дык вось. Слухайце. Са мной была сяброўка. Здавалася, вельмі мілая істота.
— 3 вар’етэ?
«Дзяўчаты Дана» заспявалі:
Сэрца палае, калі малады, I не баішся ніякай бяды.
— «Ідзіце сюды, да нас»,— спявалі «Дзяўчаты Дана». Некалькі англійскіх маракоў, якія сядзелі ў канцы залы, запляскалі ў далоні і закрычалі:
— Пачакайце нас. Мы ідзём.
Адзін марак і праўда пачаў прабірацца паміж столікамі да сцэны:
Як у цябе жыццё?
Скажы ты чэсна. У гатэлі ты адзін, А нумар твой двухмесны.
Марак упаў на спіну, і ўсе засмяяліся: ён быў зусім п’яны.
— Гэта было жахліва,— працягваў расказваць Майет.— Яна раптам звар’яцела каля дзвюх гадзін ночы. Крычала і біла ўсё наўкол. Начны парцье падняўся наверх, і ўсе пастаяльцы павыходзілі на калідор. Яны падумалі: я зрабіў з ёй нешта благое.
— А што вы зрабілі?
— Нічога. Я моцна спаў. Гэта выглядала жахліва. 3 таго часу я нават на адну ноч не магу заставацца тут.
— «Ідзіце сюды. Ідзіце сюды».
— Якая яна была з сябе?
—• Я нічога пра яе не памятаю.
— Вы не ўяўляеце, як мне абрыдла жыць з жанчынай,— ціха сказала Джанет Пардаў.
Іх рукі выпадкова сустрэліся на стале і так і засталіся побач. Праекцыйныя ліхтарыкі, якія віселі ў кустах, адбіваліся ў яе каралях. У самым канцы саду, за яе плячыма, Майет убачыў Стэйна, які прабіраўся паміж столікамі з люлькай у руцэ. Гэта была масіраваная атака. Яму трэба было б толькі нахіліцца да яе і зрабіць ёй прапанову, і тады будзе ўладкавана не толькі яго сямейнае жыццё, але і нешта большае: ён купіць фірму Стэйна за прапанаваную ім цану, і той будзе цалкам задаволены,— бо яго пляменніца будзе членам праўлення. Стэйн падышоў бліжэй і памахаў яму люлькай: яму давялося абысці п’яніцу, які валяўся на зямлі, і ў час гэтай перадышкі ў Майета не ўзнікла ніякай іншай думкі, якая б пярэчыла яго будучаму сямейнаму шчасцю. Ен згадаў Корал і іх нечаканую дзівосную сустрэчу: тады ён не думаў, што ўсё гэта так звыкла, як дым цыгарэты, але яе твар ён памятаў
цьмяна, магчыма, таму што ў цягніку было амаль цёмна. Яна была бландзінка, яна была тоненькая, але ён не мог успомніць рысаў яе твару. «Я зрабіў для яе ўсё, што змог,— запэўніваў ён сябе,— і, прынамсі, мы ўсё адно рассталіся б праз некалькі тыдняў. А мне ўжо час заводзіць сям’ю».
Стэйнізноў памахаў люлькай, а «Дзяўчаты Дана» тупнулі ножкамі і засвісталі ў свісткі.
Памятаю, на вакзале Мы нашу цётку сустракалі. Фью, фью, фью.
— He вяртайся да яе. Застанься са мной,— сказаў Майет.
Падышоў экспрэс Стамбульскі, Нам насустрач брылі, блузкі. Фью, фью, фью.
Яна кіўнула галавой, і рукі іх з’ядналіся. «Цікава, кантракт ужо ў кішэні ў Стэйна?» — падумаў Майет.
ХТО ПРАЙГРАЕ, БЯРЭ УСЕ
Шаноўны браце!
Паколькі мы былі аб’яднаныя з табою чвэрць стагоддзя агульнымі справамі і сяброўствам, я прысвячаю табе гэтую фрывольнасць без твайго дазволу. У адрозненне ад маіх крытыкаў-католікаў ты, я ўпэўнены, калі будзеш чытаць гэтую невялі,	кую гісторыю, не зблытаеш мяне з яе героем,
гэтаксама мне не трэба тлумачыць табе тое, што гэтая аповесць была напісана не з мэтаю патураць пралюбадзейству, нашэнню толькі верхняй часткі піжамы ці рэгістрацыі шлюбаў у мэрыі. Аповесць таксама не мела мэтаю адбіць ахвоту гуляць на грошы.
3 любоўю і ўдзячнасцю Грэм Грын
Частка першая
1
Па-мойму, гэтая невялікая зеленаватая статуя чалавека ў парыку, вярхом на кані — адна з найвялікшых славутасцей ва ўсім свеце.
Я сказаў Кэры:
— Бачыш, як блішчыць у каня правае калена? Да яго, відаць, надта часта дакраналіся, як да ступака Святога Пятра ў Рыме. Кажуць, гэта прыносіць удачу.
Яна далікатна і пяшчотна пацерла гэтае калена, нібыта паліруючы яго.
— Хіба ты верыш у забабоны? — спытаў я.
— Веру.
— А я не.
— Я веру ва ўсе прымхі. Я заўсёды пазбягаю прахо-
дзіць пад драбінамі. Я кідаю соль праз правае плячо. Я стараюся не наступаць на шчыліны паміж плітамі тратуара. Любы, ты ажаніўся з самай прымхлівай жанчынаю ў свеце. Многія людзі пазбаўлены ў жыцці шчасця. А мы — шчаслівыя. I я не збіраюся рызыкаваць ні калівам нашага шчасця.
— Ты так рупліва пацерла гэтае калена, што нас абавязкова чакае вялікая ўдача за зялёнымі сталамі.
— Я не дамагаюся такой удачы,— сказала яна.
2
У той вечар я прыгадаў, што наша шчасце пачалося два тыдні таму ў Лондане. Мы павінны былі павянчацца ў царкве Святога Лукі на Мэйда-Хіл, а потым правесці мядовы месяц у Борнмуце. He, на першы погляд, мы не планавалі ніякіх асаблівых асалод, дый мне, сказаць па шчырасці, было ўсё адно куды ехаць, абы Кэры была побач. Нашы сродкі дазвалялі паехаць у Ле Тукэ, але, на наш погляд, лепей было б спыніцца на Борнмуце, дзе мы былі б зусім адны, бо нашы знаёмыя Рэмеджы і Труфіты збіраліея адпачываць разам з намі ў Ле Тукэ.
— Апроч таго, ты пакінуў бы там усе грошы ў казіно,— сказала Кэры,— і мы змушаны былі б вярнуцца дамоў.
— Лічбы — мая стыхія. Я цэлымі днямі сярод іх.
— Табе не будзе сумна ў Борнмуце, праўда?
— He. Вядома, не.
— Шкада, што гэта ў цябе ўжо другі мядовы месяц. А ці весела правёў ты свой першы ў Парыжы?
— Мы правялі там толькі ўікэнд,— абачліва сказаў я.
— Ты яе вельмі кахаў?
— Паслухай,— сказаў я.— 3 тых часоў мінула ўжо болып за пятнаццаць гадоў. Тады ты яшчэ нават не хадзіла ў школу. Я ж не мог увесь гэты час чакаць спаткання з табой.
— Але ты ж яе кахаў?
— У той вечар, калі яна мяне кінула, я запрасіў на абед Рэмеджа і пачаставаў яго самым лепшым шампанскім,
якое я толькі мог знайсці. Потым я вярнуўся дамоў і праспаў дзесяць гадзін запар. Па начах яна мела звычку брыкацца, і, шчыра сказаўшы, мне проста не хапала месца ў адным ложку з ёю, каб як след выспацца.
— Адкуль ты ведаеш, можа, я таксама брыкаюся па начах?
— Ты — зусім іншая рэч. Мне нават хочацца, каб ты брыкалася, бо тады буду заўсёды ўпэўнены, што ты побач. Уяві сабе, якую плойму часу мы марнуем на сон. Чвэрць нашага жыцця!
Mae словы прымусілі яе надоўга задумацца. У адрозненне ад мяне лічбы ніколі не былі яе стыхіяй.
— Болей,— нарэшце азвалася яна,— шмат болей. Я люблю паспаць гадзін дзесяць.
— Гэта яшчэ горш,— сказаў я.— Дадай да гэтага яшчэ восем гадзін на працы без цябе. А ежа? Гэтая прыкрая справа — патрэба есці...
— Добра, я паспрабую брыкацца,— паабяцала яна.
Гэтая размова адбылася акурат у той дзень, калі пачалося наша так званае шчасце, пад час ленчу. Мы звычайна сустракаліся непадалёк ад маёй канторы, у бары «Валанцёр». Кэры любіла піць сідр і з зайздросным апетытам ела халодныя сасіскі. На маіх вачах яна за раз з’ядала ажно пяць сасісак, а зверху яшчэ і яйка ўсмятку.
— Калі б мы былі заможныя,— сказаў я,— ты не марнавала б часу на кухню.
— Ты толькі падумай, мы яшчэ болей трацілі б часу на ежу. Гэтыя сасіскі... Глядзі, раз — і іх ужо няма. За такі час мы б нават не паспелі ўправіцца з ікрой.
— А яшчэ sole meuniere1,— сказаў я.
— Маленькае засмажанае вясновае кураня з зялёным гарошкам.
— A souffle Rothschild2.
1 Галавень, запечаны ў цесце (фр.).
2 Суфле Ротшыльд (фр.).
— Ox, калі ласка, не трэба быць багатымі,— сказала яна.— Мы разлюбілі б адно аднаго, калі б займелі грошы. Я зрабілася б такая таўшчэзная, і валасы ў мяне павылазілі б...
— Гэта не мела б аніякага значэння.
— He кажы,— сказала яна.— Сам ведаеш — мела б.
Размова сама па сабе неяк знянацку закончылася. Кэры была не такая ўжо маладая, каб не назапасіць пэўнага жыццёвага вопыту, і яе ўзрост дазваляў ёй добра разумець, што такая мудрасць не павінна выказвацца ўголас, калі людзі шчаслівыя.
Я вярнуўся ў велічны гмах сваёй канторы, дзе паўсюль ззяла шкло, шкло і шкло, з бліскучай мармуровай падлогай і сучаснымі скульптурамі ў альковах і нішах, падобнымі на статуі святых у каталіцкіх саборах. Я працаваў памочнікам бухгалтара (пераспелым памочнікам бухгалтара), і сама веліч гэтага будынка рабіла мой далейшы рух па службовай лесвіцы амаль неверагодным. Каб падняцца вышэй першага паверха, мне трэба было б зрабіцца самому якой-небудзь вытанчанай скульптурай.
У маленькіх і не дужа камфартабельных канторах у Сіці адны клеркі паміраюць, іншыя займаюць іх месцы на службовай лесвіцы: спрактыкаваныя джэнтльмены цікуюць з-за сталёвых боксаў на малодшых калег і клапоцяцца пра іх, як у раманах Дзікенса. Аднак тут, у велізарным вытворчым памяшканні з бязгучным ціканнем камп’ютэраў, з лясканнем тэлетайпаў, з ціхім стракатаннем машынак, кожны адчувае, што няма ніякіх шанцаў чалавеку, які не екончыў спецыяльнага каледжа для прывілеяваных асоб.
He паспеў я заняць сваё месца, як па селектары разнеслася:
— Містэра Бертрама запрашаюць у дзесяты пакой.
Гэта значыць мяне.
— Хто там сядзіць у дзесятым пакоі? — спытаў я.
Ніхто не ведаў. Хтосьці сказаў:
— Гэта, пэўна, на восьмым паверсе.
У голасе адчувалася глыбокая пашана, нібыта гаворка вялася пра вяршыню Эверэст — восьмы паверх узнёсся ў неба настолькі высока, наколькі дазвалялі тагачасныя прадпісанні муніцыпальнага савета Лондана.
— Хто там сядзіць у дзесятым пакоі? — запытаўся я ў ліфцёра.
— Хіба вы не ведаеце? — пахмурна пацікавіўся ён.— Вы тут даўно працуеце?
— Пяць гадоў.
Мы пачалі падымацца ўгору. Ен сказаў: