Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Вы павінны ведаць, хто сядзіць у дзесятым пакоі.
— Але мне г.эта невядома.
— Працаваць пяць гадоў і не ведаць такога.
— Напрамілы бог, скажыце.
— Прыехалі. Восьмы паверх, налева.
Калі я выходзіў з ліфта, ён змрочна кінуў наўздагон: — Гэта ж трэба, не ведае гаспадара дзесятага пакоя. Ен крыху памякчэў, калі прыкрываў дзверцы ліфта:
— Хто ж яшчэ там можа быць? Вядома, Гом.
Гэта прымусіла мяне запаволіць крок.
У мяне няма ніякай веры ў шчасце. Я зусім не прымхлівы чалавек. Але проста непазбежна, калі табе сорак гадоў і ты не дасягнуў ніякіх поспехаў па службе, ты пачынаеш пакрысе верыць, што народжаны пад неіпчасліваю зоркай. Я не быў асабіста знаёмы з Гомам, я толькі здаля бачыў яго двойчы. I не было ніякіх падстаў — наколькі мне вядома,— каб мы з ім калі пазнаёміліся. Ен быў старэйшы за мяне і, відаць, памрэ першы. Без асаблівай ахвоты я мушу буду ўнесці грошы на яго помнік. Аднак тое, што мяне раптам выклікалі з першага паверха на восьмы, узрушыла мяне. Цікава, якую жахлівую памылку я зрабіў, каб атрымаць вымову ў дзесятым пакоі? Акурат тады ў мяне з’явілася сур’ёзнае прадчуванне, што мы з Кэры ніколі не павянчаемся ў царкве Святога Лукі, гэтаксама як не паедзем на два тыдні ў Борнмут. Прынамсі, я меў рацыю.
3
Гома называлі Гомам тыя, хто яго не любіў, і ўсе астатнія, хто ставіўся да яго абыякава. Яго ўчынкі, як надвор’е, прадказаць было немагчыма. Калі ў канторы ставілі новыя тэлетайпы ці замянялі старыя, але яшчэ надзейныя і звыклыя камп’ютэры на новыя, усе ўздыхалі: «Зноў гэты Гом, відаць»,— перш як распачаць вывучэнне тых найноўшых цацак. На Каляды раздаваліся надрукаваныя паперкі, адрасаваныя асабіста кожнаму работніку фірмы (пэўна, усё машынапіснае бюро шчыравала цэлы дзень, але заўсёды пад гэтымі прывітаннямі з нагоды свята ставілася факсіміле «Герберт Друтэр»). I мяне заўсёды крыху здзіўляла тое, што паштоўкі не былі падпісаныя яго мянушкай — Гом. У гэты знамянальны час, калі ўсім супрацоўнікам фірмы шчодра раздаваліся грашовыя прэміі і цыгары, колькасць якіх немагчыма было прадбачыць, можна было пачуць, як яго завуць поўным імем — Вялікі Стары1.
I сапраўды было штосьці велічнае ў яго грыве валасоў, якімі ён нагадваў славутага музыканта. Калі іншыя збіралі карціны, каб унікнуць падаткаў на спадчыну, ён іх калекцыяніраваў дзеля асалоды. Ен меў звычку раптоўна знікаць на месяц на сваёй яхце ў кампаніі пісьменнікаў і актрыс і іншых дзівакоў накшталт гіпнатызёра або чалавека, што вырасціў новую асаблівую ружу ці вынайшаў нешта новае ў галіне эндакрыналогіі. Мы, на першым паверсе, вядома, ніколі асабліва не сумавалі па ім: мы проста нічога пра гэта не ведалі б, калі б не падрабязныя справаздачы ў газетах — танныя нядзельныя штотыднёвікі сачылі за шляхам Гомавай яхты ад порта да порта. Газетчыкі, як звычайна, вышуквалі на борце яхты Друтэра нейкія скандальныя сенсацыі, але там ніколі не адбывалася ніякіх скандальных здарэнняў: ён пазбягаў усякіх непрыемнасцей у свой вольны ад працы час. Ен любіў цішыню і спакой.
1 Гом —• па-англійску Gom — абрэвіятура ад Great Old Man — Вялікі Стары.
Мая пасада дазваляла мне ведаць крыху болей за іншых сваіх калег: аплата дызельнага паліва і віна ішла пад агульным артыкулам на прадстаўнічыя выдаткі. Неяк гэта выклікала абурэнне сэра Уолта Бліксана. Мой шэф — галоўны бухгалтар — расказаў мне пра гэта. Бліксан быў другой па значнасці асобай у нашай фірме: яго кабінет быў у 45-м пакоі. Ен валодаў такою самаю колькасцю акцый, як і Друтэр, але з ім не параіліся наконт выдаткаў на дызельнае паліва. Ен быў невялікага росту, прышчаваты і несамавіты, да таго ж яго заўсёды грызла зайздрасць. Ен мог бы дазволіць сабе набыць яхту, але ж хто пажадаў бы падарожнічаць разам з ім. Калі ён выказаўся супраць дызельнага паліва, Друтэр велікадушна саступіў яму, аднак прапанаваў выкінуць з рахунку фірмы выдаткі на прыватны бензін. Сам ён карыстаўся аўтамабілем фірмы, бо жыў у Лондане, а Бліксанаў дом быў у Хэмшыры. Тое, што Друтэр абачліва называў кампрамісам, было дасягнута, але ўсё засталося па-ранейшаму, як і было. Калі Бліксан ухітрыўся здабыць сабе рыцарскае званне, на некаторы час перавага была за ім, пакуль не пайшлі пагалоскі, што Друтэр адмовіўся быць побач з ім у тым самым узнагародным спісе. Адно толькі было праўда — неяк на званым прыёме, на які былі запрошаны Бліксан і мой шэф, Друтэр уголас ганіў рыцарскі тытул, які збіраліея прысвоіць нейкаму мастаку: «Гэтага быць не можа. Ен не прыме яго. Ен адмовіцца. Ордэн «За заслугі» ці яшчэ хіба што С. Н.1— адзіныя ўзнагароды, сапраўды вартыя пашаны». Крыўда ўзмацнялася яшчэ і таму, што Бліксан ніколі нават і не чуў пра такую ўзнагароду, як С. Н.
Аднак Бліксан чакаў свайго часу. Яшчэ адзін пакет акцый забяспечыў бы яму кантроль над усёй фірмаю, і мы былі ўпэўненыя, што кожны вечар ён маліў бога (ён быў царкоўны стараста ў Хэмшыры), каб гэтыя акцыі былі выкінуты на біржу, пакуль Друтэр падарожнічае ў адкрытым моры на сваёй яхце.
Companion of Honour — Кавалер ордэна Пашаны (англ.).
4
3 роспаччу на сэрцы я пастукаў у дзверы дзесятага пакоя і ўвайшоў, але нават роспач не перашкодзіла мне запомніць дэталі, даведацца пра якія будзе надта цікава на першым паверсе. Пакой зусім не быў падобны на афіцыйны кабінет — там стаяла кніжная шафа, запоўненая зборамі твораў англійскіх класікаў, і вытанчаны густ Друтэра выяўляўся ў тым, што на паліцах былі, скажам, Тролап і Стывенсан, а не Дзікенс ці Скот,— гэтым самым падкрэсліваліся яго асабістыя прыхільнасці. На дальняй сцяне вісела малавядомая карціна Рэнуара і невялікі цудоўны пейзаж Будэна. Адразу кідалася ў вочы, што ў гэтым кабінеце не было пісьмовага стала. Затое была канапа. Невялікі стосік дзелавых папер ляжаў на століку ў стылі эпохі Рэгенцтва, а Бліксан і мой шэф з нейкім незнаёмым няёмка прымасціліся на краі лёгкіх крэслаў. Самога Друтэра амаль што не было відно — ён разваліўся ў самым глыбокім і вялікім крэсле, трымаючы над галавой нейкія паперы, і злосна глядзеў на іх скрозь таўшчэзныя акуляры — такіх тоўстых акуляраў я раней ніколі не бачыў на чалавечым твары.
— Гэта фантастычна, і такога проста не можа быць,— гаварыў ён глыбокім гартанным голасам.
— Я не разумею, навошта надаваць такую важнасць...— сказаў Бліксан.
Друтэр зняў акуляры і пільна глянуў цераз пакой на мяне.
— Хто вы? — спытаў ён.
— Гэта містэр Бертрам, мой памочнік,— паведаміў яму галоўны бухгалтар.
— Што яму тут трэба?
— Вы прасілі мяне паслаць па яго.
— Памятаю,— сказаў Друтэр.— Але гэта было паўгадзіны таму.
— Я адлучаўся на ленч, сэр.
— Ленч? — перапытаў Друтэр, быццам бы гэтае слова было яму зусім новае і незнаёмае.
— Гэта было пад час ленчу, містар Друтэр,— сказаў галоўны бухгалтар.
— I яны ходзяць на ленч?
— Так, містэр Друтэр.
— Усе?
— Па-мойму, болынасць з іх.
— Вельмі цікава. А я нават і не ведаў. Вы ходзіце на ленч, сэр Уолтэр?
— Вядома, хаджу, Друтэр. Ну, нарэшце, напрамілы бог, ці не зможам мы пакінуць гэтую справу ў руках містэра Арнольда і містэра Бертрама? Усё разыходжанне складае сем фунтаў, пятнаццаць шылінгаў і чатыры пенсы. Я галодны, Друтэр.
— Галоўнае не ў суме, сэр Уолтэр. Мы з вамі нясём адказнасць за вялікі бізнес. Мы не маем права перакладаць сваю адказнасць на плечы іншых. Акцыянеры...
— Вы верзяце зараз несусветную лухту, Друтэр. Акцыянеры — гэта толькі я і вы...
— I яшчэ адзін, сэр Уолтэр. Вы не павінны ніколі забываць пра яго. Містэр Бертранд, калі ласка, сядайце і прагледзьце гэты рахунак. Ен часам не праходзіў праз вашы рукі?
3 палёгкай я ўбачыў, што гэты рахунак належыць невядомай кампаніі, з якой у мяне.нічога не было.
— Я ніколі не меў справы з кампаніяй «Джэнерал Энтэрпрайзіз», сэр.
— Нічога. Затое вы добра разбіраецеся ў лічбах — кажуць, ніхто тут, лепей за вас, іх не ведае. Калі ласка, прагледзьце рахунак. Можа, вы заўважыце ў ім якую-небудзь памылку.
Самае горшае, пэўна, мінула. Друтэр сам ужо знайшоў памылку і, на самой справе, не быў асабліва заклапочаны яе выпраўленнем.
— Частуйцеся цыгараю, сэр Уолтэр. Бачыце, без мяне вы пакуль што абысціся не можаце.
Ен запаліў цыгару.
— Вы знайшлі памылку, містэр Бертранд?
— Так, знайшоў. У разліку агульных выдаткаў.
— Трапілі ў самую кропку. Затрымайцеся, містэр Бертранд.
— Калі вы нічога не маеце супраць, Друтэр. У мяне заказаны столік у «Берклі»...
— Вядома, сэр Уолтэр, калі вы такі галодны... Я павінен закончыць гэтую справу.
— Пойдзем, Найзміт?
Незнаёмы падняўся, зрабіў непрыкметны паклон у бок Друтэра і бачком выслізнуў услед за Бліксанам.
— А вы, Арнольд, вы яшчэ не хадзілі на ленч?
— Гэта не мае ніякага значэння, містэр Друтэр.
— Вы павінны дараваць мне. Гэта ніколі не прыходзіла мне ў голаў... гэты... як яго?.. час на ленч — здаецца, вы так яго называеце?
— Сапраўды, гэта не мае...
— Містэр Бертранд ужо хадзіў на ленч. Мы з ім вырашым гэтую праблему. Калі ласка, скажыце міс Булэн, што я не адмоўлюся ад шклянкі малака. А як вы, містэр Бертранд, наконт шклянкі малака?
— He. Дзякуй, сэр.
Я апынуўся сам-насам з Гомам. Я адчуваў сябе безабаронным, калі ён назіраў, як я перабіраю ў руках паперы — на восьмым паверсе, на горнай вяршыні — падобны на тых біблейскіх прарокаў, якім правадыр загадвае: «Прадказвайце! Прарочце! Растлумачце свяшчэннае пісанне!»
— Дзе вы снедаеце, містэр Бертранд?
— У «Валанцёры».
— Гэта добры рэстаран?
— Гэта бар.
— У іх добрая ежа?
— Толькі лёгкія закускі.
— Вельмі цікава.
Ен змоўк, і я нанава пачаў усё складваць, пераносіць, вылічаць. Некаторы час я быў у цяжкім становішчы. Чала-
вечыя істоты могуць зрабіць найпрасцейшую памылку, скажам, забыць перанесці нейкую лічбу, але ўсе гэтыя найноўшыя машыны, хіба яны не здатныя...
— Я адчуваю сябе нібыта ў адкрытым моры, містэр Бертранд,— сказаў Друтэр.
— Мушу прызнацца, сэр, і я трохі збянтэжаны.
— 0, я не меў на ўвазе тое, што вы думаеце. Зусім не тое. He трэба спяшацца. Вы справіцеся з усім гэтым. Час ёсць. Я меў на ўвазе тое, што, калі сэр Уолтэр выйшаў з майго пакоя, я адразу адчуў нейкую палёгку і супакаенне. Я пачынаю думаць пра сваю яхту.
Дым цыгары павіс паміж намі.
— «Luxe, calme et volupte»1,— сказаў ён.