Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
шых гатэлях, гаворыць як роўня з людзьмі, з якімі некалі не асмельваўся нават загаварыць, хіба што цераз рулоны баўны ці груды абгортачнай паперы. Важныя дамы, што запрашалі яго на літаратурныя вечары, захапляліся гэтай яго манерай выказвацца. Які сэнс быў строіць з сябе пісьменніка, які ўзвысіўся ад гандлёвага прылаўка, калі не захаваць ледзь прыкметных рысаў характару сваіх продкаў, не нагадаць, што некалі праводзіў распрадажы?
Стэйн сярдзіта глянуў на яго.
— Думаю, што вы зусім правільна зробіце,— сказаў ён Майету.
Сейвары збянтэжыўся. Гэтыя людзі належалі да той меншасці, якая ніколі не чытала яго кніг, не ведала, што ён прэтэндуе на ўвагу да сваёй асобы. Яны проста палічылі яго вульгарным. Ен сеў глыбей у сваім крэсле і спытаў у Джанет Пардаў:
— А доктар? Хіба ваша сяброўка не цікавілася доктарам?
Аднак Джанет заўважыла, што астатнія ставяцца да яго зняважліва, і не захацела згадваць тую доўгую сумную гісторыю, якую ёй расказала місіс Уорэн. Яна рэзка яго абарвала:
— Я не магу ўспомніць усіх, кім цікавілася Мейбл. Нічога не памятаю пра гэтага доктара.
Стэйн быў толькі супраць вульгарных выразаў містэра Сейвары. Яму вельмі спадабалася лёгкая, у рамках прыстойнасці, балбатня пра яейкую дзяўчыну. Яна ўмацоўвала важную для яго дружбу з Майетам. Калі падалі першую страву, ён вярнуўся да гэтай размовы:
— А зараз раскажыце болей падрабязна пра тую, што захапіла ў палон сэрца Майета.
— Яна даволі міленькая,— сказала Джанет Пардаў, спрабуючы быць велікадушнай.
Сейвары глянуў на Майета, ці не пакрыўдзіўся той. Але Майет быў надта галодны, ён з асалодай еў сваё позняе снеданне.
— Яна танцуе на сцэне, здаецца? — спытаў яго Стэйн.
— Так. У вар’етэ.
— Я ж казала, што яна з вар’етэ,— заўважыла Джанет Пардаў.— Крыху праставатая. Вы яе і раней ведалі?
— He, не,— паспешна адказаў Майет.— Чыста выпадковая сустрэча.
— Такое часта здараецца ў дальніх цягніках! — з палёгкай усклікнуў Стэйн.— А колькі яна вам каштавала?
Ен злавіў погляд пляменніцы і падміргнуў ёй. Калі яна ў адказ усміхнулася яму, ён узрадаваўся. Як было б сумна, калі б яна была адной з тых старамодных дзяўчат, пры якіх нельга гаварыць усё, што хочаш. Болей за ўсё яму падабаліся лёгкія непрыстойнасці ў прысутнасці жанчын, аднак, вядома, пры ўмове, каб гэта ўсё не выходзіла за пэўныя рамкі. Ен незадаволена глянуў на містэра Сейвары.
— Дзесяць фунтаў,— сказаў Майет, кіўнуўшы афіцыянту.
— Ох, напрамілы бог, як дорага! — усклікнула Джанет Пардаў і з павагай паглядзела на яго.
— Я пажартаваў,— сказаў Майет.— Я не даваў ёй ніякіх грошай. Проста купіў ёй білет. Дый наогул мы проста пасябравалі. Яна вельмі добры чалавек.
— Ха-ха,— засмяяўся Стэйн.
Майет асушыў свой келіх. Па блакітных плітках да іх набліжаўся афіцыянт, які каціў перад сабой столік на калёсіках.
Майет адчуваў сапраўдную асалоду ад натуральнай вольнай бесцырымоннай атмасферы і лёгкага паху розных страў. У адной з суседніх залаў ігралі канцэрт Рахманінава. Можна было ўявіць, што ты ў Лондане. Гукі музыкі навявалі ўспаміны: людзі высоўваліся з вокнаў цягніка, злосна кпілі са скрыпача, гаварылі паміж сабой.
— Яна закахалася ў мяне.
Ен ніколі не думаў, што вымавіць гэтыя словы ўголас у гэтым пустым блакітным рэстаране, ён быў крыху збянтэжаны і злёгку ўзрушаны, калі зразумеў, што вымавіў іх уголас. Гэтыя словы прагучалі недарэчна, а ён зусім не хацеў выхваляцца, дый чым тут асабліва выхваляцца, калі цябе пакахала дзяўчына з вар’етэ. Ен пачырванеў, калі ўсе пачалі з яго кпіць.
— Ах, ужо гэтыя дзяўчаты,— сказаў Стэйн, пакруціўшы галавой.— Ведаюць, як акруціць мужчыну, Гэта ўсё чароўнасць сцэны. Памятаю, калі я быў малады, часамі прастойваў каля артыстычнага пад’езда, каб толькі ўбачыць якую-небудзь распусніцу з кардэбалета. Шакалад. Вячэры.— Ен на імгненне прыпыніўся, убачыўшы добры кавалак дзікай качкі ў сябе на талерцы. А потым дадаў: — Агні Лондана.
— Калі ўжо размова пайшла пра тэатр, Джанет, я запрашаю вас сёння вечарам схадзіць са мной куды-небудзь,— сказаў Майет.
Ен назваў яе па імі, адчуваючы сябе з ёй вольна, калі даведаўся, што маці ў яе яўрэйка, а дзядзька ў яго ўладзе.
— Пайшла б з радасцю, але я ўжо абяцала містэру Сейвары паабедаць з ім.
— Мы маглі б пайсці ў начное кабарэ.
Але ён не збіраўся дазволіць ёй абедаць з містэрам Сейвары. Цэлы дзень ён быў заняты справамі і не змог пабыць з ёю. Яму давялося правесці ў канторы шмат гадзін, разблытваючы ўсе справы, якія Экман так адмыслова заблытаў. Дый яшчэ трэба было зрабіць пэўныя візіты. А палове чацвёртай, праязджаючы на машыне цераз іпадром, ён убачыў, як акружаны дзецьмі містэр Сейвары фатаграфуе, ён рабіў здымкі хутка, паспеў тры разы націснуць грушу, пакуль таксі праязджала міма, і кожны раз дзеці здзекаваліся з яго. Толькі а палове сёмай Майет вярнуўся ў гатэль.
— Міс Пардаў у сябе, Калебджан?
Калебджан ведаў усё, што адбываецца ў гатэлі. Яго поўная дасведчанасць тлумачылася толькі яго няўрымслівасцю: ён раптам ныраў кудысьці з парожняга хола, з шумам насіўся ўверх і ўніз па лесвіцах, пранікаў у самыя дальнія гасцёўні, а потым вяртаўся да сваёй канторкі і гультайнічаў, заціенуўшы рукі паміж каленямі.
— Міс Пардаў пераапранаецца да абеду, містэр Карлтан Майет.
Аднойчы, калі адзін з членаў урада пасяліўся ў гатэлі, Калебджан здзівіў пунктуальнага супрацоўніка брытанскага 242
пасольства, калі той тэлефанаваў: «Яго правасхадзіцельства ў туалеце. Але ён будзе там не болей трох мінут». Калебджан трушком бегаў па калідорах, падслухоўваў каля дзвярэй ванных, потым вяртаўся да сваёй канторкі, дзе знемагаў без справы і займаўся толькі тым, што раскладваў па паліцах у сваёй галаве крохі атрыманых звестак. У гэтым быў сэнс жыцця Калебджана.
Майет пагрукаў у дзверы нумара Джанет Пардаў.
— Хто там?
— Можна зайсці?
— Заходзьце. He зачынена.
Джанет Пардаў амаль закончыла апранацца. Яе вячэрняе плацце ляжала ўпоперак ложка, а сама яна сядзела перад люстрам і пудрыла сабе рукі.
— Вы што, на самой справе збіраецеся абедаць з містэрам Сейвары?
— Я ж абяцала яму!
— Мы маглі б паабедаць у «Пера-паласе», а потым пайсці ў «Пці Шан».
— Вось было б цудоўна! — сказала Джанет Пардаў і пачала фарбаваць вейкі.
— Хто гэта? — Майет паказаў на вялікую фатаграфію ў складанай рамцы: жанчына з квадратным тварам. Валасы крута завітыя, фатограф спрабаваў зарэтушаваць рэзкія абрысы яе падбародка.
— Гэта Мейбл. Яна ехала са мной у цягніку да Вены.
— Здаецца, я яе там не бачыў.
— Цяпер у яе кароткая стрыжка. Гэта старая фатаграфія. Мейбл не любіць здымацца.
— Яна выглядае змрочнай.
— Я паставіла тут яе фота на выпадак, калі буду сябе паводзіць блага. Яна піша вершы. На другім баку напісаны вершы, прысвечаныя мне. Па-мойму, неблагія. Я нічога не разумею ў паэзіі.
— Можна мне прачытаць?
— Калі ласка. Вас, пэўна, пазабавіць, што нехта прысвя-
чае мне вершы.— Джанет Пардаў паглядзелася ў люстра.
Майет перавярнуў фатаграфію і прачытаў:
Стройная, сціплая, але, як вада, халодная I недасягальная, хоць і чароўная, Русалка, ведаю тваю я бяду:
Імкнешся ты ў мора, а жывеш у стаўку. Тут затхлы вір, ды крышку пацярпі, Ты хутка будзеіп у шырокім вольным моры. '
— Верш нерыфмаваны. Ці з рыфмамі? А ўсё-такі, пра што гэты верш?
— Я думаю, што гэта камплімент,— адказала Джанет Пардаў, паліруючы пазногці.
Майет прысеў ускрай ложка і пачаў разглядаць Джанет. «Што б яна рабіла, калі б я паспрабаваў яе спакусіць?» — падумаў ён. Адказ ён ведаў: яна б засмяялася. Смех — лепшая зброя нявінных дзяўчат.
— Вы не пойдзеце абедаць з містэрам Сейвары? У мяне такія людзі выклікаюць агіду. Выскачка з-пад прылаўка.
— Любы, я ж яму паабяцала. I апроч таго, ён геній.
— Вы зараз спусціцеся са мной уніз, хутка сядзеце ў таксі, і мы паедзем абедаць у «Пера-Палас».
— Бедалага, ён мне ніколі не даруе гэтага. А было б забаўна.
«Вось так яно будзе лепей,— падумаў Майет, папраўляючы чорны гальштук.— Зараз усё так проста, калі я ведаю, што ў яе маці яўрэйка». Было так лёгка размаўляць з ёю за абедам і весці яе пад руку, калі яны ішлі пешкі ад «ПераПалас» да «Пці Шан» каля англійскага пасольства. Ноч была цёплая, вецер сціх. Усе столікі ў садзе былі занятыя. Субоціца зрабілася яшчэ болей нерэальная, калі ён нагадаў, як снег біў яму ў твар. На сцэне францужанка ў смокінгу важна хадзіла з ляскай пад пахай і спявала песеньку пра «маю цётачку» — дзякуючы Спінелі гэтая песенька зрабілася папулярная ў Парыжы гадоў пяць таму. Туркі смяяліся і лапаталі, як гарластыя хатнія птушкі, пацягваючы каву і ківаючы
маленькімі, нібыта пакрытымі пер’ем галовамі, а іх жонкі, з азызлымі, тупаватымі тварамі, толькі нядаўна вызваленымі ад чадры, сядзелі і моўчкі пазіралі на спявачку. Майет і Джанет Пардаў ішлі ўздоўж саду, шукаючы свабодны столік, пакуль францужанка пранізліва крычала, смяялася і скакала, аднак яе непрыстойныя жарты не знаходзілі водгуку ў абыякавых і невясёлых гледачоў. Пера крута спускалася ўніз, каля іх ног агні рыбацкіх лодак на Залатым Рагу ўспыхвалі, як кішэнныя ліхтарыкі. Вакол сноўдаліся афіцыянты, разносячы каву.
— Наўрад ці знойдзем столік. Давядзецца пайсці ўсярэдзіну тэатра.
Нейкі таўстун памахаў ім рукой і ўсміхнуўся.
— Вы яго ведаеце?
Майет крыху павагаўся і потым адказаў:
— Здаецца, ведаю... Яго прозвішча Грунліх.
Ен ясна бачыў гэтага чалавека толькі двойчы: адзін раз, калі той садзіўся ў машыну, і другі раз, калі ён вылазіў з яе, каб перасесці ў цягнік, што стаяў на станцыі. Яго ўспаміны пра гэтага чалавека былі цьмяныя, здавалася, што некалі ён ведаў яго бліжэй, але гэта было даўно і ў нейкай іншай краіне. Ледзь яны мінулі яго столік, Майет адразу ж забыўся пра яго.
— Вунь свабодны столік.
Пад сталом іх ногі дакрануліся. Францужанка, віхляючы клубамі, знікла, а з-за куліс на сцэну колам пракаціўся мужчына. Ен падняўся на ногі, зняў брыль і сказаў нешта па-турэцку, і ўсе засмяяліся:
— Што ён сказаў?
— Я не пачуў.
Мужчына кінуў у паветра брыль, злавіў яго, сагнуўшыся амаль удвая, і выкрыкнуў адно толькі слова. Усе туркі зарагаталі, і нават іх жонкі з азызлымі тварамі ўсміхнуліся.
— Што ён сказаў?
— Гэта, мабыць, на дыялекце. Я не зразумеў.
— Мне зараз хочацца чаго-небудзь кранальнага. Занадта шмат выпіла за абедам і зрабілася сентыментальнаю.