Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
— Я не магу знайсці ніякага ordre2 ці beaute3 ў гэтых лічбах, сэр.
— Вы чыталі Бадлера, містэр Бертранд?
— Чытаў.
— Ей мой любімы паэт.
— А мне болей падабаецца Расін, сэр. Пэўна, таму, што я па спецыяльнасці матэматык.
— He надавайце надта вялікага значэння яго класіцызму. У творах Расіна сустракаюцца мясціны, містэр Бертранд, дзе... расхінаецца прорва.
У мяне было адчуванне, што ён мяне вывучае, пакуль я пераправяраў усё зноў і зноў. Нарэшце ён вынес вердыкт:
— Надзвычай цікава...
Аднак цяпер ужо я сапраўды поўнасцю пагрузіўся ў справу. Я ніколі не мог зразумець абыякавасці да лічбаў у недасведчаных. Самы апошні дурань цьмяна разумее паэзію сонечнай сістэмы — «гэтай арміі нязменнага закону»,— і ўсё адно ён не здольны ўбачыць чароўнасць у дзяржаўным кроку лічбавых калон: лічбы рухаюцца ўгору, перакрыжоўваюцца,
1 «Хараство, спакой і асалода» (фр.).
2 Парадку (фр.).
3 Прыгажосці (фр.).
нейкая лічба выступае на чале калоны,— і ўсё гэта разам выглядае нібыта дбайна падрыхтаванае, мудрагелістае практыкаванне ў вайсковых калонах на маршы. Цяпер я сачыў за адной маленькай лічбаю, што ўпарта ўхілялася ад мяне.
— Якія камп’ютэры выкарыстоўваюць на «Джэнерал Энтэрпрайзіз», сэр?
— Гэта дакладна ведае міс Булэн.
— Я перакананы, што ўся справа ў камп’ютэрах маркі ♦ Рэволг». Мы ўжо не карыстаемся імі гадоў пяць. Калі яны ў нас былі, у іх назіралася тэндэнцыя рабіць нязначныя памылкі, і толькі ў камбінацыях лічбаў 2 і 7, і тое не заўсёды, а толькі пры адыманні і складанні. А зараз, зірніце, сэр, гэтае спалучэнне сустракаецца тут чатыры разы, але толькі ў адным месцы зроблена памылка...
— Калі ласка, не трэба мне гэтага тлумачыць, містэр Бертранд. Я ўсё адно нічога ў гэтым не разумею.
— Ніхто не зрабіў ніякай памылкі, вінаватая толькі машына. Прапусціце гэтыя лічбы праз адну з вашых новых машын і выкіньце на сметнік усе машыны маркі «Рэволг», бо яны ўжо даўно адпрацавалі свой тэрмін.
Я адкінуўся на канапе, задыхаючыся ад пачуцця трыумфу. Зараз я адчуваў сябе роўняй з любым чалавекам. Сапраўды, гэта было адмыслова праведзенае расследаванне. Даволі простае для людзей дасведчаных: да мяне ўсе слепа верылі ў дасканаласць машыны, але няма машын дасканалых ва ўсіх адносінах — у кожным злучэнні, заклёпцы, шрубцы ляжыць першародны грэх. Я імкнуўся растлумачыць усё гэта Друтэру, але не змог.
— Дужа цікава, містэр Бертранд. Мне прыемна, што мы вырашылі гэтую праблему, пакуль сэр Уолтэр задавальняў свае плоцевыя жаданні. Вы сапраўды не хочаце выпіць шклянку малака?
— He, дзякуй, сэр. Мне трэба вяртацца на першы паверх.
— He спяшайцеся. Вы выглядаеце стомленым, містэр Бертранд. Калі вы апошні час былі ў адпачынку?
— Мой сёлетні адпачынак якраз вось-вось пачнецца, сэр.
Сказаць па праўдзе, я збіраюся выкарыстаць яго для жаніцьбы.
— Сапраўды? Вельмі цікава. Вы атрымалі свой гадзіннік?
— Гадзіннік?
— Наколькі мне вядома, у нашай фірме заўсёды дораць гадзіннік з такой нагоды. Вы ўпершыню жэніцеся, містэр Бертранд?
— He... другі раз.
— Ага, добра. Другі раз дае значна болей шанцаў.
Гом, безумоўна, прывабліваў да сябе людзей. Ен прымушаў вас размаўляць з ім шчыра і рабіў выгляд, што сапраўды зацікаўлены ў вашых справах — і, я думаю, ён і быў такі некалькі хвілін. Ен быў вязень у сваім пакоі, і нязначныя факты вонкавага свету даходзілі да яго свядомасці і ўражвалі сваёй навізной, ён радаваўся ім, як вязень радуецца мышы ці даражыць кожным лістком, што выпадкова трапляе ў камеру праз краты. Я сказаў:
— Мы збіраемся правесці мядовы месяц у Борнмуце.
— Ах, на мой погляд, гэта не дужа ўдалая думка. Надта ўжо ў класічным стылі. Вам трэба павезці маладую жонку на поўдзень... скажам, заліў Рыо-дэ-Жанейра...
— Баюся, што я не магу дазволіць сабе гэтага, сэр.
— Сонца пайшло б вам на карысць, містэр Бертранд. Вы выглядаеце бледным. Можна было б паехаць у Паўднёвую Афрыку, але гэта будзе не лепей, чым Борнмут.
— Баюся, што ў любым выпадку...
— Выдаткі я вазьму на сябе, містэр Бертранд. Вы з вашай прыгожай маладой жонкай паедзеце на маёй яхце. Усе мае госці высаджваюцца ў Ніцы і Монтэ-Карла. Я забяру вас адтуль трыццатага. Мы паплывём уздоўж узбярэжжа Італіі, у Неапалітанскі заліў, на востраў Капры...
— Баюся, сэр, гэта ажыццявіць будзе цяжкавата. Я вам вельмі ўдзячны, але, зразумейце, мы вянчаемся акурат трыццатага.
— Дзе?
— У царкве Святога Лукі, Майда-Хіл.
— Святога Лукі! Вы зноў надта класічны, мой друг. Вам нельга паводзіць сябе так класічна з прыгожай маладой жонкаю. Я думаю, што яна маладая, містэр Бертранд?
— Так.
— I прыгожая?
— Па-мойму, так, сэр.
— У такім разе вы проста абавязаны зарэгістраваць свой шлюб у Монтэ-Карла. У мэрыі. А я буду за сведку. Трыццатага. Вечарам мы адплывём у Партавіна. Гэта будзе куды лепей, чым царква Святога Лукі ці Борнмут.
— Але, сэр, пэўна, узнікнуць некаторыя цяжкасці з афармленнем адпаведных папер...
Але ён ужо званіў міс Булэн. Думаю, што з яго выйшаў бы неблагі акцёр: ён ужо ўяўляў сябе ў ролі Гаруна-аль-Рашыда, які можа ўзняць чалавека з невядомасці і прызначыць яго валадаром правінцый. У мяне таксама з’явілася думка, што ён меў яшчэ на мэце абудзіць зайздрасць у Бліксана. Гэта было працягам таго, як ён паставіўся да рыцарскай годнасці свайго партнёра. Бліксан, пэўна, задумаў запрасіць на абед прэм’ерміністра. А Гом імкнуўся давесці, што ён ні ў што не ставіць званне рыцара. Гэта абясцэніла б любы поспех у вялікім свеце, якога толькі мог дамагчыся Бліксан.
Міс Булэн з’явілася з другой шклянкай малака.
— Міс Булэн, калі ласка, узгадніце з нашым аддзяленнем у Ніцы ўсё, што трэба, каб містэр Бертранд змог зарэгістраваць свой шлюб у Монтэ-Карла трыццатага а чацвёртай гадзіне папоўдні.
— Трыццатага, сэр?
— Могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці з афармленнем яго пражывання ў Монтэ-Карла — яны павінны ўладзіць гэтае пытанне. Хай залічаць яго ў свой штат, нібыта ён працаваў у іх апошнія пяць месяцаў. Пра гэта яны павінны паведаміць Брытанскаму консульству. Вам лепей абгаварыць усё па тэлефоне з містэрам Цісо, але я не павінен болей напамінаць вам пра гэта. I яшчэ вось што, перадайце сэру Уолтэру Бліксану, што мы знайшлі істотны дэфект у машынах маркі
«Рыволг». Усе гэтыя машыны павінны быць заменены неадкладна. Хай ён пракансультуецца наконт гэтага з містэрам Бертрандам, які параіць, як усё лепей зрабіць. I пра гэта я не павінен вам болей напамінаць. 3-за блытаніны ў нас сёння была надта ўтомная раніца. Ну, містэр Бертранд, развітваюся з вамі да трыццатага. He забудзьце захапіць з сабою збор твораў Расіна. Пакіньце ўсе паперы міс Булэн.
Усё як мае быць уладкавана. Так, прынамсі, лічыў ён. Але апошняе слова было за Кэры.
5
Назаўтра была субота. Я сустрэўся з Кэры ў «Валанцёры» і праводзіў яе да самага дома. Быў адзін з тых вясновых дзён, калі вясковыя пахі можна адчуць нават на лонданскіх вуліцах — свежы водар дрэў і кветак пранікаў на Оксфард-стрыт з Гайд-парка, сабора Сент-Джэмса і Кенсінгтан-Гардэна.
— Ах,— сказала яна.— Як бы мне хацелася быць зараз дзе-небудзь далёка-далёка, там, дзе вельмі весела, і вельмі цёпла, і вельмі...
Я мусіў быў прытрымаць яе, бо яна магла трапіць пад аўтобус. Я заўсёды ратаваў яе ад аўтобусаў і таксі — часам здзіўляўся, як яна наогул застаецца жывая, калі мяне няма побач.
— Што ж,— сказаў я,— мы можам гэта здзейсніць.
I пакуль мы чакалі змены агнёў святлафора, я сказаў ёй усё.
He ведаю, чаму я чакаў, што яна рашуча паўстане супраць прапановы Гома: пэўна, таму, што ёй надта ўжо падабалася царкоўнае вяселле з хорам і пірагом і ўсёй той лухтою.
— Як будзе цудоўна,— сказаў я,— уяві толькі сабе, пажаніцца ў Монтэ-Карла, а не на Майда-Хіл. А потым нас чакае падарожжа на яхце...
Я ніколі не быў там, таму падрабязнасці былі даволі няпэўныя. Яна сказала:
— I каля Борнмута ёсць мора. Прынамсі, мне так казалі.
— Італьянскае ўзбярэжжа...
— У кампаніі з тваім містэрам Друтэрам.
— Мы будзем жыць з ім у розных каютах,— сказаў я.— I да таго ж, мне здаецца, гатэлі ў Борнмуце будуць перапоўненыя.
— Любы, мне вельмі хочацца абвянчацца ў царкве Святога Лукі.
— Уяві сабе гарадскую залу ў Монтэ-Карла, мэра, апранутага ў святочнае адзенне...
— Хіба гэта ўсё мае значэнне?
— А хіба не?
— Вядома, гэта было б даволі смешна, калі б гэта ўсё не мела ніякага значэння, але ж мы маглі б павянчацца ў царкве Святога Лукі пасля вяртання дадому.
— А да вянчання мы жылі б у граху.
— Я хацела б жыць у граху.
— Калі табе так карціць,— сказаў я,— я гатовы на гэта заўсёды. Хоць сёння апоўдні.
— Ах, толькі не ў Лондане,— сказала яна.— Гэта б азначала проста займацца каханнем. Жыць у граху...— гэта квяцісты парасонік ад сонца і 80 градусаў у цяні і вінаград... і жахліва смелы купальнік. Дарэчы, у мяне няма такога купальніка.
Я палічыў, што ўсё ўладкавалася, але раптам яе позірк затрымаўся на аднім з тых завостраных шпіляў, што вытыркаліся з-за платанаў на пляцы наперадзе...
— Мы ўжо паслалі ўсім запрашэнні. Што скажа цётка Мэрыён? (Яна жыла з цёткай Мэрыён з таго самага часу, як яе бацькі загінулі ў вайну.)
— Проста скажы ёй праўду. Ей болей спадабалася б атрымліваць паштоўкі з Італіі, чым з Борнмута.
— Гэта зняважыць пачуцці вікарыя.
— Думаю, што ён ад гэтага не памрэ.
— Дый ніхто і не паверыць, што мы з табой сапраўды ажаніліся,— дадала яна пасля кароткага роздуму (у дабрачыннасці ёй не адмовіш!).— Гэта будзе смешна.
Потым яе настрой ізноў змяніўся, і яна задуменна сказала:
— Ты возмеш сабе гарнітур напракат. А я ўжо справіла сабе вясельны ўбор.
— Есць яшчэ час перашыць яго ў вячэрняе плацце. Зрэшты, у любым выпадку ты яго пераробіш у вячэрняе плацце.
Невыразныя абрысы нейкай царквы паўсталі перад нашымі вачамі: гэта быў нязграбны будынак, але не больш пачварны, чым царква Святога Лукі. Ен быў шэры і суровы і ўвесь абляпаны сажаю, чырванаватыя прыступкі колеру гліны выходзілі на вуліцу, а на фасадзе перад уваходам шыльда абвяшчала: «Прыходзь да мяне кожны, хто ў турботах». Гэта ўсё адно што сказаць: «Пакінь надзею...» Толькі што скончылася цырымонія вянчання, і каля ўвахода сабралася цьмяная чарга дрэнна апранутых дзяўчат з дзіцячымі каляскамі — і дзеці і сабакі пранізліва вішчалі і скавыталі, і тут жа былі пажылыя матроны, якія мелі выгляд, нібыта яны сабраліся тут, каб праклясці маладых. Я сказаў: